Quo Vadis
Шрифт:
— А Лінус сам?
— Лін пры смерці, таму не ўзялі яго.
— Што мяркуеш рабіць?
— Адратаваць яе або памерці разам з ёю. І я веру ў Хрыста.
Вініць гаварыў нібыта спакойна, але ў голасе ягоным было нешта так жаласнае, што сэрца Пятронія скаланулася шчыраю літасцю.
— Разумею цябе, — спачуваў, — але як яе думаеш ратаваць?
— Падкуплю варту насамперш, каб засцерагчы яе ад знявагі, а па-другое, каб не перашкаджалі ёй уцячы.
— Калі гэта маецца быць?
— Сказалі, што не могуць мне выдаць яе зараз, бо баяцца адказнасці. Як вязніцы перапоўняцца людзьмі, і калі згубіцца рахунак вязняў, тады мне яе аддадуць. Але гэта крайні выпадак! Перш ты ратуй мне яе! Ты ж прыяцель цэзара! Ён жа сам мне яе аддаў. Ідзі да яго й ратуй мяне!
Пятроні замест
— Хадзем, — згаджаецца Вініць.
Праз момант абодва йшлі вуліцаю.
— Ну, а цяпер слухай, што табе скажу, — кажа Пятроні. — Не хацеў я траціць часу. Я ад сянняшняга дня ўжо ў няласцы. Маё собскае жыццё вісіць на валаску, і таму не магу нічога даканаць у цэзара. Горай! Маю пэўнасць, што зробіць насуперак маёй просьбе. Каб не гэта, ці ж я раіў бы табе ўцякаць з Лігіяй або адбіваць яе? Адыж, каб удалося ўцячы, гнеў зваліўся б на мяне.
Ён бы хутчэй зрабіў штось на тваю просьбу, чым на маю. Не спадзявайся, аднак, на гэта. Выдабудзь яе з вязніцы і ўцякай! Няма іншае рады. Калі гэта не ўдасца, тады будзе час на іншыя спосабы. Тым часам ведай, што Лігію пасадзілі не толькі за веру ў Хрыста. На ёй і на табе спаганяе помсту Папея.
Ці ты памятаеш, як абразіў аўгусту, адпіхаючы ад сябе? А яна ж ведае, што зрабіў ты гэта дзеля Лігіі, якую й так ненавідзела ўжо ад першага спаткання.
Адыж і ўпярод манілася яе згубіць, абвінаваціўшы за тое, што быццам уракла дзіця. У тым усім, што сталася, відаць рука Папеі! Чым бо вытлумачыць тое, што Лігію першую арыштавалі? Хто мог паказаць дом Ліна? Я табе кажу, вывяды даўно за ёю хадзілі! Ведаю, што раздзіраю табе душу ды адыймаю апошнюю надзею, але кажу гэта знарок дзеля таго, што калі не выцягнеш яе, пакуль не здагадаюцца аб тваіх спробах, дык згінеце абое.
— Так! Разумею! — адказаў прыгноблены Вініць.
Вуліцы былі пустыя, бо было ўжо позна, далейшую гутарку перарваў ім п’яны гладыятар, які паваліўся на Пятронія, апіраючыся даланёю на ягоным плячы ды крычачы ахрыплым смуродлівым голасам: — Хрысціяне — львом!
— Мірмілон ты, — адазваўся Пятроні, — паслухай добрае рады й спяшы ў свой бок.
Тады п’яны схапіў яго й другою рукою за плячо: — Крычы разам са мною, а то скручу табе голаў: хрысціяне — львом на тлушч!
Нервы Пятронія даволі ўжо мелі гэнае варкатні. Ад тае пары, як выйшаў з Палатыну, душыла яна яго, бы страшная кроза, і раздзірала яму вушы, дык, калі ўгледзеў над сабою кулак, скончылася мера ягонай цярплівасці.
— Адступі, дружа! — гукнуў. — Смярдзіш і перашкаджаеш мне.
Так кажучы, усадзіў яму аж па трымальна ў грудзі стылет, які ўзяў з сабою, выходзячы з дому, і, аблапіўшы пад руку Вініція, гаварыў далей, як бы нічога такога не сталася: — Цэзар кажа мне сяння: «Не забудзь нагадаць Вініцію, каб абавязкова быў на йгрышчах, на якіх выступяць хрысціяне». Цяміш, што гэта абазначае? Вось жа, хочуць зладзіць сабе відовішча з твайго болю. Гэта ўжо рэч упланаваная. Дзеля таго мо й не закратавалі да гэнае пары цябе й мяне. Калі не ўдасца яе хутка выдабыць, тады… не ведаю!.. Твая сіцылійская маёмасць магла б таксама спакусіць Тыгэліна… Спрабуй.
— Аддам ім усё, што маю, — адказаў Вініць.
З Карынаў на Форум было не надта далёка, дык хутка прыйшлі. Першы золак бяліў ужо сцены замку.
Нараз, як толькі павярнуліся да Мамэртынскай вязніцы, Пятроні затрымаўся й кажа: — Прэторыяне!.. Запозна!..
Вязніца абстаўлена была падвойным ланцугом ваяроў. Золак серабрыў іхнія жалезныя шаломы і вастрыё дзідаў. Вініць збялеў, бы мармур.
— Хадзем! — кажа.
Падыйшлі да шэрагоў старожы. Пятроні меў незвычайную памяць, ведаў не толькі старшын, але і амаль усіх радавых прэторыі, дык хутка пазнаў знаёмага старшыну кагорты ды кіўнуў на яго.
— Што гэта, Нігер? — адазваўся. — Загадана вам пільнаваць вязніцы?
— Так, крывічэсны Пятроні! Прэфект
— Ці маеш загад не ўпушчаць нікога? — спытаў Вініць.
— Не, спадару. Знаёмыя адведвацімуць вязняў, і такім чынам вылавім больш хрысціян.
— Ну, дык упусці мяне, — кажа Вініць. І, сціснуўшы далонь Пятронію, кажа яму: — Пагавары з Актэ, а я прыйду даведацца, які табе дала адказ… — І прыходзь! — гавора Пятроні.
У гэнай хвіліне пад зямлёю й за грубымі сценамі адазвалася песня. Яна, адразу глухая й прыцішная, штораз мацнела. Мужчынскія галасы, жаночыя й дзіцячыя зліваліся ў адзін сугалосны хор. Цэлая вязніца пачала ў заранічнай цішы пяяць, бы гарфа. Але не былі гэта галасы журбы ні роспачы. Наадварот, грымела ў іх радасць і трыумф.
Ваяры пераглядаліся здумленна.
На небе ружавілася й залацілася ранняя зарніца.
LII
Вокліч «Хрысціяне — львом!» разлягаўся бесперастанку па ўсіх кварталах гораду. Спершку не толькі ніхто не сумняваўся, што яны былі вінаватымі, але й не хацеў ніхто сумнявацца, бо кара на іх мела быць разам з забаваю для народу. Але таксама шырылася думка, што не дайшла б бяда да такіх страшэнных памераў, каб не гнеў багоў, дык загадана па святынях «піякула», або перапрашальныя ахвяры. Сенат на падставе Сыбілійскіх кніг зладзіў урачыстасці й публічныя мольбы да Вулкана, да Цэрэры, да Празэрпіны. Матроны складалі ахвяры Юноне — ішлі яны ў працэсіі аж на бераг мора, каб зачэрпаць там вады й скрапіць ёю фігуру багіні. Жанкі ладзілі багом пачосткі і начныя гадзіны [71] . Увесь Рым ачышчаўся з грахоў, складаў ахвяры й перапрашаў несмяротных. Прымеж таго на пажарышчы стаўбавана новыя шырокія вуліцы. Тут і там заснавана ўжо фундаменты стройных дамоў, палацаў і святынь. Перад усім, аднак, з нечуваным паспехам будавана велізарныя драўляныя амфітэатры, у якіх мелі канаць хрысціяне. Зараз па сходзе ў доме Тыбэрыя разаслана да праконсулаў загады, каб дастаўлялі дзікія звяры. Тыгэлін апустошыў віварыі ўсіх італьянскіх гарадоў, нат меншых.
71
Сэлістэрніі й лектыстэрніі (заўвага аўтара).
У Афрыцы па загадзе ягоным зладжана вялікія аблавы, у якіх усё тамтэйшае насельніцтва мусіла ўдзельнічаць. Прывозілі сланы й тыгрысы з Азіі, кракадылы й бегемоты з Нілу, львы з Атласу, ваўкі й мядзведзі з Пірэнеяў, паганныя сабакі з Гіберніі, псы-моласы з Эпіру, буйвалы й вялізныя лютыя туры з Германіі. Ігрышчы меліся быць незвычайныя, перавышаючыя сваёю веліччу ўсё, што да гэтых пор бачыў Рым, бо колькасць закратаваных была вялізная, Цэзар маніўся ўтапіць успаміны пажару ў крыві і ўпаіць ёю Рым.
Разахвочаны народ дапамагаў вігілам і прэторыянам вылоўліваць хрысціян. Удавалася гэта без цяжкасцяў, бо цэлыя грамады іх, качуючы па гарадох разам з іншым жыхарствам, вызнавалі веру публічна. Калі, ловячы, іх акружалі, яны падалі на калені і, пяючы песні, дазвалялі браць сябе без аніякага супраціву. Але цярплівасць раздражняла толькі народ, які, не разумеючы прычыны яе, уважаў яе за закатнасць ды закамянеласць у злачынстве.
Шал ахапіў пераследвальнікаў. Здаралася, што чэрнь вырывала хрысціян прэторыянам з рук і разрывала іх на кавалкі рукамі. Жанчын цягнулі за валасы ў вязніцу, дзецям разбівалі галоўкі аб каменне. Тысячы людзей днём і ноччу, выючы, палявала па вуліцах. Шукалі ахвяр на папялішчах, па камінох і паграбох. Перад турмамі спраўлялі пры вогнішчах вакол бочак з віном бахічныя п’янствы і скокі. Грамавыя рыкі кожны вечар разлягаліся па горадзе, упойваючы тых, што чакалі ігрышчаў. Вязніцы былі да берагоў перапоўненыя, а прымеж таго, чэрнь і прэторыяне штодзень дастаўлялі ахвяр штобольш. Замерла між людзьмі літасць. Людзі, казаў бы, забыліся мовы і ў дзікай шалёнасці памяталі толькі адзін вокліч: «Хрысціяне — львом!» Настала прымеж таго такая гарачыня ўдзень, а духата ўночы, якіх Рым не памятаў. Усё паветра было як бы прасякнута шалам, крывёю, злыбядой.
Идеальный мир для Лекаря 12
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
рейтинг книги
Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Камень. Книга шестая
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Хранители миров
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
