Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

— У мяне тут няма пэўнай сістэмы. Кожны раз бывае па-рознаму. У некаторых з маіх літаратурных вобразаў ёсць прататыпы. Хоць у дадзеным выпадку прамога «спісвання» няма, адбываецца звычайная літаратурная трансфармацыя. Мне ўжо даводзілася неяк пісаць аб гэтым, прыводзіць у якасці прыкладу два вобразы з аповесці «Трэцяя ракета». Самы «спісаны» вобраз там — камандзір гарматы сяржант Жаўтых. Многія рысы яго знешнасці і характару я сапраўды спісаў з камандзіра майго разліку, з якім ваяваў у Венгрыі, знаходзячыся ў 10-й знішчальна-супрацьтанкавай артылерыйскай брыгадзе. Яго сапраўднае прозвішча Лук’янчанка. Значыць, ён не камандзір «саракапяткі» і не загінуў на плацдарме ў Румыніі, ён паспяхова даваяваў вайну і ў сорак пятым дэмабілізаваўся з арміі. Але ў астатнім ён той жа: па-гаспадарску разважлівы,

павольны, не надта пісьменны — сапраўдны хлебаробкалгаснік, які змяніў з-за акалічнасцей вайны плуг на зброю. Ён быў адным з лепшых камандзіраў гармат у нашым супрацьтанкавым палку.

Другі вобраз той жа аповесці, радавы Крывёнак, таксама ў многім спісаны з рэальнай асобы, толькі гэта асоба мела да маёй біяграфіі некалькі іншыя адносіны і ў іншы час. Неяк быў у мяне ва ўзводзе адзін недысцыплінаваны баец, ён прыносіў многа непрыемнасцей камандзірам і дрэнна скончыў свой лёс па сваёй, між іншым, віне. Крывёнак у аповесці не такі, але ў многім падобны на таго, іншага, байца.

Я пісаў ужо пра радаслоўную Рыбака з «Сотнікава», правобразам яго паслужыў чалавек, які, апроч аднолькавага лёсу, не меў больш нічога агульнага з яго літаратурным персанажам. Але менавіта агульнасць лёсу і зрабіла яго прататыпам, і цяпер я не магу іх падзяліць — адзін выклікаў да жыцця другога. Што гэта — прататып ці не, — я не думаў, ды і ці ёсць патрэба разбірацца ў гэтым?

Але нават і ў тых выпадках, калі самому аўтару цяжка назваць рэальны правобраз героя, ці азначае гэта, што той наогул адсутнічае? Забытыя або паўзабытыя жыццёвыя ўражанні, вобразы, характары людзей і нават асабісты настрой мінулых год, адбіўшыся глыбока ў падсвядомасці, могуць аднойчы ўзнавіцца і ўзнікнуць перад аўтарам як убачанае або адчутае ім упершыню. Асабліва калі некалькі сцёртых характараў трансфармуюцца ў адзін зборны — яркі і паўнакроўны, той, пра якога гавораць, што ён, выдуманы, увасабляе ў сабе больш праўды, чым той, што існаваў сапраўды. Бо ў працэсе творчасці, як вядома, роля падсвядомага надзвычай важная.

— А сюжэтныя сітуацыі?

— Гэтаксама і сюжэтныя сітуацыі. З некаторымі з іх у мяне не было лішніх клопатаў — яны ўзяты проста з маёй франтавой рэчаіснасці, ступень канструявання ў іх вельмі нязначная. Такія сюжэты «Трэцяй ракеты», «Мёртвым не баліць», «Атакі з ходу», часткова «Круглянскага моста» і «Воўчай зграі». Фабула кожнай з гэтых аповесцей была загадзя вядома, аўтару давялося толькі распрацаваць яе ў дэталях і засяліць патрэбнымі вобразамі.

Іншыя ж сюжэты складваліся з розных выпадкаў, паступова аб’ядноўваліся, ствараючы адзінае цэлае. Нейкія стыкі дамысліваліся, шукаліся арганічныя сувязі, мяняючыся, розныя выпадкі як бы «прыціраліся» адзін да аднаго. А бывала, што нейкая жыццёвая гісторыя служыла толькі завязкай, пачаткам аповесці, усё астатняе ўжо дыктавала ўяўленне.

Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што нявыдуманасць першых рашуча не мае пераваг над сканструяванасцю іншых, складзеных з розных кавалкаў, і не гарантуе ад няўдачы. Ва ўсякім выпадку, тыя рэчы, сюжэты якіх мне давялося, што называецца, выдумаць («Пастка», «Сотнікаў», «Дажыць да світання», «Альпійская балада»), наўрад ці ўступалі ў сваёй жыццёвай верагоднасці сюжэтам непрыдуманым. Відаць, многае тут вырашаецца ўсім ідэйна-вобразна-сюжэтным комплексам, розным у кожным асобным выпадку, ён канчаткова і вызначае літаратурную вартасць рэчы.

— А як у вас узнікае задума, што з’яўляецца першым штуршком — думка, якая прыходзіць у галаву, праблема, якую вы хочаце паставіць або даследаваць, нейкія ўражанні і ўспаміны або нейчае апавяданне аб перажытым і г. д.? Або ў розных выпадках бывае па-рознаму? Калі гэта ўспамін або нейчае апавяданне, дык вас вабіць праблема, якая ў ім прасвечваецца, або да яе вас прыводзіць логіка падзей і характараў?

— Узаемадзеянне частак у схеме: задума — матэрыял — увасабленне, бадай, самае цяжкае для разумення і, бадай, найменш асэнсаваная галіна псіхалогіі літаратурнай творчасці. Ясна, што нядрэмная аўтарская думка, якая нясе ў сабе маральна-філасофскую ідэю, толькі тады ў стане літаратурна «прарасці», калі яна трапляе ў спрыяльную глебу

жыццёвага матэрыялу. Неабходны сінтэз — ідэі, жыццёва праўдзівай сітуацыі і належных чалавечых вобразаў, якія здольны ў пэўных абставінах увасобіць пэўную ідэю. Што ў маёй свядомасці паяўляецца раней, а што пасля, — не так ужо важна. Можа паяўленне трапна падмечаных характараў, пастаўленых у належныя сітуацыі, прывесці да выяўлення той ці іншай ідэі, а можа і ідэя для сваёй літаратурнай рэалізацыі выклікаць да жыцця сваіх адэкватаў-вобразаў. У «Трэцяй ракеце» я не навязваў маім персанажам ніякай літаратурнай ідэі, яны жылі, пакутавалі, ваявалі кожны ў сілу свайго характару і абставін. У выніку іх самавыяўлення знайшлася і чытаецца нейкая ідэя; мабыць, больш складанай ідэі і не патрэбна для гэтай маленькай аповесці. Што ж да «Сотнікава», дык тут усё было падпарадкавана загадзя акрэсленай ідэі, хоць гэта зусім не азначала дыктат аўтара над характарамі і акалічнасцямі — проста аўтар даволі добра ведаў сваіх герояў і па магчымасці дакладна разлічыў логіку іх учынкаў. Да таго ж для выяўлення ідэі я стараўся выбраць з запаснікоў сваёй памяці найбольш прыдатныя персанажы.

— Я хачу напомніць аб тым, што сказана ў адным вашым артыкуле: «У „Сотнікаве“, — пісалі вы, — я з самага пачатку ведаў, чаго хачу ў канцы, і паслядоўна вёў маіх герояў да сцэны пары, дзе адзін дапамагае вешаць другога». А як было ў іншых выпадках, у іншых аповесцях: ці ведалі вы, да чаго павінны прыйсці ў канцы? Ці не здаралася вам адчуць супраціўленне народжанага пад пяром характару? Мне, напрыклад, здаецца, што ў «Альпійскай баладзе» і «Дажыць да світання» вас дзенідзе вядзе не логіка характараў і акалічнасцей, а думка, што апераджае іх. Думка, якую вы хочаце выказаць, становіцца гаспадыняй становішча. Што вы думаеце наконт гэтага?

— Я думаю, што калі характар схоплены дакладна, калі ён пастаўлены ў адпаведныя для яго раскрыцця акалічнасці, калі аўтарскія адносіны да яго правільныя — ніякіх асаблівых сюрпрызаў быць не павінна.

Я ўжо казаў пра «Сотнікава». Што да, напрыклад, «Дажыць да світання» і вобраза галоўнага героя гэтай аповесці, лейтэнанта Іваноўскага, дык мяне тут перш за ўсё цікавіла мера чалавечай адказнасці. Як вядома, на вайне выконваюцца загады старэйшых начальнікаў. I адказнасць за поспех або няўдачу той ці іншай аперацыі дзеліцца папалам паміж яе выканаўцам і кіраўніком. А тут выпадак, калі ініцыятарам аперацыі выступае сам выканаўца — малодшы афіцэр, але ўся справа ў тым, што гэтая ягоная ініцыятыва заканчваецца поўным фіяска. Канешне, Іваноўскі тут ні пры чым, можна апраўдаць яго, ён сумленна выканаў свой абавязак. Але сам Іваноўскі апраўдаць сябе не можа: аперацыя патрабавала неверагодных намаганняў, за яе заплочана жыццём людзей, яго падначаленых. У пагібелі Іваноўскага не вінаваты ніхто: ён сам выбраў для сябе такі лёс, таму што валодаў высокай чалавечай мараллю, якая не дазваляла яму схітраваць або ашукаць ні ў вялікім ні ў малым…

— Мне здаецца, што многае ў гэтай аповесці вызначаецца часам яе дзеяння: пачатак зімы сорак першага года, вораг усё бліжэй падыходзіць да Масквы. Без разумення гэтага трудна спасцігнуць логіку паводзін героя. У гэтую пару кожны сумленны чалавек быў гатовы на ўсё, каб уратаваць Радзіму і аддаць сваё жыццё за тое, каб знішчыць хоць бы аднаго варожага салдата, — гэта не здавалася празмернай цаной. I трагічны фінал аповесці, як мне ўяўляецца, падводзіць чытача да гэтай думкі…

— Так, час, адлюстраваны ў аповесці, — самая трагічная пара Вялікай Айчыннай вайны. Апрача ўсяго іншага, многія воіны тады яшчэ не мелі таго вопыту, таго ўмення ваяваць, якія прыйшлі пазней. Тым не менш патрыятызм, самаадданасць, сіла духу і воля да супраціўлення былі вельмі высокія, дзякуючы ім мы выстаялі. У тых умовах, калі нам не хапала воінскага майстэрства і ваеннай тэхнікі, людзі, падобныя да лейтэнанта Іваноўскага, спрабавалі гэта кампенсаваць самаадданасцю, гатоўнасцю ахвяраваць сабой, каб хоць якой цаной затрымаць ворага. Пазней воля да перамогі і самаадданасць, узмоцненыя воінскім уменнем і перавагай у баявой тэхніцы, прыводзілі да вынікаў больш значных, чым у лейтэнанта Іваноўскага…

Поделиться:
Популярные книги

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Искажающие Реальность 11

Атаманов Михаил Александрович
11. Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие Реальность 11

Имя нам Легион. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 9

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Как я строил магическую империю 7

Зубов Константин
7. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 7

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация