Quo Vadis
Шрифт:
І злажыў рукі, узняў вочы, а ім замерлі сэрцы ў грудзях, бо адчулі, быццам вочы ягоныя нешта бачаць, чаго не могуць дагледзець яны.
І вось аблічча змянілася, залунала яснасцю, глядзеў анямелы, моў захоплены, а пасля адзываецца: — Стаіш перада мною, Вучыцелю, і паказваеш мне дарогі твае!.. Як жа гэта, о Хрысце!.. Не ў Ерусаліме, а ў гэтым гняздзе нячысціка манішся залажыць сваю сталіцу? Тут, з гэных слёз, з гэнае крыві хочаш збудаваць Тваю Субожню? Тутака, дзе Нэрон валадарыць, Усеспадару? І загадваеш тым трывожлівым, каб з касцей сваіх збудавалі фундамент пад Сыён свету, а духу майму даеш загад абняць уладу над ім і над народамі зямлі?.. І зліваеш вось сілу моцы на слабых, каб сталіся непераможнымі, і загадваеш
Трывожлівыя асмялелі, слабаверныя ўцвердзіліся ў веры. Адны крычалі: «Госанна!», другія: «Pro Christo!» [73] , па чым настала ціш. Вострая летняя маланка азарала раз-пораз напаўцёмную павець і на міг асвятляла збялелыя ад экстазы твары.
Пётр, захоплены візыяй, доўга шчэ маліўся, урэшце схамянуўся, звярнуў да грамады сваю натхнёную прамянеючую голаў і кажа: — Як Госпад вось перамог у вас сумніў, так і вы ідзеце перамагаць у імя Ягонае!
І хоць ведаў ужо, што перамогуць, хоць ведаў, што вырасце з іхніх слёз і крыві, аднак голас задрыжаў ад расчулення, як пачаў жагнаць іх крыжам і багаславіць словамі: — А цяпер багаслаўлю вас, дзеткі мае, на пакуту, на смерць, на вечнасць!
73
«Дзеля Хрыста» (лац.).
Абступілі яго ўсе, дамагаючыся: «Мы ўжо гатовыя, але ты, святая галава, сцеражы сябе, бо ты ж намеснік, ты выконваеш Хрыстовы ўрад!» І так гамонячы, датыкаліся да ягонай вопраткі, а ён ускладаў рукі на іхнія галовы і жагнаў кожнага паасобку, бы бацька дзеткі, высылаючы ў далёкае падарожжа.
І борзда пачалі выходзіць з павеці, бо трэ было спяшацца дадому, а адтуль у вязніцы й на арэны. Іхнія думкі адарваліся ад зямлі, душы лётам узняліся да вечнасці, дык ішлі, бы ў сне або ў захапленні, супрацістаўляць атрыманую сілу сіле закатнае «бестыі».
А Апостала ўзяў Нэрэй, Пудэнсавы слуга, і вёў яго бяспечнаю віннічнаю сцежкаю да свайго дому. Вініць, карыстаючы з месячнае ночы, ступаў назіркам за імі і, калі ўрэшце дайшлі да Нэрэявай хаты, кінуўся пад ногі Апосталу.
Апостал, пазнаўшы яго, спытаў:
— Чаго ж хочаш, сынку?
Але Вініць пасля таго ўсяго, што чуў на зборышчы, не смеў перад ім вымавіць просьбы, толькі, абняўшы аберуч ягоныя стопы, прыціскаў да іх заплаканы голаў, благаючы ў гэны нямы спосаб літасці. А той: — Ведаю. Узялі табе дзеваньку каханую. Маліся за яе.
— Апостале! — заенчаў Вініць, абыймаючы яшчэ мацней стопы святога старца. — Ойча, я кволы чарвячына, а ты дык ведаў Хрыста, ты малі Яго, ты заступіся за яе!
І дрыжаў увесь з болю, як асіна, біў чалом вобзем, бо, пазнаўшы моц Апостала, ведаў, што ён адзін толькі мог яе выбавіць.
Расчуліўся Пётр такім болем юнака. Прыгадаў сабе, як Лігія калісь, загуканая Крыспам, ляжала таксама пры ягоных нагах, молячы літасці. Прыгадаў сабе, што падняў яе й пацешыў, дык і Вініція падняў цяпер і пацешыў: — Буду маліцца, сынку, — кажа, — а ты толькі не забудзь, што я там казаў тым слабаверным: што сам Бог перацярпеў крыжавую пакуту. І памятай, пасля гэнага жыцця зачынаецца іншае, вечнае.
— Я ведаю!.. Я чуў, — адказаў Вініць, ловячы збялелымі вуснамі паветра, — але, бач, ойча… не ў магату мне! Калі патрэба крыві, прасі Хрыста, каб узяў маю… Я ж ваяк. Хай мне падвоіць, патроіць пакуты, ёй прызначаныя — вытрымаю! Але хай ашчадзіць яе! Гэта ж дзіцянё шчэ! Ён жа магутнейшы за цэзара, веру, магутнейшы!.. Ты ж сам яе так любіў. Ты ж багаславіў нас! То ж яна шчэ дзіця нявіннае!..
Ды — зноў нахіліўся і, прылажыўшы голаў да Пятровых каленяў, далей маліў: — Ты ж ведаў Хрыстуса, ойча! Ты ж ведаў, Ён цябе
Пётр заплюшчыў вочы і горача маліўся.
Летняя маланка зноў бліскала на небе. Вініць падчас бліску ейнага ўглядаўся ў аблічча Апостала, чакаючы ад яго прысуду жыцця або смерці. Віннічныя перапёлачкі пераклікаліся ў цішыні, ды глухі далёкі водгалас хаднікоў даносіўся з віа-Салярыя.
— Вініць, — спытаў урэшце Апостал, — ці ты верыш?
— Ойча, калі б не верыў, ці ж бы я сюды прыйшоў?
— Дык вер да канца, бо вера горы пераносіць. Хоць бы ты бачыў тую дзеваньку пад мечам ката або ў пашчы льва, не пераставай верыць, што Хрыстус можа шчэ яе ашчадзіць. Вер і маліся да Яго, а я маліцімуся поспал з табою.
Пасля, узнёсшы вочы да неба, гаварыў голасна: — Хрысце міласэрны, узглянь на гэта збалелае сэрца і пацеш яго! Хрысце міласэрны! Данараві вецер да воўны ягнятка! Хрысце міласэрны, які маліў Айца, каб адвярнуў чару горычы ад вуснаў Тваіх, адвярні яе ад вуснаў гэтага слугі Твайго! Аман!
А Вініць, выцягваючы рукі да неба, канчаў: — О Хрысце! Я Твой! Вазьмі й мяне разам з ёю!
На ўсходзе паказаўся золак.
LIV
Вініць ішоў ад Апостала ў вязніцу з адроджаным надзеяй сэрцам. Недзе на дне душы скігліла яшчэ роспач і жах, але ён глушыў у сабе іхнія водгукі. Выдавалася яму немагчымым, каб заступніцтва Божага намесніка і сіла ягонай малітвы засталіся без выніку. Баяўся сумніву. «Буду верыць у Ягоную міласэрнасць, — казаў сабе, — хоць бы аглядаў яе ў зубах льва». І гэтая думка, хоць дужа драманцела і выступаў халодны пот на твары, ажыўляла веру. Кожны ўдар сэрца быў цяпер малітвай. Пачынаў цяміць, што вера горы пераносіць, бо пачуў у сабе нейкую дзіўную сілу, якое ўпярод не адчуваў. Здавалася яму, што здолее даканаць такія рэчы, якія шчэ ўчора былі яму не пад сілу. Іншы раз меў уражанне, быццам ліха ўжо мінула. Калі роспач адзывалася шчэ ў душы стогнам, прыгадваў сабе тую ноч ды тое святое старчае аблічча, апрамененае малітоўнай візыяй. «Не! Хрыстус не адкіне просьбы першага вучня свайго і пастыра авечак Ягоных! Хрыстус зжаліцца, прэч сумніў!» І бег у вязніцу з добраю навіною. Але тут чакала яго рэч неспадзяваная. Прэторыянская варта, што змянялася пры Мамэртынскай вязніцы, ведала яго ўжо амаль уся і звычайна не рабіла яму перашкодаў, але гэны раз ланцуг яе не адчыніўся, замест таго сотнік падыйшоў да яго і далажыў: — Выбачай, крывічэсны трыбуне, сягоння маем загад нікога не ўпушчаць.
— Загад? — паўтарыў, бляднеючы, Вініць.
Ваяр паглядзеў на яго спагадна й адказаў: — Так, спадару. Загад цэзара. У вязніцы багата ёсць хворых, мабыць, баяцца, каб адведнікі не разнеслі заразы па горадзе.
— Але ты казаў, здэцца, што загад на сяння толькі.
— Апоўдні змяняецца варта.
Вініць анямеў і адкрыў голаў, бо здавалася яму, што пілеолус, які меў на галаве, зрабіўся алавяным. Нараз падыходзіць да яго сотнік бліжэй і шэпча: — Будзь спакойны, спадару. Варта і Урсус пільнуюць яе.
Гэта сказаўшы, нагнуўся і воміг намаляваў на каменнай пліце даўгім галійскім мячом рыбу.
Вініць хутка зірнуў на яго.
— І ты прэторыянін?..
— Пакуль не буду там, — адказаў ваяк, паказваючы на вязніцу.
— І я веру ў Хрыста.
— Хвала імені Ягонаму! Ведаю, спадару. Не магу ўпусціць цябе ў вязніцу, але пісьмо праз вартаўнікоў магу даручыць.
— Дзякуй табе, браце!..
І, сціснуўшы руку ваяка, адыйшоў. Пілеолус перастаў яму быць цяжкім на галаве. Ранняе сонейка паднялося над турмою, а поспал з ягонай яснасцю ўступала льга ў сэрца Вініція. Гэны ваяр-хрысціянін быў для яго, казаў бы, новым доказам Хрыстовае магутнасці. Па хвіліне затрымаўся і, уставіўшы вочы ў чырванавую навісь аблокаў над Капітолем ды святыняй Статара, кажа сабе: — Не бачыўся з ёю сяння, Збавіцелю, але веру ў Тваю міласэрнасць.
Идеальный мир для Лекаря 12
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
рейтинг книги
Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Камень. Книга шестая
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Хранители миров
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
