Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Але ж не думаў яе перажыць і вырашыў згінуць з ёю разам. Але думаў: боль выпаліць у ім жыццё, пакуль падыйдзе страхотны той тэрмін. Ягоныя прыяцелі й Пятроні думалі таксама, што недалёкі той дзень, калі адчыніцца перад ім краіна ценяў. Твар Вініція ўчарнеў, стаўся падобным да тых васковых масак у лярарыях. На ягоным выглядзе адбілася здумленне, аслупеласць, маўляў не цяміў, што сталася і што можа стацца. Калі хто-небудзь звяртаўся да яго з гутаркай, хапаўся механічным жэстам за голаў і глядзеў жахлівым пытаючым зорам. Ночы начаваў разам з Урсусам пад дзвярыма Лігіі ў вязніцы, а калі загадала яму адыйсці й супачыць, вяртаўся да Пятронія й валэндаўся аж да раніцы па атрыюме. Нявольнікі бачылі яго часта кленчучага з паднятымі рукамі або ніцма ляжачага на зямлі. Маліўся да Хрыста, бо гэта была апошняя надзея. Нішто

не дапамагло. Лігію ўцаліць мог толькі цуд, дык Вініць біў лбом аб каменную пасаджку і благаў цуду.

Але апошная крошка прытомнасці дыктавала яму, што малітва Пятра больш значыла, чым ягоная. Пётр абяцаў яму Лігію, Пётр ахрысціў яго, Пётр сам тварыў цуды, дык хай жа дасць яму ратунак і ўспамогу.

І пайшоў раз ноччу шукаць яго. Хрысціяне, якіх нямнога ўжо засталося, укрывалі яго цяпер рупліва, нат адны перад другімі, каб часам хто слабейшы характарам не здрадзіў яго мімахоць або знарок. Вініць у агульнай сумятні й пагроме, затурбаваны пры тым цалкам ратаваннем Лігіі, згубіў Апостала з вачэй, так што пасля свайго хросту спаткаў яго адзін толькі раз, яшчэ перад посцігам. Але ад таго фосара, у хаце якога быў ахрышчаны, даведаўся, што ў Пудэнсавай вінніцы за Порта Салярыя адбудзецца сходзішча хрысціян. Фосар падручаўся ўвесці яго на гэты сход, запэўніваючы, што застануць там і Пятра.

І выйшлі на прыцемку. За мурамі гораду, за сухадоламі, зарослымі трыснягом, знайшлі на дзікім узбоччы вінніцу. Зборышча адбывалася пад павеццю, у якой абыдна выраблялася віно. Да Вініціевых вушэй пры ўваходзе данёсся прыцішны гоман малітвы, а ўвайшоўшы, угледзеў пры мутным асвятленні лятаранькаў колькідзесят асоб на каленях, затопленых у малітве. Адгаворвалі яны нешта падобнае да літаніі. Хор галасоў, поспал мужчынскіх і жаночых, раз за разам паўтараў: «Хрысце, змілуйся!» Вібраваў у гэных галасох глыбокі сум і жаль.

Пётр быў прысутны, стаяў на каленях перад драўляным крыжам, прыбітым да сцяны паветкі, і маліўся. Вініць пазнаў здалёк ягоны белы голаў і паднятыя рукі. Першаю думкай маладога патрыцыя было праціснуцца праз грамаду, кінуцца да ног апосталавых і крычаць: «Ратуй!», але ці то настрой малітвы, ці аслабленне ўвагнула пад ім калені, і пачаў разам з усімі енчыць, згарнуўшы моцна рукі: «Хрысце, змілуйся!» Каб быў прытомны, дык сцяміў бы, што не толькі ў ягонай просьбе зычэў енк, што не ён толькі прынёс сюды свой боль, свой жаль і сваю трывогу, не было ў гэным зборышчы аніводнай душы людское, якая б не страціла дарагіх сэрцу асоб, а калі найшчырэйшыя ды найадважнейшыя з вызнавальнікаў былі ўжо закратаваныя, калі кожная хвіліна прыносіла вестку пра знявагі й пакуты ў вязніцах, калі гром няшчасця перарос усе здагады, калі засталася ўжо толькі гэтая жменька — не было сярод яе аніводнага сэрца, якое б не хіснулася ў веры і не пытала з сумлівам: дзе Хрыстус? Чаму дазваляе, каб зло сталася магутнейшым за Бога?!

А ўсё ж благалі шчэ Яго роспачна міласэрнасці, бо ў кожнай душы тлела дагэтуль іскра надзеі, што прыйдзе, выкараніць зло, скіне ў продню Нэрона і заваладае светам… Яшчэ трывожна маліліся, гледзячы на неба, яшчэ прыслухоўваліся. Вініцій таксама, чым больш паўтараў: «Хрысце, змілуйся!», тым больш авалодвала экстаза, як калісь у хаце фосара. Вось клічуць Яго з глыбокім болем ахвяры адхлані, вось кліча Пётр, дык хіба проміццю раздзярэцца неба, здрыганецца зямля, і сыйдзе Ён, святазарны, міласэрны, але й грозны, вывышыць сваіх верных, а процьме загадае глынуць пераследвальнікаў.

Вініць закрыў рукамі твар і прыпаў да зямлі. Нараз наўкола западае цішыня, казаў бы, жах заткнуў усім вусны. Мусіць нешта цяпер стацца, можа, цуд? Быў пэўны: калі падымецца й расплюшчыць вочы, убачыць святло, ад якога слепне зор смяротны, і пачуе голас, ад якога сэрца млее.

Але цішыня трывала ўсцяж. Перарывае ўрэшце яе прычытанне жанчыны.

Вініць устаў і глядзіць агарошанымі вачыма. У павеці замест надземнае яснасці мігацяць кволыя агеньчыкі святлікоў ды касулі месяца, што ўкрадаліся праз атворышча ў страсе, напаўняючы яе срэбным святлом. Людзі, кленчучыя побач з Вініціем, падносяць залітыя слязьмі вочы да крыжа. Тамсям адзываюцца іншыя прычытанні, а звонку даносіцца асцярожнае пасвістванне вартаўнікоў. Нараз устае Пётр і, звярнуўшыся да грамады, гавора: — Дзеці, падымеце сэрцы да Збаўцы нашага і ахвяруйце Яму вашыя слёзы!

І

змоўк. Знячэўку спаміж грамады адзываецца голас жанчыны, поўны жаласнай скаргі й бязмежнага болю: — Я ўдава, адзінюсенькага сына мела, які карміў мяне… Вярні мне яго, Усеспадару!

Зноў цішыня. Пётр стаяў перад покатам ляжачай грамадою, стары, стурбаваны, казаў бы, увасабляў сабою немач і згрыбеласць.

Нараз падымаецца другі голас: — Каты зняважылі мае дочанькі, і Хрыстус на гэта дазволіў!

Пасля трэці: — Сама я адна засталася з дзяцьмі, а як возьмуць мяне, хто ім дасць хлеба й вады?

Па тым — чацверты: — Ліна, якім перш пагрэбавалі, цяпер узялі й палажылі на пакуты, Госпадзе!

Ды зноў, пяты: — Як дадому вярнуся, возьмуць нас прэторыяне. Дзе нам падзецца?

— Гора нам! Хто нас затуліць?!

І так у начной цішы падымалася скарга за скаргай. Стары рыбак прымкнуў вочы і трос белаю сваёю галавою над гэным людскім болем і трывожлівай журбою. Зноў настала маўчанне, толькі вартаўнікі прыцішна перасвістваліся звонку.

Вініць сарваўся на ногі зноў, каб праціснуцца праз грамаду да Апостала і зажадаць ад яго ратунку, але нагла ўявіў перад сабою як бы пропасць, і ногі адмовілі послуху. Што будзе, калі Апостал выявіць сваю немач, калі сцвердзіць, што рымскі цэзар магутнейшы, чым Хрыстос Назарэнскі? Гэная думка падняла яму валасы на галаве, бо адчуў, што тады гэная продня глыне не толькі астанкі ягонай надзеі, але й яго самога, і ягоную Лігію, і любоў ягоную да Хрыста, і веру ягоную, і ўсё, чым жыў, а застанецца толькі смерць і ноч, моў безбярэжнае мора.

Ажно Пётр пачаў гаварыць голасам спачатку так ціхім, што ледзь яго можна было пачуць: — Дзеці мае! На Галгофе бачыў я, як Бога прыбівалі да крыжа. Чуў удары молата і бачыў, як падымалі крыж угару, каб грамады прыглядаліся на смерць Сына Чалавечага… І бачыў, як бок Яму прабілі, як памёр. А тады, ад крыжа вяртаючыся, крычаў я з болю, як вы крычыцё: «Гора! Гора! Госпадзе! Ты ж Бог! Чаму ж дапусціў гэта, чаму памёр, чаму раздзёр нам сэрца, мы ж уверылі, што прыйдзе Тваё валадарства?!»… А Ён, валадар наш і Бог наш, трэцяга дня ўваскрос і быў між намі, пакуль у вялікай святасці не адыйшоў да валадарства свайго… А мы, пазнаўшы слабавернасць нашу, узмацнілі сэрцы і ад тых пор сеем вось зерне Ягонае… Тут, звярнуўшыся ў той бок, адкуль выйшла першая скарга, пачаў гаварыць мацнейшым ужо голасам: — Годзе жаліцца!.. Бог сам паддаўся пакутам і смерці, а вы хочаце, каб вас ашчадзіў? Людзі, вы слабаверныя! Ці вы зразумелі навуку Ягоную, ці Ён адно толькі гэта жыццё вам абяцаў? Вось ідзе да вас і кліча: «Ідзеце ў мае сляды!» — вось падымае вас да сябе, а вы хапаецеся за зямлю рукамі, крычучы: «Ратуй, Госпадзе!» Я — трухля перад Богам, але перад вамі — Апостал Божы і Намеснік, кажу вам у імя Хрыста: не смерць перад вамі, але жыццё, не пакуты, але бясконцая раскоша, не слёзы і енк, толькі пяянне, не няволя, толькі вяселле! Я, Апостал Божы, звяшчаю табе, удава: сын твой не памрэ, толькі народзіцца ў славе да жыцця вечнага, і спаткаешся з ім! Табе, родзічу, якому злыдні сплямілі нявінныя дочкі, абяцаю, што знойдзеш іх бялейшымі, чым лілея Геброну! Вам, маткі, якіх адарвуць ад сірат, вам, што глядзецімеце на смерць найдаражэйшых асоб, вам, склапочаным, турботным, нешчаслівым, трывожным, вам, што памірацімеце ў імя Хрыста, запавяшчаю: устанеце, бы ад сну, да шчаснага быту, выйдзеце з ночы на свет Божы. У імя Збаўцы, хай спадзе бяльмо з вачэй вашых і разгарыцца сэрца!

Гэта выгласіўшы, падняў волатна руку, а яны пачулі свежую кроў у жылах і магату ў касцях, перад імі стаяў ужо не старац, згрыбелы і бязрадны, але магут, які завалодваў іхнія душы і падымаў іх з прыгноблення й трывогі.

— Аман! — адазвалася некалькі галасоў.

А з ягоных вачэй лунаў штораз мацнейшы бляск, лунала сіла, дастойнасць, святасць. Галовы схіляліся перад ім, а ён, як замоўкла «аман!», гаварыў далей: — Сееце з плачам — збірацімеце з радасцю! Чаго баіцеся моцы злога?

Над светам, над Рымам, над гарадамі ёсць Валадар, які жыве ў душах вашых. Каменні змокнуць ад слёз, пясок крыві нап’ецца, вы самі запоўніце магільныя ямы, а я вам кажу: вы пераможнікі! Госпад ідзе заваяваць сабе гэты горад гныбення і пыхі, а вы — легія Ягоная! І як Ён адкупіў пакутамі й крывёю грахі свету, дык жадае, каб вы адкупілі пакутамі й крывёю гэтае гняздо няслушнасці!.. Гэта звяшчаю вам уласнавусна!

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

В прятки с отчаянием

AnnysJuly
Детективы:
триллеры
7.00
рейтинг книги
В прятки с отчаянием

Страж Кодекса. Книга II

Романов Илья Николаевич
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II

Божьи воины. Трилогия

Сапковский Анджей
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия