Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастка для пярэваратня

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Дык ён не толькі бараду перафарбаваў, але, як пішуць у анкетах, і свае ініцыялы змяніў. Хіба для канспірацыі?

— Не вярзіце лухту. Ведаем вас як аблупленага, — не сцярпеў я.

А гэты Казімір Міронавіч глянуў на мяне, як сабака на ката.

— Ты не вельмі. Нос не задзірай. Я з табою свіней не пасвіў. Зараз вазьму за вушы і на хвойку закіну.

Жартуе? Не. Вырачыў вочы, кулакі сашчаміў. Што, калі падвесіць мяне, як пацука?

— Дык… — пачаў я.

— Дык індык. Я Казімір Міронавіч. Мірон Казіміравіч жыве ў вас. Тут казка. Мірон Казіміравіч не раз сюды сігналы падаваў. Толькі я іх успрыняў, зразумеў.

Мы з ім браты па душы. Мірон Казіміравіч паведаміў, што вас у казку адправіць. Трэці дзень чакаю. Вось мы і сустрэліся.

Я са страхам глядзеў на яго. Нейкі нервовы. Не любіць, калі не ў руку. З такім да двух не гавары. Ён пацуку горла перарэзаў. Знарок. Каб сябе паказаць, каб зразумелі, чым дыхае.

Пятрусь кіўнуў галавою, паказваючы на пацука.

— Ваша работа?

— Мая. — Казімір Міронавіч узяў пацука за хвост, патрымаў. Падумалася: зараз плясне мне ці Петрусю пацуком па твары. Не. Шпурнуў убок. Пасля крануў нагою бохан.

— Вы хлеб адкінулі?

— На яго кроў капала, — сказаў Пятрусь.

— Кепска, што адкінулі. Няхай капала б па кроплі. Плакаў. Чулі?

— Дык гэта хлеб плакаў? — азваўся я.

— Ён. Не даспадобы, што кроў капала. Балела яму.

Хлеб плакаў… Нібы жывы. Балела. Плакаў без слёз. А гэтаму ў радасць.

— Чаму вы так зрабілі? — запытаў Пятрусь.

— Бачылі, якім было поле?

— Бачылі,— сказаў Пятрусь. — Пустыя каласкі на зямлі ляжалі.

Казімір Міронавіч, нібы спартсмен, які перасёк фінішную прамую, узняў угору рукі.

— Я так зрабіў. Мае чары зрабілі. Пацукова кроў на хлеб капала, а поле спёкай сушыла. Плакаў хлеб… Плакаў…

Ну й злыдзень! Хацеў, каб збажына загінула. Хіба мае такую сілу? Можа, проста хваліцца? Можа… Не. Мы ж у казцы.

— Калі б яшчэ крыху кроў на бохан пакапала, то не ўзняўся б хлебны каласок, — перапыніў мае думкі Казімір Міронавіч.

— Хто вы? — усклікнуў я.

— Вядзьмак.

Малекула-калекула

Пра ведзьмакоў я, канешне, чуў. Паданні-легенды пра іх і ў нашай вёсцы з даўніны засталіся. Бывае, збяруцца жанчыны і давай баяць. Асабліва часта расказвалі пра Бардуна, які жыў у Клімавічах. Што нібыта нават калекаў на ногі ставіў. Прывязуць на возе чалавека, які зусім не можа хадзіць, а ён пашэпча, нешта дасць выпіць, і чалавек як нанава на свет народзіцца. Сам ідзе дамоў. Але не толькі добрае рабіў Бардун. Прыцемкам зайшоў да яго адзін мужчына і давай смяяцца. Маўляў, не веру я табе, дурыш людзям галаву. Узлаваўся Бардун: «Сёння ж да мяне прыйдзеш, папросішся». Засмяяўся мужчына: «Чаго я да цябе поначы пасунуўся?» — «Бяда прымусіць. Калі сядзеш на лаву, тры разы ў шыбу пастукае», — прагаварыў Бардун. Развіталіся яны. Прыйшоў мужчына дамоў, сеў на лаву. Рот адкрыў, каб расказаць жонцы, што ў Бардуна быў, а ў акно тры разы запар: стук, стук, стук. Нібыта птушка дзюбай. «Чуў?» — запытала жонка ў свайго гаспадара. А ён сядзіць з разяўленым ротам, ні слова не вымавіць. Толькі галавою трасе. «Чаго рот разявіў?» — накінулася на яго жонка. Ён трасе галавою, вачыма на яе лыпае. Скумекала яна, што бяда. Давай прасіць: «Закрый рот. Закрый рот». Ён і так і сяк, нават рукою за сківіцу ўзяўся — не дасць рады, не закрываецца рот. Жонка ў плач, за руку яго, як малое дзіцё, і павяла да Бардуна. А той стаіць на парозе, чакае. «Казаў, што сёння

прыйдзеш да мяне», — усміхаецца.

Я тады слухаў і пасмейваўся ў рукаў, бо пра такіх, як Бардун, нават у газетах можна прачытаць. Напрыклад, пра бабку Вангу з Балгарыі. Яна ў дзяцінстве, калі грымнула і паласнула маланка, аслепла, пасля чаго стала прадказваць падзеі, навучылася падрабязна апісваць мясціны, дзе ніколі не была. Дый у нас падобных людзей нямала. Некаторыя, не дакранаючыся, між далоняў трымаюць у паветры шарык, невядомай сілай разгойдваюць і спыняюць маятнік гадзінніка, вылечваюць гіпнозам. Мабыць, і Бардун валодаў гіпнозам.

Калі б дома я сустрэўся з гэткім чалавекам, то зусім не баяўся б яго. Нават папрасіў бы, каб які-небудзь фокус паказаў. А тут… Вакол ні жывой душы. Толькі гэты злы дух, які пацуку горла перарэзаў. Ад такога лепей далей трымацца.

— Казімір Міронавіч, чаму вы хацелі, каб збажына на полі загінула? — запытаў Пятрусь.

— Таму, што кепскія людзі ў гэтым баку жывуць. Чыталі, што на слупе напісана? Направа пойдзеш — станеш абыякавы, сумленне страціш. З імі страціш. Ні кропелькі не застанецца.

— Якія яны, тыя людзі? — пацікавіўся я. Казімір Міронавіч зарагатаў.

— Якія? Усе рабыя.

Ці паверыў я яму? Канешне, не. Хіба магчыма, каб там усе да аднаго былі рабыя? Яны ж не інкубатарскія.

— Не верыце вы мне, — лыпнуў на нас вачыма вядзьмак. — Зараз пакажу, на што я здатны.

— Можа, не трэба? — прамовіў Пятрусь.

— Трэба. Вас яшчэ да пят страхам не праняло. — Вядзьмак гучна свіснуў.

Я падумаў, што свістам чарцей склікае. Я чакаў, што зараз выбегуць рагатыя, пачнуць скакаць вакол нас, плюючыся, крыўляючыся. Ды не. З лесу выбег… Ландыш. Ляціць, язык высалапіўшы. Пад пахай трымае тоўстую кнігу з чорнымі вокладкамі.

— Вунь Ландыш, — шапнуў мне Пятрусь.

— Гэта не Ландыш, — пачаў вядзьмак. Мы з Петрусём у адзін голас:

— Хто ж ён?

— Брат Ландышаў. Брат па душы. Яго зваць Палын.

Яшчэ адзін брат. Ужо Палын. А калі паглядзець, выліты Ландыш. Доўгі, худы, твар белы, нібы пад зямлёю год прасядзеў, не вылазіў.

Палын падбег да нас, выструніўся.

— Казімір Міронавіч, я стралою ляцеў. Вядзьмак кіўнуў галавою.

— Старайся. Хто стараецца, для таго не толькі ўсе дзверы, але і душа адчыняецца.

Палын зыркнуў на нас з Петрусём.

— Яны? Іх вы чакалі?

— Яны.

— У іх усе зубы? Мо пералічыць?

Палын выцягнуў руку, наставіў пальцы: худыя, доўгія, з вялізнымі, даўно не стрыжанымі пазногцямі. Пад кожным пазногцем, як кажуць, па пуду гразі.

Я адхіснуўся. Што, калі ў рот пальцамі палезе?

— Не бойцеся, — закалаціўся ад смеху Казімір Міронавіч. — Палын рахманы, як авечка. Ён і блыху не пакрыўдзіць.

— Блыху не пакрыўджу. Навошта яе крыўдзіць? Няхай скача, як ёй хочацца.

«У яго не ўсе дома, без клёпак у галаве. Вялік пень, ды дурань», — падумаў я.

Вядзьмак узяў у Палына кнігу з чорнымі вокладкамі, разгарнуў і, пазіраючы на нас з Петрусём, пачаў нешта хутка-хутка шаптаць. Я глянуў на Петруся — і вочы на лоб палезлі. Твар у майго сябра выцягнуўся, стаў падобны на трубку.

— Гы-гы-гы… — зарагатаў Палын. — Ну й страхалюды!

Я зразумеў, што і ў мяне твар выцягнуўся, як у Петруся. Хацеў сказаць Казіміру Міронавічу, каб не здекаваўся над намі, ды нечакана само сабою зляцела з языка:

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2

Имперский Курьер. Том 2

Бо Вова
2. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 2

Семья

Опсокополос Алексис
10. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Семья

Контракт с подонком

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт с подонком

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Капитан космического флота

Борчанинов Геннадий
2. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
рпг
5.00
рейтинг книги
Капитан космического флота

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Наномашины, внучок! Том 2

Новиков Николай Васильевич
2. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, внучок! Том 2

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII