Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Калі ішлі паркам, мякка шапацела пад нагамі апалае лісце, адно канадскі клён аніяк не хацеў скідваць свой жаўтавата-шэры курцік і махаў услед сваімі вялікімі лістамі-далонямі…

«Мо і насамрэч трэ было, як запрашалі, з'ехаць у якую-небудзь Канаду?» — падумаў Скірмунт і яшчэ раз азірнуўся на сваю хату — у вакне з газніцай закамянела жонка.

Яго цела назаўтра знайшлі вяскоўцы — за кіламетраў шэсць ад хаты, на ўзлеску, побач з дарогай. На грудзях — рана, твар збіты да непазнавальнасці, шыя зломлена. Ці гэта ахвяру напачатку выпытвалі, а затым застрэлілі, ці проста ў візіцёраў усяго адзін патрон быў, і таму давялося дабіваць-дадушваць старога — хто цяпер дазнаецца?

* * *

На мапе Эўропы

за паўмесяца перастала існаваць вялікая і багатая дзяржава — Польшча [57] . 1 верасня 1939 года нямецкія войскі пачалі акупацыю з захаду, з усходу 17 верасня Заходнюю Беларусь, Заходюю Украіну і некаторыя польскія раёны заняла Чырвоная армія.

Для некаторых беларусаў зноў замаячылі агні старадаўняй Вільні. У горадзе склікаюцца грамадскія сходы. На адным з іх з прамовай выступіў Антон Луцкевіч — жадаючы далучэння Вільні да БССР. Аднак урад СССР перадаў Вільню і Віленскі край Літве. Выступаючы на надзвычайнай сесіі Вярхоўнага савета СССР міністр замежных спраў Молатаў сказаў:

57

23 жніўня 1939 года ўрады Нямеччыны і СССР (Гітлер і Сталін) заключылі дамову аб ненападзенні, быў падпісаны і сакрэтны акт аб сферах уплыву (акт Молатава-Рыбентропа).

«Віленская тэрыторыя належыць Літве не з-за яе насельніцтва. Не, мы ведаем, што большасць насельніцтва на гэтым абшары не літоўская. Але гістарычнае мінулае ды імкненні літоўскага народа цесна звязаны з горадам Вільня, і ўрад СССР палічыў неабходным шанаваць гэтыя маральныя фактары».

Яшчэ да перадачы Вільні Літве ў горадзе НКУС правёў масавыя арышты беларусаў. У турмы СССР трапілі Аляксандр Уласаў, Антон Луцкевіч, Антон Трэпка, Сяргей Бусел (удзельнік колішняга Слуцкага паўстання), жонка Радаслава Астроўскага Антаніна і сын Віктар, Макар Краўцоў (у 20-я гады быў у апазіцыі да Пілсудскага, у 1926 яго арыштавалі польскія ўлады, з 1927 працаваў у Віленскім беларускім навуковым таварыстве, з 1939 — у рэдакцыі газэты «Віленская Праўда») і іншыя.

Праз дзесяць месяцаў Чырвоная армія заняла Літву, Латвію і Эстонію…

Перападзел не спыняўся і ў 1941-м. Пасля нападу Нямеччыны на СССР Беласток і Горадню з акругамі далучылі да Усходняй Прусіі, Брэст, Пінск і Гомель — да «Генеральнага камісарыята Украіны». Рэшта Беларусі са Смаленшчынай і часткай Браншчыны склала «Беларускую генеральную акругу»…

Не жыць для сябе

У лістападзе 1939 года Езавітаў зноў пераехаў у Рыгу і прыгледзеў сабе ціхую кватэру на Міжпарку, Інчукала Йеса, кватэру № 1 у доме № 1. І насамрэч — нібыта новы пачатак сведчылі сабой гэтыя адзінкі…

Наноў раскладваў свой архіў, рабіў новыя вопісы, а калі ўсё давёў да ладу — пайшоў у цырульню і пагаліўся.

Але напоўніцу агоўтацца да рэчаіснасці перашкаджалі газэтныя паведамленні: у Эўропе гула вайна, і яму здавалася, што не ён гэта ператварыў колькі гадоў свайго жыцця ў сон, а што яна — вайна — задрамала была на дзесяцігоддзе з гакам…

Яго абралі старшынёй «Беларускага аб'яднання» Латвіі, дырэктарам беларускай вячэрняй школы для дарослых, запрашалі да супрацоўніцтва многія беларускія выданні: часопісы «Новы Шлях», «Ostland», газэты «Раніца», «Новая Дарога» і «Беларускі Голас», які рэдагаваў Аляхновіч. Рыхтаваў да друку новыя працы: «Гарманізацыя беларускай песні», «Беларусы ў Амерыцы», «Беларускі нацыянальна-адраджэнчы рух», «Беларускі паэт Сяргей Палуян», «Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі» і іншыя (некаторыя з іх затым надрукаваў у берлінскай «Раніцы» пад псеўданімам М. Зінчук [58] .

58

Пасля свайго арышту савецкай контрвыведкай Езавітаў дасць паказанні аб тым, што ён у 1940 годзе

пад клічкай Озал лічыўся супрацоўнікам НКУС Латвійскай ССР.

«В 1941 году, в марте, – «успамінаў» Езавітаў, – меня вызвали в Москву под предлогом представителя профсоюзов <...> встретили на вокзале и отвезли в отель «Москва» на IV этаж. Имел разговоры с работниками НКГБ. В разговорах мне подчеркнули, что я должен связаться с белорусской эмиграцией и работать среди нее там, также постараться занять более высокое положение. С наступлением военных действий мне удалось связаться с белорусской эмиграцией в Берлине, а также в Минске».

У красавіку 1942 года Езавітаў папрасіў Аляхновіча напісаць для беларускай прэсы сваю аўтабіяграфію. Праз год драматургу споўніцца шэсцьдзесят гадоў, і высвятленне ягонага жыццяпіса Езавітаў лічыў важным клопатам.

1 траўня з Вільні прыйшоў адказ:

«…Даруй, братка, але мне пакуль-што цяжка пісаць аб сабе».

Але Езавітаў паслаў новы — больш настойлівы ліст, і ў ліпені атрымаў не аўтабіяграфію, а ўспаміны-апавяданні ў паасобных малюнках, у якіх апісваліся здарэнні 1902 - 1903-га, 1910 - 1913-га, 1922-га і 1940-га гадоў.

Езавітаў дапісваў біяграфію Аляхновіча ажно да верасня: зноў прасіў даслаць дакладныя звесткі пра бацькоў і дзеда, высветліць некаторыя моманты з лёсу самога драматурга. А той адказваў неакуратна — і праз сваю занятасць, і праз сваю сціпласць…

…Гора сваіх сяброў, таварышаў, калегаў, знаёмых Езавітаў успрымаў сваім. Даведаўся, што ў Сяргея Скандракова памерла жонка (з ёй таксама даўно знаўся) — і зашчымела пад сэрцам, захацелася перадаць добрае слова…

«18 сакавіка 1943 г.

 Дарагі пане Сяргею!

Мы з вамі ўжо даўно не жывём для сябе, дык пацягнемо і далей наш воз. — Так пачаў ён свой ліст. Задумаўся. Стаў пісаць — абсохла пёрка. Абмакнуў наноў — атрамант якасны, кладзецца з асадкі тонка. — Распачыналі мы ў 1921 годзе. Безьлюдзь была. Потым былі й уздым працы, і разбурэньні, іновыя ўзьлёты і падзеньні, але добра тое, што мы ня здрадзілі свайму народу і сваім пачуцьцям, з якімі выйшлі на працу… — і як не парадавацца, падумаў: зноў запрацавалі дзве беларускія гімназіі, чатыры нацыянальныя пачатковыя школы, а вось-вось клопатамі Сахарава адкрыецца Розенаўская беларуская гімназія… Вось толькі б яшчэ здароўе… — Я зараз часта хварэю. Перапрацаваўся. Аднак цягну. «Беларуская школа» ў тыпаграфіі. Друкую тое, што дазваляюць. Зборнік сьпеваў рыхтую. Для альманаху ня маю проста часу».

Пра тое, што ён браў удзел у выданні беларускага часопіса «Новы Шлях» (і надрукаваў у № 2 артыкул «Беларуская нацыянальная вопратка», у № 3 — «Беларускі мастак — Пётра Мірановіч», у № 11 — «Свята Купалы», у № 20 — «Вацлаў Ластоўскі», а таксама — у свежым нумары — «Беларускія прыпеўкі»), пра тое ягоны суразмоўца па ліставанні, пэўна ж, ведаў. Як і пра апрацоўку Езавітавым «Беларускага бібліяграфічнага слоўніка» і напісанне гісторыі нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі. Згадваў Езавітаў Сахараву раней і пра тое, што пакрысе пачаў пісаць успаміны пра падзеі 1917 - 1918 гадоў.

Ён і раней толькі працай — днямі й начамі, фанатычнай, спапяляльнай і жывільнай — ратаваў сябе: ад ліхіх думак, ад душэўнай нудоты, тугі. Працай і лекаваў свае хваробы. Мацавалі і лісты — ад сяброў. Пазаўчора на артыкул «Беларускія прыпеўкі» адгукнуўся дырэктар Віленскага беларускага музея Янка Шутовіч і прасіў па мажлівасці паспрыяць-дапамагчы ў зборы фальклорнага матэрыялу і краязнаўчай працы. Ахвотна!

А праз два месяцы — новая радасць. Выйшла ў свет трэцяе выданне ягонай «першай пасля лемантара кнігі для чытання ў беларускай асноўнай школе Латвіі» «Беларуская школа». Былі аддрукаваны й іншыя падручнікі, песні з нотамі. Займаўся перасылкай іх па школках краю, а тут і самому перадалі ліст — з Прагі.

Поделиться:
Популярные книги

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон