Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

Чатыры крыжы

Як Лявон прашчаўся з хатай, Як стаў ў сьвет зьбірацца, Пакланіўся маме, тату I Прачыстай Матцы. Пакланіўся, памаліўся, Выплеўся за вёску. На мяжу, як сноп, зваліўся Пад крывой бярозкай. Паліліся самі сьлёзы, Хоць даўно ня плакаў… Ўстаў, пайшоў, як не цьвярозы, Далей, небарака. Смольлю вецер лез у вочы, Хмары палівалі; Пушча страшыла уночы, Людзі ўдзень чапалі… • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Як Лявон прашчаўся зь сьветам, Як дамоў вяртаўся, — Ні з пацехай, ні з прыветам, Кажуць, не спаткаўся. Ўсюды добра, дома — лепей, Дзе гуляў дзяцінай, Дзе ніхто цябе ня чэпе Так, бяз дай прычыны. Да сваёй даплёўся вёскі I… пляцецца далей, Дзе магілкі, дзе бярозкі Ля крыжоў стаялі. Тры крыжы там небарака Новенькія ўбачыў… Сеў пад імі і заплакаў — Па сваіх, няйначай. • • • • • • • • • • • • • • • • • Першы — маткі, другі — таткі, Трэйці — Паланеі… Ў месяц стаў яшчэ адзін крыж На магільнай кнеі…

За чаркай

Ну,
што сумен там ты, мой дзяцюк малады!
Давай чарку на стол, — вот і ўся тут бяда! Кінь драмаць і ўздыхаць, уздыхні лепш тады, Як ці жыць, ці ўміраць будзе ўжо не наўда!
Груканём, стуканём чарка ў чарку, як сьлед, — Бач, і стане душа паланеці агнём; Весялей і сьмялей глянуць вочы на сьвет, Весялей і сьмялей пойдзе ўсё хадуном. Ты бядуеш адно, што жыць кепска табе; Плюнь на тое, што кепска, што лепей — шукай! Як вужака, калісь і я віўся ў жальбе; Глянь сягоньня ўсё роўна — ці пекла, ці рай. А было, ой, было, як малінка жыцьцё: Быў шчасьліў, песьні пеў, на ўсё птушкай глядзеў… Калі хочаш, скажу, раскажу табе ўсё… Дай вось чарку, а то ўжо язык прымадзеў. Як напэўна спазнаў, дагадаўся і ты, Празь дзяўчынку пайшло, а нялёгка пайшло. Маладыя былі, шмат было дурнаты; Дваццаць першы мне йшоў, ёй семнаццаць было. Па суседству жыла, звалі Еўкай яе, Даспадобы была як і мне, так і ўсім. Ці глядзіць на цябе, ці то песьню пяе, — Не было ёй раўні ні у гэтым, ні ў чым. Падабалася мне лепш, як сам я сабе; Неспакой мучыў днём, ночкай сон уцякаў; Ці ішоў за сахой, ці пацеў у касьбе, — Павідаці яе, як збаўленьня, чакаў. Не скажу, каб мяне адганяла яна: Ёй па сэрцы я быў, як яна для мяне. І часіна ўцякла удваіх не адна, І цяпер гэты час маю ў сэрцы на дне. На кірмашы хадзіў зь ёю разам ня раз, І гасьцінцы купляў, і ў садочку гуляў; Ненаглядку маю я галубіў падчас, Абнімаў, цалаваў, думкі ёй асьмяляў. А матуля мая (рай нябескі ўжо ёй) Так любіла яе, як бы родну дачку: Ўсё чакала, назаву я сваёй, — Калі Еўку сваю павяду у царкву. Дый адна злыбяда мой сушыла папар: Прызыў мне, як пятля, ўжо на шыі вісеў… Брату выйшлі гады, бацька жыў і ня стар, Я сам дуж і здароў, — значыць, льготы ня меў. Што рабіць у такім тут жыцьці, беспуцьці — Выйсьці цэлым зь пятлі, не палезьці наўрад: Ці жаніцца цяпер і ў салдаты ісьці, Ці жаніцца тады, як вярнуся з салдат?.. Варажыў, разважаў сам адзін і зь людзьмі: Еўка кажа, што ёй можна гэтак і так; Маці кажа: цяпер ажаніся вазьмі; Бацька раіць — пасьля, бо мо' здарыцца ўсяк. Адлажыў напасьля, адлажыў наўсяды… Хутка восень прыйшла, і на прызыў у Шклоў Татка з хаты павёз. Там пайшло безь бяды: Папрашчацца дзядзькі адпусьцілі дамоў. Мо' і год не мінуў, як шынэль я надзеў, — З дому вестку дастаў, што матуля ўмярла; Сьлёзы хлынулі мне, прост, на сьвет не глядзеў; Жаль яшчэ і цяпер — недакучнай была… У паходзе былі, і прыехаць ня мог Доўг апошні, хаўтурны, радзімай аддаць; I пасьля, да канца маёй службы, ўжо Бог Хоць магілкі яе не судзіў аглядаць. Ну, аб Еўцы чаму — ты спытаеш — маўчу? От, пісалі, што жыва, здарова, і ўсё… Верыў гэтаму я і снаваў ўціхачу Думкі, як гэта мы зь ёй устроім жыцьцё. Хоць далёка стаяў, а любіў, ўспамінаў I ахвоты ня меў да другіх да дзяўчат: Ёй адной пісьмы слаў і спакою ня знаў, — Ўсё чакаў таго дня, калі пусьцяць з салдат. Так сышло колькі год, аж нарэшце і срок Маёй службы прыйшоў — адпусьцілі зусім. Я вярнуўся, і што ж? Э, мой мілы браток! — Была замужам Еўка за бацькам маім. Што прыйшло ў галаву за старога пайсьці — Над адгадкай такой думак я не ламаў: Сіратою была, а у простым жыцьці, Хто пасватаўся перш, той і верх атрымаў. Сам згадаеш, што я перажыў у той час, — Колькі ў роднай хаціне паспытываў мук. Чаму лепш не ўзяла сьмерць каторага з нас? Хлебам хлеб ня быў мне, ўсё валілася з рук. А яна — ўжо пры мне — ўсё хмурней з кожным днём… Дзе шчасьлівы той сьмех, дзе вясёлы паглёд? Часам разам няўзнак — я, яна уздыхнём, Ды я ў поле барзджэй, а яна — ў агарод. Так праходзілі дні ў злыбядзе, а яна — Наша мачыха ўжо — бачу, тае ў вачах; Бацька хмур, не глядзіць і маўчыць, як сьцяна; Ношку добрую нёс, знаць, і ён на плячах. Год, ня болей, прайшло нам такога жыцьця… Як казалі ў сяле — нехта кінуў урок… На душы дзьве паменшыла наша сям'я: Еўку Бог к сабе ўзяў, я сюды з хаты ўцёк. Гэтак сьпятрала мне доля-байка навек; Хатай стаў мне шынок, а сьвет цэлы — турмой. Змарнаваў за нішто сам сябе чалавек. Празь няўлад праўды ў нас, праз паглёд мілы той.

Вісельнік

Зоркі ня ўбачыш, імгла непрыхільная Сьвет спавіла непрагляднаю сеткай; Вецер ня мрэ і, як зданьне магільнае, Носіцца грозна па пушчах, палетках. Лес расхадзіўся, па шумы сусьветныя Б'юць у тахт віхравы кожнай галінай, Стогнуць дубы і бярозы сталетнія, Хрыпла скрыпяць і трасуцца асіны. • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Злыбедаў стогны і цьмы неспажытыя Жудаснай дзікасьці поўны бязь меры. Як жа салодзіце думкі разьбітыя, Сэрца з разьбітай надзеяй і верай! Годзе, душа маладая, пакутаваць, Шляхам заломным снаваць бескарысна, — Страшна загадкі усябыту расплутываць, Выхад з туманаў знаходзіць разблысны: К сонцу і зорам жыцьцё тваё рвалася, Віхры і ночы на бой выклікала… Згасла ўсё лепшае, загасла, зламалася, — Далей змагацца сілы ня стала. Будзь жа збаўленьнем, пятля канапляная! Вырыхтуй сук свой, асіна-ласуха: Хутка збагацісься ў плоднасьць нязнаную, Слаўнаю станеш — толькі паслухай! Ты не марудзь там, пакутнік аплучаны: Жыва вяроўку — раз, два і гатова! Сьмела сунь шыю!.. Ну, вось і разлучаны З гэтай зямлёю, з пуцінай цярнёвай. • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Вырылі яму жалезнай лапатаю, Вырылі паміж крыжовых дарогаў, Кінулі цела — эй, цела праклятае — Без пасьвячэньня, бяз модлаў, з трывогай. Зводна пайшлі толькі ўздохі пустынныя; Быў чалавек — і няма чалавека: Згінуў ня то ўжо зусім каб скацінаю — Так сабе ўрэзаў трацініну века. • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Сотні раз хмарамі неба ўзгамоніцца, Сотні раз ніву спалошча, абсуша, — Памяць аб вісельным век не затопіцца, Будзе пужаці трусьлівыя душы. З году да году у сьвята дзядовае Хрыпла скрыпяць і трасуцца асіны. Песьню вятрыска пяе паграбовую… Вісельнік блудзіць паўночнай часінай…

Курган

I

Паміж пустак, балот беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай Дрэмле памятка дзен, што ў нябыт [2] уцяклі, — Ўдзірванелы [3] курган векавечны. Дуб галлё распусціў каранасты над ім. Сухазелле у грудзі ўпілося; Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, — Аб
мінуўшчыне ў жальбах галосе.
На купалле там птушка садзіцца, пяе, У піліпаўку [4] воўк нема вые; Сонца днём распускае там косы свае, Ночкай зоры глядзяць залатыя. Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз, Перуны білі з краю да краю, — Ён стаіць — гэта памяць людская, паказ… Толькі гутарка ходзіць такая.

2

У нябыт — у забыццё.

3

Удзірванелы — пакрыты дзірваном, густа зарослы травою.

4

Піліпаўка — час зімою, калі пачынаюцца моцныя маразы, завеі.

II

На гары на крутой, на абвітай ракой, Лет назад таму сотня ці болей, Белы хорам стаяў, недаступнай сцяной Грозна, думна [5] глядзеў на прыволле. У нагах у яго рассцілаўся абшар [6] Хвоек гонкіх і пахані чорнай, Сонных вёсак шары [7] , хат амшалых [8] , як мар, Хат з сям'ёй душ падданых, пакорных. Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму, Недаступны і грозны, як хорам; Хто хацеў, не хацеў — біў наклоны яму, Спуску, ласкі не знаў непакорам. Зневажаў, катаваў ён з дружынай сваёй; Стражы князевы — ў полі і дома, Толькі модлы [9] раслі небу ў сэрцах людзей, І пракляцце расло пакрыёма [10] .

5

Думна — горда.

6

Абшар — прастор.

7

Сонных вёсак шары — нерухомыя цені нібы паснуўшых вёсак.

8

Амшалых — пакрытых мохам.

9

Модлы — малітвы.

10

Пакрыёма — употай.

III

Раз бяседа [11] вялікая ў князя была: На пасад дачку княжну садзілі [12] : За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі. На вяселле-разгул наплыло, як на сход, Госці знатных зусюль, за паўсвету, Гэткай гучнай бяседы не номніў народ, Гэткіх скарбаў, брыльянтаў [13] , саетаў [14] !.. Дзень, другі ўжо грымела у князя гульня, І музыкі, і чаркі звінелі; Выдумлялі забаў новых кожнага дня; Што хацелі — ўсяго госці мелі. Ажно трэцяга дня князь прыдумаў адну Для дружыны пацеху-забаву: Загадаў ён пазваць гусляра [15] – старыну, Гусляра з яго ведамай славай.

11

Бяседа — застолле.

12

Садзіць на пасад — выдаваць замуж.

13

Брыльянт — каштоўны камень.

14

Саета — багатае адзенне з атласу і шоўку.

15

Гусляр — чалавек, які іграе на гуслях, музычным інструменце.

IV

Акалічны народ гуслі знаў гусляра; Песня-дума за сэрца хапала; Вакол гэтай думы дудара-званара Казак дзіўных злажылась нямала. Кажуць, толькі як выйдзе і ўдарыць як ён Па струнах з неадступнаю песняй, — Сон злятае з павек, болю цішыцца стогн, Не шумяць ясакары [16] , чарэсні; Пушча-лес не шуміць, белка, лось не бяжыць, Салавей-птушка ў той час сціхае; Паміж вольхаў рака, як штодзень, не бурліць, Паплаўкі рыба-плотка хавае. Прытаіцца да моху русалка, лясун, Каня [17] вечнага «піць» не заводзіць: Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць.

16

Ясакар — таполя.

17

Каня — балотная чайка, крык якой нагадвае гукі піць-піць-піць.

V

Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб Дворня князева ў хорам багаты: Пасадзіла на ганку, між клёнаў і ліп, На цагляным парозе магната [18] . Невыдумная світка [19] — убор на плячах, Барада, як снег белы — такая, Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі-баі. Водзіць пальцам худым па сталёвых струнах, К песні-музыцы ладзіцца, строе; Водклік б'ецца ад струн па сцюдзеных сцянах, Заміраючы ў сховах пакояў. Вось настроіў, навёў тон у струнах як след, Не зірнуўшы на гулі ні разу, І сядзіць гэты сумны, як лунь [20] , белы дзед, І чакае ад князя прыказу.

18

Магнат — памешчык, буйны землеўладальнік.

19

Світка — вопратка, пашытая з даматканага сукна.

20

Лунь — ястраб-мышалоў, у якога белае (светла-шэрае) апярэнне.

VI

— Што ж маўчыш ты, гусляр, ніў, лясоў песнябай, Славай хат маіх подданых слаўны?! Нам сягоння зайграй, нам сваіх песень дай, — Князь умее плаціць незвычайна! Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям — Поўны гуслі насыплю дукатаў [21] ; Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам — Канапляную возьмеш заплату; Знаеш славу маю, знаеш сілу маю… — Многа знаю і чуў аб табе я, — І я сам, як і ты, так табе запяю… — Ну, пара пачынаць, дабрадзею! — Гэтак слухае, выслухаў князя гусляр, Заіскрыліся вочы сівыя, Патануў у скляпеннях адзін, другі ўдар, І заплакалі струны жывыя.

21

Дукат — старажытная манета, сярэбраная, пазней залатая.

VII

«Гэй ты, князь! Гэй, праслаўны на цэлы бел свет, Не такую задумаў ты думу, — Не дае гуслярам сказу золата цвет, Белых хорамаў п'яныя шумы. Скурганіў [22] бы душу чырванцом тваім я; Гуслям, княжа, не пішуць законаў: Небу справу здае сэрца, думка мая, Сонцу, зорам, арлам толькі роўна. Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць, — Ім пакорны я толькі з гуслямі, Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць, — Не скуеш толькі дум ланцугамі. Славен, грозен і ты, і твой хорам-астрог, Б'е ад сцен-цэгел лёдам зімовым; Сэрца маеш, як гэты цагляны парог, І душу — як скляпоў гэтых сховы».

22

Скурганіў — загубіў, умярцвіў.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Метатель. Книга 7

Тарасов Ник
7. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 7

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Темный Лекарь 11

Токсик Саша
11. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 11

Призыватель нулевого ранга

Дубов Дмитрий
1. Эпоха Гардара
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга