Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

VIII

«Глянь ты, слаўны ўладар, па палеткі свае: Сарачні [23] там сох бачыш, як блудзе; А ці чуў ты, аб чым там араты пяе, Дзе і як жывуць гэтыя людзі? Глянь у лёхі [24] свае, ў падзямеллі глянь, князь, Што настроіў пад хорамам гэтым: Брацці корчацца там, табой кінуты ў гразь, Чэрві точаць жывых іх, раздзетых. Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць… Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, Кроў, якой і твая моц не змажа. Ты брыльянтамі ўсыпаў атласы і шоўк — Гэта цертая сталь ад кайданаў, Гэта вісельні петляў развіты шнурок, Гэта, княжа, твае саматканы».

23

Сарачні сох — сорак саракоў — вельмі многа.

24

Лёхі — склепы, падземныя памяшканні, сховішчы.

IX

«Стол ты ўставіў ядой, косцей шмат пад сталом, — Гэта косці бядноты рабочай; Пацяшаешся белым, чырвоным віном, — Гэта слезы нядолі сірочай. Хорам
выстраіў ты, твайму воку так міл,
Адшліфованы цэгла і камень, — Гэта — памяткі-пліты з няўчасных магіл, Гэта — сэрцаў скамененых пламень.
Люба чуці табе скочнай музыкі звон: Ты, дружына п'яце асалоду, — А ці ўслухаўся ты, як плыве з яе стогн, Стогн пракляцця табе, твайму роду?! Ты збялеў, ты дрыжыш, слаўны княжа-ўладар! Госці хмурны, а дворня знямела… Ну, што, княжа? пара даць за песню мне дар! Выбачай, калі спеў мо няўмела».

X

Князь стаіць, князь маўчыць, жуда, помста б'е з воч; Гулі зглухлі: ні жартаў, ні смехаў… Думаў князь, выдумляў, грымнуў шабляй наўзбоч, Толькі з лескатам выбегла рэха. — Гэй ты, сонцу раўня, не на тое пазваў На вяселле цябе сваей княжны!.. Ты шалёны, стары! хто цябе дзе хаваў? Ты, знаць, вырадак цемры сярмяжнай [25] . Ты адважыўся мне на сляпы перакор Вызваняці сусветныя трэлі; Платы маю шмат я для такіх непакор, Хто сябе проці мне стаць асмеліў, Я па-князеўску ўсім і плачу, і люблю! Ты не хочаш дукатаў — не трэба!.. Узяці старца і гуслі жыўцом у зямлю! Знае хай, хто тут пан: я — ці неба!

25

Цемра сярмяжная — зняважлівая клічка бедных, непісьменных сялян, якія насілі даматканыя сярмягі (світкі).

XI

Падхапілі, ўзялі гусляра-старыка. Гуслі разам яго самагуды: Па-над бераг круты, дзе шумела рака, Павялі, паняслі на загубу. Месца выбралі здатнае, вырылі дол, Дол тры сажні [26] шырокі, глыбокі; Закапалі, убілі асінавы кол, Далі насып тры сажні высокі. Не часалі дамоўкі [27] яму сталяры, Не заплакалі бліжнія вочы; Змоўклі гуслі і ен з той пары — да пары; Сум і сціша залеглі, як ночай. Толькі князеўскі хорам гудзеў, не маўчаў: Шалы, музыка ў тахт рагаталі; Не адну віна бочку князь кончыў, пачаў: Шлюб-вяселле ўсе княжны гулялі.

26

Сажань — старажытная мера даўжыні, роўная прыблізна 2 м 13 см.

27

Дамоўка — труна.

XII

Пацяклі, паплылі за гадамі гады… На гусляравым наспе жвіровым Палыны узышлі, вырас дуб малады, Зашумеў непанятлівым словам. Лет за сотню звёў час, ці і болей мо лет, Зацвілі пераказы ў народзе; Кажуць людзі: ў год раз ночкай з гуслямі дзед З кургана, як снег, белы выходзе. Гуслі строіць свае, струны звонка звіняць. Жменяй водзіць па іх абамлелай, І ўсе нешта пяе, што жывым не паняць, І на месяц глядзіць, як сам, белы. Кажуць, каб хто калі зразумеў голас той, Не зазнаў бы ніколі ўжо гора… Можна тут веру даць, толькі слухаць душой… Курганы шмат чаго нам гавораць.

Грабар

Ўжо даўно у вялікім у горадзе Жыў грабар, слаўны ў дзеле сваім; Колькі жыў, адно рыў ён нябожчыкам Долы-сховы сякім і такім. Ці багач, ці бядак, днём ці ночаю, — Супачынку ня знае грабар; Ноч і дзень, як той цень, ён на могільцах Сам з рыдлёўкай сваёй — гаспадар. Пакуль там з дамавінаю ўладзяцца, Змыюць цела, пакуль прыбяруць, А ў яго ні зь сяго дол і выкапан, I ня змыліцца ў меры нічуць. Як дамоўку спускаюць вяроўкамі… Ажно дзіў, які важны спачын: Глыбіня, шырыня дапасованы, Не дагодзіць так бацьку і сын. А засыпе зямлёй супакойніка, Які насып удоўжкі і ўзвыш! I дзярном-дываном бераг высьцеле, I з каменьчыкаў высьцеле крыж. Доўга-коратка жыў так — няведама, Пэўна, жыў, колькі трэ' было жыць; Але вось, як на злосьць, і абрыдала Яму гэтак штодня ямы рыць. Без канца неспакойства штодзённае; Як на варце, з рыдлёўкаю стой; Пахаваў, насып даў небарачніку, — Бач, другі ўжо расстаўся з душой. Каб за раз ад усіх адкараскацца, Вось тады б то аддыха была! Песьні б пеў, не мадзеў сьвятам, буднямі; А так — доля ня тое дала: Мрэ адзін, а ўсё зь ім не ўмяншаецца; На яго мейсца родзіцца пяць… Пакруціў-памуціў мазгаўніцаю Той грабар і штось выдумаў, знаць. Ён рыдлёўку сваю жалязяную Кавалю пацягнуў, паказаў; Як зьмяю, так сваю землякопніцу, Насталіць, натачыць прыказаў I давай ён тады дзіву дзіўную Апраметна капаць глыбіну, А ўсё так, не 'бы як, не спыняючысь, Верне брылы адну на адну. Хто спытае: каму? — не адказвае, Адно толькі ямчэй капане; Аб нічым аб другім і не ўздумае, Думку зьвёў аб ядзе і аб сьне. Рые тыдзень, другі; яма большыцца; Ўжо кладзе за адкосам адкос; Дол глыбок, і пясок над магілінай, Як і глыб, — гэтак высака ўзрос. Ўжо к канцу далакоп падбліжаецца, Ўжо работы ўсяго на паўдня; Чуць-чуць схоў не гатоў недзе некаму… Не стрывала матуля-зямля: Ў яму рухнула зьверху, хаваючы Грабара і яго працу ўсю… Але што ж? Для каго ж дол быў копаны? • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Грабар яму ўсяму рыў Жыцьцю!

Чараўнік

Забытая казка

I

Трох сыноў чараўнік на сьвет белы выводзіў, Трох сыноў, што хаваў узаперці; Шэпты-чары тварыў ён над імі на ўсходзе, — Як жыць лепей, як лепей памерці. Тры паказываў ім ён на сьвеце дарогі, Тры пуціны іх долі-нядолі, I даваў-насылаў
ён сынам асьцярогі:
Што чакае у чыстым іх полі.
«А як пойдзе хто першай, — ён кажа ім гэтак, — Што на ўсход шляхам чорным кладзецца, — Напаткае чужацкі крывавы палетак, I ў крывавай скупаецца рэчцы. Той шлях першы і першая рэчка атрутай Спояць так і за хатай і ў хаце, — На другіх будзе строіці петлі і путы, I сам гэтыя путы цягаці. А як пойдзе другім хто гасьцінцам-дарогай, Што на захад кладзецца вужакай, — Свой палетак любіць стане горай чужога, Прыпадзе к чужой рэчцы, як п'яўка. Той другі шлях і рэчка другая загладай Атуманяць душу, зальюць вочы; Будзе сонца шукаці сабе, як прынады, — Даць, знайшоўшы, другім не захоча. А як пойдзе хто трэйцяй сьцяжынай-пуцінай, Што сваёй не мінае граніцы, Будзе чэзнуць і вянуць націнай, паўцінай, Сьмягнуць будзе над роднай крыніцай. Той шлях трэйці і трэйцяя рэчка сьляпою Ласкай-крыўдай апутаюць грудзі… Ён насыпе пяшчаны узгор нада мною I таптаці узгор гэты будзе». Так сказаў чараўнік, і казаў доўга жыці — Спадкі — цень свой на памяць аставіў… А сыны сталі праўдзе — няпраўдзе служыці У сваёй кожны долі і славе. Спадабалася першаму першая сьцежка, А другая — другому сыночку, Ўзяўся трэйці на трэйцяй, як грыб-сыравежка, Спатыкаці, праводзіці ночку.

II

Дні за днямі, гады за гадамі плятуцца… Ўжо збываюцца бацькавы словы: Ад рукі сына першага вісельні гнуцца, Ў зямлю йдуць маладыя галовы. Захапіў яго похмур лядачны, крывавы, Жалязянымі клешчамі сьціснуў; Дзе ні ступіць — згібаюцца краскі і травы, I пракляцьце шуміць бескарысна. Ён і рад і ня рад, а пуцьця меней штодзень На тэй выбранай сьцежцы, і ные; Ўжо адны ў вочы кідаюць — здраднік, звыродзень, На пагібель, на звод шлюць другія. Не зыходзіць са шляху свайго і другі сын — Чуць ня йдзе сьледам першага брата: Ўжо на згубу зь зямлёю і з хатай запісан, I ўсё ж долі завідуе ката. Засядаць, панаваць на хватаным багацьці Не кідае за дзьверы надзеі, Хоць мінула даўно яго сьвята па сьвяце, Хоць пасад свой на выдмах разьвеяў. Загубіў сваю скуру, чужая ж ня цешыць Абадранай душы ў павуціне; Проць сваіх, проць чужых крывадушыць і грэшыць, I так вязьне, як камень у ціне. Трэйці, смоўжам прыліпшы да трэйцяй пуціны, Чэзьне чэрвем на службе ў напасьці: Уздыхае, чакае збаўленчай дзяніны, Не дае, што ня мае, раскрасьці, З кволых ніў палыны быццам зводзіць, ня зводзіць, Часам косьці зачэпіць нарогам; Дома дрэме, сьціскаецца стульна, як злодзей; Б'е падданчы паклон за парогам. А сваяк і чужак строіць петлі і сеці, Аплятае ўсё віднае ночай; Зварухнуцца ня сьмее ў заплесьнеўшай клеці; На браточкаў зубамі скрыгоча. Так расьце нездавольства ў сыноў чарадзея — Ў іх саміх і на іх, на ўсім сьвеце; З ходу-выхаду выйсьці адна ў іх надзея: Каб саміх адалеці і сьвет адалеці.

III

Ні далёка, ні блізка, ні ў полі, ні ў лесе Важны ўзносіўся хорам-сталіца, Чарнабожнік над ім непрагляды завесіў, Каб нялёгка было прыступіцца. Стуль выходзілі ветры — і шум падымалі, Туды зь неба валіліся зоры, Там адны уставалі, другія драмалі, Сьмерць, жыцьцё свае мелі запоры. З зор сатканы былі недасяжныя сьцены, Росы ўнізе ірдзелі яскрава, А на вышках, як сон на зямлі, пераменны Залаты месяц радасна плаваў. Залацісты пасад красаваўся ў сталіцы, Зіхацела ў ім кожна часьціна, — На пасадзе сядзела цьвет-ночка — царыца… Звалі тыя і сія Судзьбінай. Векавечна ў руцэ адной сонца трымала, Перуны у другой руцэ мела: Іншы раз ціхім сонцам зямлю абнімала, Інша раз перунамі шумела. Патрасала пасады, скідала кароны; Тым, другім, была каменем-хлебам; Выдавала народам старыя законы, Кіравала зямлёю і небам. Не адзін аб ёй ведаў і разам ня ведаў, Чуў — ня чуў аб ёй, бачыў — ня бачыў, Кожны толькі яе падпільновываў сьледу, Плакаў, выў, як было што іначай. Чуткі толькі ішлі, як туманы, і вялі Ў самасейным паходзе сталецьцяў, Што пранікнуць яна можа ў тайныя далі I адкрыць сьветы новыя ў сьвеце. Гэткай паняй ясьнела у хораме зорным Цараўладнай і разам няўладнай; Белым шляхам адных, а другіх шляхам чорным К царству, к рабству вяла беспраглядна. Тры браты, што пуці чараўнік тры адмерыў, Захацелі знаць, хто ім што зрэпіў, — Захацелі ў Судзьбіны даведацца меры, Як жыць лепей, памерці як лепей.

IV

Трох братоў, сваёй кожны дарогай-пуцінай Наблудзіўшыся, выхад спаткалі: Ім парады далі назаўсёды ў Судзьбіны, Як трымацца тых радаў, сказалі: Першы брат ад яе меў наказ незабыты: — Нездарма быць хацеў царам ночы, І сваіх і чужых расьпінаў на крыжы ты; Крыўдай праўдзе сьмяяўся у вочы. Бачыш зоры і сонца вясёлае бачыш? Зь імі рвіся ўсім сэрцам зраўняцца, А як сьлед свой зарнічным сьвятлом абазначыш, — За табой кінуць зморы ганяцца. Хочаш цішы прытульнай і ласкі патольнай, Збудаваць Божы быт на пакутах, — Дай другім волі ў волю, і сам будзеш вольны, Не дасі — зь сьвету зыдзеш у путах. Брат другі яе мудрыя выслухаў рэчы: — Не туды цэлы век пёрся здуру; На быдлячы мяняў воблік свой чалавечы, Каб напяці гладзейшую скуру. Хто пакінуў свой дом на пасьмешышча нетрам, Дом чужы таму будзе астрогам; Хто паклоны біць стаў збоку злыбедным ветрам, Свой пасад таму стане бярлогам. Вызнай, кім цябе бацька на сьвеце пакінуў, — Станься тым ды йдзі к меншаму брату… Не прыслужнем будзь ласцы прыблуднага сына, Будзь пракляцьцем яму — свайму кату. Трэці брат ад Судзьбіны наказ пераслухаў: — Сну-траве ты занадта даў веры, I ў сябе шанаваць чалавечага духа Не патрапіў наўчыць брата-зьвера. Ўспомні, выклічы родныя ўсе загаворы I зводзь імі прыблудаў заломы, Што ляглі на твае крывасейна разоры, Што страчаеш за домам і дома. Схову новую ладзь, больш твае скуль прыпасы б Не валок зводны зьмей і начніцы; Разбудзі сам сябе і той бацькавы насып, Што паганіць нага чужаніцы.
Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Божья коровка 2

Дроздов Анатолий Федорович
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Мой личный враг

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.07
рейтинг книги
Мой личный враг

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Облачный полк

Эдуард Веркин
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Облачный полк

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7