Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Не траціў надзеі, што Вініць выперадзіў прэторыян і ўцёк з Лігіяй або, у найгоршым выпадку, адбіў яе. Але аддаваў перавагу таму, каб мець у гэнай справе пэўныя весткі, спадзяваўся бо розных пытанняў, на якія лепш было б быць падрыхтаваным.

Затрымаўшыся пры доме Тыбэрыя, выйшаў з лектыкі і ўвайшоў да атрыюма, напоўненага ўжо аўгустыянамі. Учарашнія прыяцелі, паміма зацікаўлення запросінамі, адыходзілі ад яго, а ён красаваўся сярод іх, статны, свабодны, бестурботны і так самапэўны, як сам мог раздаваць ласкі. Некаторыя, гледзячы на яго, крыху ў душы трывожыліся, ці не зарана выявілі яму

пагарду.

Цэзар прыкідваўся, быццам яго не бачыць, і не адказаў на ягонае прывітанне, быццам заняты быў гутаркаю. Замест таго Тыгэлін падыйшоў да яго і адазваўся: — Добры вечар, арбітар элеганцыі! Ці і цяпер ты яшчэ перакананы, што не хрысціяне спалілі Рым?

Пятроні паціснуў плячыма і, плешчучы яго па лапатцы, бы вызвольніка, адпальвае: — Ты так добра ведаеш, як і я, што пра гэта думаць.

— Не смею прыраўняцца да твае мудрасці.

— І праўду кажаш, інакш бо мусіў бы вось, калі цэзар прачытае новую песню з «Троікі», замест драцца, як пава, выказаць якую бязглуздзіцу.

Тыгэлін прыкусіў губу. Не надта ён быў задаволены з сянняшняга выступу цэзара, бо адкрывалася поле, на якім не мог канкураваць з Пятроніем. Якраз падчас чытання Нэрон мімахоць, па звычцы, пазіраў на Пятронія, рупна цікуючы, што вычытае ў ягонай міне. А той слухаў, манеўруючы бровамі, мейсцамі патакваючы, мейсцамі напружваючы ўвагу, як бы маніўся спраўдзіць, ці добра чуе. І пасля то хваліў, то ганіў, вымагаючы паправак або выгладжвання некаторых сказаў. Сам Нэрон адчуваў, што ўсім іншым у перасоленых пахвалах расходзіцца толькі пра собскую скуру, а гэны адзін толькі цікавіцца паэзіяй для самэй паэзіі, адзін толькі знаецца, і калі што пахваліць, дык можна быць пэўным, што рэч тая годная пахвалы. Дык паволі пачаў з ім спрачацца, талкаваць і, калі ўрэшце Пятроні паддаў сумніву ўдаласць аднаго сказу, адазваўся да яго: — Мецімеш у апошняй песні каментар да гэтага сказу.

— Ах! — падумаў Пятроні. — Дык дажыву яшчэ апошняй песні.

А ці адзін з прысутных, чуючы гэта, казаў сабе ў душы: — Гора мне! Пятроні, маючы перад сабою час, можа вярнуцца ў ласкі і паканаць нат Тыгэліна.

І пачалі зноў збліжацца да яго. Але канец вечару менш быў шчасным, бо цэзар падчас развітвання спытаў нагла з прыморшчаным вокам ды зларадаснай мінай: — А чаму не прыйшоў Вініць?

Калі б Пятроні быў пэўны, што Вініць з Лігіяй ужо за брамамі гораду, быў бы адказаў: «Ажаніўся з твайго дазволу й выехаў». Але, бачачы загадкавую ўсмешку Нэрона, адказаў: — Твая позва не застала яго дома.

— Скажы яму, што хачу яго бачыць, — гавора Нэрон, — ды не забудзь яму прыгадаць, каб абавязкова быў на ігрышчах, дзе выступацімуць хрысціяне.

Гэныя словы ўстрывожылі Пятронія, бо выдавалася яму, што адносяцца беспасярэдне да Лігіі. Сеўшы ў лектыку, загадаў несціся яшчэ прытчэй, чым рана. Не йшло гэта так удала. Перад домам Тыбэрыя хваляваў неўгамонны натоўп, п’яны, як перш, але не расспяваны ды танцуючы, толькі ўзбураны.

Здалёк даносіліся нейкія крыкі, якіх Пятроні не мог адразу сцяміць, а яны магутнелі, раслі, аж урэшце змяніліся ў адзін дзікі вераск: — Хрысціяне — львом!

Статныя лектыкі дваран лучылі сярод выючага натоўпу. З глыбіні агарэлых вуліц збягаліся штораз новыя грамады, якія, пачуўшы вокрык,

пачалі яго паўтараць. З вуснаў да вуснаў перадавана вестку, што посціг трывае ўжо ад паўдня, што шмат падпальвачоў ужо злоўлена, і хутка па новавыведзеных ды старых вуліцах, па завулках, разваленых у грузы, разлягаўся ўдоўж і шыр цэлага Рыму штораз заядлейшы вераск: — Хрысціяне — львом!

— Быдляты! — паўтараў з пагардаю Пятроні. — Народ годны цэзара!

І задумаўся: такі свет, збудаваны на прымусе, людаедстве, пра якое нат і барбары не мелі паняцця, на ліхадзействе ды шалёнай распусце, не магчыме астоіцца. Несла ад яго смярдзячым трупам. На гнілое жыццё клала сваю цень смерць.

Не раз гаварылі пра гэта нат між самімі аўгустыянамі, але Пятронію ніколі так выразна не ўявілася тая праўда, што гэны ўвенчаны воз, на якім у постаці трыумфатара стаіць Рым, валакучы за сабою зблытаны статак народаў, едзе ў пропасць. Жыццё светаўладнага гораду выдавалася яму нейкім блазноцкім карагодам, нейкім страхотным выбрыкам, якому нарэшце мусіць жа настаць канец.

Разумеў цяпер, што адны толькі хрысціяне маюць нейкія новыя асновы жыцця, але думаў, што хутка й следу па іх не застанецца. А тагды што?

Блазноцкі карагод пойдзе далей пад верхаводствам Нэрона, а калі Нэрона не будзе, знойдзецца другі такі самы або горшы, бо спаміж такога народу і патрыцыяту цяжка, каб лепшы знайшоўся. Будзе новае дзікае буянства, а ў дадатку штораз плюгавейшае і гадчэйшае. Але ж буянства не магчыме трываць вечна, і трэба пасля яго легчы спаць, хоць бы з самае толькі знямогі.

Думаючы пра гэта, Пятроні сам чуўся страшэнна змучаны. Ці варта жыць і то жыць без пэўнасці пра заўтрашні дзень, жыць па тое толькі, каб глядзець на падобнае бязладдзе свету? Дык жа геній смерці не менш, зрэшты, прыгожы, чым геній сну, і мае таксама крылы пры плячох.

Лектыка затрымалася перад дзвярыма дому, якія чуйны прыдзверны ў тым жа моманце адчыніў.

— Ці спадар Вініць вярнуўся? — спытаў Пятроні.

— Перад хвілінай, — далажыў нявольнік.

— А, знача, не адбіў яе! — падумаў Пятроні.

І, скінуўшы тогу, убег да атрыюма. Вініць сядзеў на трыножніку, звесіўшы голаў амаль не да самых калень, трымаючы яе ў далонях, але, пачуўшы водгалас хады, падняў скамянелы твар і раз’іскраныя вочы.

— Спазніўся? — спытаў Пятроні.

— Але. Схапілі яе перад поўднем.

Хвіліна маўчання.

— Бачыўся з ёю?

— Так.

— Дзе сядзіць?

— У Мамэртынскай вязніцы.

Пятроні здрыгануўся й глядзіць на Вініція пытаючым вокам. А той: — Не! — кажа, сцяміўшы. — Не пасадзілі яе ў Туліянум [70] , ані нат у сярэдняй вязніцы. Падкупіў я вартаўніка, каб адступіў ёй сваю камору. Урсус ляжыць ля парога й пільнуе яе.

— Чаму ж Урсус яе не абараніў?

— Прыслана пяцьдзесят прэторыянаў, дый Лін яму забараніў.

70

Найніжэйшая падземная частка вязніцы з адным атворышчам уверсе ў столі, дзе памёр калісь з голаду Югурт (заўвага аўтара).

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Хранители миров

Комаров Сергей Евгеньевич
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Хранители миров

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3