Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пасля Жыццё

Быкаў Васіль

Шрифт:

На фронце стала горш, тут не было гаўптвахты, і трэба было шукаць нешта новае, каб застацца жывым. Сноўдаючы ў траншэях, Рыбчонак многія дні і ночы ламаў над тым сваю галаву, прыглядаўся - людзей у тылавых падраздзяленнях было не менш, чым у ротах на перадавой, але шляхі туды да часу былі невядомы Рыбчонку. Вырвацца з роты было страшэнна цяжка, амаль немагчыма. Спачатку ён спрабаваў, як толькі мог зрабіць гэта, праз санчасць, ды ўсе тыя спробы скончыліся канчаткова і зусім няўдала. Ды і што маглі зрабіць медыкі, калі здароўя ў маладога байца ніколечкі не бракавала. Тады ён сунуўся да тылавікоў - інтэндантаў, абознікаў, тэхнікаў - і там здарылася, што яму ўшанцавала.

Неяк

на агнявой пазіцыі сямідзесяцішасціміліметровай батарэі ён убачыў, як двое хлопцаў-артмайстроў рыхтавалі гармату для стральбы. Хлопцы былі з тылавой артмайстэрні, як толькі пачаўся артналёт, яны падхапілі свае скрыначкі і пабеглі хавацца. Рыбчонак падаўся за імі, яны закурылі разам, седзячы ў закінутым бліндажы. І там Рыбчонак даведаўся, што наогул артмайстроў не хапае, што нядаўна адзін з іх наскочыў ля дарогі на міну, а другі захварэў. Рыбчонак імгненна сцяміў, што тут ёсць шанец, назваўся хлопцам артмайстрам і даў зразумець, што быў бы не супраць, каб перайсці да іх у майстэрню. Хлопцы абяцалі далажыць начальніку артузбраення, і праз тыдзень, калі пачаліся баі з танкамі і выйшлі са строю шмат якія гарматы, а працы па іх рамонце пабольшала, яго перавялі ў артмайстэрню.

Ніхто яму не наладжваў экзаменаў, не рабіў допытаў - яго адразу паставілі разабраць накатнік саракапяткі, і ён раскруціў усе яго гайкі. Пасля ён рабіў звычайныя слясарныя работы, выконваў, што загадвалі, асаблівага кантролю за работай не было, давяралі так, а як усё тое напраўду выходзіла ў яго, ведалі толькі агневікі ў батарэях. Але агневікі былі далёка, на перадавой, гарматам, апроч як ад ягоных рук, перападала яшчэ ад мін, танкавых балванак і бомбаў, дабівацца якасці і падазраваць не было калі і не было каму. Рыбчонак ужо акрыяў духам, чаму-колечы і падвучыўся ў майстэрні. Жыццё ў дывізійным тыле пасля ротнага ланцуга было спакойным, сытым і вольным.

Але ўсё добрае рэдка і каротка. Прыйшла бяда - наступленне, і ён зноў спатрэбіўся тут, у аслабелым, парадзелым авангардным батальёне. Аднойчы начальства ператрэсла тылы, і артмайстар Рыбчонак не паспеў, як кажуць, міргнуць вокам, як зноў апынуўся ў стралковай роце ў самы для яе цяжкі час…

…Ішоў пякельны, поўны нязносных пакутаў час, Рыбчонак слабеў, немцы болей не з’яўляліся тут, распластанае на лёдзе Рыбчонкава цела дрыжэла ад сутаргаў, болю і сцюжы. Смерць была блізка, яна ўсё настойліва падкамячвала пад сябе ягонае цела, нішчыла жыццё болем, ад пякельных кашмараў мутнела свядомасць. Часам ён забываўся, дзе ляжыць і што сталася з ім. Угары гарэла нейкая вельмі яркая зорка, час ад часу яна напамінала пра тое, што ён не пераступіў яшчэ таго апошняга парога, за якім была адвечная пустка. Ён то абуджаўся, то зноў заміраў, у разгарачанай свядомасці таўкліся прывіды, пасля з’яўляліся выразныя думкі і зноў пачыналася немаведама што. Здавалася Рыбчонку, што ён імчыцца некуды ў цемры, што хтосьці крычыць у ім, спрачаецца, скуголіць і гамоніць-скардзіцца ўрыўкамі ягоных фраз-думак.

Але смерць чамусьці не спяшалася так, як спярша здалося яму. Жыццё ўсё яшчэ змагалася з ёю, і часам Рыбчонак думаў, а можа ён выжыве. О калі б выжыць! Хоць бы пажыць яшчэ трошкі, хаця б некалькі тыдняў! Ён ужо згодны быў застацца ў роце, кожнага дня пакутваць пад лютым нямецкім агнём, мерзнуць, не спаць, галадаць, толькі б пажыць яшчэ з год, паўгода, месяц. Навошта ўсе тыя яго хітрасці, усе захады за ўсё жыццё, калі такі заўчасны і такі недарэчны канец? Ад роспачы, крыўды і па-ранейшаму пякельнага болю ён застагнаў глуха, цягуча, хрыпата, яго маглі ўчуць немцы, але

цяпер гэта ўжо не мела значэння.

І раптам, здалося яму, сапраўды яго ўчуў нехта, нехта зводдаль ціха знаёма паклікаў:

– Гэй! Хто тут?

Рыбчонку здалося, што яго аж ускінула ад радасці - то былі свае, родныя, дарагія рускія людзі - яны выратуюць, дапамогуць, яны не аддадуць яго смерці. Раптоўна падзесецярылася ў ім прага да жыцця і надзея, ён зварухнуўся і прастагнаў гучней, чым усе разы, з прыцятым унутраным крыкам:

– О-о-о-ох!

Яго ўчулі, нехта затупаў па лёдзе сюды - усё бліжай і бліжай, Рыбчонак яшчэ застагнаў і знямог - ад радасці, палёгкі і напружанай балючай надзеі…

11

Да часу атакі заставалася яшчэ некалькі хвілін, як на КП пачулі шалёную страляніну ў баку шостай роты. Адчуўшы,

што здарылася штось нечаканае, Васілевіч паўслухоўвася з хвіліну, потым устаў з долу і паспакайнелым голасам коратка кінуў Сахно:

– Я - туды! У шостую роту.

Сахно не запярэчыў і не пагадзіўся - ён ваўкавата змоўчаў, седзячы на краі варонкі. Люся варухнулася, паімкнулася наперад, бы хочучы нешта сказаць, але не сказала, толькі ўстала і зноў села ля рацыі.

Васілевіч пайшоў у цемры, натыкаючыся на нябачны ў доле нізкарослы хмызняк і ўглядаючыся ў той бок, дзе ва ўсю моц гулка грахалі чэргі, мігалі, пырскалі агнём ракеты - відаць, там сталася нешта нядобрае, і трэба было спяшацца. Вядома, Жаркоў быў някепскі сяржант, Васілевіч ведаў яго даўно і спадзяваўся, што ён не наробіць якога глупства, але ўсё ж ён быў толькі сяржант, а абстаноўка складвалася без асаблівых надзей на ўдачу.

Ён ішоў адзін. Ардынарца ў яго не было ўжо некалькі дзён (параніла, і ён адправіў яго ў медсанбат), браць якога салдата з роты цяпер, калі так дораг там быў кожны баец, ён не хацеў і таму абыходзіўся адзін з сувязнымі і Люсяй. Цяпер жа, зняты з камандавання, ён страціў і тых і ішоў адзін - пасунуў толькі кабур з «ТТ» бліжэй да спражкі і адклаў каўнер паўшубка, каб лепш было чуваць навакол.

Немцы ажно шалелі - усё кідалі за пагоркам у чорнае неба зіхатлівыя гранкі ракет, ва ўсю трашчэлі кулямётныя чэргі, мільготкія трасы, апярэджваючы прыглушаны зводдаль грукат стрэлаў, сям-там імкліва выскоквалі з-за хмызняку і агністымі пісягамі праразалі зорную цемру ночы.

Хоць капітан і супакойваў сябе, але ўсё ж прыкметна і міжвольна нерваваўся ад усяго, што сталася ў гэтую ноч, і цяпер ішоў, слепа дзёўбаючы ботамі ў хамлакі змёрзлай травы. Ён быў невясёлы і думаў, што людскія хібы - упартасць, самалюбства, пагоня за асабістым, пэўна, яшчэ доўга будуць прыносіць людзям вялікую шкоду. У каторы ўжо раз прыпаміналіся яму мудрыя словы яго старэнькага настаўніка, пасля калегі - Рыгора Іванавіча, чалавека, які нейкім чынам па-свойму аформіў шмат што ў яго, Васілевічавым характары, светапоглядзе, адчуваннях. Ён сказаў некалі: найгоршае хіба нясе чалавек, калі ён дабіваецца ад людзей нечага ў сваю карысць. Гэта злачынства.

То была праўда. І яшчэ казаў некалі Рыгор Іванавіч, што каб зразумець сутнасць сябра, трэ дачакацца, калі стане ён тваім начальнікам. Сёння акурат вось здарылася, што Сахно з сябра стаў нейкім чынам яго камандзірам, і вось цяпер толькі праявіўся ў поўнай меры ўвесь яго чалавечы склад. Васілевіч адчуваў, што для таго, каб утрымацца неяк на той ступеньцы, на якую выпадкова паставіў яго камандзір палка, Сахно не спыніцца ні перад чым, ужо тут ён забудзе, відаць, і на іх сяброўскія адносіны, і на тую цану, якой можа абысціся батальёну гэтае яго павышэнне.

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть Боярство

Мамаев Максим
1. Пепел
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Вернуть Боярство

Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Арсеньев Владимир Клавдиевич
5. Абсолют
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Честное пионерское! Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 3

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3