Шляхам жыцьця
Шрифт:
(Па неякім часе варочаецца з незнаёмым).
Вось вам і злодзея на рукі На вашы гэтака здаю… Не многа меў я з ім дакукі, Пачуў ён сілу, знаць, маю. У спрэчку доўгую не ўходзіў: Пайшоў, куды сказаў яму.Незнаёмы.
Пакінь плясаці! Я вам не злодзей, І лаяць так няма чаму. Я гэткі самы падарожны, Як вось і вы, мае людцы; Закінуць тое2-і падарожны.
А як васана нам пазнаці, Што, як сюды ішоў, не меў Нічога злога даканаці, Што нават думаць не пасмеў?..3-і падарожны.
А праўду, праўду сват гавора, Мы тое скажам усе тры: Куды ідзеш? Дзе быў учора? Што ты за штука?Усе тры.
Гавары!Незнаёмы.
На рукі гляньце з мазалямі, Грудзям прыгледзьцеся худым, І кій, і торба за плячамі Найлепей скажуць аб усім. З гразёй не будзеце мешаці, Далей адпусціце ісці… І вас чакаюць дзеткі ў хаце І вы бяспутнікі ў жыцці! Вось, лепш асвецім гэту кнею — Святлку з нас пэўна ўсякі рад… Я гаварыці казкі ўмею, І песень так жа ўмею шмат.1-ы падарожны.
Як бачым, ты глядзіш іначай.2-і падарожны.
Відаць, не злодзеевы род.3-і падарожны.
А хто б падумай? Так прастачы І твой убор, і твой паглёд!1-ы падарожны.
І казкі ўмее, і за песняй Відаць не пойдзе ў кішэню.2-і падарожны.
Адно бяда — што, хоць ты трэсні, Не можам выкрасіць агню!Незнаёмы.
Усё, усё мець зараз будзем: Заўсёды ё ў мяне святло, І з ім мы тут не замарудзім Лясным падсуседзям назло.(Запаліваючы лом).
Гары, гары, ламок, агніста! Вы, братцы, сядзьце у кружок, І да зары да залацістай Нас будзе слухаць саснячок. Адкуль — ці песняю, ці казкай Начаць вам думкі весяліць?3-і падарожны.
А ўжо, калі там ваша ласка, То й песню можна закаціць.1-ы падарожны.
А после скажаш, дабрадзею, Хто ты, адкуль, куды ідзеш? Цаніць людзей і мы умеем, Хоць маем гэткім што раз менш.Незнаёмы.
Ну вось і слаўна! Што больш трэба? — Агонь, суседзяў грамада; Навокал лес, над лесам неба, А там — і зорак чарада. Люблю я гэткія прыцуды! Тут чалавек, як чалавек; За думкай думка мкнецца ўсюды, Сон не чапляецца павек.(Пяе)
Жыў на свеце Лявон, Молад, дужы быў ён, Толькі з волей і долей не бачыўся: Сонны сэрцам, душой Драмаў ў хаце крывой, А выходзіў — слязамі след значыўся. Аж вось чуе Лявон Са ўсіх клікі старон, Што(Перастаўшы пець).
Вось і канец вам песні-байцы, Ці ў ёй панятна толькі ўсё?.. Калі не так што — выбачайце, Даконьча ваша вас жыццё.1-ы падарожны.
О, песню важную такую Не пойме толькі гліны ком… Цяпер няхай жа мы пачуем Штось трохі аб жыцці тваём.2-і падарожны.
А я крыху галля падбаўлю.3-і падарожны, (да другога).
Я памагу табе крыху.1-ы падарожны.
Аброці коням я папраўлю.(Адходзяць усе тры).
Незнаёмы, (ўслед падарожным).
Я адпачну на маху.(Адзін).
О, люд мой лапатны, патульны, За што цябе я так люблю? За што твой гоман неразгульны І думкі ўсе твае лаўлю? Ты лёг мне каменем на сэрцы, Які не ў сілах зваліць я… Што тут пачаці ў паняверцы? Жыві ў жыцці і без жыцця. Ідзеш, брыдзеш, а на дарозе — То косць, то камень, то бадыль; У брата станеш на парозе, А ён табе… О Божа, крый!.. Нясі ў мяцеліцы, ў разводдзі, Свайго цярпення нясі крыж. Калі ж праглянеш ты, народзе, — Арліным лётамі узляціш? Пасцель пуховую пасцеліш Сваім замучаным дзяцям, Нясмелых песняю асмеліш, Якой сягоння бедзен сам?.. Як страшна збуджаным хадзіці Між наспаў, зломаных крыжоў! У мокры пень агонь красіці, Склікаць аплачаных дружкоў… Так цяжка, цяжка, дзе не глянеш, Красою крыўды хоць касі! Калі ж, народзе, ты устанеш І сонцу голас падасі?Падарожныя, (падходзячы).
А вось і мы! Цяпер зноў сядзем…Незнаёмы.
Цяпер зноў сядзем… ну, і што ж? Ага! гістор'ю нашу зладзім, — Адточым востра ўсё, як нож; А можа трапім ею ў грудзі, У грудзі з дзерава людзей…Падарожныя.
Што ты?! Ці ж мы такія людзі? Жартуеш хіба, дабрадзей!Поделиться:
Популярные книги
Наследник 2
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Метатель. Книга 7
7. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 11
11. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга
1. Эпоха Гардара
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00