Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Убраная была ў фіялетавыя строі, званыя соа vestis [69] , праз якія свяцілася ейнае ружовае цела, сапраўды была прыгожая, моў боства. Адчуваючы пры тым ягоны подзіў ды кахаючы цэлай душой, заўсёды прагная ягоных пястошчаў, румянілася з радасці так, як бы была не наложніцай, але нявінным дзяўчанём.

— Што ж мне скажаш, Харыта? — адазваўся Пятроні, выцягаючы да яе рукі.

А яна, нахіляючы ў тыя рукі сваю залатую галованьку, адказвае:

— Спадару, прыйшоў Антэміёс з спевакамі й пытае, ці хочаш яго сяння слухаць?

69

Коская

вопратка (лац.).

— Хай пачакае. Зайграе нам пры абедзе гімн да Апалона. Навакол яшчэ вогнішчы й попел, а мы слухацімем гімн да Апалона. На гаі Пафійскія! Калі бачу цябе ў гэтым соа vestis, здаецца мне, Афрадыта прысланілася беражком неба й стаіць перада мною.

— О, доміне! — захапляецца Эўніка.

— Хадзі да мяне, Эўніка, абдымі мяне і дай мне вусны… Кахаеш ты мяне?

— Зэўса больш не кахала б!

Сказаўшы гэта, прыціснула вусны да ягоных вуснаў, трапечучыся ў ягоных руках ад шчасця, бы птушынка. Пачакаўшы, Пятроні кажа: — Ну, а каб прыйшлося нам разлучыцца?..

Эўніка глянула палахліва ў вочы: — Як гэта, спадару?..

— Не бойся!.. Бо, бачыш, хто ведае, ці не мусяціму выбрацца ў далёкую дарогу.

— Бяры мяне з сабою… Але Пятроні нагла змяніў тэму гутаркі і спытаў: — Скажы мне, ці на траўніках у агародзе ёсць асфодэлі?

— Цыпрысы й траўнікі ў агародзе пажоўклі ад пажару, лісце паападала з міртаў, і ўвесь агарод выглядае, бы мёртвы.

— Увесь Рым выглядае, бы мёртвы, а хутка станецца сапраўдным магільнікам. Ці ведаеш, што выйдзе эдыкт супраць хрысціян і распачнецца пераследванне, падчас якога згіне тысячы людзей.

— За што ж іх карацімуць, спадару? Яны ж людзі добрыя і ціхія.

— Якраз за тое й карацімуць.

— Дык едзьма на ўзмор’е. Твае боскія вочы не любяць глядзець на кроў.

— Але тым часам я мушу выкупацца. Прыйдзі ў элеотэзіюм намасціць мне рукі. На пояс Кіпрыды! Ніколі шчэ не выдавалася ты мне так прыгожай. Загадаю табе зрабіць ванну на манер слізяніцы, а ты будзеш у ёй, бы каштоўная перла… Прыйдзі, залатавалосанькая!

І пайшоў. А цераз гадзіну пазней абое ў ружовых вянках і з мутнымі вачыма ляжалі пры стале, застаўленым залатым сервізам. Прыслужвалі ім хлапчаняты, прыбраныя за амуркаў, а яны, папіваючы віно з азялененых кружаў, слухалі гімну да Апалона, пяянага пад акампанемент гарфаў пад батутаю Антэмія.

Не клапаціліся тым, што навокал віллы тырчалі на пажарышчы коміны дамоў ды што вецер разносіў попел згарэўшага Рыму. Пачуваліся шчаслівымі і думалі толькі пра каханне, якое акрасіла й змяніла ім жыццё ў боскі сон.

Гімн яшчэ не быў скончаны, як уваходзіць на залу нявольнік, загадчык атрыюма.

— Спадару, — дакладае трывожным голасам, — цэнтурыён з аддзелам прэторыянаў стаіць перад брамаю і па загаду цэзара хоча цябе бачыць.

Замоўкла пяянне гарфы. Трывога агарнула ўсіх прысутных, бо цэзар у прыязных адносінах звычайна абыходзіўся без прэторыянаў, якія паяваю сваёю не варажылі ў тых часах нічога добрага. Адзін толькі Пятроні не паказваў ніякага трывожлівага ўражання і кажа абыякавым тонам: — Хоць бы абед мне далі спакойна з’есці, — пасля звяртаецца да загадчыка атрыюма: — Хай

увойдзе!

Нявольнік знік за заслонай; незабаўна цяжкімі крокамі ўваходзіць на залу знаёмы Пятронію сотнік Апэр, узброены ўвесь і з жалезным шаломам на галаве.

— Крывічэсны спадару, — зарапартаваў, — вось пісьмо ад цэзара.

Пятроні выцягнуў нядбайліва сваю белую руку, узяў таблічкі і, кінуўшы на іх вокам, падаў іх спакойна Эўніцы.

— Чытаціме вечарам новую песню з «Троікі», — кажа, — і заклікае мяне, каб прыйшоў.

— Маю загад толькі аддаць пісьмо, — адазваўся сотнік.

— Так. Адказу не будзе. Але можа б, сотнік, супачыў хвіліну пры нас і выпіў кратэр віна?

— Дзякую табе, шляхотны спадару. Ад кратэру віна не адмоўлюся за тваё здароўе, але супачыць не магу, бо я службова.

— Чаму гэта праз цябе прысылаюць пісьмо, заміж праз нявольніка?

— Можа, таму, што мяне выслана ў гэты бок за іншай патрэбай.

— Ведаю, — кажа Пятроні, — супраць хрысціян.

— Так, спадару.

— Ці посціг даўно распачаты?

— Некаторыя аддзелы на Затыбра выслана яшчэ перад палуднем, — гэта сказаўшы, сотнік строс з чашы кроплю віна на гонар Марса, перакуліў яе й дзякуе: — Хай багі заспакояць табе ўсе твае жаданні.

— Вазьмі і кратэр гэны, — прапануе Пятроні. І даў знак Антэміёсу, каб канчаў гімн да Апалона.

— Рудабароды пачынае гульню са мною й Вініціем, — казаў сабе, як гарфы адазваліся зноў. — Адгадваю намер! Хацеў пералякаць мяне, дасылаючы позву праз цэнтурыёна. Вечарам выпытваціме сотніка, як я яго прыняў. Не, не! Не вельмі ўцешышся, лютая дзікая малпа! Ведаю, дакукі не даруеш, ведаю, што згуба мяне не міне, але калі спадзяешся, што благальна пазіраціму табе ў вочы, што аглядацімеш на маім абліччы страх і пакору, дык памыляешся.

— Цэзар піша, спадару: «Прыдзеце, калі маеце ахвоту», — пытае Эўніка. — Ці пойдзеш?

— Маю адпаведны настрой і магу слухаць нат ягоных вершаў, — адказаў Пятроні, — дык пайду, тым больш, што Вініць не можа йсці.

І праўда: па абедзе ды па абыднай прагулцы аддаўся ў рукі нявольніц, упрыгажаючых валасы, і нявольніц, укладаючых хвалды тогі. Цераз гадзіну пазней стройны, моў бажок, загадаў несціся на Палатын. Гадзіна ўжо была позняя, вечар ціхі, цёплы, месяц так ярка свяціў, што лямпадарыі, ідучыя перад лектыкай, пагасілі светачы. Па вуліцах і сярод румовішчаў снавалі падпіўшыя грамады людзей, папрыстройваныя віццёзеленню, з галінкамі мірту і лаўру ў руках з цэзаравых агародаў. Дастатак збожжа ды спадзева вялікіх ігрышчаў весялілі людзей. Дзе-нідзе чутны былі песні на гонар «боскае ночы» й кахання; дзе-нідзе танцавалі пры святле месяца; колькі раз нявольнікі мусілі гукаць для вольнага праходу Пятроніевай лектыкі, народ расступаўся, віватуючы на гонар свайго ўлюбенца.

А ён думаў пра Вініція і дзівіўся, чаму няма ад яго весткі. Быў ён эпікурэйцам і эгаістам, але сутычнасць з Паўлам, з Вініціем ды штодзённыя чуткі пра хрысціян крыху яго перайнакшылі, хоць сам аб тым не ведаў. Веяў ад іх нейкі вецер на яго, які пасеяў у ягонай душы таёмныя зярняты. Па-за ўласнаю асобаю пачалі яго цікавіць іншыя людзі. Да Вініція, праўда, быў заўсёды прывязаны, бо ў дзіцячых гадох надта любіў ягоную матку, сваю сястру, а цяпер быў супольнікам ягоных турботаў, якія так цікавілі яго, як бы трагедыя якая.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Хранители миров

Комаров Сергей Евгеньевич
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Хранители миров

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3