Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

V

Дні за днямі, гады за гадамі йдуць важна, Йдуць суважна за зьменамі зьмены, Перамены ў сябе засявае брат кожны, Шчасьцю ўзносяць свайму новы сьцены. Асьвяціў сваё чорнае першы сумленьне Прагавіцьцем быць сонцу раўнёю, Ў путах сьцюжу трымаць, меці жараў насеньне, Тлець, пылаць над людзьмі, над сабою. Як сам цар-Грамавік, чуе ў жылах пажары: Сонцы б новыя сеяў па небе, Абярнуў бы сялібныя ў полым абшары I сьвет цэлы спаліў бы ў патрэбе. Гэткіх думаў сягнуць недасягнутых чынаў, Аж сябе сам сабою распражыў: Сонца сэрца яго растапіла, як льдзіну, А душу
спапяліла на сажу.
Брат другі шоў на нетры сьляпыя аблавай, Воблік крадзены кідаў загубам, Акрыляў сам самога асілкавай славай, Паўставаў проць хапанага клубам. Як двурог-маладзік, маладзеў сярод зломаў, Вызіраў непакорай, пакорай, На мінуўшым мінуўшыя ўзводзіў харомы, Падпіраў кастылямі падпоры. Прыпадаў к мёртвым краскам грудзьмі і душою, Саграваў сэрцам лозы і шышкі, Выцьвітаў, аж і стаў — чым быў — чорнай зямлёю, — Зьвесьць не зьвёў недахваткі і лішкі. Трэйці брат загаворы здымаў з папялішча, Знаць даваў моц іх сьпячым народам; На вялікае новых прыпеваў ігрышча Выступаў — адступаў чараводам. Зводам браў-сунімаў крыўдадзейнага зьмея, Трос заломам, як сівер мятліцай; Сховы новыя ўзносіў паміж сухавеяў I пускаў к ім старыя крыніды. Гнаў крыніцы, піў зь іх і ў іх затапіўся… На былым даў былому ўзрастаці; Склеп нямы, дзе ляжаў чараўнік, адчыніўся, — Сьвет нанова стаў новых чакаці.

VI

Уставаў чараўнік, што сыноў трох выводзіў I паказываў тры ім дарогі: Віцца ў захадзе стаў, віўся ў чорным усходзе; Стаў сачыць скрозь глухія парогі. Ў хвалях мутных шукае, к каму дзе падсесьці, Нагавормі сваімі абвеяць; Трох сыноў ён шукае, што ў чэсьці, ня ў чэсьці На яго мейсцы пошасьці сеюць… Азірае сыноўнія спадкі ў пустошы, Ў быт глядзіць ад канца да пачатку; Засыпае, ўстае на адцьвіўшай пакошы, Аджыўляецца ласкай прыпадку, Барадой яго пошум, як лесам калыша, Хмары звонам кладуцца на плечы, Грамавік на грудзёх яго гібелі піша, Ведзьмы шэпчуць аб соладкіх рэчах. Ён ідзе… Сям і там набіваецца ў госьці, Упіваецца ў сэрцы нямыя, I сьцібрае на путы струхлеўшыя косьці, I пляцёнкі з асьлепленых шые. За сабою валочыць патухшыя душы, Разбаўляе дрыгву імі ў пушчы; Кроўю цёплай сьцюдзёныя вогнішчы тушыць, Сэрцы лёдам аблітыя лушчыць. I свае і чужыя выцягвае звадай, Жылы белыя чорным патрэбам, Каб заместа усіх і ўсяго ў сьветагляду Быць усім — і зямлёю, і небам. Каб спустошыць, абнетрыць труп'ём чалавека, Даць папас на магільным папасе, I так хэўраю будучых, быўшых адвекаў Расьцьвісьці, растапіцца ў бясчасьсі. Гэткай рдзее душой чараўнік-сьлепаводнік, Што сыноў навучаў трох калісьці, А за ім сучыць сьледам, цянюючы, зводнік І гайдае зялёнае лісьце. Шапаціць тое лісьце заснуўшым палянам, — Чуе ночка глухая, нямая: Кожны край, што дачэсна завецца забраным, Гэткіх казак забытых шмат знае.

На папасе

Абразок

Вясенняя ноч. Непадалёк ад гасцінца — хвойнік. Тры падарожныя збіраюць галлё.

1-ы падарожны, (прыносячы галіну).

І пуста ж, пуста ў гэтым лесе! Нідзе галінкі не найсці; Вось тут абсохні і сагрэйся, Найдзі дарогу ў беспуцці. А помню, усё было іначай, Папас тут меў ты, як папас; Нічога воз галля не значыў, Агонь не зводзіўся, не гас.

2-і падарожны, (кідаючы сук).

Цьфу!
Каб ты ўсё пайшло тут прахам!
Ну, і галоцяць людзі лес: Па сук і то з вялікім страхам На хвойку чуць я, чуць узлез. Яшчэ паўгода, год і будзе Без блыску вогнішча начлег; Не раз, не два хтось блудам зблудзе Усякай погані на смех.

3-і падарожны, (кідаючы лазіну).

Вось вам дубец лазы лазою! З карэння выдзер, як ё, ўсю; Змарыўся, змогся, чуць устою. Каб толькі выкрасіць агню. Хай блысне полымя пад неба, — Пара манаткі абсушыць… Я падыду па торбу з хлебам, А вы вазьміцесь распаліць…

1-ы падарожны.

Я рад бы славы даказаці, Дый сваю губку замачыў.

2-і падарожны.

А я свой недзе цыр затраціў, — Даўно і люлькі не курыў.

3-і падарожны.

Ну, добра! Зараз я вярнуся, — Запаланее мігам лом: Сярнічак мне дала Кастуся, Ў мяне яны тут с капшуком.

(Выходзіць).

1-ы падарожны, (к другому).

Садзіся, ваша, адпачынем! Напэўне, спорна умахаў? Дарожка — хай яна загіне: Карэння столькі і канаў! Дух чалавеку ўпрост выймае, Не чуеш костачкі аднэй… Садзіся, ваша, вось дзе з краю, Ног зацяганых пажалей.

2-і падарожны.

О, дзякуй, дзякуй, чалавеча! Я рад спачынку; балазе, К таму сказаць, і акалечыў Свой большы палец на назе.

(Садзіцца).

Як неяк холадна на свеце, Хоць май даўно ўжо на двары. Але, але, дзе наш той трэці? Няўжо ўсё хлеб яшчэ бярэ?..

3-і падарожны, (падходзячы).

А вось і я прыйшоў нарэшце! Крыху задлякаўся з канём… Агоньчык толечы развесці, — А там закусім, аддыхнём.

(Дастае запалкі).

Запалім… А! Вось і навука! Што гэта значыла б такі? Другую маем закаклюку: Мае замоклі сярнікі. Не дам нічога з імі рады; Ў пацёмку трэба папасаць. Вось непашанціла, дапраўды! Ці ж думаў хто так прападаць?!

1-ы падарожны.

Э, плюнь, суседзе, на ўсё гэта, — Каб нам такой бяды павек! Сцюдзёна, цёмна, ды ўсё ж лета — Не счэз ніводзін чалавек. А можа хто яшчэ над'едзе І зніме гэты клопат з нас? Дый першыня, ці што, суседзе, Ў дарозе мець такі папас…

2-і падарожны.

Мо помніш леташнюю восень: Ўвесь свет быў глух і дзік, і пуст; Шум не сціхае гонкіх сосен, Здаецца, плача кожны куст. Здаецца, пеклава вяселле Ўзнялося, круціцца, сапе; Ні блыску зорак, ні прыселля, Конь толькі пудзіцца, храпе. Цурком дождж льецца, як із луба; Скаголе вецер, як той звер, А мы пад хвойкамі, аж люба, Начлег спраўляем, як цяпер.

3-і падарожны, (прыслухаючысь).

Пастой, суседзе! нешта чую: Як быццам фыркнуў мой гняды… Кром нас ніхто тут не начуе, — Каб не набраціся бяды?!

1-ы падарожны.

Сядзіце вы, а я падскочу І кіну вокам на вазы: Мо сена хто наскубсці хоча, — Вось шэльме дам, дык дам лазы.

(Адходзячы, чапляецца лапцем за сук і валіцца).

Поделиться:
Популярные книги

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Метатель. Книга 7

Тарасов Ник
7. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 7

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Темный Лекарь 11

Токсик Саша
11. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 11

Призыватель нулевого ранга

Дубов Дмитрий
1. Эпоха Гардара
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга