Пасля Жыццё
Шрифт:
Пакінуўшы Плешку ля ягонага «Запарожца», Ступак пайшоў па падворку да суседняга дома і яшчэ здалёк убачыў там чорную «БМВ» ля другога пад’езду. Ён прысь-пешыў крок, сапраўды, то была машына Валынца, а ля яе і сам гаспадар, які толькі што выйшаў з дзьвярэй. То быў маладжавы яшчэ чалавек у дарагім двухбортным гарніту-ры, пры даўжэзным гальштуку; ён паклаў на задняе ся-дзеньне кейс і расчыніў пярэднюю дзьверцу. За рулём ча-каў малады шафёр з бычынай шыяй і выстрыжанай паты-ліцай.
– Можна вас на хвілінку, - гукнуў Ступак.
Валынец з незадаволеным выразам твару прытрымаў дзьверцу, Ступак
– Прадаю гараж. Ну той, металічны. Купіце?
Напружаньне на холеным твары Валынца разам зьмяк-чэла, здаецца, той зразумеў і дзелавіта кінуў:
– Колькі?
– Ну гэта… Тысячу.
– Даю пяцьсот. З вывазам.
Пяцьсот, канешне, ня тысяча, але тут ня гандаль, тут продаж, падумаў Ступак, адчуваючы, што ягоны пакупнік дужа сьпяшаецца і вось-вось сядзе ў машыну. Другі раз наўрад ці яго засьпееш.
– Ладна, што ж…
Валынец з унутранай кішэні пінжака дастаў кашалёк і спрытна вылузнуў з яго тры стодаляравыя купюры.
– У якасьці задатку.
– Толькі асвабаджу ў канцы месяца,- вінавата зазначыў Ступак.
– Тады атрымаеш астатнія. Усяго добрага.
Валынец схаваўся ў сваю чорную «БМВ», якая імкліва рванула з месца, а Ступак пастаяў яшчэ, ня ведаючы, рада-вацца ці ня надта. У руцэ ён трымаў трыста баксаў, тое бы-ло для яго багацьце. Але ж ён траціў апошні прытулак. Дзе прыткнуцца, калі ягоны куратнік пяройдзе гэтаму бізнэ-соўцу?
А зрэшты, можа, тады ў прытулку і ня будзе патрэбы. Пра прытулак паклапоцяцца іншыя.
Тым жа ранкам ён разьмяняў у вулічным абменным пункце першыя сто даляраў, накупіў у гастраноме харчу: два белых батоны, кавалак каўбасы і нават гронку жоўтых бананаў, якія прадаваліся на кожным рагу. Сьпярша добра пад’еў у гаражы на адзіноце, - Плешка ўжо некуды зьехаў, і ля гаражоў не было нікога. Пасьля сухога сьняданку зьяві-лася смага, але ён падумаў, што вып’е піва пасьля, як будзе ісьці на базар. Напружана думаючы пра зброю, ён усё ж вы-рашыў наведаць базар, дзе ня быў з самай вясны. Не было патрэбы ды й грошай. Цяпер жа зьявілася тое і гэта, і ён ня стаў губляць час.
Ашчаджаючы балючую руку, можа, з гадзіну ён швэн-даўся між тлумных гандлёвых радоў, заваленых розным та-
варам - харчам, гароднінай, а таксама адзеньнем, рознай драбязой і начыньнем. Усё, што прадавалася, было раскла-дзена на прылаўках, століках, а таксама ля ног на асфаль-це, на газецінах ці проста выглядвала з расхінутых гаспа-дарчых сумак. Тавару было безьліч, здавалася, тут можна знайсьці ўсё. Але тавары яго цікавілі мала, ягоны інтарэс палягаў у іншым, і ён разумеў, што тое іншае на прылаўках ня згледзіш. Ён болей прыглядваўся да твараў - прадаўцоў і пакупнікоў, што ў цеснаце і штурханіне мітусіліся побач, выбіраў сярод іх пэўны тып - маладога, засяроджанага ў са-бе чалавека, можа «афганца» або «чачэнца».
У гэтых якраз і можна было нешта здабыць. Зброю ці наркоту. Неяк яшчэ зімой ён прыходзіў сюды з жонкай па бульбу і ў аднаго чарнявага, з выгляду каўказца, прыцаніўся да яго жоўтых гранатаў. Калі той назваў цану, пажартаваў: «Ого, бы лімонкі». «То фрукты, а не лімонкі - крыўдліва паправіў гаспадар.
– Лімонкі таньней будуць».
– «А што, ёсьць і лімонкі?» - жартам пацікавіўся Ступак. «Знойдзем, калі трэба», -
Аднак жа, чаго трэба, менавіта таго і не бывае ў гандлі. Нават і на базары.
Дарма і доўга ён швэндаўся ў гаманкім базарным натоўпе, так і ня ўбачыўшы нічога здатнага. Пытацца ж у каго не наважыўся, адчуваў, нямала тут шылася і таптуноў, пераапранутых міліцыянтаў, кадэбэшнікаў, людзей са службы бясьпекі, якімі цяпер кішэлі вуліцы, вакзалы ды і базары таксама. Мабыць, тыя парадаваліся б, калі б спазналі, што побач шляецца кілер, шукае зброю. Хаця і без таго можна было проста і здорава ўліпнуць, калі б яго апазналі як удзельніка нядаўняй стычкі. Але во пакуль не пазналі, мабыць, там, на прасьпекце, не было знаёмых. Ля піўнога ларка ён нядоўга пастаяў у чарзе, выпіў цеплаватага піва, ледзьве ўтрымаўшы цяжкі куфаль у хваравітай руцэ, якая ўсё балела, асабліва ў плячы. Выпівох тут было нямала, але ўсе звычайныя півасёрбы, якія прагнулі адно - захмялець. Такіх жа, у каго можна было нешта здабыць, здаецца, не траплялася. I ён думаў, што, мусіць, ня так гэта проста прыдбаць зброю. Пісталет ці лепей славуты АК. Увесь сьвет завалены гэтымі Калашнікавымі, з ім ваююць цэлыя арміі, робяцца ўрадавыя перавароты, скідваюць і ўсаджваюць дыктатараў. А тут во, на ягонай радзіме, калі спатрэбілася, нават за баксы ня знойдзеш. Да чаго адсталая краіна, зласьліва думаў самадзейны кілер.
Краіна, можа, і была адсталая, але не былі адсталыя яе сьпецслужбы, і Ступак ведаў гэта. Ва ўсякім разе на рынку ён так і не наважыўся нават запытаць у каго-небудзь пра сваю патрэбу і надвячоркам прыбрыў дадому. Дзьверы аж трох гаражоў былі расчыненыя, але машынаў перад імі не было відаць, значыць, аўтамабілісты нікуды не сьпяшаліся. Два з іх - Сазон Іванавіч і малады хлопец Аляксей - стаялі каля Плешкавага гаража. Ступак насьцярожана падышоў да іх, здаецца, тым перапыніўшы размову, і ён падумаў: ужо ці не пра яго ішла гаворка? Але, мабыць, не пра яго.
– Ну, Мінкевіч у бэнээфе, мужыкі казалі, - гучаў з гаража Плешкаў голас. Іншыя два маўчалі. Памаўчаў і Ступак.
– То-то, гляжу, по-белорусски разговаривает, - не зразумець, з захапленьнем ці асуджаючы, сказаў сівагаловы Сазон Іванавіч.
– Нацдем!
– Размаўляе, як хоча, - азваўся Плешка.
– Э нет, не как хочет. Это у них установка такая, в бэнээфе, чтобы другие не поняли.
– Ты ж во панімаеш, - выглянуў з-за «Запарожца» Плешка.
– Не понимаю и понимать не хочу!
– выказаўся Сазон.- Я русский человек и русским умру.
– Ну, а ён, можа, беларусам хоча памерці, - упарта пярэчыў Плешка.
Той Мінкевіч ня быў тут нікому сябрам, быў проста суседам ня болей, і Ступак ставіўся да яго спакойна. Але і Сазон ня выклікаў у яго вялікай сімпатыі, бо амаль заўжды быў злы і зацяты. Хаця па цяперашнім часе тое было не навіна, шмат хто злаваўся і раздражняўся, але ўсё ж неяк стрымліваўся. Сазон жа адкрыта і голасна наракаў на жыцьцё, развал СССР, апошнімі словамі пляжыў «агента ЦРУ» Гарбачова і часьцяком бегаў у адноўлены райкам партыі, дзе ва ўсю ішла палітычная мітусьня камуністаў. Галоўнай прапагандовай сілай там былі ветэраны вайны, пенсіянеры ды адстаўныя чэкісты.