Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

XII

Плыве шумліва, як рака, Бяседа вольная такая, А ўжо нявідзіма рука На небе поўнач адзначае. Залопаў крыллямі пятух, — I ціхне-ціхне ўсё ў замчышчы; Замоўк разгул, агонь патух, Старое згасла папялішча. На пустку ўзбрыўшы, воўк завыў, Пуціну заяц перамераў… А быў тут хто або не быў, — I так і гэтак мала веры. I так і гэтак свой прыгон Распасцірае царства ночы: Салодкі сон, магільны сон Смяецца свету ўсяму ў вочы.

Забытая скрыпка

I

Доўга пад трамай ляжала Сьцішна ў вясковым жыцьці, Доўга ляжала, чакала Скрыпка адна ў забыцьці. Колькі йшло лет за лятамі, Колькі йшло, сходзіла сіл! — Скрыпка драмала. Пластамі Клаўся і рос на ёй пыл. Потам залітыя вочы Гэткі ня мог сьлязіць глум, Пальцу мазольнаму ўночы Страшна крануць было струн. Доўга чакае і сьмягне, Покі хто з сэрцам такі Скрыпчыны струны нацягне, Гэткай чакае рукі!..

II

Шоў
вёскай той падарожны,
Чэзла дзе струньніца так, Шоў і ў хаціну трывожна Сьмеліцца стукнуць бядак. Зважна дамок адчыніўся, Просіць гасьціць гаспадар… Скрыпка пад трамай… зьдзівіўся… (Быў падарожны — пясьняр.) Цягне скрыпулю з-пад трамы, Пыл абмятае палой, — Струны заенчылі самі, Жаляцна самі сабой. Льюцца пясьнярскія словы, З дошкай ліповай пяюць; Зьвесіўшы людзі галовы, Слухаюць, думкі снуюць.

III

«Доўга шукаў цябе, скрыпка», — Гэткая песьня плыве, — «Быў без вадзіцы я рыбка, Ягадка ў буйнай траве. Рвалася сэрца і думы, Гэт, да нязгадных сьвятліц, Клікалі хвойныя шумы, Клікалі шэпты крыніц! Клікалі… Поўнілісь грудзі Смуткам надзей і трывог… Шоў між людзямі ў адлюддзі, Што мог, і то ўжо ня мог! Вёску мінаў я за вёскай, Плёўся праз выдмы, кусты; Трэ было, трэ было свойскай, Музыкі свойскай, як ты».

IV

«Слаўся, сьвятая здабыча! Пан я сягоньня ўсіх ніў! Песень маіх не паліча Той аж, хто зоры зьлічыў! Птушкаю з выраю буду, Пеці зязюлькай пачну, Радаўніц жалямі люду Ў вочы цікава зірну! Громаў, маланак ахвотна Буду і цар, і пастух, Лягу расіцай вільготнай, Выш'ю вясёлкавы крут! Дзівамі кветкі купальскай Кожную зваблю душу; Буду няласкай і ласкай, Богаў фальшывых скрышу»!

V

«Прыйдзе Узьвіжаньне — стану Ў лесе парадак вясьці: Ў думкі жывіне ўсёй гляну, Буду ўсёй пушчай трасьці. Ночкай асеньняй засяду За стол спраўляці „дзяды“; З тым сьветам буду мець раду, Ўспомню магілкі тады. Вымкну зноў птушкай на вырай; Сьвет не захоча ўжо спаць: Будзе праводзіць ён шчыра, Будзе ён шчыра чакаць. Грай жа ты, скрыпка жывая, Кожнай расходзься струной! Хто мае сэрца? хто мае?! Гэй жа, за мною, са мной»!

VI

«Я пакажу ўсе вам чары — Чары ўсе неба, зямлі, — Шчасьця другога пажары, Дзе б вы сагрэцца маглі. Праўду ў лад новы настрою, Новыя песьні злажу… Гэй жа, за мною, са мною! К сонейку шлях пакажу!..» Так прызывае-галосе Скрыпка ў руках песьняра. Рэха пад неба няслося. Днела ўжо; гасла зара. Музыку чуюць суседзі — Камень бы зрушыць магла! Сьпеў пясьняр. Глянуў, угледзеў: Хата пустая была…

За што?

Маці мая, маці, Што ж ты мне зрабіла, — За што гараваці На сьвет парадзіла? За што, за што Твой сын бядак, За што, за што Ён плача так? — Скажы! Плача твой дзяціна, Ты й сама ня скачаш, — За сябе і сына Плачаш, маці, плачаш. За што, за што Твой сын бядак, За што, за што Ты плачаш так? — Скажы! Тваё гора знае Сын твой ад пачатку, Бядуе, ўздыхае За сябе і матку. За што, за што Наш лёс такі, За што, за што Мы бедакі? — Скажы! Маці мая, маці, Крыўды з нас сьмяюцца, І твае, й дзіцяці Горка сьлёзы льюцца. За што, за што Лье не адзін, За што, за што — I маці, й сын? — Скажы!

У шынку

Што заснуў там, шынкар? Гэй, сякі ты, такі! На стол чаркі! П'юць, знай, нездарма бедакі. Ня нам долю сваю ўспамінаць-праклінаць, Налівай, выпівай, каб ня чуць і ня знаць! Ты, музыка, настрой нам скрыпулю сваю, Я пад звон гулкіх струн аджыву, запяю! Толькі рэж — не жалей, агнісьцей, весялей, — Так ад самай душы, ад збалелых грудзей! Сірата я сягоньня — дзе гляну — вазьму. Калісь бацьку я меў, пакой вечны яму; Цягавіт быў, ня раз недаспаў, недаеў, Жаль старога — ня ў час ён душой загавеў… Дзе за вёскай пуціны ідуць накрыж дзьве, Там гурбок ты убачыш у цёмнай траве; Там бярозка, пасаджана мною, шуміць, Салавейка вясной там сьпяваці ляціць… …Свой напеў галасіла прадвесьне людзям, Крутавата на вёсцы прыходзілась нам: Тым няхват хлеба, корму, — падаткі другім I той сон і спакой аднімалі зусім. I стары мой у гэтым ані не адстаў: Ледзь хадзіў, уздыхаў, штось пад нос барматаў. Што рабіць? Ёсьць Красулька — жывёлка адна, Трэба ў горад, на торг, — няма рады, бяда! Сьлязіну-гарчыню абмахнуў рукавом, За вяроўку, за цёлку ды марш пехатом. Толькі робіцца цёмна ў вачох бедаку: I чаму ж так ўсё не ручыць мужыку? Вось і горад. Красульку таргуюць, — прадаў, Барыш лоўкі папіў, грошы добра схаваў, Машыруе дамоў, падпявае з нуды, — Хоць на час адкупіцца ёсьць чым ад бяды. Многа зьвера у пушчы ў цёмнай снуе, Болей злыдняў між намі ё, людзі мае! Многа сьцежак-дарожак ля нас лягло тут, Толькі зь іх мужыку — адны мукі і блуд… Ужо ладна за горад стары адышоў, Тут за пазуху зірк: што схаваў — не знайшоў! Ні кароўкі, ні грошы няма ўжо, няма… Не бяда: дзяга ёсьць, ёсьць пацеха адна! Мы з дарогі чакаем — і маці, і я; Дзень, другі не відаць, ажно трэцяга дня Слых пайшоў па сяле, што ў лясочку пятлёй Хтось закончыў жыцьцё — гэта быў… гэта мой… Гэй, што сьпіш там, шынкар? Гэй, сякі ты, такі! Болей водкі! П'юць, знай, нездарма бедакі! Ня нам долю сваю ўспамінаць-праклінаць, Налівай, выпівай, каб ня чуць і ня знаць!..

У Піліпаўку

…Помню,
ў Піліпаўку гэта было.
Ой, спаганяў сьнег ахвоту! Долу, дарогі як ёсьць занясло; Гурбы, як горы, ля плоту.
Страшную людзі цярпелі зіму: Дзіка мяцеліцы вылі, З трэскам марозы гасілі ў сьцяну, Птушак у лёце глушылі… Ночка над вёскай. Во ў хаце аднэй Курыцца дымна лучына. Месьціць хацінка са жменю людзей: Бацьку, матулю і сына. Бацька, сагнуўшысь, сядзіць за сталом; Блудны, прытухлыя вочы… Печку падпёршы схудалым плячом, Маці паціху хліпоча. Далей, ля сьценкі, палочак стаіць. Думкі бацькоў там аж млелі: Сын іх, Сымонка, тры дні ўжо ляжыць, Тры дні на Божай пасьцелі… З самых дзён малку Сымона свайго Так гадавалі, пясьцілі! Меці на старасьць падпору зь яго Думкі супольна раілі. Малец — як лялька, крапячы, як дуб, Прызыў падходзіў на лета, — Высах, як шчэпка, стаў ціхі, як слуп, — Песьня няпетая сьпета! Тры дні назад яшчэ з бацькам яны Шуркі у лесе стаўлялі: Гулка гудзелі там іх тапары, Елкі, асіны стагналі. Вечарам — дзіва! ні стуль і ні сьсюль, Зьлёг і ляжыць, як павала; Раілась маці ўжо ў многа бабуль, Зёлак усякіх давала. Дарма яна яму гэтак і сяк Піць-есьць нясе адначасьне: Дні свае лічыць збалелы бядак, Вось-вось часіна — загасьне. Ўжо не чакае сямейка дабра, Аж тут, як воляю боскай, Доктар адзін па дарозе з двара Ехаў, заехаў і ў вёску. Выслухаў, выстукаў хлопца кругом, Даў карталюшку на лекі; Ехаць да гораду кажа бацьком, Ехаць хутчэй да аптэкі! «Сын здароў будзе, як рыба ў вадзе, Толькі лякарства прывозьце!» — Кінуў старым так і з хаты ідзе, Дый толькі бачылі ў вёсцы… Мілі ж тры ў горад; тры мілі — ня сьмех! Конік худы — прыстаць можа; Тут яшчэ гэты нязьмераны сьнег, Ды ночка пусткай трывожа… Трудная рада: да раньня чакаць Хвораму лекаў прыйшлося. Бацька во сеў над сталом — ня йдзе спаць, Маці над сынам галосе. Ноч на аддых — адзін міг мужыку, Годам сыходзе — ў няшчасьці. Шмат іх, даўжэнькіх, ой, шмат на вяку, Як жа к сьвятлу тут папасьці?.. Час бег… Апошняя стухла зара. Неба бялее на ўсходзе. Ну, Сьцёпка! Ехаць і час, і пара, Годзе маркоціцца, годзе! З горада лекаў ты шмат навязеш, Сын твой як бачыш устане! Сільнай рукой пакіруе лямеш, Сьвісне касой на сьвітаньні! • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • …Выехаў Сьцёпка. Чуць-чуць стала днець. Конік малы, зацяганы. Сыпка дарога, сьлед значан ледзь-ледзь, Дзень хмураваты, вятраны… Ехаў, даехаў Сьцяпан наканец, Грош апасьледні пакінуў, Лекаў набраў — і ганда маладзец! Валіць дамоў, бедачына. Валіць… Піліпаўкай, ведама ўсім, Дню лік — гадзіна, ня болей. Выехаў з горада — цёмна зусім, З конікам сам ён у полі. З поўначы сівер наскочыў сухі, Сьнегам стаў кідаць зласьліва; Шум ад завеі панёсься глухі, Пеклам і неба, і ніва… Конік Сьцяпанаў нага за нагой Пхнецца ў сьнягу па калені; Пройдзе і стане, трасе галавой; Пугу штораз чуе меней. Пхнуўся, цягнуўся, — нарэшце, як стаў, Далей ні кроку — трасецца. Як яго Сьцёпка ні гнаў-паганяў, Хоць ты забі — ані зь мейсца! Шорах па целе Сьцяпана пайшоў Страшныя родзяцца думы Шмат яшчэ вёрстаў дабрацца дамоў. Грозяць сьняжаныя шумы. Што тут рабіць? Конь ня хоча вязьці, Дома сын лекаў чакае… Кінуць каня? Пехатою ісьці? Жаль, ды і ночка ж такая! Ўсё ж сын мілей! — Лезе з санак Сьцяпан. Крыжам дарогу зазначыў; Цяжка на сэрцы, у вочах туман, Боскага сьвету ня ўбачыш… «Будзь здароў, косю! Хоць жаль мне цябе, — Хворы Сымонка чакае!» — Так шапнуў Сьцёпка — і ў поле брыдзе, Ў гурбах чуць ногі зьмяняе. Шоў ён, шоў дружна, а дзе і куды Зьбіўся, і сам тут ня ведаў; Сілы слабелі ад хуткай хады; Думкі аб сыне йшлі сьледам. Сьцісьне лякарства за пазухай ён, Шэпча малітву да Бога, I, хоць ня першы раз гэткі нагон, Крадзецца ў сэрцы трывога: Што, калі зьняў абрыдны яго блуд? Як тады выйсьці у вёску? «Сядзь, адпачні, — штось яму шэпча тут, — Вось дзе, пад гэту бярозку!» «Праўда, — падумаў, — пара аддыхнуць, Многа прайшоў ты, нябожа!» Сеў і мацуецца, каб не заснуць, — Ведаў, што стацца тут можа… Зьвіўся клубочкам і ціха сядзіць; Лёгкасьць на сэрцы такая… Толькі мяцеліца вые, шуміць, Песьні яму напявае: «Сьпі, мой Сьцяпанка, дзіцятка маё, Я тут тваёю ўжо паняй! Гэткай пасьцелі ня меў за жыцьцё, Ў гэткай — і конь твой, і сані. Сына сьпяшыш ты, сьляпы, ратаваць? Ну, і нашто ж гэтак рвацца?! Лёгка ж табе было век гараваць, З мачыхай-доляй змагацца? Я ашчасьліўлю, мой братка, цябе, Ўбачышся быццам у небе; Гора, бяда не падойдзе к табе, Думаць ня трэба аб хлебе. Сьпі! Знаю, крыўды ня раз зазнаў ты, Братам ня быў між братамамі. Я пашкадую цябе, сіраты, Буду галубіць сьнягамі… Меў жа прыпынак ты зносны калі, Гонячы быт свой цыганскі? Я з гулкай песьняй: „Ай, люлі-люлі!“ Спраўлю начлег табе панскі. Скончу я песеньку-байку сваю, Зоры пачнуць усьміхацца, Будуць глядзець на спакойнасьць тваю, Будуць табой уцяшацца!..» Гэтак над сонным завея пяе, Гэтак яго калыхала; І, што ж вы скажаце, людзі мае? — Сьцепку навекі прыспала. • • • • • • • • • • • • • • • • • • Зьбегла па гэтым дзён нешта са тры, Тры дні — а шмат даказалі: Ў Сьцёпкавай хаце удрух сталяры Дзьве дамавіны зьбівалі. Зь іх адну зьбілі для костак старых, Сына ў другую злажылі — I пахавалі па-божаму іх, Родных, навекі ў магіле. Сходзіўся ўдоўку пацешыць народ, Братнім слаўцом адзываўся: «Маеш адзін хоць расход і заход, Крыжам адным абышлася!»
Поделиться:
Популярные книги

Владеющий

Злобин Михаил
2. Пророк Дьявола
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Владеющий

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Дочь опальной герцогини

Лин Айлин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дочь опальной герцогини

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Рейдер 2. Бродяга

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рейдер
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.24
рейтинг книги
Рейдер 2. Бродяга

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста