Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пасля Жыццё

Быкаў Васіль

Шрифт:

Ціха варочаючыся ад болю на рыпучай раскладусе пры зачыненых дзьвярах, ён услухоўваўся ў кожны гук-шолах знадворку. Чуў, як прыехаў на старой «Волзе» і адчыняў свой гараж Сазон. Лепей Ступак хацеў бы ўчуць траскотны гук рухавіка «Запарожца» Плешкі, ды таго не было, можа, заначуе на агародзе. Што рабіць далей - было невядома, мабыць, у гаражы доўга ня ўседзіш, паныла думаў Ступак. Зьехаць на вёску ці што? Але каб зьехаць, патрэбны грошы, хаця б на білет. Зноў жа, калі будуць шукаць, дык знойдуць і ў вёсцы — гэтыя ўсё могуць. Наконт зыску яны майстры, якіх ня ведае сьвет. Ступак прыгадаў, як некалі ў войску на дзьвярах іхняй прыбіральні нехта цьвіком надрапаў «Брэжнеў - мудак». Зьявіліся сьледчыя па асабліва

важных справах, паўгода вялі сьледства, ператрэсьлі казарму, пера-цягалі ўсіх у хітры дамок контрразьведкі, а знайшлі. Пры-перлі, дык сам прызнаўся - першагодак з Мардовіі пакрыўдзіўся на старшыну і надрапаў тыя два словы - на сваю галаву.

Усё ж неяк Ступак перабыў тую ноч, спаў трывожным сном падбітага птаха - то засынаў, то прачынаўся, спрабу-ючы як зручней уладкаваць балючую руку. Душу апякала крыўда і злосьць: што ж гэта робіцца? За што? Што ён па-

рушыў, каму ён прычыніў шкоду? Завошта яго хацелі ска-лечыць? Выцялі па тым самым плячы, дзе яшчэ віднеўся сьлед-шнар ад душманскае кулі. Але ж гэтыя - не душма-ны, гэта ж свае. Хто ж іх так нацкаваў на мірны народ, чаму яны сталі карнікамі?

Але хто нацкаваў, было вядома. У гэтай краіне ўсё доб-рае і благое рабілася па камандзе аднаго чалавека. Усё за-лежала ад яго. Прачнуўшыся неяк пад ранак, згаладнелы і спакутваны ад болю ў плячы, Ступак раптам сьцяміў, што яго трэба забіць.

Як зрабіць тое, ён яшчэ ня ведаў, нават ня мог сабе ўявіць. Мусіць, для таго найперш трэба была зброя ці якая ўзрыўчатка. Але дзе яе ўзяць? Ад зброі залежаў і спосаб тэракту, значыць, найперш трэба зброя. Хаця б пісталет. Ці найлепш аўтамат, аўтамат Калашнікава, з якім ён ваяваў у Афгане. Ступак упершыню пашкадаваў, што сем гадоў на-зад прыехаў з Афгану з пустымі рукамі. Хаця з гэтай спра-вай там было строга: патрабавалі падпіску, што не вязеш ні-чога. Ды хлопцы везьлі пісталет ці гранату. Ён не адважыў-ся, думаў - навошта? Ён не зьбіраўся стаць кілерам, ён вяр-таўся на сваю родную «паштовую скрынку», дзе рабіў ней-кія штуковіны для ракетаў. Ці для космасу. Але «паштовая скрынка» накрылася адным месцам, і ён стаў беспрацоў-ным афганцам. Во лёс сабачы…

«Ну і хай!
– лежачы на сваёй раскладусе, няпэўна думаў Ступак.
– Кілер, па крайняй меры, гучыць. А то - тля! Я та-бе ня тля, ты яшчэ пазнаеш, хто я. Ня тое, што гэтыя дэма-краты. Наладзілі фэст, выйшлі, бы да касьцёлу. Не хапала музыкі. А ён на іх - гэтых двухногіх шакалаў у брані. Далі, аж пыл закурэў. Адлупілі, разагналі, пахапалі… Цяпер бу-дуць хадзіць да пракурора, апраўдвацца. Быццам пракурор не заадно з імі. Пракурор, можа, сам лупіў са шчытом, у камізэльцы. А што? Пад каўпаком не відно, не пазнаеш, хто цябе нявечыць. Усе яны - адно кодла. Не, так не даб’ешся нічога. Трэба яго стрэльнуць. А там будзь, што будзе. Чым так тухнуць у сьмярдзючым гаражы… Здохнеш і ня хутка здага-даюцца, што памёр. Як тая бабуся з першага пад’ез-ду, што тры тыдні праляжала ў зачыненай кватэры. Пакуль суседзі ня ўнюхалі»…

Так, яму вельмі патрэбная зброя.

Але найперш, мусіць, трэба было прыдбаць грошы. Бяз грошай ні чарта ты ня зробіш, самадзейны кілер-адзіноч-ка, нявесела думаў Ступак у ранішнім гаражным паўзмро-ку. Рашэньне, аднак, было прынятае, і ён не любіў мяняць сваіх нават і самых рызыковых рашэньняў. Такі ўжо быў ха-рактар. З тае ранішняй хвіліны ў яго паявілася мэта, што стала яго неадчэпным клопатам.

Ён яшчэ ляжаў у дрымоце, як знадворку пачуўся нягуч-ны металічны бразгат паблізу, і Ступак, счакаўшы, прыадчыніў дзьверы. Крышку ўбаку стаяла «сямёрка» да-цэнта Мінкевіча, якую той меўся загнаць у гараж. З гэтым інтэлігентам у Ступака не было ніякае дружбы, бо той тры-маўся на адлегласьці ад астатніх, асабліва ні з кім не тавары-шаваў, рэдка калі ішоў на размовы. I заўсёды кудысь сьпя-шаўся.

«Сямёрка» яго заўжды была чысьценькая, бы сьве-жа памытая, хаця ўжо і ня новая, ды і сам Мінкевіч заўжды выглядаў па сучаснай модзе - з каротка падстрыжанай ба-родкай, у акулярах з тонкай аправай, ён зірнуў на Ступака і павітаўся. Ступак, каб пачаць размову, папрасіў закурыць, і той мусіў затрымацца ля расчыненых дзьвярэй гаража.

– Вы не маглі б мне пазычыць?

– Колькі?
– спытаў Мінкевіч, з гатоўнасьцю дастаючы кашалёк.
– На паўлітру?

– Трэба больш. Баксаў пяцьсот, - адважна вымавіў Сту-пак, аж зьдзівіўшыся сваёй адвазе.

– Ого!
– шчыра зьдзівіўся дацэнт.
– У мяне зарплата трыццаць баксаў у месяц.

– Дрэнна жывяцё, - паныла зазначыў Ступак.
– А можа, ведаеце, каму гараж можна б загнаць?

Мінкевіч паціснуў плячыма.

– Дайце аб’яву ў газету. Цяпер жа там вунь колькі аб’яваў. Ці папытайце ў Валынца. Ён жа займаецца аўта-бізнэсам…

Валынца Ступак збольшага ведаў, той жыў у суседнім доме, нядаўна скончыў еўрарамонт кватэры, пад якую адкупіў ледзьве ня ўвесь паверх замызганай хрушчоўкі. Ця-пер любавацца на яго люстраныя, з мядовым адлівам вокны ў дзюралевых рамах зьбіраўся ўвесь падворак. Унізе ля пад’ез-ду часьцяком стаялі «Вольвы», «БМВ» ды «Мерседэсы» нярэдка з замежнымі нумарамі. Гэта быў тыповы «новы бе-ларус», і Мінкевіч меў рацыю. Гараж варта было прапана-ваць Валынцу.

Але злавіць гэтага бізнэсмэна было няпроста. Ягонага «БМВ» ля пад’езду не было відаць, у кватэру ж Ступак не пайшоў, казалі, там заўсёды ахова. Тады ён прысеў на лаўку насупроць дзюралевых вакон багацея, трохі счакаў. Рука ўсё балела, хоць і ня так як учора. Рухаць ёй Ступак усё ась-церагаўся і, сагнуўшы, далікатна трымаў пад крысом накі-нутага на плечы пінжака. Як на падворку зачасьцілі ранішнія прахожыя, неахвотна падняўся і падыбаў да сваіх гаражоў. Тут, як заўжды ўраньні, ужо паявіўся Плешка, узяў-ся ладзіць капрызьлівы «Запарожац».

– Што гэта ў цябе, - кіўнуў ён на руку, павітаўшыся.

– Ды так. Упаў.

– Выпіўшы?

На тое Ступак не адказаў, ён не хацеў нікому расказваць пра учарашняе, асьцерагаўся, як бы сёньня ня здарыўся працяг таго ўчора. Раз запазіраў на падворак, каб адразу заўважыць, калі там зьявіцца міліцэйскі «Уаз». Але міліцыі пакуль не было, а Плешка, сагнуўшыся над задам «запарож-ца» калупаўся ў рухавіку.

– Што - помпа?
паспачуваў Ступак.

– Помпа, хай яна згарыць. Каторы раз ужо, - сказаў Плеш-ка і, азірнуўшыся, цішай заўважыў: - Чуў, што ўчора на прась-пекце было?

– А што?
– прастадушна папытаўся Ступак.

– Кажуць, лядовае пабоішча. Менчукоў з псамі-рыца-рамі.

– Вось як?

– Што ж думаеш: паўтары тысячы АМАПу. Ды міліцыя. Ды ўнутраныя войскі. Сіла!

– Сіла!
– пагадзіўся Ступак.

Гэты Плешка заўжды пачынаў так - быццам быў на баку ўлады, мог нават мацюкнуць дэмакратаў, але свае сапраў-дныя адносіны запасіў на канец. Прыхінуўшыся да крыла аўтамабіля, азірнуўся і нягучна паведаміў:

– Кажуць, сам лупіў. Палкай. Пад каскай амапаўца. Во драпежнік!

– Драпежнік, - міжволі пагадзіўся Ступак. Уласных ад-носінаў да таго ён раскрываць не хацеў.

Усё ж паведамленьне Плешкі ўзрушыла Ступака, сьпяр-

ша ён нават не паверыў у тое. Але затым, разважыўшы, па-думаў: а можа, і праўда. Ад гэтага можна было чакаць усяго, і вельмі нават магчыма, што найбольшаю асалодай для яго было самому паўдзельнічаць у эфектыўнай палі-цэйскай акцыі. Адчуць азарт расправы - як драпежнік над сваёй ахвярай. Ступаку нават здалося, што той, хто лупіў яго па параненым плячы, мог быць менавіта сам. Краем во-ка ён нават згледзеў падобнага - з азьвярэлымі вачыма, ву-сатага. Хаця вусатых там было шмат.

Поделиться:
Популярные книги

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Господин Изобретатель. Книги 1-6

Подшивалов Анатолий Анатольевич
Господин Изобретатель
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Господин Изобретатель. Книги 1-6

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Рейдер 2. Бродяга

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рейдер
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.24
рейтинг книги
Рейдер 2. Бродяга

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5