Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пасля Жыццё

Быкаў Васіль

Шрифт:

– Придумали еще нацию - белорусы!
– крыху цішэй бурчэў сам сабе Сазон.
– Чтоб русским кислород перекрыть.

– Але ж Мінкевіч дэмакрат, ён не супроць іншых, - ціха азваўся Аляксей, які да таго зважліва маўчаў побач.

– Демократы! Дерьмократы проклятые, - сказаў і смачна вылаяўся Сазон.
– Все за доллары работают. Под американский заказ!

– Ня ўсе, - стаяў на сваім ціхманы Аляксей.

Ступак павярнуўся і пайшоў на падворак. Ён знарок не прыняў удзел у гэтай размове. Раней, можа б, што і сказаў, але не цяпер. Цяпер у яго былі справы болей важныя, чым драць горла ў спрэчцы з гэтым замшэлым бальшавіком, і ён не хацеў раскрывацца да часу. А можа, наадварот, трэба было маскавацца, сказаць што-небудзь у падтрымку Сазона. Але тое крывадушша было Ступаку агіднае, зноў жа ён не хацеў крыўдзіць і Аляксея, які

ўвогуле яму падабаўся сваёй не характэрнай для цяперашняй моладзі сьціпласьцю. Сьціплы надзвычай быў і ягоны дзед, пасьля сьмерці якога перайшоў да ўнука гэты праіржавелы гараж. То быў слаўны стары, былы партызан-падрыўнік, меў шмат узнагародаў, якіх ніколі, аднак, ня бачылі на ягоных грудзях.

Аднойчы ў дзень перамогі запыталіся, чаму ён ня носіць ардэноў, на што стары адказаў: «На падушках панясуць перад труной». Сталася ж трохі інакш. Пакуль дзед хварэў, тыя яго ўзнагароды пасьпеў прадаць скупшчыку старэйшы ўнук-наркаман. Так і пахавалі партызана без аніводнай узнагароды.

Ступак ведаў, што ў такіх далікатных выпадках лепей маўчаць, хоць бы дзеля перастрахоўкі. У шматмільённых шэрагах сексотаў нямала і гаваркіх, і маўклівых, нахабных і сьціплых, дурнаватых і надта ж разумных, - самы шырокі выбар. Навербавалі за семдзесят гадоў. У іхнім палку перад адпраўкай у Афган ці ня ўсіх па чарзе перацягалі ў хітры дамок, што мясьціўся паміж казармай і прыбіральняй - крышку, праўда, у баку, дзеля камфорту, каб ня дужа сьмярдзела. Хаця там стаяў смурод іншага кшталту. На каго было спадзявацца?

Удзень у гаражы было дужа сьпякотна, затое ўначы і ўранку самы раз. Лежачы ў зацішны час на скрыпучай раскладусе, Ступак часам шкадаваў, што зрабіў гэтую авантуру - прадаў гараж, які стаў ягоным адзіным прытулкам. Але штось перайначыць, мабыць, было ўжо позна. Першую сотню баксаў ён хутка патраціў, збольшага на ежу, і ўвесь

час на адзіноце думаў пра сваю патрэбу: дзе раздабыць зброю?

На гарадской ускраіне за чыгункай некалі быў немалы гарнізон - вайсковая вучэльня, казармы і палігон; там некалі навабранец Ступак пачынаў вайсковую службу. Паблізу каля прахадной і на шашы заўжды таўкліся вайскоўцы, афіцэры ды прапаршчыкі, сярод якіх калісьці было нямала знаёмых. Асабліва сярод прапаршчыкаў. Але гэта калісь. Цяпер жа, пасьля скарачэньня арміі, развалу СССР ды ці мала чаго яшчэ наўрад ці хто знаёмы застаўся. I ўсё ж, не надумаўшы нічога больш здатнага, Ступак вырашыў наведацца на тую гарадскую ўскраіну. Ня дужа пагодным ранкам, пасьля начнога дожджыку, калі яшчэ не абсох асфальт, ён сеў у тралейбус, даехаў да кальцавой дарогі. Пасьля перасеў у аўтобус, які і давёз яго да знаёмага прыпынку. Дзіўна, але і праз дзесяць гадоў тут мала што зьмянілася - гэтак жа на кіламетр цягнулася ўздоўж шашы бетонная сьцяна, з-за якой нясьмела пазіралі на сьвет верхнія паверхі казармаў, чырванелі пяціканцовыя зоркі на шырокіх варотах прахадной, ля якой стаяў вартавы з аўтаматам Калашнікава на грудзях. (Вось бы яму такі аўтамат, хаця б з адным магазінам). Часам да прахадной і адтуль таропка сноўдалі афіцэры, салдатаў не было відаць. Як не было відаць ніводнага прапаршчыка - вывеліся яны ў беларускім войску ці што? Пытацца пра што-небудзь у афіцэраў ён не наважыўся, а ў прапара, мабыць, ужо папытаўся б. З гэтымі, мабыць, можна было б паладзіць. А так з гадзіну патупаў уздоўж агароджы, каб згледзець якую дзірку ці якога самавольшчыка каля яе, ды марна. Затым пастаяў на прыпынку, пакуль не падышоў аўтобус, абышоў рад шапікаў з рознай драбязой. Нідзе нічога патрэбнага яму ня трапілася, і ён вярнуўся ў горад.

Зброі ў яго не было і пакуль невядома было, дзе яе ўзяць, а ў галаве ўжо мроіўся той самы рашучы і важны момант, да якога ён рыхтаваўся. Ведаў, аднак, тое будзе ня проста, нават складана і дужа небясьпечна. Але калі зрабіць усё, добра абдумаўшы, рашуча і хутка, дык вельмі нават магчыма. Галоўнае - падлавіць момант, - на дарозе, на вуліцы ці лепш, калі выйдзе з машыны. Выходзіць жа ён каля свайго палацу ці дзе на прадпрыемствах, на будоўлі, куды ён сноўдае час ад часу. Або яшчэ - на спартовых комплексах, дзе ён звыклы і часты госьць і ўдзельнік, бо дужа паважае спорт і клапоціцца пра сваё здароўе. Каб там падлавіць…

Рука стала балець меней, праўда, яшчэ аддавала ў плячы асабліва пры рэзкім руху локцем угору. Кепска, што ішоў час, і з ім раставалі яго грошы, набытку ж ад іх не было ніякага, усё ішло на харч. Ноччу яму часьцяком сьнілася нешта з яго дзённых мрояў,

толькі той яго супраціўнік з выгляду быў нібы мядзьведзь - таўсты і касматы. Ступак цаляў у яго з пісталету, але пальцы нібы зьмярцьвелі, ён ня мог ціскануць на спуск, а страшыдла набліжалася. Тады ён кідаўся ўцякаць, ды ногі рабіліся, нібы з ваты, ён ня мог бегчы, а страшыдла было ўжо побач. На мяжы магчымай пагібелі нешта ўсё ж перайначвалася, пачынаўся іншы сюжэт, таксама мала прыемны, але без ранейшага жаху. Ноччу ён часта прачынаўся ў сваёй металічнай схованцы, асабліва як у двор уязджала машына і фарамі высьвечвала гаражныя шчыліны каля дзьвярэй, тады ўспыхвала трывожная думка: ці не па яго? Ці не разьнюхалі што? Можа, з таго памятнага шэсьця, калі яго пабілі, штосьці дазналіся і прыехалі браць. Тады нахлынала шкадаваньне і прыкрасьць на сябе - што не пасьпеў, прамарудзіў, прашляпіў. Аднак ішоў час, а да яго ніхто не завітаў, і тое абнадзейвала. Мабыць, усё ж яго праваронілі.

Затое не праваронілі іншых, мабыць, працавалі, як мае быць, не дарма елі свой міліцэйскі хлеб. Неяк уранку, калі ён яшчэ ляжаў пад брызенцінай на раскладусе, у дзьверы ціхенька пастукалі - раз і другі. Ён падхапіўся, падумалася: ці не дачка, якая ні разу яшчэ не прыйшла да яго ў гараж. Але то была не дачка - на ўваходзе, як ён адчыніў дзьверы, стаяў Аляксей, які зважліва папытаўся:

– Ну, чулі навіну?

– Якую?

– Мінкевіч гараж прадае. Разам з машынай.

– Чаго ж гэтак?

Аляксей азірнуўся, але не пераступіў парог гаражу.

– Аштрафавалі. За дэманстрацыю. На шэсьцьдзесят мільёнаў.

– За тую?

– Ну. Быў арганізатарам ад БНФ. Дык затрымалі, суд і во - штраф.

– Нічога сабе! Шэсьцьдзесят мільёнаў…

Ступак, канешне, падзівіўся і ціха пры сабе парадаваўся, што тады пашчасьціла неўпрыкмет вывернуцца ад амапаўцаў, высьлізнуць з іхніх рук. Усё ж нездарма афганец, мае сякітакі вопыт, ня тое, што гэтыя шпацыроўшчыкі па асфальце. Добра, што ён ня быў зьвязаны з БНФ, тое давала яму засьцярогу. А гэты Аляксей, мабыць, штось меў, інакш бы так не ўстрывожыўся навіной пра Мінкевіча. Што яму гэты Мінкевіч - брат ці сват? І ўсё ж Аляксей сімпатычны хлопец, не балабон, можа б варта параіцца з ім пра галоўны Ступакоў клопат? Але не, разважыў Ступак. Толькі тое ў сакрэце, што ведае адзін чалавек. Калі два, лічы, ніякага сакрэту няма. Гэта ўжо ведаў ён добра.

А можа, варта было скантактаваць з Мінкевічам? Усё ж калі бэнээфавец, дык, мабыць, не сексот, не пабяжыць вечарам на даклад да «кума». А можа, і пабяжыць? Што, у бэнээфе няма сексотаў? Паленаваліся, не навербавалі? Не, гэтыя не лянуюцца…

Той дзень з раніцы ішоў дождж, было халаднавата, і Ступак, прычыніўшы жалезныя дзьверы, бавіў час у ляноце. Самы раз было б выпіць, хоць для сугрэву, але не было гарэлкі, а ісьці пад дажджом у гастраном ён без парасону не наважваўся. I злосна думаў пра жонку-паскуду, якая, выганяючы з дому, ня кінула яму якой апранахі. Усё ж ён пакінуў ёй кватэру, здабытую па льготах як воін-інтэрнацыяналіст, а яна чым аддзячыла? Хоць бы прыслала калі дачку ў адведзіны, дык не - трымала ў кіпцюрах пакорлівае дзяўчо, запалохала зьверам-бацькам, які во каторы месяц жыве сапраўды нібы зьвер у гэтай жалезнай бярлозе. Ды і добра, калі б ён быў зьвер. Ён хацеў быць зьверам, калі б атрымалася. Зьверу цяпер, мабыць, лепш, чым чалавеку. Такі настаў час.

Ён адразу пачуў, як побач забразгалі замкі ў гаражы Мінкевіча. Ступак падхапіўся з раскладухі і паволі выйшаў з дзьвярэй.

– Кажуць, і вы прадаеце?
– запытаў, павітаўшыся. Апрануты ў спрытную джынсовую куртку Мінкевіч з-за тонкіх акуляраў зірнуў на суседа.

– Прыходзіцца.

– Чаго ж гэта?

– Каб заплаціць штраф.

– I вялікі штраф?

– Па максімуму. Дзьвесьце мінімальных зарплат.

– Ё-маё! I будзеце плаціць?

– А што ж рабіць? Апішуць маёмасьць…

Мінкевіч казаў тое амаль спакойна і разважліва, як пра што звычайнае і паўсядзённае, бы і не перажываючы. Можа, перажыўшы ўжо. Расчыніў насьцеж абедзьве палавіны дзьвярэй, зашчапіў на кручкі ў доле.

– І думаеце адкупіцца штрафам?

Мінкевіч выпрастаўся, павярнуўся да яго і ўздыхнуў.

– Штрафам, канешне, не адкупішся. Ад гэтага рэжыму наогул нічым адкупіцца немагчыма. Трэба ўзьнімаць народ, падвышаць ягоную самасьвядомасьць.

– Самасьвядомасьць! Вы - самасьвядомасьць, а ён - сто тысяч АМАПу. Чыя возьме?
– запытаўся Ступак і змоўчаў, чакаючы, што скажа на тое адукаваны дацэнт.

Поделиться:
Популярные книги

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Господин Изобретатель. Книги 1-6

Подшивалов Анатолий Анатольевич
Господин Изобретатель
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Господин Изобретатель. Книги 1-6

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Рейдер 2. Бродяга

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рейдер
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.24
рейтинг книги
Рейдер 2. Бродяга

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5