Сто лет мінала Крыжацкай навале,Як кроў с паўночных смактала паганаў.Прусы ўжо шыі ў ваковы згіналі,Або ўцекалі з радзімых палянаў;Немец за ўцёкшым пускаўся ў дагонкі,Нішчыў да самай літоўскай старонкі.Літвінаў дзеліць ад ворагаў Нёман:З аднаго боку льсьняць стрэхі сьвятыняў,I лесу — схову багоў—чуваць гоман;З другога—ўбіты на ўзгорку пустыніКрыж, знак нямецкі, рад к небу сягнуці,Грозна пільнуе літоўскіх загонаў,Як-бы ўсю чыста зямлю ПалемонаХацеў-бы зьверху здушыць, загарнуці.Гэтта літоўскай семья маладзежыЎ шапках бабровых, ў сьвітках мядзьвежых,З лукам праз плечы, с стрэламі пры бокуСнуе і сочыць за Немцам здалёку;А там — нескратна, ў збраенні каванымНемец сядзіць на кані аседланым,К землям уставіў незабраным вочы,Стрэльбу набіў і ружанцам ляскочэ.Пільнуюць тые і гэтые броду.Так Нёман з даўнай гасьціннасьці рупны,Сялібы лучучы братніх народаў,Стаўся граніцай для ўсіх недаступнай,I той мог толькі прайці яе сьмела,Каму на волі жыцьцё надаела.Адно галінка літоўскага хмелю,Наджана тофілю прускага красай,Пнецца па вербах і цінавым зельлю,К любаму пнецца, як з даўнага часу:Сьлед кіне ў рэчцэ вяночкам нявілым,I на чужыне ўжо лучыцца з мілым.Ды салавейкі пад Коўнай з дубровыСа сваякамі гары запушчанскайСвае літоўскіе баюць размовы,Дзелюцца спольна і дружбай, і ласкай,Як бы граніцы незнаючы новай.А людзі?.. Людзі ўпіліся бітвою;Даўная Прусаў з Літвою зажыласьцьПашла ў непамяць; падчас толькі міласьцьI
людзей годзіць… Я знаў людзей двое…Гэй, Нёман! Хутка к тваім сумным водамРынуць навалы нясьці зністажэнне,I ў бераг, з вечных галоцючы ценяў,Тапор чужынца бязлітасна ўесца;Стрэл салавейкаў разгоне ў гародах.Што быту лепшаго выснуюць сплёты,Парве ўсё чыста ненавісьць народаў,Парве ўсё чыста… Каханкаў-жэ сэрцыЗлучацца ў песьнях ізноў Вайдэлёты.
Трох Будрысаў — А. Міцкевіч
Стары Будрыс трох сынаў, як сам, ёмкіх літвінаўНа дзядзінец заве і гаворэ:Коні с пашы вядзеце; зброю, сёдлы браць с клеці!А спраўляцца мне жвава і скора.З Вільні вестку мне далі, што ўжо там наказаліТры вайны на тры сьвета староны:Вольгерд рускіх біць едзе, Скіргел — ляхаў-суседзеў,А князь Кейстут заграбіць Тэўтоны.Дзяцюкі вы ня зломкі, для радзімай старонкіНа вайне пашукайце ўспамогі…Ня йду сёлета з вамі,—знаю — трапіце самі;Трох вас ёсьць і тры ёсьць вам дарогі.Вось адзін хай пасьпее за Альгердам ў РассеюПа-над Ільмень, пад мур Навагроду;Там — саболі і лісы, і злацістые місы,І ў баяраў там грошы — як лёду.Едзь другі да Кейстута, а ўвіхайся там крута,Крыжакам дай, як сьледна, па пятах;Меруць там на асьміны брыліянты, бурштыны,Дарагіх шмат ксяндзоўскіх арнатаў.Скіргел с трэцім памчыцца там, дзе Вісла бурліцца;Беднату там убачыш ліхую,Але возьмеш за тое узбраенне стальное,I мне стуль прывязеш сынавую.Бо дзе я ня быў толькі, спадабаў адны Полькі,—Так панадны мне стан іх дзявочы,Твар іх бела-ружовы, як смоль — чорные бровы,Як дзьве зоркі, так сьвецюцца вочы.Маладым чэлавекам, я стуль быў прад паўвекамСабе вывез палячку за жонку;Хоць яна ўжо ў магіле, я ўбываю на сіле,А ўсё-ж міла гляджу ў ту старонку.Даўшы так асьцярогу, блаславіў на дарогу;Яны ўзялі бронь, селі, пабеглі.Сходзе восень, зіма йдзе, сыны ўсё там — вайна дзе;Будрыс думаў, што ў бітвах палеглі.Па сьняжыстай дарожцэ, мчыцца ў зброі хтось к вёсцэ,А пад буркаю нешта хавае:Кубел — гэта, знаць, — ноша, а ў ім рускіе грошы…Не!.. Палячка — твая сынавая.Па сьняжыстай дарожцэ мчыцца ў зброі хтось к вёсцэ,А пад буркаю нешта хавае:Мусіць с Прусаў, мой сыну, цягнеш кубел бурштыну…Не!.. Палячка — твая сынавая.Па сьняжыстай дарожцэ трэці нехта прэ к вёсцэ,А пад буркай вяліка дабыча.Будрыс — што? — не пытае, толькі госьці склікае,На вясельле іх трэцяе клічэ.
Пані Твардоўская — А. Міцкевіч
Пьюць, ядуць і люлькі смалюць,Таўкатня ўкруг і сваволя,Ледзь карчмы тэй не развалюць…Хі-хі, ха-ха, гэй-жэ, го-ля! На канцы стала Твардоўскі Сеў, патпёрся, выпнуў бруха, I крычыць на чым сьвет боскі, I усяк туманіць юха.Салдату, ўдаваў што зуха,Ўсіх ён лае, разганяе,—Сьвіснуў шабляй каля вуха,Ужо с салдата зайца мае. Старшыне, што місу з мясам Паражніў з вялікім смакам, Пырснуў квасам і тым часам Старшыню зрабіў сабакам.Пстрык! шаўца у нос кароткі,Тры да лба прыткнуў краночкі,Цмокнуў цмок, і гданьскай водкіСы лба вытачыў паўбочкі. Тут, як водку піў с келіха, У келіху сьвіст зрабіўся; Глядзь на дно — Гэй, што за ліха! Ты чаго, кум, сюды ўбіўся?На дне ў чарцэ бачыць — чорцік:Чысты немец, знае ўвагу;Пакланіўся і, як хорцік,На падлогу дае цягу. Скочыў, вырас на два локці, Нос, як гачык — знаць, што не-людзь, I савіные пазногці На худых нагах віднеюць.«А! Твардоўскі… як дуж, браце?!»Так гаворэ і падходзе:«Ці-ж ня хочэш нат пазнаціМафістофаля, дабродзей? Там, пад Лысаю-Гарою, Што душу нам атступаеш, Патпісаўся ты крывёю, А цяпер і ані дбаеш!Надало-ж табе забыцца,Што, як два мінуць гадочкі,Меўся ў Рыме ты явіцца,Каб цябе ўзяць за грахочкі. Ўжо сыходзе год і сёмы, I кантракт далей ня служэ, А за чары, ой, даўно мы Жджом цябе у пекле, дружэ.Але хоць чэкаў я леты,Помста ўрэшці даканана:Рым завецца шынок гэты…Кладу арышт на васпана». Даць хацеў Твардоўскі цягу На сказ гэтакі чартовы, Але той злавіў за дзягу: «А дзе, кажэ, гонар слова?»Што рабіць? чэрта насьпела,Схопе ў пекла тут, і годзе.Дый Твардоўскі знае дзела,I таму мазгі заводзе. «Гэй, ты, чорце! глянуць зволь-ка У кантракт, дзе пункты ўвідзіш, Што як лет мінецца столька, Па маю душу як прыдзеш,—Буду права мець тры разыЗапрагчы цябе ў работу,—Ты-ж найгоршые прыказыМусіш споўніць што да-ёты. Глянь, над карчмай малеванне: Конь грывясты, хвост, як вехаць; Тут жывым нехай ён стане, Мушу я на ём праехаць.Біч с пяску скруці мне, бесе,Каб каня меў чым пагнаці;Хором выбудўй у лесе,Каб было дзе папасаці. Зруб стаўляй з зернят арэху, Прыкажы знасіць іх раку, Жыда пэйсамі лаць стрэху, Места гонт — крый зернем маку.Глянь, цьвячок такі прымерна:Ў цаль — таўсты, даўгі—тры цалі;Бі у кожна маку зернаПа тры гэткіе ганталі». Мафістофель духам скочэ, Каня корме, пое, чысьце, Біч даўгі са жвіру точэ, А ўсё жыва і агнісьце.Сеў Твардоўскі, выпнуў жылы,Ўзяў за повад, кон здаровы,Знай, трымайся што ёсьць сілы,Аж тут зірк: палац гатовы. «Так, так! выйграў, пане бісе; Ды работа жджэ другая: Ты скупайся ў гэтай місе— Толькі ў ёй вода сьвятая».Чорт спужаўся, ўвесь сагнуўся,Пот яго сьцюдзёны крые;Усё-ж, пан кажэ — слуга мусе,Чорт скупаўся аж па шыю. Потым выскачыў, як з жару, I Твардоўскаго зноў страшэ: «Я цяжкую вынес кару, Але й ты у моцы нашай».«Раз ешчэ—і будзе квіта—Па кантракту ёсьць нагонка…Глянь, вун баба каля сіта,Гэта, чорце, мая жонка. Я на год у Вэльзабуба За цябе жыць астануся, А праз той час мая люба Жыць с табой, як з мужэм, мусе.Службу, любасьць, шанаваннеХай ёй вашэ прысягае,Зломіш хоць адно заданне—Уся умова прападае». Што той кажэ, чорт пільнуе, Вокам кідае на самку, Быццам бачыць, быццам чуе, І збліжаецца пад клямку.А Твардоўскі пры ім сучэ,Быццам гнецца, а ўсё бачэ;Скочыў дзюркай чорт ат ключа,I дагэтуль недзе скачэ.
Ў дагонку — А. Міцкевіч
С-пад прысад агарода бледны ўбег ваевода У палац свой са злосьцю й трывогай;Дзе ў бакоўку дзьвер — стануў, у пасьцель жонкі глянуў, Глянуў там і не ўбачыў нікога.У дол патупіўшы вочы, ўвесь дрыжыць, штось мармочэ, Вусы тузае, думае дзіка;Адышоў ат пасьцелі, жутка зрэнкамі стрэліў, Казакй ту-ж Навума паклікаў.Гэй, казачэ, ты, хаме! Што у садзе пры браме Ні сабакі німа, ані стражы?!Браць мне торбу барсучу і янчарку гайдучу, С цьвека стрэльбу цягні мне ураз-жэ!Ўзялі
броню—і ходу!.. Патцякліся к гароду, Дзе шпалеры альтану абселі…На дзярновым пасадзе штось бялее у садзе: Там сядзела кабеціна ў белі.Броўкі ручкай адною закрывала касою, Грудзі крыла рубком кашуліны,А другою — памалу ат сябе атпіхала Што ў калень яе кленьчыў, мужчыну.Той прыпаўшы к каленням гаварыў ей с цярпеннем: Дык усё, што было, ўжо далёка…I твае уздыхання, і тваё прывітанне Аткупіў ваевода гатоўкай.Я, хоць верным быў гэтак табе столькі ўжо летак, I любіць, і цярпець мушу здаля,А ён с сэрцэм каменным бразнуў золатам зменным,— Ты яму прадалася без жалю.Ён што вечара будзе песьціць белые грудзі, С табой цешыцца ў пуху лебяжым;Намаю на загубу цалаваць шчочкі, губы Твае будзе цалункам уражым.Я на коніку верным гэтым полем бязмерным Мкну сюды, за мной — холад і слоты,Мкну вітаці ўздыханнем і ад’ехаць з жаданнем: Добрай ночкі і доўгай пяшчоты.Ўсё яна йшчэ, як глуха; ён ей шэпчэ на вуха Тые жальбы, ці новы закляцьця;Аж прымлеўшы, без сілы ручкай грудзі аткрыла I ў яго патанула абняцьце.Ваевода с слугою сталі ту-ж пад вярбою, I з-за пояса бралі набоі,—Атсекалі зубамі, прыбівалі штымплямі Жмені пораху й шроту удвое.Пане! — так казак клічэ, — нейкі чорт мною смычэ; Не магу я застрэліць той дзеўкі:Як свой курак адводзіў, я ўздрыгнуў, бы на лёдзе, І зьляцела сьлеза да панэўкі.Ціха!.. Кінь, хаме, кракаць, я наўчу цябе плакаць… На, тут с порахам гданскім сакеўку;Усып патпалу а жыва, ногцем шчысьці красіва, Ды ў свой лоб стрэль, ці ў гэтую дзеўку.Ў права… выжэй… памалу… жджы майго самапалу: Жаніха перш зьмяту на заўсёды!..Ўзьвёў казак курак, сцэліў, не чэкаючы, стрэліў, I ўгадзіў ў самы лоб ваеводы.
Тры дарогі — М. Конопніцкая
Ідуць тры сьцежкі с хатыНа долю і нядолю:Ідзе адна, дзе пануЛюдцы пахаюць поле; На лева ад хаціны Ідзе ў карчму другая, А трэцяя — к магілкам, Дзе брат наш спачывае…Ад цяжкай працы, потуАдна расіцай сьвеціць;Хто па другой праходзе,— З бацькоў сьмяюцца дзеці; Палын расьце на трэцей, I наспы выжэй, ніжэй, I плачэ там бярозка, I крыж стаіць на крыжу…Па сьцежках гэтых ходзяцьУ лапцях нашы людзі.Гэй! хто ім сьцежку ўскажэ,Што весьці к шчасьцю будзе?..
Варажбітка — М. Конопніцкая
Вецер коціцца па полю,Жытні колас гнецца прытка;Гэй, цыганка-варажбітка,Варажы мне маю долю. Варажы яе с чырвонай Зоркі, што пад хатай льсьніцца, С таго шуму, што так мчыцца Ад дубровы ад зялёнай.Варажы з рукі яе мне,З рукі правай, мазалістай,I с крынічкі таей чыстай,Што бурліць так па каменню. Варажы мне добрым словам С тэй вясёлкі многакветнай, I с тэй кнігі, с тэй прасьветнай, Што аб шчасьці кажэ новым.…Тваей долі німа ў кнізе,Ні у вадзіцы, ні на небе,Толькі ў чорным тваім хлебе,Толькі ў світцэ, рванай рызе. Ні на зорку залатую, Ні с крыніцы шумнай чыстай, А з рукі тэй мазалістай Мужыку тут варажу я.Ой, ты будзеш, будзеш панам,Ні то князям, ні гэтманам:Тваё царства ўецца кругам,Дзе ня пройдзеш толькі плугам. Бачэн будзеш ты ў чырвені, Што с крывавым потам льецца, I ў тым золаце — прамені, Што ад коскі адабьецца.Скарб ты выарыш багатыЗ нівы гэтай зааранай:I таляры, і дукаты,Толькі-ж не сабе, а пану. А шлюб возьмеш ты с царыцай, Што жыццё усё с табою Не захочэ разлучыцца… Ой, возьмеш ты шлюб з бядою.Днём нашле сон, ночкай збудзе,Сцерагчы будзе парога;Ані з ёй табе у людзі,Ані з ёй табе да Бога! Як вясною ўсходзюць кветкі, Падымаюіца хмурліва,— Укалышэ твае дзеткі Песьней голаду сьлязлівай.Жджэ цябе дарога з ёю,Ў доўж і ў шыр саўсім малая,А ў зямлю глыбей за тое,А ў гару — аж зор хватае. Па ёй будуць цябе весьці Твае волікі сівые I званы аж вежай трэсьці На магілкі на старые.
Родны дом — М. Конопніцкая
Ці любіш дом? свой родны дом,Што ў ночку — летавай парой—Шэптанем ліп варожыць сном,Сьлязу солодзіць цішынёй.Ці любіш дом? сваю страху?Што многа лет гняце ў махуКрывых варот нізкі парог,Што ласкай сьцеліцца да ног.Ці любіш дом? аджыўчы пахПракосных зёл, насьпелых ніў,I ружы цвет, што ў кальчукахСваю прыгожэсьць засяліў.Ці любіш дом? свой родны дом,Што гул жывых сасон вярхоўI духаў стогн, і віхраў хорПералівае ў тваю кроў.Ці любіш дом? свой родны дом,Што ў часе бур, плакучых хмар,Калі ў душу ударыць гром,Нясе прытульны думкам чар.Раз любіш ты, і ўсей душойПад гэтай хочэш жыць страхой,Кут бацькаў сэрцэм сьцеражы,I сэрцэ ў ім на век злажы.
Тры пары дня — М. Конопніцкая
Прыдзе сьвітанне да маей хаткіI разбуджаць мяне стане:«Гэй! бяры коску; глянь! там на ўсходзеСонейка скора прагляне». Дзе ты. сермяга? Пот яшчэ значэн: Ночкай ня высах Пятровай. Дзе мая коска? дзе баяўніца: Час нам на луг за дуброву.Прыдзе палудня да маей хаткі,Ка мне патсядзе на лаву,I так глядзіць там, як мае дзеткіЖывюцца поснаю стравай. I лусту хлеба чорнага ломе, Рукі чагосьці трасуцца, А што кусочэк возьме, аткусе— Сьлёзы цурком паліюцца.А прыдзе ночка да маей хаткі,Стане ў куток, падапрэццаI, ў думах-думках, стоючы гэтак,Песьняй глухой адазвецца. А ў грудзях сэрцэ птушкай заскачэ, Хадыром хатка заходзе, Як ноч аб долі цяжкай мужычай Нудна галосе, заводзе.
Доля — В. Сырокомля
Ные сэрцэ без патолі, Нудна льюцца сьлёзы…Выйду клікаць лепшай долі У даль, пад шум бярозаў.Дзе ты лепшая, дзе, доля? Прыбудзь, — хай пазнаем!Прымем хлебам, прымем солей, Шчыра прывітаем.Дарма плачу, прызываю I ў жалю малю я:Вецер словы адбівае,— Доля ані чуе…Ой ты, песенька, маўчы ты! Не нам вецер зьбіці:Хадзі с сэрцэйкам разьбітым Па долі тужыці.
Каралі — В. Сырокомля
Як ішоў я ў бой кіпячы, Як прашчаўся с хаткай,Тут Гануля мая с плачэм: «Пойдзеш гінуць, братка!Але буду я маліцца, Каб ця Бог ацаліў,Ты-ж прынось за то гасьцінца „Шнур даўгі каралеў“».З ласкай Божай паручыла Грамадзе радзімай:Палі ворагавы сілы, Горад здабылі мы.Як прыціхнулі гарматы, Як браму зламалі,Хто саетаў, хто дукатаў— Я шукаў каралеў.Хоць і ў шчасьці не радзіўся, А шукаю сьмела…Шнур каралеў замігціўся, Як-бы вішэнь сьпелых.Тут здабычыну схапіўшы, Не чэкаю далей,Чымўскарэй сьпяшу к наймільшай Даць ей шнур каралеў.Па гасьцінцы, па дарожцэ Кульгаю да дому…Загудзелі званы ў вёсцэ, Як па нежывому.Прыбліжаюся к хаціне, Аж тут людзі здаля:«Твая Ганна ў дамавіне,— Ня трэба каралеў!»Ой, заплакаў, ой, заенчыў Цяжэй цяжкай хмары,Перад цэркаўкай укленчыў, Дый сьпяшу к аўтару:Да Найсьвеншай да Марыі Збліжаюся ў жалі,I завесіў Ей на шыі Я тых шнур каралеў.