Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Ватыній Тытус — шавец, якога Нэрон зрабіў прыдворным блазнам, наблізіўшы да сябе. Люкан — рымскі паэт І ст. н. э., аўтар паэмы «Фарсалія». Сэнэцый Клаўдый — набліжаная да Нэрона асоба, пазней быў удзельнікам змовы Пізона. Бальнеатар — нявольнік, што служыў пры лазні. Бысс — тонкая, ледзь не празрыстая тканіна з бавоўны, якая надта шанавалася ў часы Рымскай імперыі. Ляконікум — аддзел гарачай лазні з вялікім, але неглыбокім басэйнам. Альбанскія горы — цяпер гэтая мяйсцовасць, дзе стаяў храм Ёвіша (Юпітэра), мае назву Монтэ-Кво, і гэта каля 30 км на паўднёвы ўсход ад Рыма. Тэпідарыюм — халаднейшая лазня. Наменклатар

паслугач, які вёў наменклатуру ўсёй світы дома, ягоных гасцей і нават гатуемых на кухні страваў. Марк Вініцій — консул з часоў цэзара Тыбэрыя, які ў сапраўднасці ажаніўся не з сястрою Пятронія, а з унучатай стрыечніцай таго цэзара. Даміцый Карбулон — таленавіты рымскі ваявода, які ва ўзросце 67 гадоў скончыў жыццё самагубствам па загаду Нэрона.

С. 14: Парты (парфяне) — супернікі рымлян за ўплыў на Блізкім Усходзе і ў Арменіі; магутная дзяржава партаў знаходзілася тады на тэрыторыі сучасных Ірака ды Ірана. Асклепіёс — бог лекавання ў грэцкай міфалогіі, сын Апалона і Караніды (атоесамліваецца з рымскім Эскулапам). Кіпрыда — эпітэт Афрадыты (Венус, Венера), які звязаны з міфам, што яна нарадзілася з марской пены ля берагоў Кіпра (Цыпру). Бітынія (Віфінія) — вобласць на паўночным захадзе Малой Азіі, якая стала правінцыяй Рымскай імперыі з 74 г. перад н. э. Гераклея (Геракліён, Іракліён) — горад і порт у Бітыніі (Грэцыя) на ўзбярэжжы Чорнага мора. Калхіда — вобласць на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Чорнага мора на тэрыторыі сучаснай Грузіі. Валохэс — маецца на ўвазе Валохэс І, лідэр дзяржавы партаў (каля 57–76 гг. н. э.). Тырыдат — брат Валохэса, узведзены на армянскі трон у 66 г. н. э. Тыгрынэс — Тыгран IV — галава Армянскай дзяржавы ў 60–62 гг. Арулан — Юні Арулан Рустын, філёзаф-стоік, у 66 г. быў народным трыбунам. Пырон (каля 360–270 г. перад н.

э.) — грэцкі філёзаф, заснавальнік школы скептыкаў, якія адмаўлялі магчымасць асэнсавання сутнасці рэчаў ды заклікалі ўстрымлівацца ад выказвання меркаванняў, уважаючы кожнае з іх аднолькава далёкім ад ісціны. Сысэн — гістарычнасць гэтай асобы не вызначана. Арсіноэ дачка валадара Месэны Леўкіпа. Караніда — німфа ў грэцкай міфалогіі.

С. 15: Эпідаўрус — калябярэжны горад ў Аргалідзе (вобласці на паўночным усходзе паўвострава Пелапанэс), вядомы сваім храмам Асклепіёса. Порта Капэна, або Капэнская брама, — паўднёвы выезд з Рыму праз Апіеву дарогу на Капую (галоўны горад правінцыі Кампанья, што ў 200 км ад Рыма). Інкубацыя — начаванне ў храме дзеля прарочага сну. Гіпокаўстэрый — памяшканне пад будынкам, дзе награвалася паветра і цераз сістэму трубаў абагравала дом.

Харыткі — у грэцкай міфалогіі тры дачкі Зэўса і Эўрыномы (Аглая, Эфрасіна і Талія), багіні юнацтва, зграбнасці й прыгажосці; атоесамліваюцца з рымскімі Грацыямі. Эпілятары — нявольнікі-масажысты, што займаліся ліквідацыяй валосся на целе. Туніка — хатняя штодзённая доўгая нацельная кашуля. Лізып (Лізыпас) — выдатны грэцкі скульптар 2-й паловы IV ст. перад н. э. Палатын — палац на цэнтральным узгор’і Рыма, які ад часу Аўгуста зрабіўся цэзарскай рэзідэнцыяй. Гера — вярхоўная алімпійская багіня, якая атоесамліваецца з рымскай Юно (Юнонай), сястра й сужонка Зэўса (Ёвіша, Юпітэра). Агрыпа Марк Віпсаній (62–12 гг. перад н. э) — буйны ваявода, зяць Аўгуста; слаўны яшчэ будаўніцтвам у Рыме вадацягаў і першых грамадскіх лазняў (тэрмаў).

Фабрыцый Вэент

вядомы даказчык (стукач) таго часу, пра якога паведамляе Тацыт («Анналы», XIV, 50). Пакінуў па сабе кнігу пад назвай «Запавет», дзе зганіў усіх сучаснікаў, што былі яму не даспадобы; ягоныя паклёпы абурылі нат Нэрона, і той загадаў спаліць кнігу Вэента, а аўтара адправіў у выгнанне.

С. 16: Сэнэка Люцый Анэй — знакаміты філёзаф-стоік І ст. н. э., выхавальнік Нэрона. Мусоні Руф — вядомы філёзаф-стоік таго часу, сасланы ў сувязі з раскрыццём змовы Пізона. Фрыгідарыюм — ахалоджвальня ў лазні.

Рудабароды (лац. Ahenobarbus) — мянушка роду Даміцыяў, з якога паходзіў і Нэрон, да таго ж сам цэзар знешне адпавядаў мянушцы дакладна.

Скаўр — персанаж нельга назваць гістарычным, бо вядомы рэтор і паэт-трагік Эмілій Мамерк Скаўр скончыў самагубствам у 34 г., г. зн. перад падзеямі раману. Вініць Руфін — рымскі рыцар, які у 61 г. быў сасланы ў выгнанне за падробку дакументаў. Трымальхіён — персанаж з «Сатырыкона» Пятронія, тып багацея-самалюбцы.

С. 17: Антыохія — буйны горад у паўночнай Сірыі блізу ўзбярэжжа Міжземнага мора. Унктуарыюм — пакой у лазні для масажу і націрання пахнідламі. Кос — востраў блізу паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Малое Азіі. Вестыпліка — нявольніца, што сочыць за вопраткай. Тога — вопратка паўналетняга чалавека, якая складалася з кавалка тканіны, адмыслова ўкладзенага. Фамілія — тут: не толькі сям’я, але і ўвесь «дом», г. зн. нявольнікі, вызвольнікі і г.д.

С. 18: Басс Аўфідый — вядомы гісторык і філёзаф-эпікурэец, высока шанаваны Сэнэкам. Аўл Плаўт — вядомы ваявода, заваёўнік Брытаніі, дзе быў намеснікам у 43–47 гг. С. 18: Субякум — вілла Нэрона блізу так званых Сімбруінскіх азёраў, каля 60 км на паўднёвы ўсход ад Рыма. … тужыў той Сон… за Пейсытаю… — паводле некаторых версій міфа ў Зэўса было дачок-Харытак болей, чым тры, і Пейсыта — адна з іх, малодшая, якую Гера абяцала Сну (Гіпносу) ва ўзнагароду за тое, што апануе Зэўса сном. Гісторыя не надта даўгая… — далей Сянкевіч вуснамі Вініція пераказвае, крыху перайначыўшы, фрагмент з Тацыта («Анналы», XII, 23–30) аб падзеі, што магла адбывацца ў 50 г. Свевы — зборная назва плямёнаў, што жылі на паўночным усходзе Германіі, этнічны субстрат якіх пазней захаваўся ў генетыцы прусаў і яцвягаў, а праз іх захаваў прыкметы і ў этнагенезе беларусаў; Ванія зрабіў каралём свеваў сын Тыбэрыя Цэзар Друзус– малодшы (13 г. перад н. э. — 23 г. н. э.). Германдуры — германскае племя, што жыло на тэрыторыі сучасных Баварыі й Цюрынгіі.

С. 19: Языгі — племя сарматаў, што жыло між Дунаем і Тысай. Гістэр — асоба гістарычная, гэта намеснік Паноніі, які камандаваў паддунайскай легіяй, але ў рэальнасці яго звалі не Атэлій, а Сэкст Палпэлій Гістэр.

Катты — буйное германскае племя, што жыло ў вярхоўях ракі Везэр. Гісперыйскі яблык — паводле грэцкай міфалогіі, гэта яблыкі вечнай маладосці, якія Гера атрымала ў падарунак ад Геі (Зямлі), а назваю сваёю яны паходзяць ад німфаў, што іх ахоўвалі, гісперыд, — якія жылі на дальсвеце ля берагоў Акіяну. Мопс — легендарны прадказальнік, сын прадказальніцы Манто. Гай Пліній Сэкунд-старэйшы (23–79 гг.) — рымскі дзяржаўны дзеяч, гісторык і навуковец-энцыклапедыст, які загінуў падчас вывяржэння Везувія.

С. 20: Саракт — высокая гара ў паўднёвай Этрурыі на поўдзень ад Рыма. Стола — доўгая раскошная сукенка, якая лічылася прыкметай сталай рымскай матроны. …па лузе, зарослым асфодэлямі… — іншымі словамі, па краіне мёртвых. Даміцыус Афэр — здольны тагачасны прамоўца, але запляміў сваю рэпутацыю даказчыцтвам. Ляры — паводле рымскай міфалогіі гэта багі, што захоўвалі хатні агмень.

Поделиться:
Популярные книги

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7