Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Быкаў Васіль

Шрифт:

Мястэчка тое было несамавітае паселішча пры возеры — некалькі брукаваных вуліцаў, аблепленых габрэйскімі халупамі, тры ці чатыры нарыхтоўчыя сельпоўскія крамкі, кузня і два вялікія дамы — школа ды пагранкамендатура, дзе другі год служыў Гусакоў. Мяжа праходзіла адразу ж за мястэчкам у лесе, для яе аховы там была збудавана новая пагранзастава на адзін пагранузвод. Але самым прыкметным збудаваннем у мястэчку была старадаўняя царква, купалы якой былі бачны здалёк — ці не з усяе акругі. Можа, нават і з таго боку, з-за мяжы, што ўжо было недапушчальна з меркаваньняў дзяржаўнай бяспекі. Царкву, канешне, у свой час зачынілі, папа арыштавалі, — тое было проста, за адну летнюю ноч. З царкоўнымі ж купаламі сталася горш — як было

іх пабурыць? Тая справа дасталася лейтэнанту Гусакову з дзесяткам яго пагранічнікаў.

Каб разбурыць купалы, спярша належала выдраць з іх аграмадныя жалезныя крыжы, якія толькі з зямлі выглядалі лёгкімі, амаль бязважкімі ў вышыні. Дабіраліся да іх цэлы дзень — гэтак было высока і небяспечна. Самы адважны з яго каманды чырвонаармеец Сямёнаў, абвязаўшы сябе вяроўкай, палез са званіцы на дах, але праваліўся ў праіржавелую дзірку і дужа параніў нагу. Болей смелых не знайшлося, давялося лезці на купал самому. Раней ён і ня ведаў, якая гэта агідная справа — вышыня і колькі ён натрываецца страху, пакуль дабярэцца да таго хісткага іржавага крыжа. Але мусіў дабрацца. Найперш таму, што бачыў у тым свій абавязак маладога бязбожніка-бальшавіка, якога тыдзень таму прынялі кандыдатам у партыю. Зноў жа, з зямлі, з пляца, падворкаў і нават дзятва ад школы сачылі за яго антырэлігійным подзвігам, і там, ведаў ён, былі не толькі добразычліўцы. Мусіць, зманліва было ім убачыць, як ён сарвецца. Ды не сарваўся, марскім вузлом завязаў тоўстую вяроўку за аснову крыжа і злез на зямлю. Цягнулі крыж усёй грамадой — купка пагранічнікаў як асноўная сіла, якой памагалі местачковыя камсамольцы, усе партыйцы, а таксама некаторыя сяляне з навакольных вёсак. Цікава, што ніводзін яўрэй ім не памог, можа, таму, што сінагогі зачынілі раней. За той подзвіг на царкоўным купале Гусакоў атрымаў сваю першую адметнасць — знак «Выдатнік РСЧА», якім і ганарыўся да пачатку вайны. Можа, праз тую ўзнагароду пайшоў на павышэньне і прыдбаў новае званне. Але тое трошкі пасля.

Пыльная палявая дарожка, пакрывуляўшы сярод жытніх ніваў, спусцілася ў лажок з раўком; яны перайшлі раз’езджаную неглыбокую ручаіну і зноў узышлі на пагорак. Сонца ўжо ўзнялося высока і дужа паліла ў бясхмарным небе, гарэлі іх натруджаныя плечы пад цяжкаватымі, бы накладзенымі каменнем рэчмяшкамі. Усе спатнелі, прытаміліся, але Гусакоў не збаўляў хады, адно ўзіраўся наперад і па баках. На самым пагорку ён раптам ці не ўпершыню гучна вылаяўся: праз паўкіламетра наперадзе расцягнулася новая вёска, мяркуючы па ўсім, не маленькая — садкі, агароды, вулічныя прысады мкнулі да самага лесу. Не, у такую вёску ісці было нельга. Пра тое ён і гукнуў хлопцу. Косця нічога не адказаў, толькі заклапочана агледзеў поле, ячменныя ніўкі, бульбянішчы, раўчук з алешнікам; і бульбяным узьмежкам павярнуў убок — у абход вёскі. Блізка ў полі людзей не было, але далей, на вясковай аколіцы, мусіць, на тамашняй дарозе, паявіліся дзве брыкі, борзда кацілі кудысь у поле — мабыць, па сена. Неўзабаве яны схаваліся ў раўку, і камандзір з палёгкаю выдыхнуў.

Па дзённай гарачыні яны неяк дабрылі да лесу, які тут аказаўся дробным алешнікавым хмызняком, і ззаду незадаволена азваўся Тумаш:

— Можа б, прыпыніцца, га? Папалуднаваць!.. Мабыць, сапраўды тут можна было прыпыніцца, падумаў Гусакоў, перакусіць з таго пайка, што яны атрымалі ў Маскве. Праўда, ён сам не адчуваў голаду, толькі хацелася піць. Але дзе нап’ешся? Не з балота ж піць брудную ваду, шчэ падчэпіш якое халеры. Але найперш трэба было паглядзець на карту. Тым болей, што побач была вёска, назву якой, пэўна ж, ведае Косця.

Адышоўшыся ад узьлеску, яны прыпыніліся на невялічкай, абсыпанай смалянкамі прагаліне, скінулі з сябе ацяжэлыя за дарогу валізы. Тумаш адразу паваліўся, дзе стаяў, Агрызкаў спярша ўладкаваў на рэчмяшок задраныя ногі. Адышоўшыся трохі ўбок, Косця сціпла прысеў у траве.

— Якая то дзярэўня? —

запытаўся ў яго камандзір.

— Стараселле гэта.

— Дык колькі да Багавізны?

Усе прымоўклі, чакаючы адказу на важнае пытанне. Трохі падумаўшы, Косця сказаў:

— Хто яго ведае. Можа, кілометраў з дзесяць. Каб па дарозе, я б сказаў пэўна. А так…

— Па дарозе выключаецца, — раздумна сказаў Гусакоў і зноў упіўся вачыма ў карту. Стараселля там не было. Значыць, да іхняга ўрочышча яшчэ давядзецца патопаць.

Тумаш тым часам развязаў сваю валізу і дастаў пару сухароў. Злавіўшы на сабе хлапечы позірк, адзін сухар працягнуў Косцю.

— На, пачастуйся гасцінцам з Масквы, — прамовіў ён і тут жа змоўк пад прыдзірлівым позіркам камандзіра.

— Не надта афішуй свае гасцінцы. Паняў?

Так, ён зразумеў і адразу страціў ахвоту частаваць хлопца. Значыцца, не дазваляюць. Што ж, ці першы раз… Самому болей застанецца, як некалі казалі ў танкавым корпусе.

Старшына Агрызкаў таксама ўпарыўся за дарогу і быў ня супраць, каб гадзіну спачыць, але адчуваў, што камандзір не дазволіць. Бы заведзеная спружына, камандзір пнецца да мэты і, пакуль яе не дасягне, не супакоіцца і нікому спакою ня дасць. Мабыць, такі ўжо чалавек. Усё, аднак, ускладнялася яшчэ і тым, што ў яго канкрэтнае заданне, атрыманае вусна з забаронай дзе-небудзь запісваць ці нават адзначаць. Агрызкаву сказалі, куды яны павінны прыбыць, але толькі прыблізна — урочышча Багавізна, дзе базавалася кіраўніцтва партызанскае зоны. Урочышча вялізнае, нават не ўсё змясцілася на карце, але ўжо дайшоўшы да яго, яны знойдуць той пункт, што ім трэба. Ісці ўвогуле было бяспечна, ніхто за імі не бег, засад не было, хлопец вёў спраўна, і яны маглі б спачыць дзе ў вёсцы. Папіць малачка, а то і чаго іншага…

Пасядзеўшы трохі над картай, Гусакоў зноў злосна вылаяўся і ўстаў на ногі.

— Старшына, а ну адыдземся!

Агрызкаў падняўся, і яны трохі адышліся ў алешнікавыя зарасьнікі, каб іх не пачулі Тумаш і Косця.

— Ты ўпэўнены, што хлопец не падвядзе? — ціха запытаў Гусакоў. Агрызкаў паціснуў плячыма.

— Быць упэўненым тут ні ў чым нельга. Але — вядзе…

— А думаеш, ведае — куды?

— Мабыць, ведае. Ён жа тутэйшы.

— Тутэйшы! У тым і праблема. Бач, як гэтых тутэйшых купляюць? Зямлёй!

Старшына на тое не адказаў, ён адно пазіраў на спатнедага камандзіра і думаў: ну чаго мандражыш, падазраваеш? Кепскі табе праваднік, дык ідзі ў вёску, знайдзі лепшага. Але ж, мабыць, зноў пашлеш старшыну?

— Ты во што, — сказаў Гусакоў. — Прыйдзем — пра хлопца ні слова. Нават і органам. Паняў?

— Я дык паняў. Але…

У позірку камандзіра ледзянела падазронасць, і Агрызкаў, можа, упершыню падумаў: ці не здагадваецца ён, хто такі старшына на справе? Мабыць, яму як камандзіру групы сказалі ў штабе даставіць старшыну на базу і ўсё. А хто навошта — наўрад ці ён дапытваўся, тым болей, што, калі і сказалі, дык і ведаць нікому не належыць. Рэжым сакрэтнасці. Зрэшты, нават для разумнага чалавека было няпроста сцяміць, хто такі старшына, ужо хоць бы з тае прычыны, што Агрызкаў прысланы з развед-дыверсійнага аддзелу штабу. Значыць, дыверсант-разведчык, што для старшыны і няблага. Ужо ён не будзе тут нічога тлумачыць і ні ў чым апраўдвацца. Хай гэты капітан лічыць, як хоча.

Хаця, калі ён не дурань, дык разумее. Але навошта тады тузае старшыну, гуляе ў сакрэтнасць. Выпрабоўвае, ці каб падстрахавацца? Аднак старшына яму не падстрахоўшчык.

— Сумняваешся? Во і я сумняваюся, — сказаў, счакаўшы, камандзір. — Вот жа становішча, маць яго растакую!..

Так ні пра што канкрэтна не дамовіўшыся і ўвогуле не паразумеўшыся, абодва вярнуліся на палянку. Тумаш з Косцем ляпіва грызлі маскоўскія сухары, і камандзір адразу скамандаваў:

— Пад’ём! Патопалі далей. Ты, — павярнуўся ён да Косці, — вядзі! Але не туды завядзеш — пяняй на сябе. Паняў?

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Слабость Виктории Бергман (сборник)

Сунд Эрик Аксл
Лучший скандинавский триллер
Детективы:
триллеры
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Слабость Виктории Бергман (сборник)

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги