Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

Самая старая хата

28.12.2009. У цэнтры Пугачоў стаіць самая старая ў нашай вёсцы хата. Ёй недзе гадоў 150. Пры мне там жылі Вярбіцкія. На адной палавіне хаты — была іх сям’я, на другой — калгасная бібліятэка. Раней там жылі сем’і старшынь калгаса, была крама. А напачатку гэтая хата належыла мясцовым яўрэям, якія ў ёй трымалі гандлёвую лаўку. Мой дзед Юзя часта заходзіў у яе і набываў цыгарэты і выпіўку. Часам яму давалі напавер, бо ведалі, што ён разлічыцца. А разлічыцца дзед мог, бо яму з Амерыкі стрыечныя сёстры прысылалі даляры. Відаць, прысылалі шмат, бо дзед аднойчы так напіўся, што пачаў у даляры загортваць махорку і раздаваць

сабутыльнікам, каб курылі, і яны курылі. Цяпер самая старая хата ў Пугачах пустуе…

Залаты хлеб

29.12.2009. Пасля прыходу Саветаў у канцы 30­х гадоў у вёсцы Лягезы ў Маціеўскіх, якія жылі па­суседстве з сям’ёй маёй мамы, згарэла хата. Куды ім было дзецца з васьмю дзецьмі? І яны прыйшлі да маіх дзеда Міхася і бабулі Ганны, у якіх сваіх дзяцей было васьмёра. І так у адной хаце жыло дваццаць чалавек, пакуль Маціеўскія будаваліся. З пажару мала што ўдалося выратаваць. Мая мама адразу звярнула ўвагу на суседчын хлеб, які быў не чорнага, а залатога колеру. І яна адразу ж шэптам папрасіла ў сваёй маці: «Хачу залатога хлеба...» Суседка пачула і дала дзяўчынцы лусту. Хлеб быў з мякіны.

І я ўсіх люблю

29.12.2009. Не выключаючы святло, сплю на падлозе на надзіманым матрасе ў пакоі побач з мамай. Яна паварушыцца, і я тут жа прачынаюся. Гляджу на маму, а потым на гадзіннік, які стаіць побач са мной. Усё нармальна. Сплю. Мама закашляла і я зноў прачынаюся. Гляджу на маму, а потым на гадзіннік. Прайшло пятнаццаць хвілін. Сплю далей. Зноў прачынаюся. Гляджу на маму, на гадзіннік. Прайшло яшчэ дваццаць хвілін. Накрываюся з галавой. Засынаю. Прачынаюся. Сын прайшоў на кухню папіць вады. Гляджу на гадзіннік. Прайшло яшчэ пятнаццаць хвілін. Сплю далей… Прачынаюся… Сплю… Прачынаюся… І я ўсіх люблю…

Дзяўчынка Люда і яма

30.12.2009. Вясновая раніца. Вёска Лягезы. Мне гадоў пяць. Гуляю з дзяўчынкай Людай. Яна на год старэйшая за мяне. Прапануе мне пераскочыць яму, у якую ссыпаюць на зіму бульбу. Я не спрачаюся з ёй. Скачу і падаю ў яму. Люда ўцякае, і я сяджу ў яме да абеда, пакуль не вяртаецца са школы яе старэйшая сястра.

* * *

31.12.2009. Самае дрэннае, што адбылося ў маім жыцці ў 2009 годзе — гэта інсульт у мамы. А самае добрае — мама жыве...

2010

СТУДЗЕНЬ

* * *

1.01.2009. Лёг спаць у дзве гадзіны. У тры прачнуўся ад званка па мабільным: «З Новым годам! Вас віншуе студэнт першага курса гістфака Алесь…» Прозвішча спрасоння не запомніў, але адразу згадаў мінулагодні нашаніўскі розыгрыш, калі па заданню рэдакцыі студэнтка першага курса прасілася на кватэру. Можа зноў разыгрывалі? Але, як бы там ні было, усё ж прыемна чуць добрыя словы пра сябе і ў свой адрас у тры гадзіны ночы ад невядомага гісторыка! Потым я ляжаў і думаў, а можа чалавеку няма дзе пераначаваць, а я толькі падзякаваў за віншаванне…

Трэба дома бываць часцей

3.01.2010. Праз электронную пошту аб’явіўся кампазітар Зміцер Яўтуховіч, з якім я напісаў шмат эстрадных песень. На пачатку 90­х ягоныя песні гучалі па радыё і тэлебачанні з раніцы да вечара. Усё было ў творчым плане цудоўна, але сям’і кампазітара не было дзе жыць і тварыць. Рабочы інтэрнат, невялічкі пакойчык. І Дзіма вырашыў з’ехаць у Амерыку. З’ехаў. І ў нас з’явіліся іншыя песні і іншыя куміры. У 2006 годзе Яўтуховіч прыязджаў у Беларусь.

У Доме літаратара была творчая сустрэча з ім. Дзіма спадзяваўся, што будзе народу — не ўбіцца ў залу, а прыйшло крыху больш за сотню…

Пераднавагодняя аблава

4.01.2010. Мне шаснаццаць гадоў. Вучуся ў Мінскім архітэктурна­будаўнічым тэхнікуме і жыву ў інтэрнаце на вуліцы Змітрака Бядулі. Да пачатку 1977 года застаецца гадзіны чатыры. З сябрамі скінуліся на дзве пляшкі кубінскага рому. У краму выпала ісці мне. Пайшоў. Купіў. Вяртаюся ў інтэрнат. На вахце аблава — фізрук з ваенруком правяраюць сумкі. «Куды нясеш пітво?» — грозна пытаецца ваенрук. Я разгубіўся толькі на момант: «Еду ў госці да дзядзькі з цёткай. Для іх купіў…» — «Раз для сваякоў купіў, то і едзь да іх!» — сказаў фізрук і не прапусціў мяне ў інтэрнат. Давялося Новы год сустракаць у дзядзькі Барыса і цёткі Галі. Ранкам, прыехаўшы ў інтэрнат, даведаўся, што мае сябры, якія адправілі мяне за пітвом, праз хвілін дваццаць пасля таго, як я паехаў да сваякоў, самі хадзілі ў краму за кубінскім ромам і потым разам выпівалі з фізруком і ваенруком, бо тыя прыйшлі ў інтэрнат у пошуках студэнтаў, з якімі можна на халяву выпіць… А я не зразумеў іх пераднавагодняй аблавы…

Граматы

5.01.2010. Шосты клас. Школьныя спаборніцтвы па бегу на лыжах. Дыстанцыя — кіламетр. Я прыбег трэцім. Мой сусед і аднакласнік Сашка Балотнік заняў першае месца. Яму далі ганаровую грамату, а мне — нічога. Было вельмі крыўдна, а тым больш, што за нашымі спаборніцтвамі сачылі дзяўчаты. Сашка сваю грамату павесіў дома ў куце, у якім вісела ікона. І калі я прыходзіў да Сашкі, то заўсёды ўспамінаў пра сваё трэцяе месца. У сёмым класе зноў былі спаборніцтвы па бегу на лыжах, у якіх я адмовіўся ўдзельнічаць, і мне па фізкультуры паставілі тройку. Сашка заняў першае месца, і яму зноў далі ганаровую грамату, якую ён пачапіў побач з першай узнагародай. У восьмым класе Сашка зноў перамог, і яго адправілі на спаборніцтвы ў Ракаў, з якога ён вярнуўся з граматай за другое месца. Закончыўшы школу, я паехаў вучыцца ў Мінск, стаў друкавацца ў газетах, а Сашка застаўся ў вёсцы. Выдаўшы першую кніжку вершаў, я неяк зайшоў да аднакласніка ў госці, і мы, добра выпіўшы, успомнілі пра нашы спаборніцтвы на лыжах. І так паразуспаміналіся, што кончылася тым, што Сашка сарваў з­пад іконы свае ганаровыя граматы і парваў.

У кампаніі паэтаў і афіцэраў

7.01.2010. Учарашні вечар правёў у кампаніі паэтаў і афіцэраў. Недзе на пятым тосце адзін з гасцей задаў прысутным пытанне: «Хто казаў трэці тост?» Адразу ж устаў пажылы афіцэр, і яму былі перададзены нажніцы, каб ён укараціў свой гальштук, бо не аб’явіў тост за каханне, за жанчын. Пару хвілін мужчына круціў у руках нажніцы, шкадаваў гальштук, які ён навязаў першы раз і які зроблены вядомай замежнай фірмай і каштуе вялікія грошы, а потым пад шум прысутных адрэзаў сантыметраў дзесяць ад гальштука. Калі б трэці тост казала жанчына, і ён быў бы не за каханне, то ёй давялося б укараціць сабе спадніцу або сукенку…

Рыбалка

8.01.2010. Выпаў першы снег. Добра прымарозіла. І я пасля школы з суседскімі хлапчукамі пайшоў да Хмарышаўскага балота, каб пакатацца па лёдзе. Прыйшлі і бачым, што на мелкаводдзі да лёда месцамі папрымярзалі ладныя карасі. І мы пачалі ламаць лёд і лавіць рыбу, і так захапіліся лоўляй, што незаўважна для сябе перабраліся на глыбокую мясціну. І тут мне «пашанцавала» так, што я паслізнуўся на ільдзіне і паляцеў у ваду пад лёд. Добра, што хлопцы не разгубіліся, і я праз пару хвілін, забыўшыся пра свой улоў, бег, ледзянеючы, дахаты…

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие