Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

— Сейід Рааба — урач, так што ты яго слухай, — сказаў савецкі ірум'ен. — Можа, давай папросім, каб ён наведаў твайго сябра?

Акліль пабойваўся дактароў, але цяпер лічыў сябе вінаватым. Сапраўды: раптам Хуары зараз кепска, а ён ляжыць адзін і нават не мае скарынкі хлеба, толькі вада ў бляшанцы з-пад малака.

— Каб у мяне былі грошы, я купіў бы яму рагалікаў і малака.

— Дык паехалі да вас, ці што? — звярнуўся да хлопчыка Добыш.

— Туды цяпер не ходзіць аўтобус, — сумеўся Акліль. — А Хуары, калі ўбачыць вас, яшчэ ўцячэ.

— Дык папярэдзь яго! — прапанаваў Добыш. — А мы возьмем таксі. Тут блізка ёсць стаянка?

Го, калі Хуары ўбачыць

яго, Акліля, у таксі, ён перастане лічыць сябе старэйшым і задзіраць нос! Спахмурнелы было твар хлопчыка заззяў.

— Я збегаю па машыну! — прапанаваў ён. — Гэта блізка.

Акліль ірвануў, бы ганчак, які пачуў блізкую здабычу. Яго ногі ў імгненне вока пералічылі ўсе шаснаццаць прыступак ад кавярні і вынеслі на ніжнюю вуліцу.

— Што вы робіце, Юрый! — усклікнуў Рааба, пазіраючы ўслед Аклілю. — Я ж яшчэ не сапраўдны ўрач і дрэнна разбіраюся ў дзіцячых хваробах.

— Нічога, — адгукнуўся Добыш. — Калі хлопчык сапраўды сур'ёзна захварэў, зразумееш. Завязём у шпіталь. Не кідаць жа іх зноў адных.

Таксі спынілася ў трох кроках ад іх, і з прачыненых дзверцаў высунулася калматая галава хлопчыка. Акліль ззяў усмешкай і махаў рукой.

— Ведаеце, а вочы хлопчыка нагадалі мне… ну, так, вочы Марыям, — з нейкім здзіўленнем прамовіў Добыш. — Няўжо і яна таксама з Кабіліі?

Эх, як Акліль шкадаваў, што ўжо вечар! Але ён усё ж спадзяваўся, што хлапчукі, якія выглядвалі з кавярні, усё добра бачылі. І ён сядзеў, узняўшы як мага галаву і звесіўшы з акна руку. І калі таксі рванула наперад, у далонь хлопчыку, бы мячык, тыцнуўся пругкі камяк паветра.

21. ПРАДАДЗЕНЫ «МІЛЬЯНЕР»

Пасля ночы пустыня награваецца спакваля. О першы прамень, як чакае цябе дрыготкае цела! Але холад хутка адступае, праз якую гадзіну здаецца, што яго ніколі тут і быць не магло.

Сонца спачатку толькі сляпіла, затым яго ахутвала пара — пустыня аддавала свае мізэрныя запасы вады паспешліва, бы імкнулася ўлагодзіць уладара нябёсаў. Але сонца было няўмольным. Яно імкліва выкатвалася з-за высокіх пясчаных хваляў і потым доўга вісела над караванам. Цені вярблюдаў шарымі зданямі каціліся па брудна-жоўтых пляскатых узгорках, гусцелі, калі караван спускаўся ў лагчыны, дзе ласкава сінелі кветачкі дроку, і амаль поўнасцю знікалі, калі вярблюды ўзбіраліся на дзюны. Над гарбамі вярблюдаў, прыкрываючы скураныя торбы з дзецьмі, пакалыхваліся, быццам ветразі, вялікія паласатыя парасоны. І так дзень за днём. Селім перастаў іх і лічыць. Ад задушлівай спёкі яму было ўсё роўна, дзе ён і што будзе заўтра. Прывід казачнага султанскага палаца з квітнеючымі садамі, з фантанамі пасярод руж і пахучых кветак бэзу мроіўся ўсё радзей.

Няўжо ён, Селім, мог тады так здурнець, паверыць нейкаму паўжабраку-дагамейцу? Чалавеку, які ўсё жыццё поркаўся ля сваёй начлежкі з яе смярдзючымі старымі цыноўкамі! Праўда, і хаджа Шукры нешта казаў пра эміраў і прынцаў. Нягоднік і злодзей Шукры!

Селім і сам бачыў той палац на вялікай фатаграфіі ў кавярні, дзе хаджа Шукры пра нешта дамаўляўся з гандлярамі атрутным зеллем. Ён і Селіма спакусіў зацягнуцца з прыгожай піпкі, бо гэткі ж кальян кураць шэйхі, казаў ён. І Селіму сапраўды падалося, што ён сам зрабіўся прынцам, уладаром Краіны прыгожых цудаў. Але ж як ванітавала яго праз некалькі гадзін! Як было млосна і гідка! Шукры параіў: трэба зноў пайсці ў тую патаемную кавярню, і дым з кальяна вылечыць галаву і верне радасць. Але Селім адмовіўся, бо сцяміў, чым гэта можа скончыцца. Ён сказаў, што лепш пойдзе спаць. Тады хаджа Шукры — о, няхай знойдзе здрадніка і

злодзея чорная немач! — уцёк.

Пра казачныя княствы, што знаходзяцца недзе на радзіме прарока, у блаславёнай Аравіі, трызнілі не толькі курцы гашышу. Па іх уздыхалі ваданосы, мармыталі дэрвішы ля мячэці і спявалі вандроўныя музыкі. Туды, у княжацкія гарэмы, вязуць праз пустыню юных прыгажунь, сабраных з многіх краін Афрыкі.

Яны, гэтыя дзяўчынкі, падобныя на казачных фей, будуць для багатых шэйхаў спяваць і танцаваць, а некаторыя стануць ім жонкамі. А кім там давядзецца быць яму, Селіму? А раптам які-небудзь прынц захоча яго ўсынавіць. Ёсць жа такія, у каго няма ўласных дзяцей або толькі адны дочкі. А ён жа, Селім, такі прыгожы і разумны, што, безумоўна, спадабаецца любому прынцу. Толькі б выбрацца з пустыні і не захварэць! Трэба быць вельмі асцярожным, загадваў ён сабе, лёс любіць асцярожных і мудрых, так гаварыў яшчэ яго дзед. І ўсё ж не ўбярогся…

Караван якраз мінуў спапялёную пляскатую роўнядзь — гамаду — і падыходзіў да чарады невысокіх узвышшаў. Заржалі коні — яны здалёк пачулі ваду. І сапраўды — у лагчыне туліўся калодзеж. Вакол стаяла некалькі выдзеўбаных з каменю карыт. Караваншчыкі, ажыўлена перагаворваючыся, паклалі вярблюдаў і хуценька даставалі з уюкаў скураныя вёдры.

Спярша папоўнілі запас вады для піцця. Яна захоўвалася ў бурдзюках, якія звісалі паміж гарбамі белага вярблюда. Да белага вярблюда караваншчыкі адносіліся наогул з асаблівай пашанай, бо, па старадаўняму павер'ю бедуінаў, яго прысутнасць берагла караван ад злых духаў, прыносіла ўдачу ў падарожжы. Потым пачалі паіць коней, на якіх ехалі караваншчыкі. Дзеці сядзелі пад паласатымі шатрамі з падвойным верхам і здалёк з прагнасцю назіралі за карытамі, дзе пляскалася вада і з якіх гучна смакталі коні.

Бы зачараваны, глядзеў на бляск вады і Селім. Потым выбраўся з-пад шатра і з летуценнай усмешкай блазна пакрочыў да калодзежа. Яму хацелася зараз аднаго — апусціць рукі ў ваду, схаваць іх туды да плеч. Адпіхнуўшы гарбаносую губастую галаву белага «вярблюда шчасця», які смактаў ваду разам з коньмі, Селім укленчыў перад карытам. Цела, з'едзенае потам і блохамі, аж смылела. Селім набраў вады ў прыгаршчы і пляснуў сабе на твар, на грудзі, адчуваючы, як гаючая вільгаць расцякаецца па жываце. Гэта была такая асалода, якой ніколі раней ён не адчуваў, хоць, бывала, у спякотныя дні гадзінамі пялёскаўся ў ласкавых марскіх хвалях.

Нехта адпіхнуў хлопчыка пад ногі «вярблюда шчасця». Караваншчык, тыцнуўшы пугаўём у лужыну, якую наліў ля карыта Селім, сцебануў яго плёткай па плячах. Селім тузануўся ад болю, ускочыў на ногі і, ашчэрыўшыся, засіпеў гадзюкай. Караваншчык замахнуўся зноў, і Селім, які не прывык, каб яго білі, з крыкам нянавісці і адчаю скочыў да крыўдзіцеля, упіўся зубамі яму ў руку. Караваншчык ад нечаканасці войкнуў. У наступны момант ад удару цяжкага пугаўя па твары Селім зваліўся на дол, абліваючыся крывёю. Плётка свіснула раз, другі, трэці — ажно ашалела шарахнуліся ад карыта дзікаватыя коні.

Караванбашы нарэшце вырваў у раззлаванага бедуіна бізун і, адпіхнуўшы яго, за шкірку паставіў на ногі Селіма. Сваімі жалезнымі пальцамі ён схапіў хлопчыка за ніжнюю губу і прымусіў разявіць рот. Агледзеўшы Селіма, караванбашы вылаяўся і сцебануў памочніка плёткай.

— Ты ж выбіў яму пярэднія зубы, сын свінні! — злосна крыкнуў ён. — І на мордзе ў хлопца цяпер будзе шрам… Ведаеш, колькі я за яго аддаў? А хто цяпер купіць у мяне крываротага? Возьмеш яго сабе, а я ў цябе забяру тры вярблюды, малпа ты дурная. А можаш яго застрэліць, каб не цягнуць праз пустыню лішнюю вантробу.

Поделиться:
Популярные книги

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Берсерки. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Берсеркер Галактики
Фантастика:
боевая фантастика
8.92
рейтинг книги
Берсерки. Трилогия

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Сын Тишайшего 3

Яманов Александр
3. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 3

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Осознание. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала