Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

А ў мяне на тым часе быў камандзірам гарматы (той самай, што без прыцэла) старшы сяржант Закіраў, башкір па нацыянальнасці, вялікі спец па конях. Ён і кажа: не дрэйф, лейтэнант, выгрузімся — каня дастанем. Яшчэ лепшага. І праўда, дастаў. Ды не аднаго. Нават і мне дастаў пад сядло — выдатнага дрыганта, ездзіць на якім было адно задавальненне. Кепска хіба, што дужа высокі, каб узлезці, трэба якая падстава ці плот, ці пень. З зямлі дастаць нагой стрэмя было немагчыма. Затое на дарозе — не конь, насалода. Маршам праз партызанскую Ваяводзіну, Нові Сад…

А. А.: Быў я ў Нові Садзе, ведаю…

В. Б.: Немцы там слаба абараняліся, болей адступалі, і мы хутка ўвайшлі

ў Венгрыю. Гэта была першая, сапраўды еўрапейская краіна на нашым шляху, не пабураная вайной, са шматлікімі адзнакамі дабрабыту. Позняй восенню ў дождж і слоту ідзем, бывала, праз венгерскія гарадкі і паселішчы ды прагна пазіраем на іх ладныя, пад чарапіцай дамоўкі, акуратныя брамкі, драцяныя агароджы. Белыя сцены вясковых хат скрозь ззяюць чырванню ад развешанага перцу, знакамітай венгерскай папрыкі… Сустракала насельніцтва ўвогуле прыязна, нават гасцінна, хоць венгерская армія тады яшчэ ваявала з намі, хіба без нямецкага імпэту. У кожным доме белы хлеб, вяндліна, каўбасы, слоікі варэння з розных фруктаў. Уся садавіна перапрацавана, нарыхтавана на зіму, састаўлена ў скляпах. Па скляпах, канешне, мы заўсёды лазім. Бо ці баі, ці бамбёжкі — надзейнае сховішча, калі ў вёсцы, склеп. Там жа і выдатнае венгерскае віно. Аж не хочацца вылазіць — пад агонь, на кроў і смерць. Войска там перайшло на самазабеспячэнне, тое, што варылася ў палявых кухнях, перасталі браць. Ідзём, бывала, калонай праз якое сяло, і салдаты, бы мышы, шмыг-шмыг па падворках. Пасля даганяюць свой строй — пад пахай вэнджаны кумпяк, процівагазная сумка, поўная слоікаў з варэннем, на штыху белы бохан, а ў руках вядзёрка ці каністра з віном. Камандзіры глядзелі на тое паблажліва, самім перападала. Зноў жа Венгрыя была саюзніцай Гітлера, таму шмат што дазвалялася.

Позняй восенню фарсіравалі Дунай. Помню, тры дні там біліся, і ўсё няўдала. А Дунай там шырачэзны, можа, як Волга. З аднаго берага другі ледзьве відаць. Мы фарсіруем ноччу. Вядома, спярша артпадрыхтоўка — даволі слабая, сродкамі штатнай артылерыі. З берага я пастраляю крыху на крайнім прыцэле, бяжыць хтось ад камбата: спыніць стральбу, — чым будзеш страляць на тым беразе? У сэнсе, калі на гэтым расстраляеш свой боезапас. То правільна, стральбу спыняем. Праз нейкі час прыбягае начальнік артылерыі — пачаму спынілі артпадрыхтоўку? Немедленна агонь! Ну, канешне, гэты адказвае за артпадрыхтоўку, а той бераг яго пакуль што не хвалюе. Так дзве ці тры ночы. Перадавыя роты на плытах і лодках адплываюць па начным Дунаі, і ніхто не вяртаецца. Хіба назаўтра прыбрыдзе знізу па цячэнні мокры салдат, дрыжучы раскажа, як іх там сустрэлі немцы. Так доўжылася да таго часу, пакуль па Дунаі не прыйшлі бронекатэры з танкавымі вежамі на палубах, у некаторых былі нават «кацюшы». Яны ўзялі нас на свой борт і высадзілі на тым беразе. Коней пакінулі на гэтым, а там у першым жа венгерскім сяле мой Закіраў раздабыў коней у поўным складзе. Мне пад сядло даў маладую кабылку, дужа слаўную і разумную, яна мне не раз ратавала жыццё. Так ад Дуная мы пачалі наступленне… Ты, Саша, у Венгрыі быў?

А. А.: Быў.

В. Б.: Мы наступалі з поўдня, напрамкам на Балатон. Гэта былі жахлівыя баі кожны дзень і кожную ноч.

А. А.: І венгерская армія там была?

В. Б.: Так. Памятаю, калі камбат аддаваў загад, мы заўсёды цікавіліся, хто перад намі: немцы ці венгры? Калі венгры, дык яны надта не супраціўляліся, пад націскам адыходзілі. А немцы, канешне, як заўсёды: колькі хацелі, столькі і абараняліся. Лёгка збіць іх з занятых пазіцый было немагчыма, пакуль яны самі не пакідалі іх. А восень позняя, сцюжа, слота, дажджы… Спярша ад Дуная ішлі лясістыя пагоркі, а пасля раскінуліся балоцістыя поймы, меліярацыйныя каналы. Акапацца там не было як, поле бою наскрозь прастрэльвалася. Так доўжылася, прыкладна, месяц.

А. А.: Якая дывізія была ў цябе, не памятаеш?

В.

Б.:
Усё тая ж, 252-я, чацвёртай гвардзейскай арміі… Цяжкія былі дзень і ноч, няспынная агнявая калатнеча, пра што там расказваць…

А. А.: З табою што там было?

В. Б.: Ну што са мной было? Аднойчы мяне хацелі расстраляць, напрыклад.

А. А.: Гэта за што?

В. Б.: Зрэшты, гэта ўжо другі раз. Першы раз Балатон ва Украіне, як апісана ў апавяданні «Ранак-світанак»…

А. А.: А я не помню. Ну, а рэальна, як было ва Украіне?

В. Б.: Там хутар здалі салдацікі.

А. А.: Твае? Узвода твайго?

В. Б.: Так.

А. А.: А дзе ты быў?

В. Б.: Ну, і я разам з імі здаваў. Спярша мы хутар узялі, а потым здалі. Ну, як у апавяданні, прачытай калі. Ноччу прыбег камандзір палка і сказаў: взять к утру! Не возьмешь, вот на этом месте из этого пистолета я тебя расстреляю. Аказалася, пра той узяты хутар ён ужо данёс у дывізію і атрымаў падзяку адтуль. А я яго здаў. Ну, што рабіць, пайшлі мы браць. А немцы нас адтуль здорава турнулі назад, да самай дарогі. Ну і ўсё.

У аднаго сяржанта быў там гадзіннік, пачаў я глядзець за часам: тры гадзіны засталося, дзве, паўгадзіны…

А. А.: А ты быў упэўнены, што кокне?

В. Б.: А чаму б і не? Тое проста рабілася, спісалі б на «баявыя пацеры». І вось перад світаннем ззаду нейкая шалёная страляніна, прыбягае адтуль аўтаматчык, крычыць, што на КП напалі немцы.

А. А.: Там, дзе твой камандзір?

В. Б.: Ну. І начальнік штаба загадаў, каб мы — туды…

А. А.: Ратаваць іх?

В. Б.: Але, пакуль мы беглі, немцы сваю справу зрабілі. Карацей кажучы, раніцай каля школы мы капалі магілу для нашага маёра.

А. А.: Так вось… Гульня выпадку. У гэтым выпадку праклятыя немцы нам Быкава выратавалі.

В. Б.: Ну, можа, і занадта — выратавалі… Але вернемся ў Венгрыю. Значыць, мы наступаем. Увесь дзень ішоў дождж, позна ўвечары занялі нейкую вёску, батальён разышоўся па хатах, начальства таксама. Стомленасць страшная, халадэча. Спаць жа ніколі не дазвалялася, калі можна было, хвіліну якую ўрывалі дзе і хто мог. Галоўным чынам, як знікалі куды камандзіры.

А. А.: І вы — артылерысты?

В. Б.: І мы. Закацілі ў нейкі падворак гарматы, і тут жа ў хаце прылеглі. Толькі я прыдрамаў, здаецца, а ўжо світае, і за вёскай у лесе ідзе бой. Батальён туды на світанні рушыў, а нас не гукнулі. Ну вось бачу: справы мае кепскія…

А. А.: Ты абавязаны быў…

В. Б.: Я абавязаны быць там, дзе батальён, а я праспаў. І салдаты мае праспалі. І вось мы рванулі туды цераз поле пад абстрэлам што было сілы ў коней. Даскакалі да лесу, а тут якраз камандзір батальёна, адразу да мяне з пісталетам: за уклонение от боя… Падобна, ён тут жа хацеў са мной расправіцца, бо батальён ляжыць, а немцы сякуць разрыўнымі, ліха працуюць іхнія хуткастрэльныя МГ. Але тут жа астыў і загадвае: збіць кулямёты! 20 мінут часу. Мы хутчэй гармату ўстанаўліваем, і тут высвятляецца: няма снарадаў.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат