Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Выправіліся пешкі. Доўга маўчалі, сяды-тады словам перакідваліся. А як Случ перайшлі, заўважылі, што хтось за імі следам цікуе. Пройдзе — стане, падбяжыць — і спыніцца. Што ж, вырашылі пачакаць. Толькі і незнаёмец, як укопаны, сцішыўся. Не вытрымалі, пайшлі насустрач — той адразу адступаць паціху пачаў, а потым перастаў, - галаву набок нахіліў, усміхаецца. А зблізку і пазналі абодва ў ім Міцю Жалязовіча-Бубу, каваля былога…

Са Слуцка Міця (калі адлупцаваў двух жандараў) падаўся ў родныя Прошчыцы. Толькі ў вёску не пайшоў, а ў лесе пачынак сабе змастаколіў. Даўней мясціны тыя на ўсю губерню знакамітымі

былі — лячэбнай крыніцай, што каля вёскі бруіла. Мясціну тую прошчай звалі (ці ж не ад яе і вёску Прошчыцамі менавалі?), каплічку драўляную каля крыніцы збудавалі, крыж паставілі. Толькі з часам перасохла крыніца, і перасталі людзі на месца тое прыходзіць. А Міця збуцвелую капліцу перасыпаў, побач будан сабе паставіў, нават зямлянку выкапаў — і да маразоў жа рыхтаваўся… А па начах, бывала, у кузню сваю наведваўся. Пасядзіць у цямрэчы, чым-небудзь па накавальні паляпае — і зноў у будан.

Так і пражыў колькі месяцаў. А пасля бальшавікоў сустрэў, і спадабаліся яны яму, курыць навучылі, кармілі з кухні сваёй. І стаў Міцька ў іх за праважатага, балазе добра край свой знаў. Галыдзьба ў войску была, голад, таму і даводзілася з дэкрэтамі да люду вясковага звяртацца, з «продразвёрсткай» ездзіць. І Міця ездзіў з упаўнаважанымі — дарогу паказваў. Пакуль сутычка нараўне з той, кірмашовай, не адбылася. Рэквізавалі ў аднаго хутараніна мех пшаніцы, а той вазьмі дый слова гнеўнае бухні! Тады два «продразвёрснікі» са злосці і цялушку ягоную з хлява вывелі, да калёс прывязалі. А гаспадар на іх кінуўся, крычаць пачаў, за што кухталя і атрымаў. Вобзем бразнуўся, галавой хітнуў — і зноў да крыўдзіцеляў. Тут з хаты і жонка выбегла, ляманту нарабіла. Селянін ляйчыну з рагоў цялушкі скідаць стаў — і другі раз прыкладам ужо ў твар атрымаў, і падняцца не здолеў. А жанчына як рэзаная загаласіла. Міргаў-міргаў на тое Міцька і не стрымаўся:

–  Вярніце іхняе… Нельга так, чужое ўсёткі…

–  Што?! — скрывіўся галоўны ўпаўнаважанец. — Можа і ты захацеў?
– і вінтоўку руляй да яго наставіў.

І штось нібы наноў абарвалася ў Міцьку. Уваччу бліскаўка прабегла, як пры катаваннях мінулых. І здалося, што не чырвонаармеец перад ім, а жандар той з кірмаша… Сціснуў кулакі Міця — і наперад пасунуўся:

–  Так нельга, чуеш?!

І тут стрэл гухнуў, пырснуў пыл да Міціных ног. Перапалоханая цялушка ўбок скочыла, калёсы тузанула, а другі вайсковец (не чакаў такога, стаяў на калёсах і пакурваў зухавата) на драўляныя білы гохнуўся. Толькі Міця нібыта й не чуў нічога — злосна на галоўнага развёрсніка сунуўся. А той затворам лязгаць пачаў, ды другі раз стрэліць Міця не даў яму — так тузануў за рулю, што той вінтоўку з рук і выпусціў.

І тады ўжо Міця з перазараджанай вінтоўкай закамандаваў над двума бяззбройнымі… Нажытак хутаранцу вярнуў, а развёрснікаў, звязененых, у спачынак свой адвёў (каня з падводай на хутары кінуў). Пасадзіў у зямлянку, а каб не збеглі — вакно (яно і дзвярыма было) бараною жалезнай накрыў, наверх валуноў наўсцягваў. Вінтоўку ў дупле схаваў.

З таго часу і стаў былы каваль канваірам. І чым больш люцелі і запалохвалі яго вязні, тым больш злаваўся і ён, прыгразіў нават быў: «Будзеце крычаць — зусім ламаччам завалю, каб не чуў ніхто, і ні вады, ні харчу ад мяне не атрымаеце!»

І пачаў з таго часу Міця праўды сілай шукаць. Прыехалі праз месяц у ваколіцу

ягоную два коннікі — у войска Булак-Балаховіча заклікаць сялян, конны полк збіраць. І не да спадобы яму, Міцю, прыйшліся: у выпіўку кінуліся, за дзеўкамі цёгаліся. А тут яшчэ і хлопца з суседняй вёскі пабілі, за непавагу да «бацькі» іхняга. Бацька-бацькам, яго, канечне ж, паважаць трэба. Вось і ў яго быў некалі бацька. Але ж ці біў калі-небудзь каго-кольвек праз яго Міця? І — «Нельга так!» вырашыў. Падпільнаваў парачку залётную, абяззброіў, звязаў — і ў турму, рукамі сваімі зробленую…

А праз дзень залётнікі з развёрснікамі люта біцца пачалі — ледзь не да смерці. І давялося тады Міцьку развесці іх па розных «камерах». У недалёкай строме вяскоўцы даўно капалі гліну, і такіх нораў нарабілі, што схавацца ў іх можна было. Вось у адну з іх, самую шырокую, і пасяліў Міця залётнікаў, уваход ямы невылазна заваліў.

«А крычаць будзеце — прыстрэлю!» — прыстрашыў, хоць, вядома ж, у чалавека ніколі не нацэліўся б нават.

…- А я вас ведаю! — па-дзівацку ўсміхнуўся, калі да яго падышлі Алесь з Юркам. — А вы мяне?

–  Вядома ж! Як не пазнаць… Здароў будзь, пане Жалязовіч, — і Алесь руку працягнуў, - а Міця шыю выцягнуў, бровы нахмурыў, выдыхнуў нездаволена, і тады Лістапад на падмогу паспяшаў:

–  Хто ж Міці Бубы ня ведае! Ну, чаго насупіўся? Здароў, кажам…

І ажывіўся тады Міця, падскочыў нават:

–  Х-ха, ведаеце, ведаеце!

І адвёў ён іх да «турмы», расказаў па дарозе ўсё, як мог — збіваючыся, паўтараючы-шамкаючы:

–  Я ж бо й адпусціў бы іх… ды ж баюся… О-го! Падпільнуюць, і мяне ў турму… Біць будуць. А за што ж Міцю біць? Га?! А есці ж ім давай! Ого! А дзе ж набрацца?

І вырашылі Алесь з Юркам вызваліць зняволеных. А каб гнеў іхні на Міцю не выйшаў, дамовіліся мінісцэнку разыграць: пакажа Міця месца турмы сваёй — і сойдзе куды-небудзь. А яны быццам знячэўку на турэмнікаў напоруцца…

Так і зрабілі. Адразу з зямлянкі развёрстнікаў выпусцілі — худых, змарнелых. Смурод наўкол…

«Як вы гэта сюды патрапілі?» — дзівіліся-пыталі.

«Ды на банду наскочылі…» — апраўдваліся тыя.

Падзякавалі й падаліся сваіх шукаць. Адзін з іх, малодшы па гадах, з вухам прастрэленым, накульгваў толькі моцна…

Так і з кар'ера залётнікаў вызвалілі. Ішлі нібыта, гаварылі гучна — і пазвалі з-пад зямлі іх… Праўда, ледзь завал здолелі раскідаць… Пазнаёміліся нават. Адзін зусім маладжавы, ледзь не ўзросту іхняга. Другі — чарнявы, з носам вострым — расшчодрыўся пры знаёмстве, адкрыўся (даведаўшыся, што адзін з «выратоўцаў» — сябра Нацкама павета):

–  Палкоўнік Паўлоўскі, накіраваны генералам Булак-Балаховічам для арганізацыі коннага палка добраахвотніцкага войска. Схоплены бальшавіцкімі бандытамі… Нам бы зброю і ў горад хутчэй патрапіць.

І толькі цяпер Алесь заўважыў, што ў абодвух «добраахвотнікаў» пазногці ў кроў садраны, пальцы паапухалі — падкоп, відно, рылі, ды дзе ж там кар'ерныя камянюкі голымі рукамі ўзяць…

Так у той дзень і не дайшлі інструктары да прызначаных вёсак. Палкоўніка з ад'ютантам у горад адвялі, у павятовы камітэт. З паўдарогі скрытна за імі Міця Буба назіраў, усцешаны, што такі клопат з плячэй ягоных скінулі.

«І няма за што Міцю Бубу біць цяпер… Няма!» — шаптаў весела засмяглымі вуснамі…

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Ширер Уильям Лоуренс
Научно-образовательная:
история
5.50
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Все романы Роберта Шекли в одной книге

Шекли Роберт
2. Собрание сочинений Роберта Шекли в двух томах
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Все романы Роберта Шекли в одной книге

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

Гимназистка. Нечаянное турне

Вонсович Бронислава Антоновна
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.12
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов