Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

Добыш адчуў, што пасля размовы з хлопчыкам у яго палепшыўся настрой.

Каля буравой вышкі ён убачыў і свайго напарніка — механіка Вахрашчына. Той завіхаўся каля перасоўнай маленькай электрастанцыі. Нібы тоўстыя фіялетавыя гадзюкі, ад яе распаўзаліся ва ўсе бакі правады. Капот рухавіка — дванаццаціцыліндровага «ЗІЛа» — быў узняты. Вахрашчын корпаўся ў рашотцы перад махавічком і нешта гаварыў маладому цемнатвараму хлопцу ў прасторнай шматколернай вопратцы туарэга. Побач стаяў матарыст Сідкі і перакладаў хлопцу тое, што гаварыў механік. Добыш адразу зразумеў: цемнатвары хлопец і ёсць Амама. Ён паспачуваў Вахрашчыну — складана вучыць чалавека з дапамогай перакладчыка. Ды што зробіш — трэба. Усім ім даводзілася з гэтым сутыкнуцца. Таму Добыш і цяпер

у вольную хвіліну даставаў падручнік па французскай мове. А яшчэ вырашыў, па прыкладу доктара Кійка, узяцца за арабскую. Але сёння яму давядзецца быць перакладчыкам з французскай, і ён крыху хваляваўся. Цікава, што за птушка той французскі інжынер, якога яны чакалі ў госці?

23. КАМУ ВЕРЫЦЬ?

Госці ёсць госці. Нават у пустыні іх трэба прымаць дастойна, і Мулуд вельмі назаляў з работай — там сцерці пыл, тут прыбраць, памыць яшчэ раз сподачкі, талерачкі, кубачкі, нажы, відэльцы. Акліль бунтаваў.

Гэты ж госць — француз! Можа, ён тут ваяваў нядаўна, у бацьку страляў. Аднак повар Мулуд быў няўмольны: мы цяпер свабодныя? Свабодныя, заваявалі права на сваю радзіму. Ну дык і пакажам гэтым французам, што і без іх у нас ёсць добрая ежа, культура і парадак. Хлопцы хоць і бурчалі, але свайму непасрэднаму шэфу падпарадкоўваліся і таксама былі задаволены, што пачастунак атрымаўся добры. Гэта адзначыў галоўны з гасцей, французскі інжынер, кіраўнік геадэзістаў на будоўлі Транссахарскай шашы. Стравы, заявіў ён, прыгатаваны на ўзроўні класнага сталічнага рэстарана. Хуары ззяў, бо ён жа быў першым памочнікам сейіда Мулуда і разам з ім рыхтаваў салату, а таксама тарэшту — адмысловы алжырскі суп з мяснымі клёцкамі і рознымі духмянымі карэньчыкамі ды іншымі спецыямі, не гаворачы пра перац. Былі там яшчэ смажанае мяса з фасоляй, тлемсенскі сыр, рыба — столькі смачных страў хлопцы не каштавалі за ўсё сваё жыццё. А на дэсерт духмяная дыня, вырашчаная ў тым самым аазісе, каля якога зараз прытуліўся атрад буравікоў. Хлопцам дасталася па добрай лусце, ды яшчэ дарослыя, нягледзячы на пратэсты повара, адрэзалі ім ад сваёй порцыі. Ну, пра каву і казаць нечага. Хто ж гэта ў Алжыры не ўмее гатаваць яе адмыслова. Інжынер піў чорную, але большасць — з малаком.

Гасцей было трое, два французы і бельгіец. Галоўным перакладчыкам давялося быць Добышу, і Акліль гэтым крыху ганарыўся.

— Выходзіць, штурмуем Сахару агульнымі намаганнямі? — гаварыў Карнееў, частуючы гасцей.

Французскі інжынер пагадзіўся, што мэта ў іх адзіная — зрабіць Вялікую пустыню больш прыгоднай для жыцця людзей. Дзякуючы іх дарозе, гаварыў ён, гэтыя мясціны адразу наблізяцца да цэнтраў цывілізацыі, ажывуць. Бо калі ўвойдзе ў строй увесь дарожны комплекс, то не вярблюд стане тут галоўным транспартным сродкам, а грузавік. Аўтамабілі памчаць ад узбярэжжа Міжземнага мора праз усю пустыню ажно да Гвінейскага заліва і возера Чад. Нездарма праект фінансуюць адзінаццаць афрыканскіх краін.

— Наша місія не такая значная, — адказаў Карнееў.— Але ўявіце сабе, што вось ля гэтага аазіса, ля якога мы прытуліліся, зроблена нарэшце сучасная аўтастрада. Канечне, жыццё мясцовага насельніцтва стане лепшым. Хутчэй нешта прывязуць з прамысловых цэнтраў. Але ж калі не стане больш фінікаў, дык тыя гарадскія тавары не будзе за што набыць. А ўявіце сабе, што тут пралягуць трубы, напоўненыя вадой, і можна будзе па ўласнаму жаданню ўключаць дождж. Вось тады край па-сапраўднаму здолее расквітнець. Сцены з дрэў абароняць палі кукурузы, гародніну, сады не толькі ад ветру сірока, але і ад нападаў разбойніка самума. Будзе басейн для плавання, забруіцца фантан каля школы, каб дзеці маглі там папялёхацца…

— Вельмі прыгожа, — раптам падаў голас матарыст Сідкі і ў знак пачцівасці з паклонам прыклаў руку да грудзей. — Але дазвольце расказаць панству прытчу, якую я чуў ад свайго дзеда.

За сталом узнікла вясёлае ажыўленне. Сідкі слыў чалавекам, вострым на язык.

— Дык вось, — Сідкі прыжмурыў вочы-свярдзёлачкі,—

здарылася аднойчы, што нейкага дабрачыннага сейіда запрасілі госцем у заможны дом. Там яго частавалі маслам, мёдам, ячменнымі аладкамі. І так было ўсяго многа перад ім на мейдзе, што госць зразумеў: з'есці ўвесь пачастунак немагчыма. Таму добры чалавек паклаў прысмакі ў вялікі гліняны хурджын і панёс дадому. Там ён павесіў поўны хурджын над канапай, а сам лёг пад ім і пачаў марыць. «Вось я гэтае дабро прадам, а за выручаныя дынары куплю ў якога дурня добрую казу. Каза дасць мне прыплод, а я яго прадам. Куплю зямлю, стану заможным, ажанюся. І будзе ў мяне сын. Я яго назаву Махфайя, і мы будзем разам весці гаспадарку. Але калі Махфайя не будзе мяне слухаць, о, я вазьму вось гэты кій і…» Тут дабрачынец як замахнецца! Ды так моцна, што ад удару кія хурджын разваліўся. Многа масла і мёду вылілася дабрачынцу на галаву, а астатняе расплылося па дыване…

Калі слухачы нарагаталіся, французскі інжынер звярнуўся да Сідкі:

— Прытча добрая, але давайце ўжо і павучэнне.

— Я магу толькі дадаць, — Сідкі ўсміхнуўся і кіўнуў у бок пахмурна слухаўшага Карнеева, — што ў нас спярша чым пасадзіць вінаграднік, прынята прыкінуць, ці хопіць для яго вады.

— Вось мы яе і здабудзем! — рашуча сказаў Карнееў.

— Толькі алах можа яе зноў зрабіць прэснай, — скасавурыўся на яго Сідкі.— Недалёка адсюль раней працавалі французскія бурыльшчыкі. Дык трубы, якія не расцягнулі хамесы для падпорак, так і ляжаць пад пяском. Месца я памятаю добра.

Акліль пазіраў то на Карнеева, то на Сідкі. Што ж цяпер будзе?

— А я кажу — вада тут ёсць, — упарта вёў сваё Карнееў.

— Даставаць з нетраў салёную ваду — ўсё роўна што выпусціць злога джына са збана, куды таго засадзіў добры чараўнік, — вёў сваё Сідкі.— Яно, канечне, для фантанаў можна і салёную ваду, але гэтага могуць не захацець мясцовыя жыхары.

— Вашы словы таксама належаць злому джыну, — рэзка прамовіў Карнееў.— Мы ж толькі распачалі работу. Давайце дачакаемся вынікаў.

— Я толькі перадаў тое, пра што гавораць жыхары аазіса, пане Карнееў,— развёў рукамі Сідкі.— Але будзе кепска, калі людзі зразумеюць, што іх ашуквалі. Бо ў многіх і так засоленыя землі. А што ж будзе, калі зноў вы нальяце тут возера расолу?

Карнееў выцер хусцінкай пот з пачырванелага твару:

— Мы выконваем распараджэнне вашага міністэрства. Так што будзем працаваць.

Сідкі паціснуў плячамі і, адкінуўшыся да сцяны, сказаў суседзям, рабочым-алжырцам, на арабскай мове: «Так яно і ідзе. А можа, той, хто распарадзіўся з цэнтра, мае злачынны намер? Што, не было такога?»

Госці пачалі развітвацца. Многія пайшлі з імі да машыны, якая ўжо стаяла з запаленымі фарамі. Але некалькі рабочых стоўпілася вакол Сідкі. Да матарыста праціснуўся Акліль.

— Ты пакрыўдзіў таварыша Карнеева, а ён добры чалавек, — сказаў ён Сідкі.— Ён зусім не тое, што французы. Ён хоча нам добра.

— Ты справядлівы. — Матарыст прыгарнуў да сябе хлопчыка і пагладзіў па галаве. — Я таксама ўпэўнены, што сейід Карнееў і ўсе астатнія хочуць нам дабра. Але няхай зараз дакажуць гэта. Няхай адмовяцца выконваць шкодны загад і паслухаюць старэйшын аазіса, якія лепей ведаюць, дзе можна капаць калодзеж, а дзе пад пяскамі знаходзіцца вада мёртвых. Рускія зробяць артэзіянскую шчыліну, атрымаюць грошы і паедуць дадому. А якая вада пацячэ — ім будзе ўсё роўна. А вось мы, хлопчык, застанемся тут жыць, бо гэта наша радзіма.

Не толькі Акліль, усе рабочыя ўважліва слухалі Сідкі і згодна ківалі галовамі. Бо хіба ж не відавочна было тое, пра што гаварыў матарыст? А тут яшчэ да іх даносіўся і голас французскага інжынера:

— А ваш рабочы казаў праўду: нашы буравікі тут сапраўды хацелі здабыць ваду, але вынікі аказаліся адмоўныя.

— Ведаю, — данёсся глухаваты голас Карнеева. — Яны заглыбіліся на дзвесце метраў.

— А вы? Яшчэ болей?

— Так. У нас ужо дзвесце сорак… Нават дзвесце сорак тры, калі зусім дакладна, — адказаў Карнееў, і французскі інжынер прысвіснуў:

Поделиться:
Популярные книги

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути