Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пасля Жыццё

Быкаў Васіль

Шрифт:

Колькі разоў Ступак спрабаваў яго слухаць па тэлевіза-ры, але не мог стрываць і пяці хвілінаў, сподам душы адчу-ваючы фальш яго пыхлівых словаў, і толькі дзівіўся, як таго не адчувалі іншыя. Хоць бы і ягоная жонка. Варта было Ступаку пасярод яго выступленьня ткнуць пальцам у які ін-шы сенсар, пераключаючы на іншы канал, як яна кідалася да тэлевізару і вяртала ўсё на ранейшае месца. I жонка, і яе малодшая сястра гатовыя былі з замілаваньнем гля-дзець і слухаць яго хоць да ранку. А на Ступаковы папрокі звычайна адказвалі: як можна грэбаваць такім выступлень-нем гэткага інтэлігентнага, віднага сексуальнага мужчы-ны? Яны проста млелі ад аднаго толькі выгляду яго заўжды старанна паголенага, напамажанага твару з загадкавым, амаль сакаліным, позіркам,

тугімі пашчэнкамі і сківіцай ка-пылом, што лезла наперад з экрану. У такія хвіліны Ступак гатовы быў узьненавідзець увесь жаночы род, ня толькі

ўласную жонку. Яго ж ён ужо даўно ненавідзеў, нутром ад-чуваючы яго фальшывую сутнасьць, таннае акцёрства, разь-лічанае на дурняў або нягоднікаў. А як ён езьдзіў па гора-дзе? Рух на вуліцах заміраў, даішнікі пераключалі сьветла-форы і з палкамі выскоквалі на перакрыжаваньні зганяць тых, што замарудзілі зьнікнуць з дарогі. Усё пруцянела на вуліцы, бы ў чаканьні канца сьвету, як здаля шалёна вы-скоквалі тры-чатыры чорныя аўтамабілі ўступам управа ці ўступам улева і сьледам за міліцэйскай «мігалкай» на вялі-кай хуткасьці імчалі далей. Скрозь на іхняй дарозе кідаліся да тратуараў машыны прыватнікаў, ці, як іх звыкла назы-валі «аўтааматараў». Аднойчы Ступак замарудзіў у такі мо-мант спыніцца са сваім «масквічом» бо не было як прыт-кнуцца да тратуару, дзе стаялі аўтобусы, як даішнік каршу-ном накінуўся на яго, аблаяў, адабраў дакументы, за якімі пасьля давялося пахадзіць у іхнюю кантору.

Агледзеўшыся і зразумеўшы нарэшце, каго абралі, мужыкі пачалі папракаць адзін аднаго за свой неразумны выбар. З такім жа правам мог папракнуць сябе і Ступак. Ён таксама галасаваў за яго. Але як было не галасаваць ці галасаваць за ягонага суперніка, як некаторыя казалі - на-цыяналіста? Той можа, быў і неблагі хлопец, вучоны, але што б ён зрабіў з гэтым задушаным народам які ўмеў толь-кі піць, лайдачыць і красьці? Які напалову складаўся з каму-ністаў ды камсамольцаў, а другой паловай абслугоўваў КДБ? А яшчэ той абвясьціў, што ўзаконіць прыватную ўлас-насьць ды ўвядзе абавязковай нацыянальную мову, на якую амаль усе забыліся - і ў горадзе, і ў вёсцы. Ступак пачаў ад яе адвыкаць яшчэ ў войску, хоць для яго, вясковага хлоп-ца, авалодаць як сьлед расейскай было нялёгка. Ён доўга ня мог правільна вымавіць шмат якія расейскія словы (тряпка, напрыклад, за што яго так і дражнілі ў роце - «трапка»). Толькі адвучыўся ад вясковага, збольшага зага-

варыў, як і ўсе ў горадзе, на расейскай, як гэты вучоны-нацыяналіст зьбіраецца ўсіх перавучыць назад, па-вяско-ваму. Не, на тое Ступак быў нязгодны. Хай ужо вясковыя бацькі дагаворваюць свой век, як умеюць, ён жа застанецца пры гарадской мове. Як начальства. Як усе навакол. Зноў жа мітынговыя пагрозы камуністам, наменклатуршчыкам ды кадэбістам. Якраз перад тым Ступака прынялі ў пар-тыю, зьявіліся нейкія магчымасьці, і ён сьвядома прагала-саваў за міліцыянта, таксама камуніста. Праўда, тады сла-бенька паспадзяваўшыся, што, можа, таго яшчэ і не выбе-руць. Ды во выбралі - на сваю галаву.

Недзе на сярэдзіне лета, як яго асабліва дапякла нэндза, удумаў зьезьдзіць на вёску да бацькі. Якраз у той бок ехаў на сваім «Запарожцы» сусед Плешка, узяўся падвезьці. Вы-ехалі раненька, па халадку, на вуліцах яшчэ было вольна ад аўтамабіляў, Плешкаў «Запарожац» ня-звыкла стракатаў рухавіком, здавалася, вось-вось пойдзе ў разнос і разваліц-ца. Але не разваліўся, порстка каціў па шашы. За гарадской рысай на раздарожжы ўперліся ў шлагбаум ДАІ - праверка дакументаў, усё роўна, як калісьці ў Афгане. Але там ішла вайна, а тут… Пахмурыя з бессані хлопцы ў камуфляжы з аўтаматамі на грудзях прыдзірліва агле-дзелі Плешкавы правы, зазірнулі ў салон і ў багажнік наперадзе. Плешка нечакана для свайго ўзросту і, пэўна, насуперак характару пачаў лісьліва лепятаць штось, бы падлізвацца, нібы быў вінаваты. Ступак жа адчуваў толькі злосьць, калі гэтыя ма-лакасосы прыдзірліва, з-пад ілба азі-ралі яго, запасьніка-афганца, узнагароджанага баявым ордэнам. Хто яны такія? Ці стрэльнулі

яны хоць раз з тых аўтаматаў па жывым ча-лавеку, раздражнёна думаў ён.

Пасьля, ужо на дарозе, мабыць разьмякшы на КПП, Плешка пачаў скардзіцца, як цяжка жыць. На сваю працоў-

ную пенсію трэба яшчэ ўтрымліваць і дачку з унукамі, якая два гады нідзе не працуе. На старасьці год замест таго, каб забіваць у даміно ці сядзець з вудай над рэчкай, ён змуша-ны рамантаваць чужыя машыны, адбіваць пальцы на кузаў-ным рамоньце. Але ўсё нейкі рубель на прыварак для дачкі і ўнукаў. Зрэшты, у гэтым сэньсе Плешка ня быў выклю-чэньнем, цяпер шмат маладых жыло на жабрацкія пенсіі бацькоў. Ступак, едучы ў вёску, таксама меў спадзеў чым-небудзь пажывіцца ад бацькі. Ён расслаблена сядзеў побач з засяроджаным на дарозе Плешкам і, як той змоўк, пачаў гаварыць сам. Карцела пагаварыць, расказаць пра сваё на-балелае. Там ля гаражоў, гэтаму Плешку не было калі слу-хаць, тут жа нідзе ня дзенецца, будзе слухаць, - думаў Сту-пак.

– Кажу ім там, у ваенкамаце, што я ня сам туды напрасіў-ся, мяне паслалі выконваць інтэрнацыянальны доўг, а што мне за гэтае выкананьне?

– Лепш бы ты яго не выконваў, - ня надта ласкава за-значыў Плешка.

– Як гэта - не выконваў?

– А так. Болей карысьці было б.

– Каму карысьці?
– чагось ня мог зразумець Ступак.
– Каб ня мы, душманы захапілі б Афган.

– А чаго ім захопліваць? Ён і так іх.

– А амерыканцы? Яны б жыва селі на нашыя межы.

– I хай бы сядзелі. Нам што да таго?

– Ну, знаеш!
– пачаў гарачыцца Ступак. Яму было не зра-зумела пярэчаньне суседа, з такім ён яшчэ не спатыкаўся.

– Во цяпер гэта Чачня,- спакойна працягваў Плешка.

У Афгане інтэрнацыяналісты, у Чачні - федэралы. А ўсё на-шая моладзь гіне. Навошта яе гробіць?
– разважаў Плешка, разьехаўшыся з трактарам, які валок за сабой віхлясты прычэп.

– У Чачню нашых не пасылаюць. А то б я, мусіць, зьехаў,- сказаў Ступак.
– Ад жызьні такой.

– Ну і дурань!
– проста адгукнуўся Плешка.
– У Афгане не навучыўся?

Называецца, пагаварылі, - падумаў Ступак. Гэты пенсіянер Плешка меркаваў дужа па-свойску, маладзей-шыя ўсё ж былі інакшай думкі - што значыць розныя пака-леньні. Хаця Плешку што - ён атрымлівае пенсію, а што і дзе атрымае Ступак?

Ён добра выпіў тады ў бацькі, які жыў бабылём у край-няй ад лесу хаціне. Ды і ўсяго ў вёсцы засталіся чатыры ха-ты, у якіх ліпелі адзінокія старыя. Каровы ў бацькі даўно не было, не было нават курыцы. Ды і навошта? У двары за плотам расло некалькі баразён бульбы, хлеб прывозілі ў суседнюю вёску, давалі па дзьве буханкі на тыдзень, ста-рому хапала. I ён ня скардзіўся. Як прыехаў сын, схадзіў да суседа Петрака, прынёс бутэльку самагонкі, затым пры-клыпаў і сам сьсівелы сагнуты Пятрок. Старыя, нямоглыя, аднак, няблага выпілі з маладым, не спыняючы сваёй ня ду-жа разумнай старэчай балбатні, калі кожны цягнуў сваё, ня слухаючы іншага. Бацька захацеў, мусіць, пахваліцца пе-рад суседам і папытаўся ў сына, за што яму далі ордэн, такі ж самы, які і ён атрымаў у партызанку - «Чырвонай зоркі». Ступак без асаблівага ажыўленьня пачаў распавядаць.

– Ды пад Кандагарам было. Ехалі на маршы з батальё-нам Краўцова, толькі калона ўцягнулася ў «зялёнку», ну ду-хі і пачалі лупіць. Пярэдні БТР адразу палыхнуў, загарэўся,

хлопцы, бы гарох, - у канавы. А я, ведаеце, сьпярша прама-рудзіў, не пасьпеў выскачыць, у трэцім ехаў, а як ачомаўся, зразумеў: позна. Духі смаляць, а ў нас устаноўка «град» ста-іць пакінутая, пасьля аказалася, першага нумара забіла, а другі зьбег. Ну, я за ўстаноўку, Аньціпенка таксама пад-скочыў, стаў памагаць, як урэзалі мы па «зялёнцы», дык тыя духі - хто куды. Ураз выкурылі з зарасьнікаў, яны - у кіш-лак, канешне, а мы і туды перанесьлі агонь, ды з кулямётаў яшчэ, з зенітак - толькі ад дувалаў пыл хмарай да неба. Пась-ля тыдзень немагчыма было праз кішлак праскочыць, так сьмярдзела, хоць процігаз надзявай. Трупы людзей ды ска-ціны…

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть Боярство

Мамаев Максим
1. Пепел
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Вернуть Боярство

Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Арсеньев Владимир Клавдиевич
5. Абсолют
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Честное пионерское! Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 3

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3