Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

— Ну, перш за ўсё, якія ў вас планы? — спытала міс Уорэн. — Мне здаецца, што вы ў многім залежыце ад трушчоб.

Ён пахітаў галавой:

— Я ні ад каго не залежу.

— Вы кіруеце ўсім?

— Я тут самы маленькі чалавек.

Міс Уорэн зласліва стукнула сябе па калене.

— Мне трэба дакладныя адказы. — І зноў пачула:

— Я вам нічога не скажу.

«Ён выглядае на ўсе семдзесят гадоў, а не на пяцьдзесят шэсць, — падумала яна, — ён пачынае глухнуць, не разумее, што я кажу». Яна была вельмі паблажлівая, яна была ўпэўненая, што перад ёй — не ўвасабленне поспеху, а хутчэй няўдачы, а няўдачніку яна магла дараваць многае, з ім яна магла быць спагадлівай і лагоднай, магла падбадзёрыць яго адрывістымі словамі, падобнымі да ціхага ржання, як толькі няўдачнік пачынаў гаварыць. Слабы чалавек часам ішоў ад яе перакананы, што яна яго найлепшы сябра. Яна нахілілася і паляпала доктара Цынера па калене, надаўшы сваёй

усмешцы ўсю прыязнасць, на якую яна толькі была здатная.

— Тут мы з вамі заадно, доктар. Хіба вы не разумееце? Паслухайце, мы можам вам дапамагчы. «Грамадская думка» — вось як называюць яшчэ «Кларыён». Я ведаю, вы баіцеся, што мы не вытрымаем, што мы надрукуем карэспандэнцыю пра вас заўтра і ўрад будзе папярэджаны. Аднак абяцаю вам, мы не апублікуем ніводнага слова, нават не заікнёмся, пакуль вы не пачняце ваш спектакль. Толькі тады я буду мець права надрукаваць на самым лепшым месцы ў газеце: «Гісторыя доктара Цынера, расказаная ім самім. Выключна для «Кларыёна». Ну, хіба гэта не пераканаўча?

— Мне няма чаго сказаць.

Міс Уорэн зняла руку з калена. «Няўжо гэты няшчасны ёлупень думае, што ён зможа паўстаць паміж мной і прыбаўкай чатырох фунтаў у тыдзень, паміж мной і Джанет Пардаў», — разважала яна. Гэты стары ўпарты дурань, што сядзеў насупраць, зрабіўся для яе ўвасабленнем усіх мужчын, якія квапяцца на яе шчасце: сваімі грашыма і дробязнымі падачкамі яны ўлагоджваюць Джанет, здзекуюцца з таго, што жанчыны здатныя па-сапраўднаму кахаць адна адну. Але гэтае ўвасабленне мужчыны было пад маёй уладай, яна здольная знішчыць ушчэнт гэтае ўвасабленне. Кромвель разбіваў на друзачкі статуі, — гэта не было бяссэнсавым актам вандалізму. Нейкая сіла Багародзіцы перадавалася і яе статуі, а калі галава ў яе была адбітая, не ставала ўжо рукі і нагі, абламаныя былі сем мячоў, якія ўтыкаліся ў яе цела, то пачалі ставіць меней свечак і чытаць меней малітваў каля яе алтара. Калі хоць адзіны мужчына — доктар Цынер, напрыклад, — будзе дашчэнту знішчаны жанчынай, дык меней маладзенькіх дурніц, накшталт Корал Маскер, будуць верыць у сілу і спрыт мужчын. Аднак зважаючы на яго ўзрост і на тое, што ў нос ёй тхнуў смурод, які зыходзіць ад няўдачніка, яна дала яму яшчэ адзін шанец.

— Няма чаго?

— Няма чаго.

Міс Уорэн злосна засмяялася яму ў твар.

— Вы ўжо расказалі мне шмат чаго істотнага. — Гэтыя словы не зрабілі на яго ніякага ўражання, і яна пачала тлумачыць яму павольна і падрабязна, нібыта мела справу з разумова адсталым чалавекам: — Мы прыязджаем у Вену ў восем сорак вечара. Да дзевяці гадзін я ўжо патэлефаную ў сваю кантору ў Кёльне. Яны перададуць маю карэспандэнцыю ў Лондан да дзесяці. Матэрыял у першы лонданскі выпуск не паступае ў тыпаграфію да адзінаццаці. Нават калі паведамленне затрымаецца да трох гадзін раніцы, можна яшчэ перарабіць першую паласу. Маю карэспандэнцыю будуць чытаць у Лондане ў час снедання. Да дзевяці раніцы рэпарцёр кожнай лонданскай газеты будзе каля будынка ўрада Югаславіі. Заўтра ў першай палове дня гэты матэрыял прачытаюць у Белградзе, а цягнік прыйдзе туды не раней шостай увечары. Астатняе ўявіць няцяжка. Падумайце пра тое, што я змагу расказаць. Доктар Цынер, вядомы бунтар-сацыяліст, які пяць гадоў таму ўцёк з Белграда пад час суду над Камнецам, вяртаецца на радзіму. У панядзелак ён сеў на Ўсходні экспрэс у Остэндэ, цягнік прыбывае ў Белград сёння ўвечары. Лічаць, што яго прыезд звязаны з узброеным паўстаннем на чале з сацыялістамі, якое пачнецца ў раёне трушчоб, дзе ніколі не згасала памяць пра доктара Цынера. Магчыма, будзе зроблена спроба захапіць вакзал, паштамт і турму. — Міс Уорэн зрабіла кароткую паўзу. — Вось такую гісторыю я адпраўлю тэлеграфам. Але калі вы дадзіце якія-небудзь дадатковыя звесткі, я папрашу іх прытрымаць маю карэспандэнцыю, пакуль вы не дазволіце надрукаваць яе. Я прапаную вам сумленную здзелку.

— Кажу вам, што я выходжу ў Вене.

— Я вам не веру.

Доктар Цынер глыбока ўздыхнуў, разглядваючы праз акно шэраг заводскіх труб і вялізны чорны металічны цыліндр на фоне шэрага, з водбліскамі, неба. Купэ напоўнілася пахам газы. На невялікіх агародных дзялянках, нягледзячы на атручанае паветра, расла капуста, вялізныя качаны блішчалі ад інею.

— У мяне няма падстаў баяцца вас, — сказаў ён вельмі ціха, і ёй давялося нахіліцца наперад, каб разабраць яго словы.

Голас яго гучаў прыглушана, але ён быў упэўнены ў сабе, і яго спакой дзейнічаў ёй на нервы. Яна абуралася ўсхвалявана і злосна, нібыта перад ёю быў злачынец на лаве падсудных — чалавек, які толькі што плакаў уголас, схаваўшыся за пальмай у вазоне, і раптам выявілася, што ў яго яшчэ ёсць патаемная крыніца сілы.

— Я магу зрабіць з вамі ўсё, што захачу.

— Здаецца, пойдзе снег, — павольна вымавіў доктар Цынер. Цягнік упаўзаў у Нюрнберг, і ў агромістых паравозах, што стаялі абапал, адлюстроўвалася поўнае вільгаці сталёвае неба. —

Не, вы нічым не зможаце пашкодзіць мне. — Яна пастукала пальцам па «Бедэкеры», і ён сказаў з лёгкім гумарам: — Пакіньце яго сабе на памяць пра нашу сустрэчу.

Тут яна канчаткова ўсвядоміла, што тое, чаго яна баялася, спраўдзілася: ён выслізнуў ад яе. Разлютаваная, яна ўтаропілася ў яго. «Калі б толькі я магла зрабіць яму хоць якую-небудзь шкоду», — злосна падумала яна, нібыта ўбачыўшы ў люстры за яго спінай сваю ўдачу ў вобразе Джанет Пардаў, якая адыходзіла прэч, прыгожая і вольная, па доўгіх вуліцах і холах шыкоўных гатэляў. «Калі б я толькі магла зрабіць яму хоць якую-небудзь шкоду».

Яе яшчэ болей узлавала тое, што ў яе адняло мову, а доктар Цынер па-ранейшаму валодаў сабой. Ён падаў ёй газету і спытаў:

— Вы чытаеце па-нямецку? Тады прачытайце вось гэта.

Увесь час, пакуль цягнік стаяў на вакзале ў Нюрнбергу, доўгія дваццаць хвілін, яна прасядзела, утаропіўшыся ў газету. Паведамленне, апублікаванае ў ёй, ушчэнт раззлавала яе. Яна думала знайсці там навіны пра якое-небудзь незвычайнае дасягненне, пра адрачэнне якогась караля, пра дзяржаўны пераварот, пра патрабаванне народа вярнуць доктара Цынера — гэта дазволіла б яму даць ёй інтэрв'ю ў паблажлівым тоне. Тое, што яна прачытала, уразіла яе болей за ўсё — паражэнне паўстання ў Белградзе: ён зусім вызваляўся з-пад яе ўлады. Шмат разоў яе абводзілі вакол пальца тыя, хто дасягнуў поспеху, але ніколі — той, хто пацярпеў паражэнне.

«Узброенае паўстанне камуністаў у Белградзе, — чытала яна. — Учора позна ноччу банда ўзброеных камуністычных бунтаўшчыкоў зрабіла спробу захапіць вакзал і турму ў Белградзе. Паліцыя была заспета знянацку, і амаль тры гадзіны бунтаўшчыкі бесперашкодна ўтрымлівалі галоўны паштамт і таварны склад. Сёння ўся тэлеграфная сувязь з Белградам была перапынена да раніцы. Аднак а другой гадзіне наш прадстаўнік у Вене гаварыў па тэлефоне з палкоўнікам Хартэпам, начальнікам паліцыі, і даведаўся, што парадак у горадзе адноўлены. Колькасць паўстанцаў была нязначная, і ў іх не было сапраўднага правадыра, іх напад на турму адбілі ахоўнікі, а пасля гэтага некалькі гадзін яны заставаліся ў будынку паштамта, не праяўляючы ніякай актыўнасці, відаць, спадзяваліся, што жыхары раёнаў, населеных беднякамі, прыйдуць ім на дапамогу. Тым часам урад змог паслаць дадатковыя падмацаванні паліцыі, і з дапамогай узвода салдат і дзвюх палявых гармат паліцэйскія адбілі паштамт пасля асады, якая працягвалася не болей чвэрці гадзіны». Гэтае кароткае паведамленне было надрукавана буйным шрыфтам, а ніжэй, дробным шрыфтам, давалася падрабязнае апісанне ўзброенага паўстання.

Міс Уорэн сядзела, утаропіўшыся ў газету, яна крыху насупілася і адчувала, што ў яе перасохла ў горле. Доктар Цынер растлумачыў:

— Яны выступілі на тры дні раней.

— А чым бы вы ім дапамаглі? — агрызнулася міс Уорэн.

— Людзі з трушчоб пайшлі б за мной.

— Яны даўно забыліся пра вас. Пяць гадоў — гэта процьма часу. Маладыя людзі былі яшчэ дзеці, калі вы ўцяклі.

«Пяць гадоў!» — падумала яна, уяўляючы, як яны няўхільна наваляцца на яе ў будучым, дні, падобныя на бясконцыя дажджы ў сырую зіму. У думках перад ёю паўстаў твар Джанет Пардаў, устрывожанай першымі маршчынамі, першымі сівымі валасамі альбо тым, у што ператвараецца яе гладкая пасля пластычнай аперацыі скура і чорныя пафарбаваныя валасы, сівыя карані якіх вылазяць кожныя тры тыдні.

— Што вы зараз збіраецеся рабіць? — спыталася яна, і яго хуткі і лаканічны адказ: «Я выходжу ў Вене», — выклікаў у яе падазрэнне. — Вось і добра, выйдзем разам і пагутарым далей. Цяпер ужо ў вас не будзе пярэчанняў супраць інтэрв'ю. Калі вам спатрэбяцца грошы, наша бюро ў Вене пазычыць вам. Яна адчувала, што ён глядзіць на яе больш пільна, чым раней.

— Там, пэўна, можна будзе пагаварыць, — павольна сказаў ён.

Зараз яна была ўпэўнена, што ён гаворыць няпраўду. «Ён збіраецца заблытаць след», — думала яна, але намеры яго адгадаць было цяжка. Яму трэба выйсці ў Вене ці ў Будапешце, далей ехаць было б даволі небяспечна. Але тут яна ўспомніла яго на судовым працэсе над Камнецам: цвёрда ўпэўнены ў тым, што ніякія прысяжныя не асудзяць генерала, ён усё-такі даў свае небяспечныя, але дарэмныя паказанні ў той час, як Хартэп чакаў яго з ордэрам на арышт. «Яму хопіць дурасці, каб пайсці на ўсё», — разважала яна, і ёй прыйшло ў галаву, што, пэўна, пад маскай спакойнага чалавека ён ужо ў думках на лаве падсудных разам са сваімі аднадумцамі і прамаўляе апошняе слова, не зводзячы вачэй з перапоўненай галерэі. «Калі ён паедзе далей, — вырашыла яна, — я паеду з ім. Я свайго даб'юся. І дастану пра яго матэрыял». Аднак яна адчула дзіўную слабасць і няўпэўненасць у сабе — яна ж не магла болей пагражаць яму. Глыбокі стары, ён быў пераможаны, загнаны ў кут. На пыльнай падлозе валялася газета, і ўсё-такі ён атрымаў перамогу. Сочачы за тым, як яна выходзіць з купэ, забыўшыся пра «Бедэкер», ён адказаў маўчаннем на яе развітальныя словы:

Поделиться:
Популярные книги

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Восхождение Примарха 3

Дубов Дмитрий
3. Восхождение Примарха
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восхождение Примарха 3

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2