Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

XXI

Кожная кропля крыві зайграла ў маладым патрыцыю, як убачыў яе. Забыў аб натоўпе, аб старцу, аб уласным здумленні з навукі, перад сабою бачыў толькі яе адну. Ну вось урэшце, пасля ўсіх натугаў, трывогаў, знайшоў яе! Першы раз у жыцці адчуў на сабе, што радасць можа зваліцца на грудзі, моў люты звер, і прыгнясці іх аж да заніку дыхання. Ён, катораму дагэтуль здавалася, быццам Фартуна лёгка яму падпарадкоўваецца, цяпер ледзь верыў уласным вачам і ўласнаму шчасцю. І каб не гэтае недаверанне, гвалтоўная ўдача ягоная гатова была б папхнуць да якога неразважнага кроку, але хацеў перш пераканацца, ці гэта не сон, ці гэта не далейшы ланцуг тых цудаў, якімі была перапоўнена галава. Ды ж не было сумніву: бачыў Лігію ў адлегласці мо якіх колькінаццаці крокаў. Стаяла ў поўным святле, дык мог упаяцца ёю, колькі сам жадаў.

Каптур асунуўся ёй з галавы і разгарнуў валасы, вусны былі крышачку расхілены, вочы ўзнесены да Апостала, а твар заслуханы і захоплены. Апранута была ў плашч з цёмнае воўны, як звычайна з простага роду дзяўчына. Вініць, аднак, ніколі не бачыў яе прыгажэйшай, і, міма перажыванага нутранога закалоту, ударыў яго кантраст цуднае шляхотнае патрыцыянскае галованькі ў адметку да простае, казаў бы нявольніцкае, вопраткі. Каханне перабягала па ім, бы магутнае полымя, прасочанае нейкім дзіўным пачуццём тугі, адданасці, замілавання, жады. Чуў раскошу, гледзячы на яе, насычаўся як бы крынічнаю вадою пасля доўгае прагі. Пры вялігурным лігу выдавалася меншай, чым падалося спачатку, моў дзяцінай. Здэцца, паблажала. Аблічча ейнае было быццам празрыстае, бы кветка ці душа. І тым больш жадаў мець гэну істотку, так адметную ад іншых жанчын, спатыканых на Ўсходзе і ў Рыме.

Гатовы быў аддаць за яе тыя ўсе, а да іх яшчэ Рым і цэлы свет у прыдатку.

Быў бы загледзеўся і ўтануў зусім, каб не Хілон, які цягнуў яго за край адзежы, баючыся, каб чаго не накуралесіў, што б магло навесці небяспеку. Хрысціяне тым часам пачалі маліцца й пяяць. Цераз хвіліну загрымела «Маран-ата», пасля вялікі Апостал пачаў вадою з вадаліву хрысціць тых, што прэзбітары рэкамендавалі як прыгатаваных да хросту. Вініцію здавалася, ноч гэта ніколі не скончыцца. Хацеў зараз ісці за Лігіяй ды забраць яе ў дарозе або ў памяшканні.

Урэшце некаторыя пачалі расходзіцца. Хілон тады шапнуў: — Выйдзьма пад браму, бо мы не знялі каптуроў, і людзі глядзяць на нас.

І так сапраўды было. Калі ўсе пад час мовы Апостала паадхілялі каптуры, каб лепей чуць, яны не зрабілі гэтага. Рада Хілона была слушная. Стоячы пры браме, маглі цікаваць на ўсіх выходзячых, а Урсуса не цяжка было распазнаць па росту і паставе.

— Пойдзем за імі, — сказаў Хілон, — паглядзімо, да якога дому ўваходзіцімуць, а заўтра або й сяння абставіш усе сходы ў доме нявольнікамі ды забярэш яе.

— Не! — запярэчыў Вініць.

— А што рабіцімеш, спадару?

— Увойдзем за ёю ў дом і схопім яе воміг цяпер; ты ж падручыўся, Кратон?

— Так ёсць, — адказаў волат, — і аддаюся табе, спадару, у нявольнікі, калі не зламлю хрыбта гэтаму буйвалу, што пільнуе яе.

Хілон пачаў адрайваць і заклікаць іх на ўсе багі, каб не рабілі гэтага. Адыж Кратон меў быць узятым толькі дзеля абароны на выпадак, калі б іх пазналі, не для хапунства дзяўчыны. Калі брацімуць толькі самі ўдвух, налезуць на смерць і, чаго лепшага, могуць яе ўпусціць з рук, а тады яна схаваецца ў іншым мейсцы або ўцячэ з Рыму. І што тады рабіцімуць? Чаму не йсці дарогаю больш пэўнаю? Пашто выстаўляць сябе на згубу і ўсю справу на ліхую долю?

Вініць, хоць устрымоўваў сябе, каб тут жа на магільніку зараз не хапіць у абдымкі Лігіі, прызнаваў, што грэк меў рацыю, і быў бы мо паддаўся ягонай радзе, каб не Кратон, ласы на зыск.

— Замкні, спадару, гэтаму старому маркачу губу, — зікнуў, — або дазволь мне спусціць кулак на голаў яму. Раз у Буксэнтуме, куды запрашаў мяне на йгрьшча Луцый Сатурнін, напала на мяне ў гасподзе сямёх п’яных гладыятараў, і аніводзін не выйшаў з цэлымі рэбрамі. Не кажу цяпер хапаць дзяўчыну, з грамады, бо маглі б нам пад ногі кідаць каменне, але як пераступіць парог дому, схаплю табе яе і занясу, куды хочаш.

Вініць усцешыўся, слухаючы гэта, і адазваўся: — Так і будзе, на Геркулеса! Узаўтра маглі б не знайсці яе прыпадкам дома, і, як спалохалі б дом, адвялі б яе далей.

— Гэны ліг выдаецца мне надта моцным! — заскігліў Хілон.

Мусілі яшчэ доўга чакаць, і куры пачалі пяяць на світанні, пакуль угледзелі выходзячага з брамы Урсуса, а з ім Лігію. Ішло з імі некалькі іншых асоб. Хілону здавалася, быццам пазнае Вялікага Апостала, вобак яго йшоў другі старац, шмат меншы ростам, дзве пажылыя жанчыны і падлетак, які свяціў лятарняю. За гэнаю грамадою йшла маса верных, можа, са дзвесце асоб. Вініць, Хілон і Кратон патанулі ў гэнай масе.

— Так, спадару, твая малодухна знаходзіцца пад дастойнаю апекай. Гэта ён з ёю, Вялікі Апостал. Бач бо як людзі кленчаць перад ім.

Людзі сапраўды кленчылі,

але Вініць не глядзеў на іх. Не спускаючы ані на хвіліну з вачэй Лігію, думаў толькі аб здабычы і, напрактыкаваны ў войнах, снаваў сабе ў галаве з цэлаю ваяцкаю прэцызыяй падступны план хопу. Усведамляў, што крок, на які важыўся, быў адчайны, але ведаў, што такія крокі найчасцей удаюцца.

Дарога даволі доўжылася, дык у міжчасе думаў таксама пра тую прорву, якую выкапала між ім Лігія й тая дзіўная навука, што яна вызнавала. Разумеў цяперака ўсё, што дагэтуль сталася. Быў на гэта даволі ўніклівы. Ён Лігіі не ведаў. Адкрыў у ёй цуднейшую над усімі дзяўчынамі, да якой загарэліся ягоныя похаці, але цяпер пераканаўся, што гэная навука рабіла з яе нейкую адметную ад іншых жанчын істоту, якое нельга будзе здабыць песлівасцю, жадою, багаццем, раскошамі. Зразумеў урэшце, чаго абодва з Пятроніем не маглі зразумець, што тая новая рэлігія ўшчапляла ў душу штось нязнанае свету, дзе жыў, і што Лігія, хоць бы нат яго й кахала, ад ніводнае хрысціянскае праўды дзеля яго не адступіць; што калі існуе для яе раскоша, дык цалкам іншая, чым раскошы ягоныя й Пятроніевы, і цэзаравы, і цэлага Рыму. Кажная іншая жанчына, яму знаная, магла б стацца ягонай каханкай, гэтая ж хрысціянка магла б быць толькі ахвярай.

І балючы гнеў паліў яго пры такіх думках, але адначасна ўсведамляў, што гнеў той быў бяссільны. Адабраць Лігію было магчыма, быў пэўны, што гэта ўдасца, але адначасна быў пэўны, што мужнасць і магутнасць ягоная супраць гэнае навукі нічога не здолеюць. Ён, вайсковы рымскі трыбун, перакананы дасяння, што сіла мяча, заваладаўшая светам, павек ім валадаціме, першы раз у жыцці дагледзеў, што па-за ёю можа быць яшчэ нешта іншае, дык, сумеўшыся, задаваў сабе пытанне: што гэта?

І не ўмеў сабе ясна адказаць, у галаве стаялі вобразы магільніка, грамады і Лігіі, заслуханай усёю душою ў словы старца, расказваючага пра пакуту, смерць і згробуўстанне Бога-Чалавека, што адкупіў свет ды абяцаў яму шчасце на іншым баку Стыксу.

Падчас гэных думак у галаве ягонай рабіўся хаос. Але з гэтае блытаніны вырваў яго Хілон, які пачаў наракаць на сваю долю: ён бо згадзіўся знайсці Лігію, якую вось пад небяспекаю жыцця знайшоў ды паказаў. Дык чаго ж больш ад яго хочуць? Ці ж падручаўся ён яе забіраць? Дый хто мог бы нат вымагаць чагось падобнага ад бяспальцага калекі, ад старога чалавека, адданага навуцы, думцы і цноце? Што будзе, калі так дастойны вашэць, як Вініць, нарвецца на якую пракуду пры здабыванні красуні? Ну, яно праўда, што багі павінны мець вока над сваімі пупіламі, але ці ж не трапляюцца часамі такія рэчы, як бы багі ў жмуркі гулялі, забыўшыся, што на свеце робіцца? Фартуна мае завязаныя вочы, як ведама, дык не бачыць нат днём, не тое што ноччу! Хай жа адно што станецца, хай гэты лігійскі мядзведзь шпурне ў крывічэснага Вініція каменем ад жарон, бочкаю віна або горай — вады. Хто ж заручыць, што на Хілона-небараку не спадзе кара замест узнагароды? Ён, гаротны мудрэц, прыручыўся так да шляхотнага Вініція, як Арыстотэль да Аляксандра Македонскага, і каб жа прынамсь хоць чэсны Вініць аддаў яму той капшук, які на ягоных вачах заткнуў за папругу, выходзячы з дому, было б за што пры благой прыгодзе неяк прызваць ратунак або размякчыць сэрцы хрысціянам. Ох! Чаму ж не хочуць слухаць рады старога, падыктаванае досведам і растаропнасцю?

Вініць, пачуўшы гэта, дастаў капшук з-за папругі і кінуў яго ў лапы Хілону.

— Бяры, толькі замоўкні!

Грэк, абмацаўшы ягоную цяжкасць, набраў адвагі.

— Уся мая надзея на тое, — кажа, — што Геркулес або Тэзэй даконвалі яшчэ цяжэйшыя рэчы, а чым жа ёсць мой найбліжэйшы асабісты прыяцель Кратон, калі не Геркулесам? Цябе ўжо, дастойны спадару, не назаву паўбогам, бо ты сапраўды бог і надалей памятацімеш аб сваім верным слузе, патрэбы якога час ад часу трэба заспакойваць, бо сам ён як усадзіць нос у кнігі, свету божага не бачыць… Каб хоць некалькі стайкаў гародзік ды дамок хоць бы з малюсенькім ганачкам для халадку летам, годзен быў бы такога дарыцеля. Тым часам здалёк велічаціму вашыя геройскія справы, заклікаціму Ёвіша, каб вам спагадаў, а калі б што, нараблю такога крыку, што палова Рыму са сну схопіцца і прыбяжыць вам на ратунак. А бадай яе, што за дрэнная й няроўная дарога! Набяду й аліва выгарала ў маім светачы, каб Кратон, які не менш хіба ёсць чэсны, як дужы, схацеў мяне ўзяць на рукі й паднесці аж да брамы, перш-наперш даведаўся б, ці лёгка падыме красуню, падругое — узяў бы прыклад з Энэя, у канцы — падсябраваў бы сабе ўсіх спагаднейшых багоў, так што пра добры вынік вашае справы я б не клапаціўся.

Поделиться:
Популярные книги

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

В осаде

Кетлинская Вера Казимировна
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
В осаде

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан