Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

Млын жыцця

9.01.2010. Чытаю кнігу майго земляка, краязнаўца Генадзя Равінскага (15.07.1933—25.06.1999) «Млын жыцця». Успамінаюцца нашы сустрэчы ў рэдакцыі Валожынскай раёнкі, дзе мы збіраліся на пасяджэнні літаб’яднання «Рунь». На пачатку 80­х для мяне сустрэчы з Равінскім былі лікбезам па гісторыі нашага краю і ўсёй Беларусі. Вялікі дзякуй табе, Генадзь Антонавіч…

Дарога да бацькоў

9.01.2010. З сястрой Валяй іду з Дубраў з электрычкі да бацькоў у Пугачы, каб разам з імі сустрэць 1979 год. Аўтобусам не паехалі, бо з­за мяцеліцы не ходзіць.

Я іду па гурбах першым, сястра спяшаецца за мной, але ўсё роўна мае сляды мяцеліца замятае, і Валі даводзіцца ісці па цаліку, як і мне. Да роднай вёскі дзесяць кіламетраў. Час ад часу прыпыняемся, каб адпачыць. Зрэдку перамаўляемся пра нялёгкую дарогу, але маўчым пра тое, ці варта было ў такое надвор’е ехаць да бацькоў…

Усё цячэ, усё мяняецца…

9.01.2010. Чытаю ў Генадзя Равінскага: «Каля Міхалава ў Іслач упадае рэчка Яршоўка. Даўжыня яе 30 кіламетраў, сярэдні нахіл воднай паверхні — 1,4 метра. На рачулцы было 4 млыны». Сама ж Яршоўка пачыналася ў Лягезах, дзе я да школы гадаваўся ў бабулі Ганны. Пішу «пачыналася», бо гадоў дзесяць таму, калі я з жонкай быў у Лягезах і павёў яе паказаць рачулку майго дзяцінства, то ў рэчышчы сярод кустоў чаромхі, лазы і алешніку, дзе раней цякла вада, ужо расла высокая трава…

Кміт і Макасіцкі

9.01.2010. Мяне ў дзяцінстве мама, будучы ў добрым настроі, называла Кмітком або Кмітам, а калі злавалася — Макасіцкім. Па сённяшні дзень не ведаю, хто такія былі гэтыя Кміт і Макасіцкі. І, на жаль, у мамы цяпер не спытаеш...

Памёр святар Юозас Булька

9 студзеня ў Мінску на 85­м годзе жыцця памёр пробашч касцёла святой Ганны ў Мосары Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Юозас Булька. 9 кастрычніка мінулага года я з супрацоўнікамі выдавецтва быў у Булькі ў гасцях. Ён нас усіх блаславіў на цвярозае жыццё. І сёння якраз спаўняецца 26 месяцаў, як я не ўжываю алкагольных напояў…

І я быў хакеістам…

9.01.2010. Зімой пасля школы амаль кожны дзень на Малышоўцы з сябрамі гуляў у хакей. Гулялі без канькоў, клюшкі былі з крывых бярозак, а замест шайбы выкарыстоўвалі абцас. Не было такой зімы, каб ніводнага разу не былі ў мяне падбіты вочы шайбай або клюшкай. Ды і ногі, і рукі былі ўсе ў сіняках. Траўмы былі балючымі, але ж задавальненне ад забітых галоў было большым…

Футбол і балельшчыкі

9.01.2010. Не паспяваў толкам сысці снег з сенажаці, якая была за нашымі соткамі, як я з сябрамі пачынаў гуляць у футбол. Паглядзець на нашу гульню збіралася шмат людзей, сярод якіх хапала дзяўчат. І мы часам так загульваліся, што дамоў не хадзілі абедаць. Трава амаль не расла, бо мы яе стоптвалі, і нас бацькі недзе ў канцы траўня пачыналі ганяць з сенажаці. Мы перабіраліся на школьны двор, і там не давалі спакою вартаўніку, які баяўся, што павыбіваем вокны ў школе. Дзякуючы таму, што сярод нас быў сын старшыні калгаса, на краі вёскі за лазняй каля вялікай сажалкі было спецыяльна зроблена футбольнае поле. Перайшоўшы на новае месца, мы хутка закінулі гульню, бо сюды ніхто з нашых балельшчыкаў не даходзіў…

Мы былі маладыя…

10.01.2010. Мой даўні сябра Лёня Шчарбінскі нарадзіўся ў Гудах, што ў кіламетрах дваццаці ад маіх Пугачоў. Я пасябраваў з ім

на пачатку 80­х гадоў мінулага стагоддзя дзякуючы літаб’яднанню «Рунь» пры раёнцы. Лёня служыў прапаршчыкам у Кіяўцы, а я быў басяком, пра што ніхто не ведаў. Мы былі маладыя, і мы пісалі вершы. Вяртаючыся з Валожына з літаб’яднання, мы перасаджваліся на свае аўтобусы ў Ракаве. Перад тым як развітацца, бралі пляшку гарэлкі і ішлі ў ракаўскую сталоўку. Садзіліся за столік, які стаяў за калонай, частаваліся і чыталі вершы. Прыгод ніякіх не было, але я і сёння памятаю смак тых катлет, салатаў і вараных яек, якімі мы закусвалі. І вельмі шкада, што тая старая сталовая і крамы, якія былі каля яе, некалькі гадоў таму згарэлі…

Грыбы ў лістападзе

10.01.2010. Свой чарговы вайсковы адпачынак Лёня Шчарбінскі ўзяў у лістападзе. Заехаўшы ў Пугачы на матацыкле з каляскай, сябрук павёз мяне да сябе ў Гуды, каб разам схадзіць у грыбы. Па дарозе Лёня расказаў, што зусім блізка ад яго вёскі знаходзіцца Малая Люцінка, дзе больш за сорак гадоў жыў і тварыў класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін­Марцінкевіч. Заехалі, каб паглядзець на ліпу, якую садзіў пісьменнік, але яе ўжо не было — няўдумлівыя людзі спілавалі. Прыехаўшы ў Гуды, мы пайшлі ў грыбы. Я шукаў баравікоў і таму, калі праз паўгадзіны блукання па лесе мы сустрэліся, я здзівіўся — у Лёні быў поўны кошык грыбоў, а ў мяне — пуста. Аказалася, у лістападзе не трэба шукаць баравікоў, бо ў гэты час растуць зялёнкі, падзялёнкі і курачкі, пра якія я ніколі не чуў у сваёй вёсцы, і іх у нас не збіралі…

Дом творчасці «Іслач»

10.01.2010. Пачынаючы з 1988 года да канца 2001 я з сям’ёй, нягледзячы на тое, што ад Ракава блізка мая родная вёска, праводзіў летнія адпачынкі ў Доме творчасці «Іслач», дзе мы пражылі, калі нават прыблізна палічыць, недзе каля паўгода. Якія гэта былі цудоўныя дні і вечары! На жаль, няма таго, што раньш было. Восенню 2003 года я заязджаў з сябрамі паглядзець на Дом творчасці, які ўжо год быў безгаспадарным. Тады ўжо ў будынку былі павыбіваныя многія вокны, паркет у калідорах узняўся, а месцамі пачалі расці дрэўцы… Колькі разоў пасля зноў хацелася заехаць і паглядзець, што ж там робіцца, але не заязджалі, каб не псаваць тое светлае, што засталося ад «Іслачы», у якой мы раней жылі…

Як на невядомым вакзале…

10.01.2010. Гляджу на сваю старэнькую і нямоглую маму, якая і ўноч, і ўдзень ляжыць, то сядзіць на канапе, дзе пад падушкай схаваны каляндар, а ў насоўцы крыху грошай, і бачу ў ёй пасажырку на невядомым вакзале, якая чакае свайго цягніка, час прыбыцця якога ведае толькі Бог…

20090 год?

14.01.2010. Яшчэ не прывык пісаць 2010 і таму механічна атрымоўваецца 20090… А можа мы і жывём у 20090 годзе?

Добры прыклад старэйшых

14.01.2010. Тэлефанаваў літаратуразнаўца Уладзімір Казбярук. Яму пад 90. Я думаў, што пачне прасіць, каб выдалі новую кніжку, а ён падзякаваў за задавальненне, якое атрымаў ад прачытання маіх балад у «Полымі». Узгадаліся такія ж званкі ад Адама Мальдзіса, Уладзіміра Юрэвіча, Эдзі Агняцвет… Асабліва быў уражаны тэлефанаваннем Эдзі Сямёнаўны, з якой я зусім не быў знаёмы асабіста. Беручы прыклад са старэйшых, і я, калі што з прачытанага вельмі спадабаецца, тэлефаную аўтару і кажу пра гэта…

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III