Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

А. А.: Чаму?

В. Б.: Таму што, як заўжды, для гатоўнасці снарады клалі на станіны, а як гналі пад агнём цераз поле, тыя пападалі, парассыпаліся. Дзе цяпер іх шукаць?

А. А.: Ну ўсё. Тут ужо і расстраляць можна.

В. Б.: Кулямёты сякуць, толькі вецце сыплецца. Камбат крычыць: Быкаў, агонь! А чым агонь? Ну, гэта было, канешне, жахліва, я тады хацеў, каб мяне як найхутчэй забіла. Усё ж паслаў перадок

на поле, знайшлі ў быльнягу снарады, пачалі мы страляць. Словам, у гэтым лесе яны калашмацілі нас добра, а што мы зрабілі ім нашым агнём, тое невядома. Можа, збілі, а можа, тыя пад вечар самі адышлі.

Як я ўжо казаў, другая гармата ў мяне была без прыцэла, а без прыцэла якая ж стральба? Такім чынам ў запасе заставалася, апроч гарматы, яшчэ пара коней, шэсць чалавек салдат. Я іх трымаю ў тыле — што ім рабіць на перадавой? На перадавой у нас ладныя хлопцы Свінцоў і Пронін, камандзір і наводчык — харошы наводчык. А старшы сяржант Закіраў, спец па конях, у нас за інтэнданта. Пакуль мы гібеем пад агнём, цягаем сюды-туды нашу гармату, вядома ж у холадзе і голадзе, яны там, дзесь у бліжняй вёсцы, для нас стараюцца.

І во як пацішэе пад вечар, пацямнее, глядзім: Закіраў з салдатам паўзуць. Цягнуць нам у вядры мяса ці кураціну, белага хлеба пару боханаў у рэчмяшку і віна ў тэрмасе ці каністры. Во тады мы раскашуем між станін, за гарматным шчытом.

А. А.: А ты не мяняў разлік? Гэтых туды…

В. Б.: Не. Усё ж гэты, са мной, быў лепшы. Маладыя хлопцы.

А. А.: Так што ў цябе быў свой рэзерв галоўнага камандавання.

В. Б.: Нешта накшталт. Я ўжо казаў, што гэты Закіраў пасля высачэзнага дрыганта дастаў мне маладую кабылку, якая двойчы ўратавала маё жыццё. Аднаго разу, як наступленне трохі прыпынілася, выклікае мяне камандзір батальёна. Быў вечар, туман, дробны дожджык сыпле. Месца незнаёмае, мы толькі надвячоркам тут апынуліся, але мне чамусьці здалося, што КП блізка, за пагоркам. І я паехаў. Страляніны блізка няма, і я ехаў, ехаў, ды раптам не ведаю, куды ехаць. Чую нейкія галасы, я павярнуў да іх, гляджу, на касагорчыку вінаграднік і на ягоным краі нешта капаюць. Паціху пад’язджаю бліжэй, прыслухаўся — немцы! Завярнуў у іншы бок, ехаў, ехаў, узбіўся на нейкую дарогу, а там нямецкія машыны ідуць…

А. А.: Ты з аўтаматам?

В. Б.: Не, у мяне два пісталеты было. Свой штатны і трафейны «вальтэр».

А. А.: А чаго не браў аўтамат?

В. Б.: Навошта? Аўтаматы былі ў салдатаў. А мне ён у пяхоце абрыдзеў. Дый нязручны быў з гэтым барабанным магазінам.

Лепш што лягчэйшае. Нямецкі «шмайсар», напрыклад. Але да нямецкага патрэбны патроны, якіх не заўсёды хапала. Здавалася мне тады, што во за пагорак заедзеш, і там КП. А тут нешта ні пагорка, ні КП. І я ўжо не ведаю, як быць? І тое натуральна, бо я заехаў да немцаў. Але адчуваю, што мая кабылка ўсё некуды бярэ ўбок, і я думаю: хай сама ідзе. Повад адпусціў, і яна пайшла. Рухава гэтак пайшла. Цераз пагорачак перайшла, пасля

ўзлескам, сюды-туды і прывяла мяне да лагчынкі. А там пасвяцца коні нашага каменданцкага ўзвода.

А. А.: Вось іх яна і пачула.

В. Б.: Там блізка быў і КП камандзіра батальёна. А потым яе забілі, пада мной, хоць мяне яна ўратавала. Гэта пазней.

Помню, пяхота ўзяла нейкае вялікае мадзьярскае сяло ці гарадок нават, мы спяшаемся на ўскраіну, дзе ідзе бой, ды тут паяўляюцца нейкія два маёры, крычаць: срочно вон туда, направо! Нямецкія танкі там паявіліся, іх трэба спыніць. І ўжо там такая страляніна ідзе. Паскакаў я направа, але аказалася, што тыя звесткі пра танкі былі спазнелыя, танкі ўжо ўвайшлі ў вуліцы. І вось на адным павароце (вуліца літарай Г загіналася) я і падляцеў пад чаргу, з танка сцебанулі па маёй кабылцы, і яна з усіх ног рухнула пад плот.

А. А.: Вось ты ўбачыш фільм наш. Там Клімаў карову прашывае кулямётам, прытым кулямі трасіруючымі.

В. Б.: Так, толькі крывавае шмаццё паляцела, мяне крывёй запырскала, але кабылка ўратавала. Тым, што, падаючы, далёка шпурлянула мяне — за агароджу, у гарод…

А. А.: Катапульціравала цябе.

В. Б.: Так. Прыняла агонь на сябе. Яны яшчэ…

А. А.: Па ёй лупілі?

В. Б.: Пасеклі ўсю. Як пасля праз дзень салдаты знялі сядло, дык яно скрозь было пасечанае кулямі. А я адтуль выпаўзаў агародамі, гармату завярнулі ў другую вуліцу, добра, што гармата за мной не паспела… Дарэчы, пасля ўжо ў мяне каня не было, не стала як ездзіць. Наступ наш замарудзіўся — ад сяла да сяла і то па-пластунску.

А. А.: Гэта па Венгрыі?

В. Б.: Па Венгрыі. Скрозь у полі каналы, канавы, а баі кожны дзень і кожную ноч. Вымотвалі так, што і есці не хочацца, толькі б упасці і ляжаць. Але дзе ўпадзеш? Трэба акапацца, а неяк. Капнеш на штых лапатай, а там вада. Во ў гэтую гразь кладзешся і ляжыш пад агнём — жыць жа ўсё роўна хочацца. А тут надвор’е паскуднае, кожны дзень макрата, дождж. Ну калі танкі паяўляюцца, тут ужо ў нас гарачка, тут ужо потам абліваешся. Памятаю, мае саракапятчыкі адзін танк падбілі — якраз перад фальваркам, з якога, дарэчы, нас толькі што выбілі. І нас, і пяхоту. Ну, як і належала ў такім выпадку, трэба, каб пісьмовае пацверджанне было…

А. А.: Што?

В. Б.: Пацверджанне ад камандзіра батальёна, што падбілі танк.

А. А.: А, во як…

В. Б.: Тут бой ідзе, а я павінны бегчы кудысь, шукаць КП.

А. А.: А заўтра не можаш падпісаць?

В. Б.: Дык вось я і думаю: дажывём да вечара, там і аформім.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Темный Лекарь 9

Токсик Саша
9. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 9

Маленькие Песцовые радости

Видум Инди
5. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
6.80
рейтинг книги
Маленькие Песцовые радости