Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Сказаўшы гэта, уздзеў іншую хламіду, на голаў напусціў вялікі каптур, каб Урсус не прыпомніў, бач, сабе ягонага выгляду, як выйдуць на святло.

— Куды ж мяне вядзеш?.. — спытаў у дарозе Урсуса.

— На Затыбра.

— Я нядаўна ў Рыме й ніколі там не быў, але й там, думаю, жывуць дастойныя людзі.

Але наіўны Урсус, які нядаўна чуў ад Вініція, што грэк быў з ім на магільніку ў Острыянуме, дый бачыў, як уваходзіў з Кратонам у дом Лігіі, затрымаўся на момант і кажа: — Не махлюй, стары чалавеча, ты ж сяння быў з Вініціем у Острыянуме ды пад нашаю брамай.

— Ах! —

спахапіўся Хілон. — Дык гэта ваш дом стаіць на Затыбры? Я нядаўна, бач, у Рыме, дык і не ведаю добра, як завуцца розныя кварталы.

Так, мілы дружа! Быў я пад вашаю брамаю і заклінаў у імя гонару Вініція, каб не ўваходзіў. Быў і ў Острыянуме, а ведаеш чаго? Жадаю навярнуць Вініція, дык хацеў, каб ён паслухаў найстарэйшага Апостала. Асвець Божа ягоную й тваю душу! Ты ж, здэцца, хрысціянін і хіба ж прагнеш, каб праўда запанавала над зямлёю?

— Так, — адказаў пакорна Урсус.

Хілон з’адважнеў.

— Вініць вяльможны пан, — талкуе, — ды прыяцель цэзара. Часта ён яшчэ настаўляе вушы на падшэпты злога духа, але хай толькі ўпадзе волас з ягонай галавы, цэзар помсту згоніць на ўсіх хрысціянах.

— Нас сцеражэ большая моц.

— Праўда! Праўда! Але што ж маніцеся рабіць з Вініціем? — спытаў з новаю трывогаю Хілон.

— Не ведаю. Хрыстус наказвае міласэрнасць.

— Во, добра сказаў. Памятай аб гэтым заўсёды, бо йнакш будзеш сквярціся ў пекле, як вантрабянка на патэльні.

Урсус бедны ўздыхнуў, а Хілон думае сабе: з гэным страшэнным чалавечынай можна заўсёды зрабіць штохаця.

Дык, хочучы даведацца, як адбывалася тое няўдалае адбіранне Лігіі, пытаў далей важным судзейскім голасам: — Што зрабілі з Кратонам? Кажы, не круці.

Урсус ізноў уздыхнуў.

— Вініць скажа.

— Гэта знача ўсунуў яму нажа або калом абязвечыў?

— Я быў з голымі рукамі.

Грэк, аднак, не мог устрымацца ад подзіву надлюдскае сілы барбара.

— Бадай цябе Плутон!.. Гэта значыць, хацеў сказаць: даруй табе Божа!

Ішлі моўчкі, пасля Хілон кажа: — Не я цябе здраджу, але сцеражыся вігілаў.

— Я баюся Хрыста, не вігілаў.

— І тое праўда. Няма цяжэйшае віны над забойства. Буду за цябе маліцца, але не ведаю, ці нат і мая малітва што дапаможа — хіба ж рабіў прысягу, што ніколі нікога ў жыцці не кранеш пальцам.

— Я і так не забіваў з розмыслам і самахоць, — тлумачыцца Урсус.

Хілон аднак, хочучы на ўсялякі выпадак забяспечыцца, не пераставаў далей абрыджаць Урсусу забойства ды заахвочваць яго да прысягі. Выпытваў таксама й пра Вініція, але ліг адказваў на ягоныя пытанні неахвотна, адмахваючыся, што ад самога Вініція даведаецца ўсё, што трэба.

Гутарачы так, прабрылі ўрэшце далёкую дарогу, што дзяліла кватэру грэка ад Затыбра, і апынуліся перад домам. Зноў устрывожылася сэрца Хілона. Ад страху выдавалася яму, што Урсус лыпае на яго нейкім людаедскім вокам. «Малая мне з таго пацеха, — думаў сабе, — што заб’е мяне нехаця, лепей бы, каб хапіў яго самога параліч, а разам з ім усіх лігаў, што дай, Зэўсе, калі патрапіш!» Так размысляючы, штораз больш затульваўся ў сваю галійскую гонку, нібыта, бач, ад холаду. Урэшце, як толькі, прайшоўшы праз сені й першы надворак, апынуліся

ў калідоры, што выходзіў у агародзец дамку, нагла затрымаўся й кажа: — Дай мне адсапціся, бо не магчыму гаварыць з Вініціем і ўдзяляць яму мудрых радаў.

Вымавіўшы гэта, затрымаўся, бо хоць угаворваў сябе, што ніякая небяспека яму не пагражае, аднакава ж на ўспамін, што знайдзецца сярод гэтых таемных людзей, якіх аглядаў у Острыянуме, ногі дрыжалі.

Тым часам з дамку данеслася пяянне.

— Што гэта? — спытаў.

— Кажаш, быццам хрысціянін, а не ведаеш пра наш звычай пасля кожнае яды вяльбіць Збаўцу пяяннем, — адказаў Урсус. — Мырыям з сынам мусі ўжо вярнулася, а можа, і Апостал ёсць з імі, ён штодзень адведвае Крыспа.

— Вядзі мяне проста да Вініція.

— Вініць у той самай каморы, дзе і ўсе, бо адна толькі гэтая большая й ёсць, астатнія самыя цёмныя кубікулы, у якіх толькі спімо. Хадзем ужо, там аддыхнеш.

Увайшлі. У хаце было цемнавата; быў хмарны зімовы вечар, а агеньчыкі некалькіх газовачак не зусім разганялі змрок. Вініць хутчэй здагадаўся, чым пазнаў закаптуранага Хілона, а той, ззорыўшы ложа ў рагу хаты і на ім Вініція, рушыў, не гледзячы на нікога, проста да яго — як бы ў перакананні, быццам пры ім будзе яму беспячней.

— О доміне! Чаму ж не слухаў маіх радаў! — азваўся, згарнуўшы рукі.

— Маўчы, — адгукнуўся Вініць, — і слухай!

Глядзеў пільна ў вочы Хілону і гаварыў спавагу, дабітна, моў жадаў, каб кожнае слова ягонае зразумеў як загад і раз назаўсёды затрымаў сабе ў памяці.

— Кратон кінуўся на мяне, каб замардаваць — разумееш! Дык я забіў яго, а гэныя вось людзі агледзелі мне раны, атрыманыя ў барацьбе з ім.

Хілон скеміў адразу, што калі Вініць так гаворыць, дык, мабыць, умовіўся з хрысціянамі, а тады — знача — хоча, каб яму верыў. Здагадаўся пра гэта і з ягонай міны, дык як бач, не аказаўшы ні сумніву, ні здзіўлення, падняў вочы ўгару і адазваўся: — Гэна быў існы злыдзень, спадару! Ці ж я цябе не перасцерагаў, каб не давяраў яму? Усе мае дакоры адбіваліся ад ягонай галавы, бы гарох ад сцяны. Ува ўсім Гадэсе няма для яго дастатковых пакутаў, бо хто не можа быць сумленным чалавекам, той станецца злыднем, а каму ж цяжэй стацца сумленным, як не злыдню? Гэта ж трэба: нападаць на свайго дабрадзея, чалавека. так вялікадушнага!.. О, божанькі!..

Тут, аднак, спахапіўся, што нядаўна прыкідваўся перад Урсусам за хрысціяніна — і змоўк.

— Каб не «sica» [40] , якую меў з сабою, ён забіў бы мяне.

— Багаслаўлю тую хвіліну, у якую параіў я табе ўзяць хоць гэты нож.

Вініць ускінуў на грэка пытальны пагляд і пачаў экзаменаваць: — Што рабіў сяння?

— Як гэта? Ці ж я табе, спадару, яшчэ не казаў, што рабіў абеткі за тваё здароўе?

— І больш нічога?

— І выбіраўся ось адведаць цябе, ажно ж прыходзіць той добры чалавечына й кажа, што клічаш мяне.

40

Кінжал, сцізорык (лац.).

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Хранители миров

Комаров Сергей Евгеньевич
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Хранители миров

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3