Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Ты лезь, а я ў разведку схаджу. Можа, хапіліся, шукаюць нас. Трэба праверыць.

Я моўчкі таптаўся каля аўтобуса. Аднаму, без Косці, не хацелася пад сядзенне лезці.

— Ты не хвалюйся. Я хутка вярнуся, — супакоіў мяне Косця.

Паволі-паволі падняўся на прыступку.

— Не хвалюйся, хутка вярнуся, — крыкнуў Косця і пакрочыў па дарозе.

Я залез у аўтобус, паставіў вёдры, а пасля, падняўшы задняе сядзенне, лёг на ніз і накрыўся ім, як накрыўкай. Надзіва, пад сядзеннем было не мулка. Там ляжалі нейкія анучы, Сцяпанава ватоўка, якую я сунуў сабе пад бок. Лёг, памацаў каля сябе рукамі, правяраючы, ці застанецца месца Косцю. Здаецца,

засталося, месца хопіць і яму. Задаволены, што ўсё так добра складваецца, я сцішыўся.

Прайшла хвіліна, другая, а Косці ўсё няма. Нешта доўга яго разведка цягнецца. Няўжо ён ашукаў мяне, няўжо знарок засадзіў сюды? Я пачакаў яшчэ некалькі хвілін. Косці няма… Не стрываўшы, я скінуў з сябе сядзенне, прыпадняўся і… адразу сеў. Ногі быццам самі сабою падагнуліся. Да аўтобуса кіраваліся Сцяпан і класная, Вольга Пятроўна.

Трэба ратавацца. Дзе ж Косця?.. Ратавацца, але як?..

А Сцяпан і Вольга Пятроўна ўсё бліжэй, бліжэй… Я ніцма ўпаў на падлогу, імкнучыся ўціснуцца ў яе. Я жадаў аднаго: стаць невідзімкам ці ператварыцца ў найменшага мураша.

Аўтобус злёгку ўзварухнуўся. «Яны зайшлі», — здагадаўся я. Яны — Сцяпан і Вольга Пятроўна — цяпер для мяне былі як найстрашнейшая небяспека.

Вось аўтобус завурчэў, крануўся. Я знячэўку балюча выцяўся галавою аб нейкую жалязяку. Напэўна, гузак набіў. Але цяпер я пра гэта не думаў. Недзе побач чулася гамонка. Размаўлялі Сцяпан і Вольга Пятроўна.

— Вольга Пятроўна, раней, мусіць, вучні лепшыя былі? — гудзеў бас Сцяпана.

— Нялёгкае пытанне вы мне задалі,— чуўся голас Вольгі Пятроўны. — Мы думаем у школе правесці дзень самакіравання. Хочам па-новаму школьнае жыццё арганізаваць.

Самакіраванне… Школьнае жыццё… Я нічога не разумеў з іхняй гаворкі. Дый цяпер мне было не да школьнага жыцця. Аўтобус матляла ў каляіне, ён падскокваў на калдобінах, а разам з аўтобусам падскокваў і я, і кожны штуршок балюча аддаваўся ва ўсім маім целе. Я прыкідваў — ці далёка яшчэ да шашы? Калі скончыцца гэтая праклятая дарога?

Я не стрываў. Асцярожна падняўся, зірнуў у акно. Непадалёку віднелася вёска. Такім утульным здалося мне яе знаёмае ваколле! «У акне добра, а за акном яшчэ лепей», — наплыло аднекуль у галаву.

— Не, Вольга Пятроўна, цяжка вам будзе, — гудзеў Сцяпан. — Вось ваш Максім з поля ўцёк.

— Але, уцёк, — прагаварыла Вольга Пятроўна. — Каб ведала, дзе ён цяпер, то…

Я прыслухаўся. Што хоча сказаць пра мяне Вольга Пятроўна?

Але гэтага я так і не даведаўся. Аўтобус рэзка затармазіў, і я, не ўтрымаўшыся, кульнуўся кудысьці ўперад і другі раз балюча выцяўся аб жалязяку. З вачэй пасыпаліся іскры, гарачым болем апякло нагу, а з грудзей міжволі вырвалася працяглае: «О-ой…»

Я кепска памятаю, што гаварыла Вольга Пятроўна. Але добра запомнілася мне (і сёння ў вачах стаіць), як падняў мяне Сцяпан, як весела ўсклікнуў: «Глядзіце, зайца злавіў!» А потым я мусіў расказаць Вользе Пятроўне, чаго залез у аўтобус. Выслухала мяне Вольга Пятроўна і кажа, што ніякай выстаўкі ў Гродне не будзе, а жывёлу з нашага калгаса павезлі не ў Гродна, а ў Маскву. На ВДНГ СССР. Вунь аж куды!

Чуў Косця звон, ды не ведаў, з якога боку ён.

Вольга Пятроўна хацела на аўтобусе завезці мяне на поле, Сцяпан ужо аўтобус пачаў разварочваць. Я ўявіў, як збяжыцца да аўтобуса ўся наша школа, як будуць глядзець на мяне, быццам на дзіва…

— Вольга Пятроўна, не вязіце мяне, — папрасіўся я. — Сам зайду. І не кажыце, што ў аўтобусе хаваўся. Калі ласка.

Уважліва паглядзела

на мяне Вольга Пятроўна.

— Сорамна?

— Сорамна, — апусціў я галаву.

— Добра. Не скажу, — паабяцала Вольга Пятроўна. — Ідзі на поле. Толькі нідзе не баўся. Валянціне Іванаўне перадай, што я сама растлумачу, чаму ты так позна на поле прыйшоў.

Спыніўся аўтобус, а я не выходжу.

— Чаго стаіш? — здзіўлена паглядзела на мяне Вольга Пятроўна. — Я паабяцала, што нікому не скажу.

— Вы не скажаце, а ён скажа, — паказаў я на Сцяпана.

— Скажаце? — запытала Вольга Пятроўна ў Сцяпана.

Сцяпан зарагатаў.

— Канешне, скажу. Будзе смеху!

— Чуеце? — ціха прагаварыў я. Вольга Пятроўна звярнулася да Сцяпана:

— Не трэба казаць. Я вас прашу. Не трэба.

— Калі вы просіце, то буду маўчаць. Як рыба, — неахвотна пагадзіўся Сцяпан. І, падміргнуўшы мне: — Ну, заяц, пачакай жа!

Я саскочыў на зямлю і, кульгаючы (усё-ткі збіў калена), пабег на поле.

Прасторна і вольна было наўкол, і дыхалася лёгка, і благія думкі пакідалі мяне. Так, у акне добра, а за акном яшчэ лепей.

Без мукі не набыць навукі

Мінула некалькі дзён. Пра тую недарэчную паездку ў Сцяпанавым аўтобусе я, можна сказаць, забыўся. Ніхто не напамінаў мне пра тое. Вольга Пятроўна сваё слова стрымала, і Сцяпан маўчаў. Відаць, нялёгка яму давалася гэтае маўчанне, бо аднаго разу, сустрэўшы мяне на вуліцы, як тады, у аўтобусе, пагразіў: «Ну, заяц, пачакай!» Цяпер Сцяпана я абыходзіў за вярсту. І Косця Цітоў не прагаварыўся. Пэўна ж, адчуваў, што вінаваты. Тры дні хадзіў за мною, усё даказваў, што таксама паехаў бы са мною ў аўтобусе, каб не Валянціна Іванаўна. Заўважыла яна яго, калі ён у разведку пайшоў. Напэўна, так яно і было. Не атрымаўся з Косці разведчык. Праўда, мама пацікавілася, дзе я гузак набіў. Дык я ёй сказаў, што на полі бульбінай стукнулі. Паверыла мама. А аднакласнікі майго гузака не заўважылі. Усе гэтыя дні я чуб на лоб зачэсваў. І нага перастала балець. Хутка я бегаў нараўне з усімі, смяяўся, жартаваў, быццам таго прыкрага здарэння са мной і не было.

А вось пра ягня, якое тата паабяцаў купіць бабулі, я не забыўся. Аднаго разу вечарам запытаў у мамы, чаму тата ягня не купляе. Мама сказала, что ў нашым сяле ягнят не купіш, бо ніхто авечак не трымае. За ягнятамі трэба ў суседнюю вёску ехаць, але пакуль тата не змог выправіцца ў тую вёску: работы шмат. Паабяцаў, што днямі купіць.

Мой тата цяпер, восенню, з работы звычайна гадзін у сем прыходзіць, але ў гэты дзень у яго на рабоце, мабыць, штосьці здарылася. Ужо мінула і восем, і дзевяць, а яго няма і няма. Мама спачатку выгляду не падавала, а потым захвалявалася. То ў акно выгляне, то да дзвярэй падыдзе, паслухае. Нарэшце не вытрымала, пытаецца ў мяне:

— Дзе ён падзеўся?

Што я мог сказаць? Хіба я ведаю, дзе цяпер тата? Ды вырашыў супакоіць яе:

— Праз паўгадзіны абавязкова прыйдзе. Пабачыш, што я адгадаў.

— Адгаднічак ты мой, — усміхнулася мама. «Адгаднічкам» мама часта мяне называе. Звычайна, калі яна прыходзіць з работы, я кажу: «Мама, не адчыняй сумку. Я сам адгадаю, што ты сёння прынесла». — «Што?» — пытаецца мама. «Цукеркі». — «Не». — «Яблыкі альбо пячэнне». — «Яблыкі,— кажа мама. — Частуйся, адгаднічак». Вось так заўсёды і адгадваю: калі не яблыкі, дык цукеркі, калі не цукеркі, дык пячэнне, а калі не пячэнне, то яшчэ што-небудзь смачнае.

Поделиться:
Популярные книги

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Невеста инопланетянина

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зубных дел мастер
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Невеста инопланетянина

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

Экзо

Катлас Эдуард
2. Экзо
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
8.33
рейтинг книги
Экзо