Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

Кавярню выбралі непадалёк ад рынку, ля старой плошчы — джамаа. Добыш бачыў такія джамаа ў самых маленькіх паселішчах, і ў кожнай былі хоць невялічкія, на два-тры столікі, духаны. Дарэчы, тут, па старой завядзёнцы, яшчэ гуляюць на грошы. Так што некаторыя ідуць сюды, спадзеючыся на «дурныя» грошы — раптам пашанцуе ці трапіцца дурань з поўным кашальком. Вакол іх тоўпяцца гледачы, дробныя зладзеі, якіх цікавяць кішэні разявак і, вядома ж, хлапчукі з тых, у каго бацькі не дужа пытаюць, дзе дзіцё бавіць час.

З перасцярогі, што можа зноў трапіцца на вочы паліцэйскаму ці таму ірум'ену,

які яго пазнаў, падаўся сюды і Акліль. Калі каму-небудзь рупіць ведаць, дзе гэта дакладна было, то паведамім — якраз каля сквера Порт-Саід.

20. АКЛІЛЬ РОБІЦЬ ВЫБАР

У кавярні гуло ад мужчынскіх галасоў. Рааба і Добыш з цяжкасцю адшукалі незаняты столік. Ад паху кавы Добыш адчуў, што даўно хоча есці, і таму заказаў сабе спачатку смажаныя сасіскі з салодкім перцам, а потым яшчэ і катышы з мясам, спечаныя на пахучым аліўкавым алеі. За суседнім столікам хлопцы елі вялікіх крэветак, і Рааба вырашыў заказаць сабе тое ж. А пакуль яны зрабілі па глытку цудоўнай мінеральнай вады «Сайда» і агледзеліся. З Раабам павітаўся здалёк высокі хлопец у фесцы.

— Зірніце на яго ўважлівей, — звярнуўся Рааба да Добыша. — Гэта ж наша універсітэцкая славутасць. Добрыя вершы піша. Але хоча стаць юрыстам. Я вас буду знаёміць з нашымі… Каб вы змаглі лепш вывучыць Алжыр.

Добыш спачатку сам не зразумеў, чаму звярнуў увагу на падлетка-гарсона, які, сціснуўшы ад стараннасці губы, нёс да стойкі духаншчыка вялікі стос талерак і кубачкаў. Зірнуў яшчэ — і вачам не паверыў: ды побач жа Акліль! Стаіць, сцяўшыся, і сочыць, як ідзе гэты гарсон. Няўжо зараз паўторыцца тое, што было каля рынку? Непрыкметна падстаўленая нага — і сапернік спатыкаецца, стос посуду грыміць на падлогу. Толькі на гэты раз ролі памяняюцца і пераможцам у гэтай бруднай барацьбе будзе ўжо Акліль?

— Слухайце, як гучыць верш, — гаворыць Рааба. — Частка нашых маладых паэтаў піша па-французску, але гэта алжырскае:

У горадзе Аль-Джазаір, Каля універсітэта, На вуліцы Танжэр Было гэта…

Добыш прыслухаўся, зірнуў на Раабу і ўпусціў з поля зроку Акліля.

— Слухайце, — гаворыць Рааба, — ад гэтых радкоў шчыміць сэрца:

У цябе была кроў на губах, У цябе была куля ў грудзях. Ты не вярнуўся да любай… Згуба…

Пажылы алжырац за суседнім столікам адставіў убок свой кубачак з кавай і таксама слухаў Раабу. Нарэшце трасянуў кучаравай галавой: «Алах йерхэм шухада!»

Гэтую фразу Добыш чуў ужо неаднойчы. Яе сэнс — алах ды блаславіць загінуўшых герояў! Але іх па-сапраўднаму бласлаўляюць вось такія вершы, якія прымушаюць людзей і смуткаваць, і сціскаць кулакі ад гневу на забойцаў.

Дык дзе падзеўся Акліль? Добыш уважліва пачаў аглядаць людную кавярню.

— Слухайце яшчэ… Гэты верш напісала маладая паэтэса Лейла Джабалі. Яна падлеткам прымала

ўдзел у барацьбе і яе білі:

Удар па твары… Дзяўчо б'юць. А ваша жонка, мсье лейтэнант, Раніцой мяшае вам лыжачкай каву? А маці ваша, яна не баіцца казаць: «Добрай раніцы, сын»? А вы лашчыце вашых дзяцей?

«Гэтая паэтка, Лейла Джабалі, магчыма, падобна на другую алжырскую дзяўчыну, імя якой ён памятаў,— думае Добыш. — На Джамілу Бухірэд. Студэнты Мінска сабраліся тады на мітынг, каб выказаць пратэст супраць расправы французскіх каланізатараў над алжырскай патрыёткай. Яны напісалі пісьмо французскаму прэзідэнту».

…Афіцыянт, бы фокуснік, паставіў на столік талерачкі са стравай. Добыш машынальна ўзяў відэлец, але тут жа паклаў і ўстаў.

— Даруйце, — сказаў ён здзіўленаму Раабу. — Я бачыў нядаўна каля таго слупка хлопчыка, Акліля…

— Усё можа быць, — Рааба спакойна зрабіў глыток вады. — Пойдзеце зараз яго лавіць?

— Ды не! — захваляваўся Добыш. — Разумееце, не магу нічога праглынуць. Ён жа, мабыць, галодны.

— Толькі асцярожней, — папярэдзіў Рааба. — Тут могуць аказацца яго больш дарослыя апекуны. Вы не ведаеце, як гэта бывае іншы раз. — І Рааба таксама ўстаў, папраўляючы акуляры. — А вунь ён, ваш малы. Вунь, каля стала, дзе гуляюць у данцзу.

Акліль у гэты час сачыў за потнымі лбамі гульцоў. Вось зараз сутыкнуцца! Як бараны, што мераюцца сілай. Гуляюць на грошы. У кожнага па жмені манет. З-пад тоўстай дошкі, падзеленай на жоўтыя і цёмна-карычневыя клеткі, вытыркаўся срэбны месячык забытай у азарце гульні манеты. Акліль быў бліжэй за ўсіх і цярпліва чакаў, калі яна зваліцца нарэшце на падлогу. Гулец, за потнай гарачай спінай якога стаяў Акліль, разгойдваўся і ляпаў далонямі па краі стала. За манетай сачылі некалькі пар хлапечых вачэй. Зразумела, калі яна зваліцца, пад сталом будзе валтузня. Усе рыхтаваліся да яе.

З хлапечых глотак адначасова пачуўся працяглы ўздых — гулец заўважыў сваю манету і тоўстымі пальцамі зноў нецярпліва запхнуў яе пад дошку. Месяц, што раптам знік з небасхілу! Акліль праглынуў сліну — цяпер чакаць прыйдзецца доўга.

— Як справы, Акліль?

Ірум'ен! Цяжкая рука асцярожна дакранаецца да хлапечага пляча, зверху пазіраюць светлыя вочы, і ў іх хлопчык заўважае сарамлівую спагаду. Бегчы? Але ж яго не трымаюць! Дзіўны савецкі ірум'ен. Нічога добрага ад сустрэч з ім не было, гэта так. Акліль скасавурыўся. Чаму яго не хапаюць? Што гэта за чалавек?

— Грошы я табе аддам, бажуся, — мармыча Акліль.

— Дык ты жывы і здаровы? — савецкі ірум'ен усміхаецца прыязна. — А мне казалі, што ты з сябрам трапіў у шпіталь. Як гэта вы ўмудрыліся ўзарваць сваю вежу?

«Адкуль яму вядома пра гэта? — падазрона пазірае Акліль. — Выходзіць, даведаўся, дзе мы жылі?» Напружыўся, калі цяжкая мужчынская рука зноў датыкнулася да яго пляча. Ух, ён бы рвануў, каб савецкі ірум'ен паспрабаваў схапіць яго! Але не, Акліль адчуў толькі лёгкае падштурхванне.

Поделиться:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

"Никто" так не смотрит

Кистяева Марина
Территория любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Никто так не смотрит

Честное пионерское! 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Честное пионерское! 2

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19