Пасля Жыццё
Шрифт:
І тым даражэй быў Васілевічу даўні, але незабыўны прыклад Рыгора Іванавіча, які ніколі не рабіў таго, што хоць бы ўскосным чынам несла карысць перш за ўсё яму, або таго, што пярэчыла яго перакананням. Калі ён патрабаваў бездакорнага ведання гісторыі, якую выкладаў, дык вучні разумелі, што гэта патрэбна ім самім, гэта не тое, што Вольга Наумаўна, іх класны кіраўнік, якая крычала калі ў канцы чвэрці: «Вы можаце сабе не цікавіцца, калі такія ёлупы, але вы здайце; мне ацэнкі патрэбны, а то паспяховасць завалілі: найгоршы клас у школе». Тое не дапамагала, як не дапамагалі і ўшчуванні, калектыўныя і індывідуальныя, вучні бачылі, што паспяховасць патрэбна была Вользе Наумаўне болей, чым ім, і не вельмі хацелі вучыцца дзеля такой крыклівай кабеты.
Колька Васілевіч пяць год з хлапчукоўскай
Пасля, калі Васілевіч стаў Мікалаем Пятровічам, маладым выкладчыкам фізікі, ён яшчэ болей прывязаўся да свайго старэйшага калегі, іх нешта блізіла ў двуадзіным імкненні пазнаць і перадаць складаную мудрую сутнасць жыцця. Яны разам сыходзіліся калі ўвечары, Рыгор Іванавіч любіў пачаставаць маладога госця чаркаю нейкай наліўкі, што пахла чамусьці валяр’янавым каранём, і яны гутарылі. Маладыя яго сябры і сяброўкі-настаўніцы, якія болей бавілі час у местачковым ДСК або ў сваіх маладзёжных кампаніях, дзіваваліся і насміхаліся з двух кніжнікаў, ды Васілевічу гэта было няважна. Заўжды, праседзеўшы вечар у не дужа прыбраным пакойчыку за абсыпаным попелам сталом, ён выходзіў з цяжкой галавой ад супярэчлівых, складаных і вельмі турботных думак, пытанняў, адказу на якія часта не давалі ні кнігі, ні людзі, ні, здаралася, і сам Рыгор Іванавіч. Адказы на шматлікія пытанні жыцця Васілевіч дадумваў сам у доўгія халасцяцкія ночы. Гэты звычай захаваўся ў яго на ўсё жыццё, і за тое ён навек быў удзячны Рыгору Іванавічу.
У трыццаць сёмым яго не стала. Знік Рыгор Іванавіч у цёмную вераснёўскую ноч, пакінуўшы пасля сябе перавернутую мэблю, параскіданыя паперы і ўзадраную падлогу. Голда Меерсон, даўнішняя яго кватэрная гаспадыня, прыбегла ўранку ў школу і, плачучы, расказала, што адбылося ўночы. Тады ж яна пад вялікім сакрэтам паведаміла збянтэжанаму Васілевічу, што, ідучы ў машыну, Рыгор Іванавіч прасіў перадаць маладому сябру, што ён ні ў чым не вінаваты і хутка вернецца.
Але вярнуцца яму не давялося ні хутка, ні праз доўга, і ніхто не дазнаўся ніколі, што здарылася з ім і ў чым усё ж правінаваціўся ён. Васілевіч некалькі месяцаў пасля таго хадзіў як дурны, галава яго, здавалася, распухла ад думак, ён ніяк не мог сумясціць у сабе два такія несумяшчальныя паняцці, як Рыгор Іванавіч і тыя два недарэчныя словы, што да яго прышпілілі. Але тая акалічнасць, што стары гісторык не вярнуўся, наводзіла яго на сумныя думкі і падрывала доўгую і вельмі трывалую веру ў яго. Меркаваць у гэтае справе чаго іншага Васілевіч не мог і не ўмеў, і спатрэбілася некалькі год, каб малады настаўнік шмат што зразумеў, пераацаніў і стаў такім, якім ён быў у гэты цяжкі час вайны, калі людское жыццё стала такім танным. Васілевіч быў цвёрда перакананы, што, нягледзячы на такое багацце смерцяў, усё ж самым дарагім было людское жыццё і што толькі адзін від смерці мог апраўдаць яе - гэта смерць за жыццё, смерць за людскія жыцці і ў самым неабходным выпадку.
Ззаду ўспыхнула чырвоная ракета - гэта Сахно даў сігнал атакі, і амаль адначасна чыхнулі збоч батальённыя мінамёты. Цераз паднябессе заскуголілі міны; барвовыя водбліскі ракеты цьмяна слізганулі па вяршалінах хмызняку і зніклі, уступіўшы магутнае сіле начной цемры. «Было б болей мін - лягчэй бы дасталася стралкам, - думаў Васілевіч.
– Праклятыя Ручайкі: вёсачка дзесяць хат, а колькі клопату. І Патапенку шкада, добры быў ротны…»
Але дзе ж рота? Васілевіч прытупаў па раллі да некалькіх свежых акопчыкаў на ўзгорку, яны былі пустыя. Нямецкія кулямёты ў вёсцы ўсё білі некуды ў балацявіну ўнізе. «Няўжо Жаркоў атакаваў да часу?» - падумаў капітан, услухоўваючыся ў недалёкую бойку. У яго быў чуйны да рознагалосіцы бою слых, але цяпер Васілевіч не пачуў там ніводнага стрэлу нашае зброі, чамусьці маўчаў і «гаруноў». І ўсё ж ён падумаў, што рота, відаць, была там.
Насцярожана прыслухоўваючыся да наваколля, ён хуткім
– сцяміўшы небяспеку, трывожна здзівіўся капітан.
– Чаму тут немцы?..»
Чаму яны апынуліся тут, у тыле шостае роты, было невядома, але тое, што гэта стралялі яны, было пэўна. Неўзабаве яны пратупалі па раллі ля аўражка, некуды ўгору - на фоне зорнага неба Васілевіч убачыў некалькі іх насцярожаных постацей з аўтаматамі ў руках. Затым зноў стала ціха.
Здаецца, прыціхла і ў вёсцы. Стрэлы яшчэ бахалі, але кулямёты прымоўклі, і Васілевічу раптам здалося, што Жаркоў з ротай ужо ў вёсцы. І ў той жа час незразумела было, чаму тут апынуўся нехта з яго байцоў, на якога наткнуліся немцы. «Можа, паранены?» - падумаў капітан і, хапаючыся левай рукой за хмызняк, з пісталетам у правай пачаў спускацца ў аўражыну.
Ён скочыў у самае дно і, мінаючы хрупасткія рэшткі снегу, абдзіраючы аб голле твар, пайшоў ля ручая ў той бок, дзе нядаўна закрычаў чалавек. Увесь час капітан адчуваў, што здарылася нешта няпэўна-кепскае, і за ім, відаць, здарыцца горшае, што сунутая ў зубы ворага жменька-рота не прынясе батальёну ўдачы. І яму было вельмі-вельмі прыкра ад усяго, што здарылася ў гэтую ноч, і асабліва ад свайго камандзірскага бяссілля.
Па аўражыне ён выйшаў на балацявінку, пасунуўся між кустоў па лёдзе і ўслухаўся. Здаецца, хтось прастагнаў. Ён яшчэ прайшоў трохі і яшчэ ўслухаўся. Над вёскай гарэлі ракеты, але іх дрыготкае святло толькі блытала ў хмызняку цені і не асвятляла долу. Тады ён ціхенька паклікаў, раз і другі, і праз секунду пачуў непадалёк глыбокі нутраны стогн.
Паранены на спіне ляжаў пад купінай на лёдзе і слаба варушыўся, рэагуючы тым на дапамогу. Васілевічу здалося спачатку, што гэта афіцэр у паўшубку, ён нахіліўся да яго - не, то быў незнаёмы баец без пагонаў і без рамяня. Убачыўшы капітана, ён, відаць, пазнаў яго, ціха застагнаў і прамовіў:
– Ох!.. Таварыш камбат… ратуйце…
– Хто вы?
– запытаў капітан.
– Ой, спіна!.. Спіна, ой!
– прастагнаў Рыбчонак.
– Пабілі ўсіх.
– Каго пабілі? Дзе рота?
– Ох, памажыце… камбат! Баліць!
Васілевіч зразумеў, што чалавек вельмі паранены, у такіх, ведаў ён, не шмат што дазнаешся. Капітан сунуў за пазуху пісталет і ўзяўся расшпільваць паўшубак Рыбчонка. Той ляжаў на акрываўленым лёдзе, рана была недзе пад вопраткай. Калі
Васілевіч павярнуў яго на бок, Рыбчонак застагнаў, заенчыў і моцна ўхапіўся сцюдзёнымі пальцамі за кісці капітанавых рук.
– Пацярпі трохі. Баліць, але цярпі.
Капітана вельмі непакоіў лёс роты, вельмі трэба было дабегчы туды, але ён адчуваў, што калі не дапамагчы байцу, дык ён напэўна загіне ад страты крыві.
Ён, відаць, нямала пракорпаўся з ім - пакуль знайшоў рану і, не знімаючы гімнасцёркі, індпакетам туга аперазаў паясніцу. Бінта было мала і кроў яшчэ ішла, яна ўшчэнт скрывяніла капітанавы рукі… Урэшце як-колечы ён паменшыў кровацячэнне і выцер аб штаны далоні.
– Камбат, не кідайце… Не кідайце, прашу - тут немцы…
– Дзе немцы? Якія немцы?
– знарок здзівіўся капітан.
– Немцы ў вёсцы.
– Тут немцы!
– з капрызлівай настойлівасцю даводзіў Рыбчонак.
– Прашу вас!..