Quo Vadis
Шрифт:
Нэрон падумаў крыху і вырашыў: — Не! Не цяпер!.. Народ не паверыў бы ўталкоўванню, што Пятроні, Вініць або Пампонія Грэцына падпалілі Рым. Занадта прыгожыя мелі дамы… Сяння трэба іншых ахвяр, а тыя пойдуць пазней.
— Дык дай мне, спадару, ваякоў дзеля аховы, — дамагаецца Хілон.
— Тыгэлін падумае пра гэта.
— Жыцімеш тым часам у мяне, — супакойваў прэфект.
Радасць залунала з аблічча Хілона.
— Выдам усіх! Толькі не марудзьце! Спяшайцеся! — пад’юджваў ахрыплым голасам Хілон.
LI
Пятроні, выйшаўшы ад цэзара, загадаў несціся да свайго дому на Карыны, які з трох бакоў акружаны быў садамі, а перад фронтам меў малы форум Цэцыліяў
З тае прычыны іншыя аўгустыяне, якіх дамы пагарэлі поспал з багаццем і каштоўнымі творамі мастацтва, называлі Пятронія шчаслівым. Дый даўно ўжо пра яго казалі, што ёсць ён першародным сынам Фартуны, а штораз жывейшая прыязнь, якою ў апошніх часах абдараў яго цэзар, казаў бы, пацвярджала гэта.
Але той першародны сын Фартуны разважаў цяпер хіба над несувернасцю тае маткі, а дакладней — над падобнасцю яе да Хронаса, пажыраючага собскія дзеці.
— Каб мой дом быў згарэў, а з ім разам мае гэммы, маё этрускае мастацкае суддзё й александрыйскае шкло, медзь карынская, дык мо Нэрон сапраўды забыў бы абразу. На Палукса! І падумаць анно, гэта ж ад мяне толькі залежала, каб у гэнай хвіліне быць прэфектам прэторыянаў. Агалосіў бы тады Тыгэліна за падпальшчыка, бо ж ім і ёсць, убраў бы ў «крывавую туніку», выдаў бы народу, усцярог бы хрысціян, адбудаваў бы Рым. Хто ведае нат, ці доля сумленных людзей не паправілася б. Я павінен быў гэта зрабіць, хоць бы з увагі на Вініція. Пры вялікай навале працы адступіў бы яму ўрадаванне прэфекта — і Нэрон не спрабаваў бы супраціўляцца… Хай бы сабе Вініць хрысціў пасля ўсіх прэторыянаў і самога нат цэзара, што гэта мне б шкодзіла! Пабожны Нэрон!
Нэрон сумленны й міласэрны — пацешнае нат прадстаўляў бы відовішча.
Бестурботнасць Пятронія была так вялікай, што аж пачаў усміхацца. Але праз момант думка ягоная звярнулася ў іншы бок. Здавалася яму, што ён у Анцыюме і што Павал з Тарсу гавора яму: «Называеце нас ворагамі жыцця, але скажы мне, Пятроні, калі б цэзар быў хрысціянінам і паступаў паводле нашай навукі, ці жыццё ваша не было б больш пэўным ды больш бяспечным?»
І, прыгадаўшы гэныя словы, гаварыў сабе далей: — На Кастара! Колькі хрысціян тут замардуюць, столькі Павал знойдзе новых, бо калі свет не можа стаяць на злыднях, дык ягоная праўда… Але хто ведае, ці не мог бы стаяць, калі стаіць. Я сам, хоць шмат чаго навучыўся, не навучыўся, як быць даволі вялікім латругай, і дзеля таго прыйдзецца жылы сабе падрэзаць… Адыж на гэтым і так і гэтак мусіла б скончыцца, а калі б нат не скончылася так, дык скончылася б інакш. Шкада мне Эўнікі ды мае мырэнскае вазы, але Эўніка ёсць вольнай, а ваза пойдзе са мною. Агенабарбус не атрымае яе ні за што! Шкада мне таксама Вініція. А ўрэшце, хоць менш у апошніх часах было нудна, чым даўней — я гатовы. На свеце шмат ёсць рэчаў прыгожых, ды людзі па большай частцы так плюгавыя, што жыцця не варта шкадаваць. Хто ўмеў жыць, той павінен умець паміраць.
Хоць я належаў да аўгустыянаў, ды ўсё ж быў чалавекам больш вольным, чым ім там здаецца, — тут плячыма зрабіў характарыстычны знак з’умлення. — Ім там здаецца мо, што мне ў гэнай хвіліне дрыжаць калені і страх падымае валасы на галаве, а я, вярнуўшыся дадому, выкупаюся вось у фіялкавай вадзе, пасля залатавалосая мая сама мяне намасціць, і па снеданні загадаем сабе пяяць да Апалона гімн Антэміёса. Я ж сам калісь казаў: пра смерць не варта думаць, бо яна і без нашае помачы пра нас думае. Было б, аднак, рэчай годнай подзіву, калі б сапраўды існавалі нейкія прасторы Елісейскія, а ў іх — цені. Эўніка прыйшла б пасля да мяне, і хадзілі б разам па лугох-далінах, уквечаных асфодэлем. Знайшоў бы сабе там таварыства лепшае, чым тут… Што за блазны! Што за балваны, што за зброд плюгавы без густу й палітуры!
І скеміў, здзіўлены, што нешта падзяляла яго з тымі людзьмі. Ведаў іх добра і ведаў перад тым, што пра іх думаць, а аднак выдаваліся яму цяпер нейкімі далейшымі, больш вартымі пагарды, сапраўды, меў іх ужо ўдосталь.
Пачаў задумоўвацца над сітуацыяй. Дзякуючы сваёй праніклівасці зразумеў, што загуба не пагражае яму цяпер. Нэрон скарыстаўся ж з адпаведнае нагоды, каб выказаць колькі гладкіх слоў аб прыязні, аб прабачэнні і, казаў бы, звязаўся імі. Цяпер шукаціме прэтэкстаў, а пакуль іх знойдзе, можа прайсці шмат часу. «Перадусім зладзіць ігрышча з хрысціян, — казаў сабе Пятроні, — пасля толькі падумае пра мяне, а калі так, дык не варта гэным галавы марочыць, ані змяняць спосабу жыцця. Бліжэйшая небяспека пагражае Вініцію!»
І ад гэнай хвіліны пачаў думаць толькі пра Вініція, якога вырашыў ратаваць.
Нявольнікі неслі прытка лектыку праз румовішчы і лес комінаў, якімі былі шчэ перапоўнены Карыны, але ён загадаў ім бегчы бягом, каб чым хутчэй быць дома. Вініць, «інсуля» якога згарэла, кватараваўся ў яго і, на шчасце, быў дома.
— Бачыў сяння Лігію? — спытаў амаль не на парозе Пятроні.
— Толькі ад яе.
— Слухай, што табе скажу, і не траць часу на пытанні. Сяння ў цэзара вырашана злажыць віну за падпал Рыму на хрысціян. Пагражае ім пераслед і пакуты.
Посціг можа распачацца надта хутка. Бяры Лігію і ўцякай зараз, хоць бы за Альпы або ў Афрыку. І спяшайся, з Палатыну бо бліжэй на Затыбра, чым адсюль!
Вініць іставетна быў не абы-якім ваяком і не траціў часу на лішнія пытанні. Слухаў, насупіўшы бровы, уважны, грозны, але без жаху. Відаць, першым парывам, які будзіўся ў гэнай натуры на вестку небяспекі, была ахвота барацьбы і абароны.
— Іду, — кажа.
— Яшчэ слоўца: вазьмі капшук з золатам, вазьмі зброю і жменю сваіх людзей хрысціян! Магчыма, будзе патрэба адбіваць яе сіламоц!
Вініць быў ужо ў дзвярах атрыюма.
— Дашлі мне вестку праз нявольніка, — кінуў яму ўдагон Пятроні.
І, застаўшыся сам-насам, пачаў шпацыраваць уздоўж калюмнаў па атрыюме, разважаючы пра тое, што станецца. Ведаў, што Лігія й Лінус вярнуліся пасля пажару на даўнейшае памяшканне, якое разам з большаю часткай Затыбра ацалела, і гэта была абставіна непамысная, бо інакш нялёгка іх было б знайсці сярод масаў. Спадзяваўся аднак, што і так на Палатыне не ведае ніхто, дзе жывуць, дык Вініць павінен выперадзіць туды прэторыянаў. Прыйшло яму таксама на думку, што Тыгэлін, манючыся вылавіць за адным замахам як найбольшую колькасць хрысціян, мусіціме расцягнуць павуціну па цэлым Рыме, гэта значыць, падзяліць прэторыянаў на малыя аддзелы. Калі пашлюць па яе — думае — не болей чым дзесяцёх чалавек, дык сам вялігур лігійскі паломіць ім косці, а што ж будзе, калі на дапамогу прыспяшыць Вініць! Па гэных думках прыйшла льга. Праўда, паставіцца збройна супраць прэторыян — гэта тое самае, што і супраць цэзара.
Пятроні таксама ведаў, што калі Вініць уцячэ ад помсты Нэрона, дык помста тая зваліцца можа на яго, але ён не зважаў на тое. А нат думка паблытання планаў цэзару й Тыгэліну развесяляла яго. Вырашыў не шкадаваць на гэта ні грошай, ні людзей, а на сваіх людзей цяпер мог больш спадзявацца, бо Павал з Тарсу навярнуў яму ў Анцыюме большую частку ягоных нявольнікаў.
Увайшоўшая Эўніка перарвала яму думкі. Усе турботы ўцяклі бясследна, як убачыў яе. Забыўся пра цэзара, пра няласку, якая вісела над ім, пра знікчамнелых аўгустыянаў, пра посціг на хрысціянаў, пра Вініція і Лігію, а любаваўся толькі ёю вокам эстэты, раскаханым у чароўнай упойваючай любоўю стройнасці.
Идеальный мир для Лекаря 12
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
рейтинг книги
Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Камень. Книга шестая
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Хранители миров
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
