Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

А. А.: Слухай, давай пункцірам пойдзем. Аж да Курылаў.

В. Б.: Да Курылаў, мусіць, будзе далёка. Гэта ўсё ў Малдавіі. Але трэба вярнуцца назад… Расказаць пра франтавое братанне з немцамі.

А. А.: Гэта «Праклятая вышыня»?

В. Б.: Было, як і ў «Праклятай вышыні», хаця, можа, трошкі і не так. Можа, страшней нават. Сапраўды, усё здарылася ў роце аўтаматчыкаў. Вясна, а неяк сталася кепскае надвор’е, завея, снегу наваліла гурбы. А пасля раптам — сонца, снег адразу растаў, вясна. Во якраз у тую ноч перад вясной немцы збілі

роту з вышыні і асталяваліся на ёй. А нашы замест таго, каб зноў атакаваць, рашылі замірыцца, пакуль начальства далёка, штабы адсталі. Ініцыяваў усё старшына роты. Унізе працякала рачулка, за якой тая вышыня, а нашыя заселі на гэтым схіле. І во старшына выйшаў да рэчкі, паклікаў нямецкага оберлейтэнанта, і яны заключылі перамір’е. Наладзілі сувязь…

А. А.: Сталі хадзіць туды па ваду?

В. Б.: Сталі хадзіць і нашы, і немцы. Памыць парцянкі, перакінуцца махоркай і атрымаць замест цыгарэты. Ну і размовы. Словам — братанне, самае што ні ёсць. І доўжылася яно два дні. Камандзір роты якраз адсутнічаў, яго замяшчаў узводны, малады хлопец. Справа ў тым, што… Чаму я ўсё гэта напісаў? Таму што сам змушаны быў што-нішто бачыць. А выкрылася як? Праз два дні, як параненых адпраўлялі ў тыл, тамашні Цвяткоў і «стукнуў». Натуральна, начальства ўзвілося…

Неяк аднаго разу ноччу дзве мае саракапяткі перакідваюць на чужы ўчастак. Ну, трошкі мне дзіўнавата, але што ж, бывае, чаго начальства не выдумае. Да ранку збольшага акапаліся, сядзім. Пяхота крышку наперадзе і ўнізе, даўно не спакойная, варушыцца нешта. Нешта чуем краем вуха, а не разумеем. Ззаду падвезлі мінамёты, артылерыю. Я — на прамой наводцы. І во толькі развіднела, гляджу: ідуць немцы да рэчкі. Ідуць так свабодна, са зброяй, але адкрыта зусім. Падыходзяць, значыць, да рэчкі і крычаць: эй, Іван! І яшчэ нешта.

А. А.: І колькі немцаў?

В. Б.: Чалавек шэсць. Эй, Іван і яшчэ нешта крычаць. У нас усё замерла. Яны пастаялі, між сабой пагутарылі, пасля нешта, відаць, западозрылі, і двое бягом назад. Астатнія таксама пачалі ад рэчкі адступаць. І вось тады…

А. А.: Вы ўрэзалі?

В. Б.: Урэзалі. Спярша артылерыя, затым падняўся батальён — цераз рэчку на вышыню. А яны маўчаць. Вось ужо ззаду рэчка і лужок, пасля пайшла размяклая ралля на схіле, а за ім надта крутое месца з невялічкімі кусцікамі, там ужо самая вышыня. Як да гэтых кусцікаў дайшлі, тут ужо яны ўрэзалі. Толькі некалькі чалавек параненых выпаўзлі да рэчкі.

А. А.: З батальёна?

В. Б.: Так.

А. А.: З цэлага батальёна?

В. Б.: Так. Хаця, канешне, батальён быў няпоўнага складу, але… Пасля месяц цэлы бралі гэтую вышыню. І ў маі яшчэ атакоўвалі і ўсё без выніку. Так да Яска-Кішынёўскай аперацыі, да 20 жніўня яна заставалася ў немцаў. А людзей колькі паклалі! Во гэта я там пасля ледзьве не трапіў у палон. Замест мяне трапіў начштаба батальёна.

Частку жніўня і верасень дывізія наступала па Румыніі, дайшла амаль да ніжняга цячэння Дуная. Баёў хапала, але немцы дужа не супраціўляліся, румыны па загаду караля Міхая (пасля ўзнагароджанага Сталіным ордэнам Перамогі) дружна капітулявалі. Ці разбягаліся дадому. У іх было шмат коней, і мы часцяком мяняліся імі — проста на дарозе сваіх здыхлякоў на іхніх ці нямецкіх біцюгоў. Мелі нават і запасных. Бо на фронце коней гінула не менш, чым людзей, і артылерыя заўжды адчувала праблему з цяглавай сілай. Але вось аднойчы дывізію ды і ўсю армію вяртаюць з фронту на нейкую тылавую станцыю, пачынаецца

пагрузка на чыгунку, кудысь перакідваюць. Вагонаў не хапае. Пяхотай набіваюць цяплушкі, артылерыю закочваюць на адкрытыя платформы. Там жа і артылерысты. Ад дажджу і ветру — усё тыя ж палаткі.

Тут я захварэў — зусім недарэчы па дарозе на фарміроўку, як казаў мой сябра ўзводны Ягораў, бо хто ж хварэе па дарозе ў тыл? Але так, менавіта па дарозе ў тыл. Спярша была малярыя, трэсла ад прырэчных малярыйных паплавоў, пасля падключылася яшчэ нешта. На платформе пад палаткай стала невыносна, тым болей, што пайшлі дажджы, і мяне перанеслі ў цяплушку санчасці. Але, здаецца, нашыя дактары навучыліся за вайну толькі рэзаць, а на якія там хваробы спрэс забыліся. Праляжаў я ў халодным вагоне ўсю дарогу да ўкраінскага Луцка, лепей не стала. Выгрузіліся ў лесе, пачалі абладжвацца — зямлянкі, шалашы, канавязі… І тут я зусім зваліўся. Зноў паклалі ў санчасць — закінуты дом без вокан, без дзвярэй. Ляжу адзін у кутку, дрыжу, тэмпература расце, даюць нейкія таблеткі, якія памагаюць слаба. Аднойчы адчуў, што калі я зараз жа не ўстану і не пайду адсюль, дык тут і сканаю. І я сабраў у сабе ўсю волю, усе слабыя сілы і, хапаючыся рукамі за хваіны, дабрыў да сваіх хлопцаў. Там мне далі паўкварты самагону, ад якога я адразу заснуў. А пасля неяк пакрысе ачомаўся.

Адразу ж пачаліся заняткі — палявыя і страявыя, з песняй (а як жа, жалезная традыцыя з часоў прускай арміі), нарады, палітзаняткі (таксама традыцыя, хіба савецкая). Праз нейкі час пасля вячэры прыходзіць да будана наш палкавы смершавец, пачынае размову: колькі ў апошніх баях забітых, колькі параненых… А Мокіш, пытаецца, таксама забіты? Так, кажу, таксама. Ля Серата. А вы бачылі сваімі вачыма? Тут я трошкі затрывожыўся, бо гэты Мокіш у часе бамбёжкі дзесь знік, можа, разарвала бомбай. Надта напружаны быў бой, і ніхто не згледзеў, куды ён дзеўся. Каб не рабіць сабе лішняга клопату, калі пачалі пісаць звесткі пра страты беззваротныя (забітых) і зваротныя (параненых), я і запісаў Мокіша ў лік забітых. Дык вось, кажа смершавец, вы пакрываеце дэзерціра. Ваш Мокіш затрыманы каменданцкім патрулём у Бельцах. З якой мэтай вы далі фальшывыя звесткі?

Во бяда, ліха на яе і на гэтага Мокіша, каб яму ні дна, ні накрыўкі. Ды і я — варона! Але хто думаў, што ён дасць драла дадому? Давялося мне зноў пісаць, апраўдвацца, смершавец яшчэ разы два прыходзіў. Пасля адстаў.

Атрымалі папаўненне ў жывой сіле, і мяне перавялі з батарэі ў ПТА 2-га батальёна. Камандзір батальёна капітан Смірноў адразу зрабіў мне вымову, як я прыйшоў прадстаўляцца, за дрэнны парадак на канавязі, нячышчаных коней. (Божа, колькі крыві псавалі гэтыя коні! У вайну і пасля. Чысціня іх і збруі, бясконцыя вывадкі — жывучыя рэцыдывы старой кавалерыйскай традыцыі, якая не хацела аджываць і ў новы час. Сапраўды, кожная армія рыхтуецца да мінулай вайны, а будучая прыходзіць нечакана.) Тым не менш строгі быў наш камбат Ігар Смірноў, былы школьны настаўнік. Ён таксама папсаваў мне нямала крыві ўжо ў баях на венгерскай зямлі. Але я на яго не крыўдую, бо шмат што было заслужана.

Здаецца, у канцы кастрычніка пачалі рыхтавацца на пагрузку — зноў па чыгунцы кудысь на фронт. На які — ніхто не ведаў. Пагрузіліся і паехалі, на гэты раз у цяплушках — з печкамі і нарамі. У асобным вагоне — коні, конскі састаў, паводле вайсковай тэрміналогіі. У мяне ва ўзводзе чатыры вялізныя нямецкія біцюгі, якія добра цягнуць гармату з перадком, але заўжды крокам. Рыссю яны не ўмеюць. І шмат корму ім трэба. Але сена ў нас няма, аўса не даюць. Калі звярнуцца да начальства, атрымаеш адзін адказ: знайсці. Знайсці і накарміць. Панятна? Іспалняйце! Мае салдаты «ісполнілі» — дзесь на станцыі нацягалі з платформы буракоў і накармілі, адна кабыла праз дзень здохла. Што рабіць? Хутка выгрузка, як цягнуць гармату? Дайшло да начальства, палітапарата, тыя паднялі хай — страта баяздольнасці, вінаватага да адказу. Хто вінаваты? Канешне, камандзір, лейтэнант Быкаў. Зноў завялі справу…

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Совершенный: охота

Vector
3. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: охота

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Метатель. Книга 6

Тарасов Ник
6. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 6

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

«Первый». Том 7

Савич Михаил Владимирович
7. «1»
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
«Первый». Том 7

Призыватель нулевого ранга. Том 3

Дубов Дмитрий
3. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 3

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Наследник жаждет титул

Тарс Элиан
4. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник жаждет титул