Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Нечакана Максім захварэў на тыф і да снежня пралежаў у ложку, а калі сустрэўся са Стасем, той і распавёў аб тым, што трыццаць тры студэнты іхняга інстытута мусяць ісці ў войска.

–  А ты? — Максім не чакаў расстання.

–  І я. Не выпадае пакуль, як бачыш, аддацца настаўніцтву. Я нядаўна атрымаў ліст ад сябра Кастуся Езавітава, студэнта Віцебскага настаўніцкага інстытута. Ягоны дзед з бабуляй жылі ў маёй вёсцы, то ён да іх летам прыязджаў. Разам мы і ў настаўнікі падацца вырашылі… Дык вось і ён напісаў, што думае перайсці з інстытута ў вайсковае вучылішча.

–  Толькі б ведаць, за што

ваяваць, — уздыхнуў Максім.

–  Гэта праўда…

У верасні 1916 года Максім Багдановіч закончыў юрыдычны ліцэй і павінен быў, як і іншыя студэнты-дзямідаўцы, прызывацца на вайсковую службу — але позвы не атрымаў. А на пачатку кастрычніка ў вагоне трэцяй клясы разам з салдатамі, сялянамі і рамеснікамі ехаў з Яраслаўля ў Менск — на апошняе спатканне з Радзімай.

«Беларуская Хатка»

Пасля абеда 1 лістапада 1916 года мінскі губернатар князь Друцкі-Сакальнінскі быў у сваім кабінеце. У пяць вокнаў прасілася ненадакучлівае прытомленае сонца, і захацелася пастаяць на балконіку, які звісаў над ціхім унутраным дворыкам. Але губернатар толькі паўглядаўся, як вецер шкуматаў — і як толькі дабраўся ў гэты зацішак? — голае голле.

«Яшчэ, глядзі, падстыну», — падумаў і прашомкаў па невыразных чырвона-зялёных кветках кіліма да вакна, што вызірвала на Саборны пляц і таксама мела далікатны балкон пад сабою.

Адхінуў запавеску: ціха наўкол, нібыта за сотні вёрстаў і няма вайны… Рабацініцца здалёк выгін Свіслачы, стайка гімназістаў выпырхнула з дворыка на Траецкім… Прыпаліў трубку, пыхнуў густым дымам і прысеў у кутні фатэль. Забомкала Ратуша — і праз хвілю ў высокія лакіраваныя дзверы пастукалі.

–  Виктор Аристархович, позволите? — у кабінет праціснулася выгаленая галава памочніка.

–  Давай-давай… Что там?

–  Как всегда — канцелярня, — памочнік па-вайсковаму пракрочыў да стала, паклаў злева ад пазалочанай ручкі ў ракаўцы-трымальніку тры скураныя папкі, выструніўся. — Соизволите о чём-либо распорядиться?

–  Ступай пока.

Губернатар лена выбіў трубку, прысеў да стала — зробленага з пінскага грабу ў нямецкіх майстроў, - падсунуў бліжэй прынесеныя папкі, раскрыў ніжнюю, злёгку кашлянуў і, змуліўшы вусны пад «мікалаеўскімі» вусамі, пачаў чытаць…

Белорусское общество 

помощи жертвам войны 

Его Сиятельству

Господину Минскому Губернатору

Минский отдел

Минск, Захарьевская, 24

октября 31 дня

Комитет… возбудил перед Вашим Сиятельством ходатайство от 19 октября текушего года за № 110 о разрешении ему однодневного сбора в городе… на 6 ноября сего года. Ныне комитет осведомился о предложенном… в ближайшее время по инициативе Вашего Сиятельства аналогичном сборе в пользу детей… Комитет постановил отложить намеченный им на 6

ноября кружечный сбор, дабы тем содействовать наибольшему успеху сбора устраиваемого Вашим Сиятельством…

Губернатар уздыхнуў, пашкроб-узняў левую брывіну.

Вместе с тем комитет честь имеет обратиться к Вашему Сиятельству с ходатайством разрешить ему на 4 декабря текушего года устройство однодневного кружечного сбора… В случае ненастной погоды комитет просит разрешить перенести сбор на ближайший праздничный день.

«Да-с, погода вскоре испортится», — падумаў, узяў тонка навостраны сіні аловак і над уплеценым старанным почыркам тэкстам надпісаў: «Запросить полицию, что это за общество, кто члены и вообще как оно работает».

Адклаў прашэнне і пачаў вывучаць іншыя…

Не дачакаўшыся адказу, у «Беларускай Хатцы» 28 лістапада склалі і другую «чалабітную». Як і першую, пісаў яе Багдановіч:

На пополнение средств Минского отдела… комитет предполагает 4-го декабря текущего года в помещении Минской губернской земской управы устроить публичную лекцию на тему: «Беларускае адраджэнне».

Ввиду вышеизложенного комитет отдела имеет честь просить Вас разрешить устройство лекции, которая будет изложена по-белорусски Максимом Адамовичем Богдановичем…

І толькі 18 снежня, праз паўмесяца пасля гэтага, губернатар (лекцыю не дазволілі) атрымаў паліцэйскае данясенне пра Менскі камітэт Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, яго сябрах, якія «ни в чём предосудительном не были замечены», — пасля чаго тым жа сінім алоўкам дапісаў на першай просьбе: «Отложить до возбуждения нового ходат. о сборе».

Максім Багдановіч кватараваў у Змітрака Бядулі на Мала-Георгіеўскай. Дзень праводзіў на службе ў земстве, куды ўладкаваўся з дапамогі Рамана Скірмунта, вечар — у Пушкінскай бібліятэцы ці «Беларускай Хатцы». На адной з вечарын прачытаў свой верш «Пагоня»…

Камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны яшчэ ў ліпені 1916 года вывез пяцьдзесят дзяцей (пераважна сірот) у Карпілаўку, маёнтак Ядвігіна Ш., што быў у трыццаці вёрстах ад Менска. Сродкі на іх утрыманне заканчваліся, Таццянінскі камітэт адмовіў у далейшай субсідыі і прапанаваў забраць дзяцей у свой прытулак. З адной умовай — дзеці будуць вучыцца асобна па-беларуску і настаўніцы ў іх застануцца ранейшыя: дачка Ядвігіна Ш. Ванда Лявіцкая і яе памочніца Ядзя Раткевіч — таццянінцы вымушаны былі пагадзіцца.

З Карпілаўкі неабходна было перавезці дзяцей у Ратамку. Пра гэта і гаварылі ў пятніцу вечарам у сталоўцы «Беларускай Хаткі». Дні прыйшлі кароткія, халодныя. Ахвоціліся ехаць Ядвігін Ш. і Людвіка Сівіцкая (дачка загадчыцы сталоўкі).

–  І я паеду, — нечакана выбухнуў Максім Багдановіч. Усе і ахнулі:

–  Што вы кажаце! У такі холад трыццаць кіламетраў фурманкай! І не думайце! — і так было бачна, што Максім згасаў на вачах. А ён зазлаваў нават:

–  Што я, маленькі?! Волі сваёй не маю? Сказаў паеду — і паеду…

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Том 4. Наша Маша. Из записных книжек

Пантелеев Леонид
4. Собрание сочинений в четырех томах
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 4. Наша Маша. Из записных книжек

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Сойка-пересмешница

Коллинз Сьюзен
3. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.25
рейтинг книги
Сойка-пересмешница

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16