Пляц Волі
Шрифт:
Булак-Балаховіч
«Чуткі пра Булак-Балаховіча пачалі даходзіць на Случчыну на пачатку лета 1920-га. У чэрвені палякі прыпынілі наступ 15-й і 16-й армій Заходняга фронту, якім камандаваў Тухачэўскі. Падчас наступу Чырвонай арміі атрад Булак-Балаховіча дзейнічаў у раёне Калінкавічаў, пазьней (калі бальшавікі зноў рушылі на Варшаву) балахоўцы ўтрымлівалі ўчастак фронту ў ваколіцах Любліна і нішчылі тылы чырвоных. А ў сярэдзіне жніўня атрады «бацькі» разьбілі пад Пугачовам 67-ы полк Будзённага, перайшлі праз фронт і 26 верасьня ўзялі Пінск, захапілі штаб 4-й арміі і ўтрымлівалі горад да падыходу асноўных польскіх злучэньняў.
У
У Маскве занепакоіліся, да ўсяго з поўдня Саветы ціснулі войскі барона Ўрангеля. 9 кастрычніка сабралася палітбюро РКП(б) і абмеркавала ход мірных перамоваў з Польшчай. Ленін асабіста склаў праект дырэктывы ЦК аб найхутчэйшым падпісаньні дагавору аб міры. Падпісаў Ленін і праект рашэньня палітбюро, дзе выказвалася прапанова неадкладна пагадзіцца з умовамі польскай дэлегацыі. Іофэ было даручана ў бліжэйшыя 3-4 дні падпісаць з Польшчай прэлімінарны дагавор. Што і адбылося 12 кастрычніка… Збройныя аперацыі мусілі спыніцца 18 кастрычніка ў 24 гадзіны. Польскія войскі да гэтага часу працягвалі наступ і 15-га зноў захапілі Менск.
На перамовах у Рызе пазіцыю ўраду і сойму Польшчы адстойвалі амбасадары Домбскі і Грабскі. Не зважаючы на тое, што і ўсходні, і заходні суседзі раней прызналі незалежнасьць Беларусі, вырашылі перадаць у склад Польшчы беларускія заходнія вобласьці. Ганебны гандаль вёўся ўпотай і ад Пілсудзкага, не толькі ад кіраўніка БССР Чарвякова. Пра гэта красамоўна сьведчыць «Годовой отчет Народного комиссариата иностранных дел РСФСР к VIII съезду Советов за 1919 - 1920 гг. 22-29 декабря 1920 г.»:
«…Як толькі стала зразумела, што магчымы мір з Польшчай, УЦЦК 23 верасьня зьвярнуўся з прапановай да Польшчы адкінуць пытаньні аб самавызначэньні народаў . Мы прапанавалі Польшчы тэрытарыяльнае прырашчэньне ўзамен адказу Польшчы ад палітыкі стварэньня буфера дзяржаў быццам бы самастойных… Асноўная праца па выпрацоўцы зьдзелкі паміж абодвума бакамі праходзіла на нарадах старшынь…»
Пілсудзкі ж, даведаўшыся пра гандаль Беларусьсю — як сам ураджэнец гэтай зямлі, які не супраць быў бачыць Беларусь і Украіну раўнапраўнымі фэдэрацыямі ў складзе Рэчы Паспалітай — паступіў годна (некаторыя, праўда, думаюць, што хітра): паслаў на перамовы князя Сапегу, «каб разагнаў усю кампанію». Але ўжо было позна. Польская дэлегацыя, дазнаўшыся пра місыю Сапегі, тэрмінова падпісала перамір'е…
Пілсудскага тое ўзлавала. Зрабіўшы стаўку на Булак-Балаховіча і яшчэ аднаго генерала-беларуса Лукіяна Жэлігоўскага, ён, пэўна, дамогся паўстаньня на Віленшчыне. З падтрымкі жаўнераў беларуска-літоўскай дывізіі Жэлігоўскі 9 кастрычніка заняў Вільню (Віленскі край па ліпеньскай дамове 1920 года бальшавікі перадалі Літве) і абвясціў яе сталіцай Сярэдняй Літвы…
У распрацоўцы плана Пілсудзкага бралі ўдзел і Вацлаў Іваноўскі ды Браніслаў Тарашкевіч, якія рсзьлічвалі на абвяшчэньне Жэлігоўскім незалежнасьці заходняй Беларусі і стварэньне ўраду з іхнім удзелам. (Іваноўскі падтрымліваў з Пілсудзкім даўнія стасункі. Яшчэ з 90-х гадоў з Пілсудзкім супрацоўнічаў яго старэйшы брат Юры, сябра Польскай партыі сацыялістычнай. Вацлаў Іваноўскі кансьпіратыўна дамовіўся з Пілсудзкім аб фінансаваньні палякамі беларускага пэдагагічнага інстытута ў Менску і беларускіх народных школ, за што ад імя Найвышэйшай Рады Антона Луцкевіча падпісаў дэкларацыю аб тым, што БНР будзе «апірацца» на Польшчу). Ды свае планы Пілсудзкі зьмяніў: заместа Заходняй Беларусі паўстала Сярэдняя Літва а ў
Падпісаная 12 кастрычніка прэлімінарная дамова патрабавала інтэрніраваньня ўсіх антысавецкіх вайсковых фарміраваньняў, што знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы, — найперш войскаў Булак-Балаховіча, Пятлюры і Пярыкіна. З прапановы Пілсудзкага яшчэ ў жніўні 1920-га была заключана дамова паміж Булак-Балаховічам і старшынёй Рускага палітычнага камітэта Барысам Савінкавым аб фарміраваньні збройных атрадаў дзеля сумеснай барадзьбы супраць Чырвонай арміі. Напрыканцы верасьня паўстанцкія атрады былі аб'яднаны ў «Рускую добраахвотніцкую армію» агульнай колькасьцю ў 20 тысячау чалавек. Па дамоўленасьці паміж Савінкавым, Булак-Балаховічам і польскім генштабам на сумесна вызваленай тэрыторыі мелася стварыць буржуазна-дэмакратычную рэспубліку на чале з Савінкавым — Саюз народау (фэдэрацый). Гэтую акцыю падтрымлівалі Англія і Францыя, якія з недаверам ставіліся да фэдэралісцкай «рэч-паспаліцкай» канцэпцыі Пілсудзкага.
Булак-Балаховіч, Пятлюра й Пярмыкін вырашылі весьці самастойную барадзьбу. 12 кастрычніка быў выпрацаваны сумесны плян ваенных дзеяньняў: Булак-Балаховіч павінен прарваць мяжу Оўруч - Мазыр - Жлобін ды ісьці на Бабруйск; Пярмыкін з Пятлюрай удараць на поўдні, каб пазьней злучыцца з генералам Врангелем.»
(З запісаў Алеся Ваяра)
Армія Булак-Балаховіча, штодня папаўняючыся рускімі белагвардзейцамі, ваеннапалоннымі чырвонаармейцамі, «зялёнымі», дызертырамі і — большасцю — мясцовымі сялянамі-беларусамі, збіралася ў нейтральнай зоне ў раёне Століна - Турава, штаб месціўся ў Кажан-Гарадку.
Туды і накіраваліся слуцкія пасланцы — Радаслаў Астроўскі, Юрка Лістапад, Алесь і «вызвалены» апошнімі палкоўнік Паўлоўскі (ягоны ад'ютант працягваў дзейнічаць на Случчыне), — паспрабаваць паразумецца.
Конна ехалі амаль паўдня. Натаміліся страшэнна. Калі дарога ўвяла ў лагчынку (вясной, па ўсім відно, тут збіралася вада, і мясціна ператварылася ва ўзбалотак), з кустоў алешніку раптам выкрыкнулі:
– Гэй! Фтаяць! Кім будзяце?!
У Алеся ёкнула пад сэрцам, нібы кіпенем плюхнулі ў грудзі… Хацеў жа вінтоўку ўзяць, усё б смялей пачуваўся, — ды Астроўскі забараніў.
А Паўлоўскі, прыўзняўшыся з сядла, спешна агледзеў парыжэлы алешнік, нібы выбіраючы, якому кусту адказаць, і гучна выпаліў:
– Шлындзікаў, тваю макаўку! Цябе як абзывацца вучылі?!
Пасля хвілі маўчання з алешніку выкаціўся цыбаты дзяцюк у доўгім шынялю, з шабляй на белай папрузе, і — бегма ў лагчынку. Выспружыніўся перад палкоўнікам, залепятаў:
– На зафтаве ніякіх паруфэнняў! Вы… гэта… прабачце, вафа благародзь… Не прызнаў, - і ўсміхнуўся бяззубым ротам.
– Добра-добра… Марш назад! — Паўлоўскі падпаліў папяросу, глыбока зацягнуўся, і чацвёрка рушыла далей.
Кажан-Гарадок, невялікае мястэчка, сустрэў ціха. Толькі зрэдку з ваколіцаў далятала ўтомнае сабачае перабрэхванне. Вулка, якой ехалі, была густа засыпана апалым лісцем, пераважна кляновым і вязавым. Нізкія драўляныя хаткі цесна ляпіліся адна да адной — як лодкі на невялікім прычале-ўзбярэжку жоўта-рудога лісцёвага возера…
Штаб-кватэра генерала Булак-Балаховіча месцілася ў такой жа драўлянай хаціне (толькі на дзве паловы). Шыхт вербаў аддзяляў двор ад невялікай бруднай сажалкі, за якой — праз метраў дзвесце — ліпнуў рэдкі ў сваёй восеньскай тузе лясок.
Прометей: каменный век II
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Боец с планеты Земля
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)
Научно-образовательная:
история
рейтинг книги
