Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

— Убачымся ў Вене.

Калі міс Уорэн выйшла, доктар Цынер нахіліўся за газетай і зачапіў рукавом пустую шклянку, яна ўпала на падлогу і разбілася. Далонь яго легла на газету, а ён утаропіўся ў разбітую шклянку, не маючы сілы сабрацца з думкамі, не маючы сілы вырашыць, што ж яму рабіць далей — ці падняць газету, ці пазбіраць вострыя чарапкі. Потым ён паклаў акуратна складзеную газету на калені і заплюшчыў вочы. Падрабязнасці той карэспандэнцыі, якую прачытала міс Уорэн, азмрочвалі яго душу. Ён ведаў кожны паварот лесвіцы на паштамце, мог дакладна ўявіць сабе, дзе была пабудавана барыкада. «Яны разгубіліся, ідыёты», — падумаў ён, імкнучыся выклікаць у сябе нянавісць да тых людзей, якія знішчылі яго надзеі. А з імі разам зруйнавалі і яго самога. Яны кінулі яго ў пустым будынку, дзе ніхто не хацеў жыць, бо ў пакоях зрэдку чуліся галасы людзей, што жылі там раней, і сам доктар Цынер апошнім часам ператварыўся ў прывід.

Калі часам чыйсьці твар зазіраў у акно, ці чыйсьці голас даносіўся з верхняга паверха, ці шамацеў дыван, гэта мог быць прывід доктара Цынера — усе пяць

змарнаваных гадоў ён шукаў магчымасць вярнуцца да рэальнага жыцця, ён пракладаў сабе шлях, абыходзячы вуглы партаў, стаяў, як прывід, перад класнай дошкаю і вучнямі-неслухамі, кленчыў на набажэнстве, хоць у ранейшым жыцці ў бога не верыў, і маліў бога разам з шматгалосым натоўпам багаславіць яго, адпусціць яго душу на пакаянне.

Часам здавалася, што прывід здольны вярнуцца да жыцця, бо ён ведаў, што і ў выглядзе здані ён можа адчуваць душэўныя пакуты. У гэтай здані былі ўспаміны, ён мог згадаць таго доктара Цынера, якога так любіў просты народ, што ўлады мусілі былі наняць забойцу, каб прастрэліць яму галаву з рэвальвера. Успамінамі пра гэтую падзею ён вельмі ганарыўся: неяк ён сядзеў у піўной, у тым куточку парку, які асабліва любілі беднякі, і пачуў стрэл, які разбіў люстра за яго спінай. Ён высока ацаніў гэты стрэл, як пераканаўчае пацвярджэнне гарачай любові да яго беднякоў. Але прывід Цынера, які знаходзіў надзейны прытулак, калі ўсходні вецер дзьмуў уздоўж берага і шэрае мора шпурляла гальку, навучыўся аплакваць гэтыя ўспаміны, а потым вяртацца ў школьны будынак з чырвонай цэглы, да гарбаты і вучняў, якія ўтыкалі ў яго вышчарбленыя стрэлы пакут. Пасля вячэрні, звыклых гімнаў і поціскаў рук прывід Цынера зноў дакрануўся да плоці Цынера — гэты дотык быў адзінае, што прыносіла яму душэўны спакой. Цяпер не засталося нічога іншага, як выйсці ў Вене і вярнуцца назад. Праз дзевяць дзён тыя самыя галасы школьнікаў запяюць: «Божа, даруй нам тваё багаславенне. Нам, што зноў сабраліся тут».

Доктар Цынер перагарнуў старонку газеты і крыху пачытаў. Самым моцным пачуццём да гэтых блытанікаў была зайздрасць: ён не мог ненавідзець, калі прыгадваў падрабязнасці, якія ніводзін карэспандэнт не палічыў патрэбным прывесці: чалавек, які стрэліў, выкарыстаўшы свой апошні патрон, а потым яго праткнулі штыхом каля сарціравальнай залы, быў ляўко, ён любіў журботную музыку Дэліуса, кампазітара, які не верыў ні ўва што, апроч смерці. А ў другога, таго, што выскачыў з акна трэцяга паверха тэлефоннай станцыі, была жонка, скалечаная і аслеплая пасля аварыі на фабрыцы; ён кахаў яе, але неяк маркотна, без асаблівага імпэту, часта здраджваў ёй.

«Ну, што мне засталося рабіць?» Доктар Цынер адклаў газету і пачаў хадзіць па купэ: тры крокі да дзвярэй, тры крокі да акна, туды і назад. Падалі рэдкія камякі снегу, але вецер гнаў іх назад, міма акна, у дым паравоза, і нават тады, калі шлапкі снег наліпаў да акна, ён быў ужо шэры, як шматкі газеты. Але футаў на шэсцьсот вышэй, на пагорках, схілы якіх спускаліся да палатна чыгункі ў Нейемаркеце, снег быў падобны да клумбаў белых кветак. «Калі б яны крыху пачакалі, калі б яны толькі пачакалі!» — думаў доктар Цынер, і ў думках ён вяртаўся да загінуўшых, да тых, хто выжыў і павінен быў паўстаць перад судом. Ён зразумеў, што лёгкага выйсця з гэтага становішча яму няма, і гэта так узрушыла яго, што ён усхвалявана прашаптаў: «Я павінен ехаць да іх». — «Ну, і які ў гэтым сэнс?» ён ізноў прысеў і распачаў спрэчку сам з сабой, даводзячы, што такі ўчынак дасць рэальную карысць. «Калі я здамся і паўстану перад судом разам з імі, свет прыслухаецца да майго апошняга слова так, як ніколі не стаў бы слухаць мяне, калі б я быў у бяспецы ў Ангельшчыне». Рашэнне, да якога ён прыйшоў, падбадзёрыла яго, надзея мацнела. «Яны паўстануць, каб уратаваць мяне, хоць і не паўсталі ў імя выратавання іншых», — думаў ён. Прывід Цынера зноў рабіўся зямной істотай, і цёплыя пачуцці растапілі застылую адлучанасць ад жыцця.

Але шмат чаго трэба абдумаць. Перш за ўсё трэба адчапіцца ад карэспандэнткі. Ён павінен увінуцца ад яе ў Вене, тут асаблівых цяжкасцей ён не бачыў: цягнік прыходзіць не раней дзевяці гадзін, а яна, напэўна, да гэтага позняга для яе часу нап'ецца. Ён перасмыкнуўся ад холаду і ад думкі пра далейшыя размовы з гэтай небяспечнай жанчынай, ад яе хрыплага голасу. «Ну што ж, у яе джала вырвана, — падумаў ён, беручы ў рукі «Бедэкер» і не ўтрымаўшы газету, якая склізганула на падлогу. — Пэўна, яна ненавідзіць мяне, цікава — за што? Відаць, тут крыецца нейкая незразумелая прафесійная гордасць. Мне, бадай, трэба вярнуцца ў сваё купэ». Але, дайшоўшы да купэ, ён працягваў хадзіць па калідоры, заклаўшы рукі за спіну, з «Бедэкерам» пад пахай, захоплены думкай пра тое, што гады жыцця, калі панавала здань, скончыліся. «Я зноў жывы, — думаў ён, — бо я ўсведамляю, разумею, што, хутчэй за ўсё, мяне чакае смерць, амаль напэўна: наўрад ці мне зноў дадуць магчымасць пазбегнуць яе, калі я пачну абараняць сябе і астатніх хай сабе нават і анёльскімі прамовамі». Знаёмыя твары паварочваліся да яго, калі ён праходзіў міма, але нікому не ўдалося спыніць яго роздум. «Мне страшна, — паўтараў ён сабе з радасцю, — мне страшна».

2

— Вы той самы Куін Сейвары? — спытала Джанет Пардаў.

— Так, — сказаў містэр Сейвары. — Другога я не ведаю.

— «Развясёлая віхура»?

— «Развясёлае жыццё», — рэзка паправіў яе містэр Сейвары. — «Развясёлае жыццё». — Ён узяў яе пад руку і павёў па калідоры. — Якраз наспеў час выпіць шэры. Падумаць толькі, вы сваячка той жанчыны, якая брала ў мяне інтэрв'ю. Дачка? Пляменніца?

— Ну, не зусім сваячка, — адказала Джанет Пардаў. —

Яе кампаньёнка.

— А вось гэтая роля вам зусім не пасуе. — Пальцы містэра Сейвары моцна паціснулі ёй руку. — Вам трэба знайсці іншую працу. Вы надта маладая. Гэта пашкодзіць вашаму здароўю.

— Вы маеце рацыю, — сказала Джанет Пардаў, на хвілінку спыніўшыся ў канцы калідора і кінуўшы на яго погляд, поўны захаплення.

Міс Уорэн пісала пісьмо, аднак заўважыла, як яны прайшлі міма. На каленях у яе быў блакнот, аўтаручка скакала па паперы, крэмзаючы яе і пырскаючы чарнілам.

«Дарагі кузен Кон, — пісала яна. — Пішу табе пісьмо проста таму, што няма чаго рабіць. Пішу ва Ўсходнім экспрэсе, але да Канстанцінопаля я не паеду, выходжу ў Вене. Аднак пра гэта другім разам. Ці можаш ты купіць мне пяць ярдаў шаўковага аксаміту на парцьеры ружовага колеру? Я зноў збіраюся рабіць рамонт у кватэры, пакуль няма Джанет. Яна едзе ў гэтым самым цягніку, але мы расстанемся ў Вене. Добры занятак я сабе прыдбала — паляваць на ненавіснага старыкана амаль па ўсёй Эўропе. «Развясёлае жыццё» ў гэтым цягніку, але ж ты, вядома, не вялікі ахвотнік да кніг. А яшчэ ёсць даволі міленькая танцоўшчыца Корал, якую я хацела б мець сваёй кампаньёнкай. Усё ніяк не магу вырашыць, рамантаваць кватэру ці не. Джанет сказала, што едзе ўсяго на тыдзень. Ні ў якім разе не плаці болей, як па восем адзінаццаць за ярд. Мне, думаю, прыдасца і блакітны, але ні ў якім разе не сіні, вядома. Чалавек, якога я ўзгадала, — пісала міс Уорэн, кідаючы позіркі на Джанет Пардаў і крэмзаючы пяром, — лічыць, што ён разумнейшы за мяне, аднак ты ведаеш, Кон, не горш за мяне, што я магу абвесці вакол пальца любога, хто так думае. Джанет — сцерва. Я збіраюся ўзяць новую кампаньёнку. У гэтым цягніку едзе маленькая актрыса, яна б мне падышла. Паглядзеў бы ты на яе, Кон, — цудоўная фігурка, а ножкі зграбныя. Усё-такі я думаю, што трэба прывесці кватэру да ладу. Вось яшчэ што. Можаш даць за той аксаміт на парцьеры дзесяць-адзінаццаць, але не болей. Магчыма, я паеду да Белграда, так што пачакай, пакуль я не напішу табе яшчэ. Джанет, здаецца, заляцаецца да гэтага тыпа Сейвары, але я магу яму зладзіць «развясёлае жыццё», калі захачу. Да пабачэння, беражы сябе. Перадавай прывітанне Эліс. Спадзяюся, яна лепей даглядае цябе, чым мяне Джанет. Табе заўсёды болей шанцавала, чым мне, але калі ўбачыш Корал… Богам прашу, не забудзься пра гэты аксаміт на парцьеры. З любоўю да цябе, Мейбл. Р.S. Да цябе ўжо дайшлі весткі, што дзядзька Джон раптоўна памёр амаль каля майго парога?»

Пяро міс Уорэн скончыла пісьмо вялізнай кляксай. Яна абвяла яе тоўстай лініяй і напісала: «Прашу прабачэння». Потым выцерла пяро спадніцай і націснула званок, каб выклікаць афіцыянта. У роце ў яе страшэнна перасохла. Яна пакутавала ад смагі.

Корал Маскер крыху пастаяла на калідоры, назіраючы за Майетам і разважаючы, наколькі сур'ёзнай была прапанова Мейбл Уорэн. Майет сядзеў, нахіліўшы галаву над стосам папер, аловак яго бегаў уверх і ўніз па слупках лічбаў, увесь час вяртаючыся да адной. Потым ён паклаў аловак і абхапіў галаву рукамі. На імгненне яна адчула да яго спагаду і адначасова ўдзячнасць. Калі не было відно яго праніклівага позірку, ён быў падобны да вучня, які шчыраваў над хатнім заданнем, якое ніяк не выходзіла. Яна заўважыла, што ён зняў пальчаткі, каб было зручней трымаць аловак, і яго пальцы ссінелі ад холаду; нават яго шыкоўнае футра здавалася ёй вартым жалю — ад яго не было ніякай карысці. Футра не дапамагло яму рашыць задачкі ці сагрэць яго пальцы.

Корал адчыніла дзверы і ўвайшла ў купэ. Ён узняў вочы і ўсміхнуўся ёй, не спыняючы працы. Ёй карцела адабраць у яго працу, падказаць яму правільнае рашэнне і папярэдзіць. «А хто яму дапамог? Маці? Сястра? Вядома ж, не такая далёкая сваячка, як стрыечная сястра», — разважала яна, прысаджваючыся на лаўку. Натуральнасць яе маўчання сведчыла пра тое, якія яны блізкія адно да аднаго.

Калі ёй надакучыла сачыць праз акно за снегападам, яна загаварыла з ім:

— Вы сказалі, што я магу сюды прыходзіць, калі захачу.

— Вядома.

— Я пачувала сябе проста свіннёй, — раптам пайшла, нават не падзякаваўшы вам. Вы праявілі да мяне такую дабрыню ўчора ўвечары.

— Я не мог уявіць сабе, што вы застанецеся сам-насам з тым мужчынам, калі вам зрабілася дрэнна, — сказаў ён, нецярпліва пастукваючы алоўкам. — Вам патрэбны быў добры сон.

— Аднак усё-такі чаму вы праяўляеце да мяне такую цікавасць?

І пачула фатальны няўхільны адказ:

— Мне здаецца, што я вас вельмі добра ведаю.

Ён адразу ж вярнуўся да працы, калі б не яе маркотнае маўчанне. Яна разумела, што ён заклапочаны, здзіўлены і крышку збянтэжаны. «Ён падумаў, што я хачу прымусіць яго пераспаць са мной, — падумала яна і адразу ж спыталася ў сябе: — А ці хачу я? Ці хачу сапраўды?» Калі б ён крыху ўзлахмаціў ёй валасы, хутка расшпіліў сукенку, прыпаў губамі да яе грудзей, дык зрабіўся б ва ўсім падобны да тых іншых маладых людзей, якіх яна ведала. «Я ў даўгу перад ім, і мне трэба гэта яму дазволіць», — думала яна, але вопыт іншых жанчын ізноў нагадаў ёй пра тое, што гэтага не хопіць, каб аплаціць доўг цалкам. «Аднак як жа мне аплаціць гэты доўг, — разважала яна, — калі ён не патрабуе ніякай платы?» Але сама па сабе толькі думка пра тое, каб заняцца гэтай невядомай ёй справай, калі яна не п'яная, як, на яе думку, бываюць п'яныя іншыя жанчыны, не адчуваючы палымянай страсці, а проста з пачуцця ўдзячнасці, — кідала яе ў холад, мацнейшы, чым ад выгляду снегу, што валіў за акном. Яна нават не ведала, як сябе паводзіць, ці застацца з ім на ўсю ноч, ці трэба здымаць з сябе ўсё ў гэтым халодным купэ. Але тут жа пачала суцяшаць сябе, што ён, як усе іншыя яе знаёмыя, задаволіцца малым, ён проста вельмі шчодры.

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

"Сломанная подкова" Таверна у трёх дорог

Скор Элен
1. Попаданка в деле
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сломанная подкова Таверна у трёх дорог

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Ваше Сиятельство 10

Моури Эрли
10. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 10

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8