Quo Vadis
Шрифт:
Дома чакаў на яго Пятроні, які, як заўсёды, «з ночы дзень робячы», нядаўна быў вярнуўся. Паспеў, аднак, ужо выкупацца ды намасціцца перад сном.
— Маю, — кажа, — для цябе навіны. Быў я сяння ў Тулія Сэнэцыя, дзе быў і цэзар. Невядома скуль прыйшло ў голаў аўгусце прывесці з сабою і малога Руфія… Можа, на тое, каб сваёю ўрадлівасцю змякчыць сэрца цэзара. Дзіця, як на бяду, змарыў сон, і заснула падчас чытання, як калісь Веспасыян. Агенабарбус, зацеміўшы гэта, шпурнуў у яго каўшом. Папея абамлела, а ўсе чулі, як цэзар зікнуў: «Абрыд мне ўжо гэты прыплодак!», а гэта, бач,
— Над аўгустаю завісла кара Божая, — зацеміў Вініць, — але чаму ты мне гэта гаворыш?
— Кажу дзеля таго, што цябе і Лігію пераследваў гнеў Папеі, а цяпер вось яна, затурбаваная собскім няшчасцем, можа заняхаіць помсту і лягчэй дасца ўпрасіць. Буду бачыцца з ёю сяння ўвечары і гаварыціму ў гэнай справе.
— Дзякую табе. Абвясціў ты мне добрую навіну.
— А ты пакупайся ды адпачні. Вусны твае ссінелі, і цень з цябе толькі застаўся.
Але Вініцію няма калі адпачываць: — Не казалі, калі адбудзецца першае ludus matutinus?
— За дзесяць дзён. Але брацімуць наўперад іншыя вязніцы. Чым больш мецімеш часу, тым лепш.
І так кажучы, гаварыў тое, у што сам ужо не верыў, бо ведаў добра: калі цэзар у адказ на просьбу Алітура знайшоў гладкі адман, у якім параўняў сябе з Брутам, дык для Лігіі няма ўжо ратунку. Стаіў таксама праз літасць тое, што чуў у Сэнэцыя: быццам цэзар і Тыгэлін маніліся выбраць для сябе і для прыяцеляў найпрыгажэйшыя хрысціянскія малодухны і зганьбіць іх перад пакутамі, а астатнія аддадуць у самы дзень ігрышча прэторыянам і бестыярыям.
Ведаючы, што Вініць ні за што не захоча перажыць Лігію, знарок падтрымоўваў ягоную надзею перш-наперш праз спачуццё для яго, па-другое, гэнаму эстэту расходзілася таксама і пра тое, каб Вініць, калі суджана будзе яму памерці, памёр прыгожым, а не ўчарнелым з болю й бяссонніцы.
— Скажу сяння, — кажа, — аўгусце больш-менш так: уратуй Лігію для Вініція, а я ўратую для цябе Руфія. І думаціму сур’ёзна пра гэта. Рудабародаму адно слова, пад пару сказанае, можа часамі каго ўратаваць або згубіць. У найгоршым выпадку, прынамсі, справа адцягнецца.
— Дзякую табе, — паўтарыў Вініць.
— Найлепш мне адудзячышся, як перакусіш крыху ды адпачнеш. На Афіну! Адысей у найбольшым няшчасці не забываў пра сон ды ежу! Цэлую ноч хіба праседзеў у вязніцы?
— Не, — адказвае Вініць. — Маніўся даступіцца да вязніцы цяпер, але выданы загад нікога не ўпушчаць. Даведайся ты, ці загад гэны выданы на сяння толькі, ці аж да дня ігрышчаў.
— Даведаюся сяння ноччу і заўтра раненька табе скажу, на як доўга ды дзеля чаго ён выданы. Ну, а цяпер, хоць бы Геліёс ад маркоты сыходзіў да Камерыйскай краіны, іду спаць, а ты йдзі ў мае сляды.
І разыйшліся, але Вініць пайшоў у бібліятэку ды пачаў пісаць Лігіі пісьмо.
Скончыў і аднёс яго сам ды аддаў сотніку-хрысціяніну, які на ягоных вачах панёс яго ў вязніцу. Праз момант вярнуўся з прывітаннем ад Лігіі ды з абяцанкай, што яшчэ сяння прынясе ад яе адказ.
Вініць не хацеў, аднак, вяртацца і, сеўшы на камяні, чакаў на адказ Лігіі.
Сонца высока ўжо паднялося, і праз Клівус Аргентарыюс [74]
74
Срэбны схіл (лац.).
І зараз апанавалі яго сонныя мроі. Здавалася яму, быццам нясе на руках Лігію праз няведамую вінніцу, а перад імі йдзе Пампонія Грэцына з святліком у руцэ і свеціць. Нейкі голас, бы голас Пятронія, клікаў яго здалёку: «Вярніся!», але ён не слухаў таго клікання, а йшоў далей за Пампоніяй, пакуль не дайшлі да хаты, ля парогу якое стаяў Апостал Пётр. Тады ён паказаў яму Лігію і сказаў: «Ідзем з арэны, ойча, але не можам яе разбудзіць, збудзі ты яе». А Пётр адказвае: «Хрыстус сам прыйдзе яе збудзіць!»
Крозы пачалі пасля блытацца. Бачыў пасля праз сон Нэрона і Папею, трымаючую на руках малога Руфія з акрываўленай галавою, якую абмываў Пятроні, і Тыгэліна, пасыпаючага попелам сталы, застаўленыя дарагімі стравамі, і Вітэлія, пажыраючага тыя стравы, ды шмат іншых аўгустыянаў, сядзячых пры банкеце. Ён сам сядзеў пры Лігіі, але між сталамі хадзілі львы з акрываўленымі грывамі. Лігія прасіла яго, каб вывеў яе, а яго апанавала такая страшная знямога, што не здатны быў нат з мейсца крануцца. Напаследак усе здані змяшаліся ды запалі ў непраглядную цемру.
З глыбокага сну разбудзіла яго толькі сонечная гарачыня ды крыкі тут жа, вобак, дзе сядзеў. Вініць працёр вочы: вуліца раілася ад людзей, а два крыкуны ў жоўтых туніках рассоўвалі доўгімі кіямі натаўп і крычалі, каб далі праход для важнае лектыкі, якую несла чатырох моцных егіпскіх нявольнікаў.
У лектыцы сядзеў нейкі чалавек у белай вопратцы, твару нельга было пазнаць, бо перад вачыма трымаў сувой папірусу і нешта ўважна адчытваў.
— Праход для крывічэснага аўгустыяніна! — паўтаралі крыкуны.
Вуліца, аднак, была так заталочана, што лектыка мусіла на хвіліну затрымацца. Тады аўгустыянін апусціў сувой папірусу, нецярпліва і выхіляючы голаў гукнуў: — Разагнаць мне гэных валындаў! Хутка!
Воміг зацеміўшы Вініція, схаваў голаў і прытка зноў уставіў вочы ў паперу. А Вініць спрасоння працёр рукою твар, думаючы, што гэта шчэ сонная мара. У лектыцы сядзеў Хілон!
Тым часам крыкуны пралажылі дарогу і егіпцяне рушылі ўжо далей, нараз малады трыбун з’арыентаваўся ўміг і падбягае да лектыкі.
Идеальный мир для Лекаря 12
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
рейтинг книги
Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Камень. Книга шестая
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Хранители миров
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
