Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пасля Жыццё

Быкаў Васіль

Шрифт:

– Во, дык і мы ж, гэта самае, - у працяг сынавай размо-вы загаварыў зап’янелы бацька.
– У партызанку. Ляжым у Гразкім балоце ў засадзе, ляжым і ляжым, нікога на даро-зе няма, толькі камары гудуць. Аж глядзім: едуць нямецка-фашысцкія захопнікі на фурманках. На пярэдняй немец гармонік у руках трымае, грае ці што? Але, мусіць, ня граў, так ехаў. Ну тут мы і ўрэзалі. Я ці ведаеш, з ручным куля-мётам быў, дык як лупану! Тыя - у канавы, а ў канаве так-сама кулямёт нарыхтавалі ды - па нас! А мы - па іх! А тым ча-сам ззаду яшчэ калона падышла іхняя, ну на падмогу. На-шыя і драпанулі. А я ж ня ведаў, што драпанулі, ды сяку па іх канаве са свайго «дзегцяра», ну і выбіў. I тады нашыя вярну-ліся па адным, камандзір Дзенісенка вярнуў. Ну і за тое мне праз паўгода - ордэн «Чырвонай

зоркі», як палагаецца.

– Во героі! У адной сям’і бацька і сын!
– п’янавата дзі-віўся Пятрок.

– А што ж, яе матары! Будзе вайна - зноў пойдзем. Проціў нямецка-фашысцкіх, чачэнскіх, мерыканскіх захоп-нікаў. НАТА гэтае прэ на ўсход…

Бацька зусім ап’янеў, сын паклаў яго на скамячаны

без прасьцінаў ложак, сам выйшаў на падворак падыхаць сьвежым вясковым паветрам. Блытаная гэта справа, вайна, думаў ён, карысьці з яе - гулькін нос. За пралітую кроў - дурацкія льготы. Як у гэтых старых - бясплатны праезд у ме-жах раёна. Куды ўжо ім ехаць, апроч як на могілкі.

З вёскі Ступак прывёз дзясятак пазычаных у суседкі яек, кавалак ёлкага леташняга сала і думаў, у каго раздабыць грошай на хлеб? Зноў давядзецца прасіць у Плешкі, хоць таму ён і так вінаваты тысячаў сто. Але, можа, дасьць і яшчэ. Сядзець увесь час у расчыненых дзьвярах гаражу было сьпя-котна і нудна, асабліва ў паўдзён, калі над падворкам наві-сала пякучае сонца. Ступак тады спрабаваў зачыняцца, але рабілася і яшчэ горш, і ён мусіў замыкаць гараж і куды-небудзь сыходзіць.

Неяк у нядзелю, дабрыўшы да прасьпекту ў цэнтры го-раду, згледзеў там штось незвычайнае, небывалае ў выход-ны дзень відовішча.

Найперш здалёк яшчэ ўчуліся шум, гамана, рух мноства людзей, што суцэльнай плыньню рушылі кудысь у напрам-ку да цэнтральнай плошчы, несучы нейкія лозунгі. Вецер угары матляў бел-чырвона-белыя сьцягі - мноства сьцягоў, аж да канца калоны, якая хавалася за перагінам вуліцы. Пачатак гэтага шэсьця ўжо мінуў завулак, дзе паявіўся Сту-пак, і хто там усіх вёў, не было відаць. Поруч жа шэсьце з абодвух бакоў атачалі міліцыянты. Адны з іх стаялі ў ня-роўных шэрагах, іншыя (мабыць, начальства) бегалі-міту-сіліся ў сваім міліцэйскім клопаце. Ступак сьпярша зьдзіў-лена прыпыніўся, уражаны відовішчам, а затым нечаканая хваля ўзрушэньня падхапіла яго з тратуара і вынесла да лю-дзей. Малады міліцыянт на краі тратуару спрабаваў засту-піць дарогу, ды Ступак плячом рашуча адпіхнуў яго і вый-шаў на асфальт - да ўсіх. Поруч на ўсю шырыню вуліцы ішлі і маладыя, і старыя, і сярэдняга веку мужчыны з жанкамі і дзяўчатамі; твары ва ўсіх былі прыемна-сьвяточныя, бяз звыклай паўсядзённай змрочнасьці ці нават нярэдкай па часе жорсткасьці. Уражвала вялікае мноства нацыяналь-ных сьцягоў, якія над людскімі галовамі паласкаў сьвежава-ты ранішні вятрыска. Трохі меней было плакатаў з розны-мі надпісамі, зробленымі часам прафесійна, а болей - ня ду-жа ўмелымі рукамі. Ступак, паазіраўшыся, прачытаў тыя, што былі бліжэй: «Беларусь - у Эўропу!», «Не - бальшаві-кам!», «Міліцэйскае пудзіла - у Менскае мора!» Якраз над яго галавой хістка калыхаўся лозунг-плакат, што нёс малады хлопец у джынсовай камізэльцы з мноствам кі-шанькоў: «Мы хочам есьці!» То было якраз пад настрой Сту-паку - ён таксама быў галаднаваты зранку, хацеў есьці і ня меў у кішэні ніводнага «зайца». I ён пайшоў разам з усімі,- ня надта борзда ступаючы ў бязладным натоўпе, стараючы-ся не наткнуцца на каго наперадзе, не ступіць на чыесьці запяткі. Грандыёзная суладнасьць людскога натоўпу нада-вала адчуваньне ладу і ўпэўненасьці, здавалася, гэткаю сілай яны дамогуцца чаго хочаш. А чаго дамагаліся, відно было з мноства плакатаў над галовамі. Хто мог адмовіць у законнасьці тых патрабаваньняў? Хто мог спыніць гэты шматтысячны паток гараджанаў?

Але неўзабаве паток чамусьці замарудзіў хаду, чым да-лей, тым болей людзі пачалі спыняцца. Некаторыя напера-дзе сыходзіліся шчыльней, рух пачаў заміраць, і было невя-дома: чаму? Пачуліся выкрыкі нязгоды ці, можа, пратэсту, і тады Ступак здагадаўся ў чым справа. Стараючыся не штур-хаць іншых, ён памкнуўся наперад, мінаючы найболей шчыльныя групы. У адным месцы прабег па тратуары пад но-сам у заклапочаных,

спатнелых міліцыянтаў, якія таксама напружана ўзіраліся наперад. I тады яму стала відаць пера-шкода. Шэсьце ўперлася ў шчыльныя, бы спрасаваныя, тры шэрагі АМАПу, што ад сьцяны да сьцяны будынінаў выцяг-нуліся ўпоперак прасьпекту.

Ён і яшчэ праціснуўся наперад, каб лепей бачыць, што там робіцца. Аднак бачна было ўсё ж няшмат, чулася гама-на, мабыць кіраўнікі гэтага шэсьця спрачаліся з таўстым міліцэйскім палкоўнікам, што незразумела хрыпеў у трубу мегафону. За ім замерла сьцяна амапаўцаў - блішчастыя шчыты ля ног, шлемы-скафандры на галавах, грудзі ва ўсіх расьпіралі бронекамізэлькі, у кожнага чорная палка ў пра-вай руцэ. Але што былі гэтыя шчанюкі перад аб’яднанаю сі-лай тысячаў, акрыленых адзінаю мэтай свае праўды? Іх мож-на было сапхнуць за адну хвіліну. Нехта нават і крыкнуў з на-тоўпу штосьці накшталт «наперад». I тады раптам людзі збоч вуліцы неяк незразумела хіснуліся, воддаль страхавіта закрычала кабета. Ступак азірнуўся - з завулка ад пошты, клінам расьсякаючы натоўп, урэзаўся атрад амапаўцаў у кас-ках і са шчытамі. Гэтыя адразу ўзяліся працаваць даўжэз-нымі чорнымі палкамі - малаціць усіх без разбору, хто трапляў ім пад рукі.

Натоўп калыхнуўся ў адзін бок, у другі, некоторыя кінуліся назад - пад сьцяну будынку пачтамту, але і там не-вядома адкуль узяліся амапаўцы - ці не з дзьвярэй пачтам-та. Неўзабаве іх стала, здалося, ня меней, чым дэманстран-таў, яны расьсякалі натоўп на часткі і білі, калашмацілі, валілі на асфальт людзей - мужчынаў і жанок, хапалі, камячылі сьцягі і плакаты, якімі некаторыя спрабавалі ад іх бараніцца. Над вуліцай узьвіўся бязладны, зьдзічэлы крык і лямант; жаночы плач перамяшаўся з роспачнай мужчынскай лаянкай, і невядома было, хто лаяўся. Падоб-на, і тыя, і гэтыя.

Пасьля хвіліны зьбянтэжанасьці Ступак зразумеў, што трэба адсюль «ірваць кіпці». Ды, мабыць, зразумеў тое спазь-

нела. Першы ўдар гумовай палкай па сьпіне змусіў яго хіснуцца, ён спатыкнуўся аб кагось, хто ужо ляжаў на ас-фальце, але ўтрымаўся, ня ўпаў і пасьпеў азірнуцца на таго, хто яго выцяў. З-за выгнутага плаксіглазавага казырка ў яго ўтаропіўся счырванелы ад поту твар маладога амапаўца.

У той момант новы ўдар па плячы змусіў яго аж пры-сесьці ад болю. Ратуючыся, ён галавой наперад кінуўся праз парадзелы натоўп - прэч ад гэтых забойцаў. Але, му-сіць, ён прамарудзіў, упусьціў момант, і на яго накінуліся трое ці болей у касках. Каб уратавацца, ён з усяе сілы штур-хануў бліжэйшага са шчытом, які з металічным бразгатам паляцеў долу. Ступак што было сілы ірвануў па вуліцы да-лей - праз паблытаны ў бойцы амапаўскі шэраг на сусед-нюю вуліцу.

Сьпярша ён бег, чуючы, як там, ззаду, лемантуе, вые і лаецца нядаўна яшчэ такое мілагучнае шэсьце, і недзе за скверам равуць рухавікі міліцэйскіх «Камазаў», што, ма-быць, падвозяць падмацаваньне АМАПу. Ці адвозяць схо-пленых і пабітых. Побач абмінуў яго малады даўгалыгі хлопец у белай скрываўленай кашулі, што, азіраючыся, уз-рушана прамаўляў: «Шакалы!.. Шакалы!..». «Шакалы!», - сказаў сабе ў думках і Ступак, кіруючы сьледам па тратуа-ры. За імі, аднак, чамусьці ня гналіся, і ён пайшоў цішэй. Поруч беглі і яшчэ людзі, што вырваліся з тае пасткі, хтось з рэдкіх сустрэчных спалохана пытаўся, стоячы пад аб-дзертай сьцяной: «Што там? Што?».
– «Ідзі, паглядзі!», - са злосьцю кінуў Ступак пенсіянеру з радамі каляровых планак на борце пацертага пінжака. Надта балела плячо, ён ледзьве варушыў рукой, думалася, ці не паламалі яны яму косьці? Трохі, аднак, спакайнеючы, завулкамі і пуст-камі нарэшце дабрыў да свайго падворку.

На шчасьце, ля гаражоў не было нікога, мусіць, гаражні-кі з раніцы разьехаліся па сваіх дачах-гародах. Ступак адна-руч ледзьве адамкнуў нутраны замок і, зашчапіўшыся, аб-лёг на сваю раскладуху. Самы час было расслаблена ўздых-нуць і застагнаць - так балела плячо. Але ён стрымаўся пры думцы, што яго могуць пачуць і толькі ў думках выла-яўся. Усё ж, мабыць, яго там згледзелі, можа, хто са знаё-мых, і хоць ён уцёк, знайсьці было няцяжка. Ён ведаў, што ў іх усё на ўліку: усе адрасы і прыкметы, сьведкі, стукачы, сексоты. Хіба ад іх схаваешся?

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть Боярство

Мамаев Максим
1. Пепел
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Вернуть Боярство

Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Арсеньев Владимир Клавдиевич
5. Абсолют
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Честное пионерское! Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 3

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3