Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

— Уяві сабе, — без усякай цікавасці сказала Джанет Пардаў, — што ён адмовіцца гаварыць з табой.

Міс Уорэн разламала булачку.

— У мяне яшчэ ніколі не было няўдач.

— Ты сама прыдумаеш што-небудзь за яго?

— Не той выпадак. Гэта падыдзе Сейвары, а не яму. Я прымушу яго даць мне інтэрв'ю, — сказала яна злосна. — Любым спосабам. Пакуль мы едзем да Вены. У мяне ёсць амаль дванаццаць гадзін. — І дадала ў роздуме: — Кажа, што ён школьны настаўнік. Хто ведае? Выдатная будзе карэспандэнцыя. А куды ён едзе? Сказаў, што выходзіць у Вене. Калі праўда, то я выйду разам з ім. Калі спатрэбіцца, паеду з ім у Канстанцінопаль. Але ў гэта я не веру. Ён едзе дамоў.

— У турму?

— На суд. Хутчэй за ўсё ён давярае тым людзям. Яго заўсёды любілі ў трушчобах. Але ён дурань, калі лічыць, што яго там памятаюць. Пяць гадоў! Так доўга ніхто не памятае.

— Дарагая, як сумна ты на ўсё глядзіш.

Мейбл Уорэн з цяжкасцю прыходзіла ў сябе і вяртала цвярозы погляд на рэчы: кава плёскалася

ў яе кубку, столік крыху пагойдваўся, насупраць сядзела Джанет Пардаў. У такіх выпадках Джанет Пардаў звычайна незадаволена капыліла губкі, насуплівалася, спрачалася і злавалася, але цяпер яна ўпотай паглядала на жыда, які сядзеў за столікам з дзяўчынай, на думку Ўорэн, праставатай, але вясёлай і прываблівай. «А што да жыда, дык адзіная яго добрая якасць — маладосць і грошы, аднак гэтага хапае, каб прыцягнуць увагу Джанет», — з горыччу падумала Мейбл Уорэн, разумеючы, што гэта праўда.

— Ты ж ведаеш, што гэта — праўда, — сказала яна, усведамляючы, што гнеў яе марны. Шырокай, агрубелай рукой яна разламала яшчэ адну булачку. Яе хваляванне ўзмацнялася па меры таго, як яна ўсведамляла ўсю жахлівасць сваіх здагадак. — Ты пра мяне забудзеш праз тыдзень.

— Ну, вядома ж, не, дарагая. Паслухай, я табе ўсім абавязана.

Словы гэтыя не супакоілі Мейбл Уорэн. «Калі кахаеш па-сапраўднаму, — думала яна, — не думаеш, чым ты абавязана». Свет, як лічыла яна, падзяляецца на тых, хто жыве розумам, і тых, хто жыве пачуццямі. Першыя бяруць у разлік купленыя ім сукенкі, аплачаныя рахункі, але сукенкі з часам выходзяць з моды, а вецер падхоплівае рахункі са стала і зносіць іх прэч, і ў любым выпадку доўг будзе аплачаны пацалункам ці іншай якой ласкай. Аднак тыя, хто жыве розумам, пра ўсё забываюць, а тыя, хто жыве пачуццямі, помняць усё, яны не бяруць і не пазычаюць, яны плацяць нянавісцю ці любоўю. «Я адна з іх, — думала міс Уорэн, вочы яе напоўніліся слязьмі, а булачка засела ў горле. — Я адна з тых, хто кахае і помніць заўсёды, хто захоўвае вернасць мінуламу і носіць жалобныя гарнітуры і жалобныя павязкі на рукаве. Я нічога не забываю». Яе погляд слізгануў па дзяўчыне, што сядзела побач з тым мужчынам, — так стомлены матацыкліст з неадольным жаданнем пазірае на просценькі гатэль з пунсовымі фіранкамі на вокнах і марыць пра таннае піва, а потым ізноў едзе далей да шыкоўнага гатэля з музыкай і пальмамі. «Я загавару з ёю, яна зграбная, — падумала яна. — Зрэшты, нельга ж усё жыццё пражыць з грудным, падобным на музыку голасам, з статнай, як пальма, фігурай. Вернасць зусім не тое самае, што ўспаміны: можна забыць і заставацца верным, а можна памятаць і парушыць вернасць».

«Я кахаю Джанет Пардаў, я заўсёды буду кахаць Джанет Пардаў», — спрачалася яна сама з сабою. Джанет адкрыла ёй, што такое каханне, у самы першы вечар іх сустрэчы ў кінатэатры на Кайзер-Вільгельм-штрасе, і ўсё-такі, усё-такі… Абедзве яны тады адчулі агіду да акцёра, які выконваў галоўную ролю. Здарылася так, што Мейбл Уорэн гучным голасам па-ангельску выказала свае пачуцці ў напружанай цішыні цёмнай залы: «Мне агідныя такія распусныя мужчыны!» — і пачула словы згоды, вымаўленыя нізкім, музычным голасам. Аднак нават тады Джанет Пардаў пажадала даглядзець фільм да канца, да апошніх абдымкаў, да фінальнай завуаліяванай распусты. Мейбл Уорэн угаворвала яе пайсці і дзе-небудзь выпіць, але Джанет Пардаў сказала, што хоча даглядзець кінахроніку, і яны абедзве засталіся. Здаецца, у самы першы вечар выявіўся характар Джанет — потым з гэтым яе характарам давялося сутыкацца заўсёды: непазбежна даводзілася пагаджацца з ёю ва ўсім. Так было да ўчарашняга вечара, калі яна вырашыла вызваліцца ад Мейбл Уорэн.

— Не выношу жыдоў, — злосна вымавіла Мейбл Уорэн, нават не стараючыся панізіць голас.

І Джанет Пардаў, глянуўшы на Мейбл Уорэн вялікімі прамяністымі вачыма, пагадзілася:

— Гэтаксама і я, дарагая.

З раптоўным адчаем Мейбл Уорэн звярнулася да яе:

— Джанет, калі мяне не будзе побач, ці будзеш ты памятаць, як мы кахалі адна адну? Ты ж не дазволіш ніводнаму мужчыну дакрануцца да цябе?

Ёй было б прыемна пачуць пярэчанні, атрымаць магчымасць паспрачацца, прыводзіць доказы, нейкім чынам накласці пячатку на гэтую няўлоўную душу, аднак адзінае, чаго яна дачакалася, была згода, выказаная абыякавым тонам:

— Ну, вядома ж, дарагая. Хіба я магу?

Калі б Мейбл Уорэн абярнулася да люстры, убачыла б там сваё рэальнае аблічча, якое вярнула б ёй разважлівасць і цвярозы розум. «Ну, гэта не па мне, — разважала яна, — трэба знайсці задавальненне ў чым-небудзь прыгожым». Няма нічога добрага ў тым, каб думаць пра сябе, пра свае жорсткія валасы, пра чырвоныя павекі, пра мужчынскі немілагучны голас. Любы мужчына, нават самы звычайны жыд, быў ёй сапраўдным супернікам. Калі яна знікне з яе жыцця, прыгажуня Джанет Пардаў спакваля ператворыцца ў пустое месца, амаль не будзе існаваць, хоць і будзе па інерцыі спаць, есці, выклікаць захапленне. Аднак хутка яна зноў будзе сядзець у камфартабельным крэсле, крышыць пальцамі падсмажаны хлеб і казаць: «Ну, вядома, вы маеце рацыю. Я заўсёды адчувала гэта». Кубак задрыжаў у руцэ Мейбл Уорэн, кава пералілася цераз край і запэцкала ёй спадніцу, на якой ужо былі плямы ад тлушчу і піва. «Якая розніца, — цынічна падумала яна, — чым займаецца Джанет,

калі я пра гэта не ведаю. Якая розніца, калі яна дазволіць якому-небудзь мужчыне зацягнуць сябе ў ложак, калі яна зноў вернецца да мяне». Але апошняя думка прымусіла яе скалануцца ад душэўнага болю. «Наўрад ці Джанет вернецца да старой, непрыгожай, прыдуркаватай бабы, — разважала яна. — Джанет будзе расказваць яму пра мяне, пра два гады, праведзеныя са мною, пра тыя дні, калі мы былі шчаслівыя, пра тое, якія я ўчыняла ёй сцэны, нават пра вершы, якія я ёй прысвячала. А ён будзе насміхацца, і яна будзе насміхацца, і, смеючыся, яны лягуць у ложак. Лепей мне цвёрда вырашыць, што гэта канец, што яна ніколі не вернецца да мяне пасля адпачынку. Я ж нават не ведаю дакладна, ці сапраўды яна збіраецца наведаць дзядзьку. Ну, хопіць ужо, свет на ёй клінам не сышоўся, — думала міс Уорэн, крышачы булачку і з адчаем паглядаючы на свае недагледжаныя, нязграбныя рукі. — Вось, напрыклад, гэтая дзяўчынка, яна такая ж бедная, якой была Джанет у той вечар у кінатэатры; яна такая ж чароўная, як Джанет, — проста асалода гадзінамі сядзець і назіраць за кожным рухам цудоўнага цела Джанет: Джанет робіць прычоску, Джанет пераапранае сукенку, Джанет нацягвае панчохі, Джанет змешвае кактэйль. Але, магчыма, у гэтай дзяўчынкі значна болей розуму, хай сабе пасрэднага, але вострага».

— Дарагая, ты што, утрэскалася ў гэтае дзяўчо? — весела спытала Джанет.

Цягнік гайдануўся, і з грукатам уварваўся ў тунель, і вырваўся з яго, заглушыўшы адказ Мейбл Уорэн, схапіўшы яго, як сярдзітая рука выхоплівае ліст паперы, раздзірае яго і выкідвае шматкі, і толькі на адным з іх можна прачытаць слова «Назаўсёды», — таму ніхто, апроч Мейбл Уорэн, не зможа здагадацца, што яна сказала на самой справе: ці прысягнула захаваць вернасць назаўсёды, ці заявіла, што ніхто не зможа заставацца верным назаўсёды аднаму чалавеку. І калі цягнік ізноў выйшаў на сонечнае святло, заблішчалі кафейнікі, забялелі настольнікі і сурвэткі, за вокнамі былі відаць палі, на якіх пасвіліся каровы, а потым густы ельнік, — міс Уорэн забылася, што яна хацела сказаць, бо ўвага яе была ўжо на чалавеку, які ўваходзіў у рэстаран. Яна пазнала ў ім суседа Цынера. У гэты момант дзяўчына паднялася. Яна і яе спадарожнік гаварылі так рэдка, што міс Уорэн не магла зразумець, ці знаёмыя яны адно з адным наогул. Яна спадзявалася, што яны не ведаюць адно аднаго, бо ў галаве яе ўзнік план, які дасць ёй не толькі загаварыць з дзяўчынаю, але і дапаможа ёй раз і назаўсёды прыкаваць Цынера да першай паласы газеты — атрымаецца выдатнае распяцце.

— Да пабачэння, — сказала дзяўчына.

Мейбл Уорэн, сочачы за ёй поглядам спрактыкаванай назіральніцы, заўважыла, як яе спадарожнік уцягнуў галаву ў плечы, нібыта прысаромлены звычайны зладзюжка, які, прыўзняўшыся з лавы падсудных, нясмела пратэстуе супраць несправядлівага прыгавору і робіць гэта хутчэй па звычцы, чым ад сапраўднага ўсведамлення несправядлівасці. Неспрактыкаваны назіральнік мог бы па іх тварах падумаць, што гэтая пара пасварылася, але Мейбл Уорэн разбіралася ў гэтым лепей.

— Я ўбачу вас яшчэ? — спытаў жыд, і дзяўчына адказала:

— Калі захочаце мяне ўбачыць, вы добра ведаеце, дзе мяне знайсці.

— Да пабачэння. У мяне ёсць свае справы, Джанет, — сказала Мейбл Уорэн, і яна пайшла следам за дзяўчынай з вагона-рэстарана цераз хісткі пераход паміж вагонамі, які гойдаўся з боку на бок, спатыкаючыся і трымаючыся рукой за сцены. Занятая распрацоўкай бліскучай аперацыі, яна ўжо не зважала на галаўны боль. Калі яна гаварыла, што ў яе ёсць свае справы, яна не маніла, у яе ўжо выспела бліскучая ідэя, і яе галава зараз была падобная на залітую святлом залу ў гуле зачараванага натоўпу. Усё сышлося як трэба — гэта яна добра ўсведамляла, і адразу пачала прыкідваць, якое месца ў газеце могуць даць ёй у Лондане: раней яна ніколі не друкавалася на першай паласе. У іх ёсць матэрыялы пра канферэнцыю па ўсеагульным раззбраенні, арышт пэра за растрату і жаніцьба баранета на дзяўчыне з амерыканскага вар'етэ. Ніводзін з гэтых матэрыялаў не належаў да разраду надзвычайных: перад тым як адправіцца на вакзал, яна прагледзела тэлеграфную стужку агенцтва «Навіны». «Канферэнцыю па агульным раззбраенні і дзяўчыну з вар'етэ паставяць на заднюю паласу, калі няма паведамлення пра вайну ці пра смерць караля, мой матэрыял будзе галоўны на першай паласе», — думала яна. Не зводзячы вачэй з дзяўчыны, якая ішла наперадзе, яна ўявіла сабе доктара Цынера, стомленага, у пашарпанай, старамоднай вопратцы, з высокім каўнерам і вузкім туга завязаным гальштукам, — ён сядзіць у кутку свайго купэ, абхапіўшы рукамі калені, а яна меле лухту яму наконт Белграда. «Доктар Цынер жыве», — прыкідвала яна, прыдумваючы загалоўкі. — Не, гэта не падыдзе, ужо мінула пяць гадоў, і не ўсе памятаюць яго прозвішча. «Чалавек-загадка вяртаецца»… «Як доктар Цынер пазбег смерці»… «Толькі ў нашай газеце»…

— Мілая дзяўчына! — задыхаючыся, паклікала яна, ухапіўшыся за парэнчы, — было відаць, што яе палохае чарговы пераход: грукатанне металу і скрыгат буфераў.

Голасу яе не было чуваць, таму яна мусіла была зноў паўтарыць свой зварот, гукнуўшы дзяўчыну на ўвесь голас. Гэты гучны вокрык не пасаваў да ролі, якую яна ўзяла на сябе: пажылая жанчына, у якой перахапіла дыханне. Дзяўчына азірнулася і падышла да яе. На яе прастадушным тварыку, бледным і засмучаным, можна было лёгка прачытаць усе яе пачуцці.

Поделиться:
Популярные книги

Перекресток

Сфинкс
Проект «Поттер-Фанфикшн»
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Перекресток

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Младший сын князя. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 4

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!