Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

Даведнік, відаць, быў куплены ў букініста, вокладка была вельмі пашарпаная, на форзацы наклейка з імем прадаўца на Чарынг-Крос-роўд. Яна разгарнула кнігу на раздзеле, прысвечаным Белграду. Там была схема горада памерам на старонку, яна была ададраная ад карашка, але ніякіх паметак на ёй не было. Міс Уорэн прагледзела кожную старонку, прысвечаную Белграду, потым кожную пра Сербію, кожную пра дзяржавы, якія цяпер уваходзяць у склад Югаславіі, — нічога там не было асабліва прыметнага, апроч чорнай кляксы. Яна кінула б пошукі, калі б не знайшла кнігу ў такім месцы. Упарта, не давяраючы сваім вачам, яна ўпэўнівала сябе, што кніга была схавана нездарма, значыцца, у ёй павінна быць тое, што трэба было схаваць. Бегла праглядаючы старонкі і прытрымліваючы іх вялікім пальцам — яны клаліся няроўна

з-за мноства складзеных карт, — яна ўбачыла на адной старонцы нейкія лініі, кружочкі і трохкутнікі, накрэсленыя чарнілам паверх тэксту. Але ў тэксце ішла гаворка толькі пра нейкае невядомае мястэчка ў Малой Азіі, лініі ж маглі быць накрэмзаны няўмелай рукой дзіцяці з дапамогай лінейкі і цыркуля. Вядома, калі гэтыя лініі — нейкі код, толькі эксперт змог бы іх расшыфраваць. «Ён мяне перамог, — з нянавісцю падумала яна, прыводзячы ў парадак усё, што было ў чамадане, — тут нічога няма». Але ёй не захацелася класці «Бедэкер» назад на месца. Калі ён яго схаваў, у гэтай кнізе нешта не так. Рызыка ўжо і так была даволі вялікая, таму яна, не раздумваючы доўга, вырашыла яшчэ крыху рызыкнуць. Зачыніўшы чамадан, яна паклала яго назад на сетку, а «Бедэкер» засунула пад кофтачку і заціснула пад пахай — там можна было прытрымліваць яго збоку рукой.

Аднак вяртацца адразу на сваё месца было неразумна — яна можа сустрэць па дарозе доктара Цынера. Тут яна нагадала Куіна Сейвары, у якога збіралася ўзяць інтэрв'ю на вакзале. Твар яго быў ёй добра вядомы па фатаграфіях у «Татлеры», па карыкатурах у «Нью-Йоркеры», па накідах алоўкам у «Меркурыі». Блізарука прыплюснуўшы вочы, яна крадком глянула ўздоўж калідора, потым хутка пайшла па вагоне. У першым класе Куіна Сейвары шукаць не было чаго, але яна знайшла яго ў спальным вагоне другога класа. Уткнуўшыся падбароддзем у каўнер паліто, абхапіўшы рукою люльку, ён сачыў маленькімі бліскучымі вочкамі за тымі, хто праходзіў па калідоры. У кутку насупраць драмаў святар.

Міс Мейбл Уорэн адчыніла дзверы, увайшла ў купэ і села з упэўненым выглядам, не чакаючы запрашэння. Яна ведала, што прапануе гэтаму чалавеку тое, чаго ён сам прагне, — папулярнасць, а сама не атрымлівае нічога раўнацэннага ўзамен. Не было патрэбы звяртацца да яго лісліва, завабліваць яго намёкамі, як яна старалася завабіць доктара Цынера, бо яна магла абразіць Сейвары беспакарана, бо ад прэсы залежаў продаж яго кніг.

— Вы містэр Куін Сейвары? — спытала яна і краем вока ўбачыла, што святар глянуў на свайго суседа з павагай і цікаўнасцю. «Ну і ёлуп няшчасны, — падумала яна, — яго ўразіў тыраж у сто тысяч, а мы прадаём два мільёны — у дваццаць разоў болей людзей прачытаюць заўтра пра доктара Цынера». — Я карэспандэнт газеты «Кларыён». Хачу ўзяць у вас інтэрв'ю.

— Мяне гэта неяк застала неспадзеўкі, — сказаў містэр Сейвары, высунуўшы падбароддзе з-пад каўнера паліто.

— Не трэба хвалявацца, — звыкла вымавіла міс Уорэн. Яна выцягнула з сумачкі блакнот і адкрыла яго. — Толькі некалькі слоў ангельскім чытачам. Падарожнічаеце інкогніта?

— О не, не, — запярэчыў містэр Сейвары. — Я не належу да каралеўскай сям'і.

Міс Уорэн пачала пісаць.

— Куды вы едзеце?

— Ну, перш-наперш, у Канстанцінопаль, — сказаў містэр Сейвары з прамяністай усмешкаю, усцешаны цікавасцю да яго асобы. Але яе цікаўнасць ізноў перакінулася на «Бедэкер», на нядбайна накрэсленыя геаметрычныя фігуры. — Потым, магчыма, у Анкару, на Далёкі Ўсход, у Багдад, у Кітай.

— Пішаце кнігу падарожжаў?

— Ах, не, не! Мае чытачы чакаюць рамана. Ён будзе называцца «Паехалі за граніцу». Прыгода аднаго вясёлага кокні. Гэтыя краіны, іх цывілізацыі, — ён акрэсліў рукой кола ў паветры. — Германія, Турцыя, Аравія, яны будуць толькі фонам галоўнаму герою, уладальніку тытунёвай крамы ў Лондане. Разумееце?

— Вядома, разумею, — адказала міс Уорэн, хутка запісваючы: «Доктар Рычард Цынер, адзін з буйнейшых рэвалюцыйных дзеячаў пасляваеннага часу, у дарозе на радзіму, у Белград. Пяць гадоў усе лічылі яго забітым, аднак увесь гэты час ён жыў і працаваў настаўнікам у Ангельшчыне, чакаючы спрыяльных абставін». — «А якіх?» — разважала міс Уорэн.

— Ваша думка пра сучасную літаратуру? — спытала яна. —

Пра Джойса, Лоўрэнса і ўсіх іншых?

— Усё гэта мода, а яна, як вядома, мінае, — экспромтам адказаў містэр Сейвары, нібыта стварыў эпіграму.

— А як наконт Шэкспіра, Чосера, Чарльза Рыда [14] і іншых?

— А вось яны будуць жыць, — урачыста вымавіў містэр Сейвары.

— А багема? Што вы пра яе думаеце? Таверна Фіцроя? [15] — «Быў выпісаны ордэр на яго арышт, — пісала яна, — але яго нельга было выкарыстаць да заканчэння судовага працэсу. Калі суд закончыўся, доктар Цынер знік. Паліцыя арганізавала назіранне за ўсімі вакзаламі і спыняла кожны аўтамабіль. Нічога дзіўнага, што неўзабаве пайшлі чуткі, нібыта доктар Цынер быў забіты агентамі ўрада».

14

Ангельскі пісьменнік (1814–1884), аўтар гістарычных раманаў.

15

Папулярная ў 20-30-х гадах кавярня пісьменнікаў у Лондане, у арыстакратычным раёне Соха.

— Вы не прыхільнік эксцэнтрычнага адзення, чорнага брыля, аксамітнай курткі і г. д.?

— Думаю, што такія экстравагантнасці губяць пісьменнікаў, — сказаў містэр Сейвары. Цяпер ён адчуваў сябе ў сваёй талерцы і, працягваючы гаворку, крадком пазіраў на святара. — Я не паэт. Паэт — індывідуаліст. Ён можа апранацца як хоча, ён залежыць толькі ад сябе самога. Празаік залежыць ад іншых людзей, ён звычайны чалавек, які здольны выказваць свае думкі. Ён — назіральнік, — працягваў містэр Сейвары, усё болей уваходзячы ў ролю папулярнага пісьменніка. — Ён павінен усё бачыць навокал, а сам мусіць заставацца непрыкметны. Калі ж людзі пачынаюць яго пазнаваць, то яны нізавошта не будуць з ім шчырыя, а пачнуць несці рознае глупства, расказваць байкі, і ніякай карысці з гэтага яму не будзе.

Аловак міс Уорэн хутка крэмзаў паперу. Цяпер, калі яна выклікала яго на размову, яна магла спакойна ўсё абдумаць — яго адказы на пытанні былі зусім ёй непатрэбныя. Яе аловак выводзіў бессэнсоўныя закруткі, прыблізна падобныя да стэнаграфічнага запісу, — трэба было пераканаць містэра Сейвары, што яго выказванні запісваюцца поўнасцю. Але пад прыкрыццём гэтых крамзоляў — рысак, кружкоў і квадрацікаў — міс Уорэн паглыбілася ў роздум. Яна разважала над усім, што тычылася «Бедэкера». Выданне 1914 года, выдатна захаванае, ім амаль што не карысталіся, калі не браць у разлік раздзела, прысвечанага Белграду: схему горада так часта бралі ў рукі, што яна адарвалася.

— Пэўна ж, вы падзяляеце мае погляды? — з трывогай спытаў містэр Сейвары. — Яны маюць вялікае значэнне. Яны, на маю думку, — адзіныя крытэрыі сапраўднай літаратуры. Разумееце, можна прытрымлівацца гэтых поглядаў і адначасова пісаць кнігі, якія разыходзяцца тыражамі ў сотні тысяч.

Міс Уорэн, узлаваная, што перарвалі яе думкі, ледзь стрымалася, каб не запярэчыць: «Можа, вы лічыце, што і мы маглі б прадаваць два мільёны экземпляраў газеты, калі б пісалі толькі праўду?»

— Вельмі цікава, — сказала яна. — Публіцы гэта спадабаецца. А скажыце, калі ласка, на ваш погляд, які ваш асабісты ўклад у ангельскую літаратуру? — Яна падбадзёрыла яго лагоднай усмешкай і тыцнула ў яго алоўкам.

— Гэтае, бачыце, нехта іншы павінен вызначыць, але ж кожны спадзяецца… кожны імкнецца зрабіць што-небудзь, каб адрадзіць дух высакародства і цвярозага розуму ў сучаснай літаратуры. У ёй занадта многа самасузірання, самалюбства, надта многа жудаснага, змрочнага. Увогуле, свет — прыемнае месца, дзе жывуць смелыя людзі. — Кашчавая рука, якая трымала люльку, бездапаможна паляпвала па калене. — Трэба адрадзіць дух Чосера. — Па калідоры прайшла нейкая жанчына, і на імгненне ўся ўвага містэра Сейвары перакінулася на яе, ён нібыта паплыў услед за ёю, гайдаючыся ў такт са сваёй рукой. — Чосер, — паўтарыў ён. — Чосер. — І раптам імпэт яго згас на вачах у міс Уорэн, люлька ўпала на падлогу, і, нахіліўшыся падняць яе, ён гнеўна ўсклікнуў: — Гары яно ўсё гарам! Да д'ябла!

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Законник Российской Империи

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи

Имперский Курьер. Том 2

Бо Вова
2. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 2

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Вадбольский

Никитин Юрий Александрович
1. Вадбольский
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вадбольский

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Барон Дубов 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6