Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Пасьля перамогі Расеі ў вайне з Францыяй і далучэньня да Расеі паводле пастановы Венскага кангрэсу ў 1815 г. большай часткі Польшчы (Каралеўства Польскага) на правох аўтаноміі перадавыя рубяжы былі перанесеныя на мяжу з Прусіяй і Аўстрыяй ― у раёны Каліша, Чанстаховы і Сандаміра, але для імпэрскага ўраду Расеі тэрыторыя Беларусі ня страціла свайго стратэгічнага значэньня. Яна і ў XIX ― пачатку XX ст. заставалася блізкім перадпольлем, дзе пастаянна знаходзілася вялікая колькасьць расейскіх войскаў.

Дзяржаўныя праекты XIX ст

Цяпер, калі Расейская імпэрыя тут замацавалася, былі адкінутыя спробы лібэралізацыі рэжыму, флірту з тутэйшаю шляхтаю й магнатамі. Пасьля задушэньня паўстаньняў 1831 г. і асабліва 1863 г. пачалася палітыка жорсткай русыфікацыі нашай краіны. Яшчэ

раней, у 1811 г., цар Аляксандар І адхіліў праект вядомага палітычнага дзеяча канца XVIII ― першай чвэрці XIX ст. Міхала Клеафаса Агінскага (вядомы цяпер больш як кампазытар і аўтар палянэзу «Разьвітаньне з Радзімай»). Агінскі дарэмна спрабаваў пераканаць імпэратара ўзнавіць на тэрыторыі Беларусі, Літвы й Правабярэжнай Украіны былую Беларускую-Літоўскую дзяржаву з адным з братоў імпэратара на чале. Ён прапанаваў плян утварэньня такой дзяржавы з урадам з тутэйшых ураджэнцаў. Аляксандар І у 1813 г. адхіліў таксама праект князя Адама Юрыя Чартарыскага аб'яднаць Польшчу і Вялікае Княства Літоўскае на чале з братам Аляксандра I. Імпэратар заявіў А. Чартарыскаму, што расейцы «ніколі не дапусьцілі б, каб Літва (г. зн. Беларусь.― А. Г.), Валынь і Падолія зноў адышлі да Польшчы». Такім чынам, Расея разглядала Беларусь як сваю неад'емную здабычу.

У гэтым сэнсе яшчэ далей пайшлі дзекабрысты. Кіраўнік «Паўднёвага таварыства» П. Песьцель распрацаваў асноўныя палажэньні грамадзкага й дзяржаўнага ладу Расеі ў праграмным дакуманце «Руская праўда», зацьверджаным «Паўднёвым таварыствам». Ен быў ворагам фэдэратыўнага ладу і выступаў за адзіную ды непадзельную Расею. 4-ы разьдзел «Рускай праўды» так і завецца: «Расея ёсьць Дзяржава Адзіная і Непадзельная». Як вядома, лёзунг «Единая и неделимая Россия» шырока выкарыстоўваўся падчас грамадзянскай вайны расейскімі белагвардзейцамі, якія былі супраць самастойных нацыянальных дзяржаўных утварэньняў на тэрыторыі былой Расейскай імпэрыі.

Песьцель пералічваў народы і краіны, далучаныя да Расеі, і сярод іх згадаў Беларусь. Згадвае ён і беларусаў (як частку расейскага народу), што насяляюць Віцебскую і Магілеўскую губэрні. Але не гаворыць пра беларусаў у іншых губэрнях, бо гэтыя губэрні меркавалася, паводле пагадненьня з польскім Патрыятычным таварыствам, пасьля супольнай перамогі над царызмам перадаць у склад Польшчы. Песьцель адмаўляў ім у праве на самастойнасьць, бо беларусы «з-за слабасьці сваёй ніколі ня могуць складаць асобных Дзяржаваў, а з-за гэтага ўсе яны… павінны адмовіцца ад права асобнай Народнасьці».

16-ы разьдзел «Рускай праўды» меў праграмны загаловак «Усе плямёны павінны зьлітымі быць у адзін Народ». У гэтыт разьдзеле ставіцца задача: «…У адну агульную масу зьліць так, каб масельнікі цэлай прасторы Расейскай Дзяржавы ўсе былі Рускія». Дзеля гэтага трэба, каб «на цэлай прасторы Расекскай Дзяржавы панавала адзіная толькі мова расейская: усе зносіны тым самыім надзвычайным чынам палягчэюць)», Песьцель таксама прапанаваў скасаваць заканадаўчым шляхам назвы нерасейскіх народаў і ўсіх назваць рускімі. Расейска-польская мяжа паводле «Рускай праўды»… «павінна ісьці ад Палангена (Палангі) самаю простаю рысаю на Дынабург (Дзьвінск або Даўгаўпілс). Ад Дынабурга Дзьвіною да Полацка. Ад Полацка па рацэ Ўшачы да Бярэзіны. Адсюль лініяй Бярэзінскаю ў кірунку да Прыпяці. Потым балотамі Прыпяцкімі ў кірунку да горада Астрога Валынскай губэрні. Ад Астрога да Карпацкіх гор». Такім чынам, уся Горадзенская й Віленская губэрні ды большая частка Менскай адыходзілі б да Польшчы. У Менскай губэрні ад Барысава мяжа йшла проста на поўдзень, па Птычы, пакідаючы ў Польшчы Ігумен і Слуцак. П. Песьцель ды іншыя дзекабрысты дзялілі зямлю Беларусі з польскімі шляхоцкімі рэвалюцыянэрамі, не пытаючыся, натуральна, беларускага народу.

Паўстаньні беларускай шляхты разам з польскай і літоўскай у 1831 і 1863 гг. не зьмянілі геапалітычнага становішча Беларусі. Паўстанцкія ўлады бачылі ў будучыні Беларусь і Літву адзіным дзяржаўным утварэньнем з Польшчай, з цэнтрам у Варшаве, але з пэўнаю палітычнаю аўтаноміяй ці ў палітычным саюзе з Польшчай, як гэта прапаноўваў урад Вінцэнта Канстанціна Каліноўскага. Мяжою будучай вызваленай ад царызму дзяржавы паўстанцы лічылі мяжу Рэчы Паспалітай з Расеяй перад першым падзелам 1772 г. Значыцца, у XIX ст. польскія, літоўскія і беларускія шляхоцкія патрыёты мелі альтэрнатыўны ў параўнаньні з расейскаю

палітыкай дзяржаўны падыход да будучага ўзноўленага гаспадарства, дзе прадугледжвалася пэўная адасобленасьць Беларускага-Літоўскага краю.

Паўстаньне 1831 г. у Беларусі, узьнятае сьледам за паўстаньнем у Польшчы (лістапад 1830 г.), прыцягнула ўвагу дыпляматыі эўрапейскіх дзяржаваў. Англія, Францыя, Прусія і Аўстрыя кожная пасвойму паставіліся да паўстаньня, якое лічылі «агульнапольскім». Справа паўстанцаў у міжнародных дачыненьнях аслаблялася тым, што Польшча была аўтаномным каралеўствам, а Беларусь і Літва лічыліся «рускімі губэрнямі» і ў дыпляматычны разьлік увогуле ня браліся. Эўропа не цікавілася іхным лёсам. Паўстанцкі сойм у Польшчы 25 студзеня 1831 г. дэтранізаваў імпэратара Мікалая І як караля Польшчы і з гледзішча эўрапейскай дыпляматыі страціў легітымнасьць, хаця сам Мікалай І безупынна парушаў канстытуцыю 1815 г. і паступова ліквідаваў незалежнасьць Польшчы. Англія пасьля дэтранізацыі Мікалая І наагул спыніла кантакты з дыпляматычнай місіяй паўстанцаў. Аўстрыя й Прусія занялі варожую пазыцыю да паўстаньня, бо баяліся страціць свае тэрытарыяльныя захопы ў Польшчы й Заходняй Украіне. У Францыі за некалькі месяцаў да паўстаньня адбылася рэвалюцыя, рэжым Бурбонаў быў заменены лібэральным урадам караля Люі-Філіпа з малодшай, Арлеанскай галіны каралеўскай дынастыі, і гэтая краіна сама толькі выходзіла зь ізаляцыі. Такім чынам, паўстанцы і Польшчы, і ― найперш ― Беларусі былі кінутыя на волю лёсу. Паўстаньне скончылася паразаю.

Аналягічная сытуацыя паўтарылася ў 1863 г. Зноў на паўстаньне ў Беларусі эўрапейская дыпляматыя не зважала: ейная ўвага была прыцягнутая да паўстаньня ў Польшчы. Але пасьля паразы Расеі ў Крымскай вайне 1853 ― 1856 гг. Англія, Францыя і Аўстрыя выкарысталі слабасьць імпэрыі ды паспрабавалі кожная па-рознаму займець з паўстаньня карысьць. Меркавалася разгледзець на міжнародным кангрэсе пытаньне аб паўстаньні і запатрабаваць ад Расеі ўзнавіць канстытуцыю Польшчы 1815 г., а таксама аднавіць Рэч Паспалітую ў межах да 1772 г. Асабліва актыўна падтрымліваў гэтую ідэю францускі імпэратар Напалеон III. Аднак рознагалосьсі ў патрабаваньнях і зьмена сытуацыі (расейскія войскі ўжо душылі паўстаньне) дазволілі расейскай дыпляматыі адбіць націск эўрапейскіх дзяржаваў.

Першая Сусьветная вайна і незалежнасьць Беларусі

Геапалітычнае становішча Беларусі не зьмянілася да пачатку XX ст. Новая сытуацыя для нашай краіны склалася падчас першай сусьветнай вайны. Ваенныя дзеяньні на фронце паміж германскімі й расейскімі войскамі ў 1914 г. адбываліся на тэрыторыі Польшчы. Улетку 1915 г. фронт пачаў набліжацца да Беларусі.

Германскае камандаваньне зьбіралася абкружыць групоўку расейскіх войскаў у Польшчы і такім чынам пераможна скончыць вайну. Аднак расейскае камандаваньне пастанавіла вывесьці свае войскі з аблогі і выраўнаць лінію фронту ад Нарава да Берасьця й Ковеля. Асноўнаю задачаю Заходняга фронту расейскай арміі было замацавацца ў раёнах Горадні, Беластока і да Берасьця, а таксама прыкрываць шляхі на Беларусь. Аднак на пачатку верасьня 1915 г. германскія войскі перайшлі ў наступ, прарвалі лінію на стыку Паўночнага і Заходняга франтоў і ўдарылі на Сьвянцяны (Сьвянцянскі прарыў), куды кінулі стратэгічную коньніцу, У выніку далейшага германскага наступу і адступленьня расейскіх арміяў апошнія ў кастрычніку 1915 г. замацаваліся на лініі Дзьвінск ― Вялейка ― Баранавічы ― Пінск і далей на Валыні. Гэтая лінія фронту заставалася амаль нязьменная да лютага 1918 г., падзяліўшы Беларусь на зону, акупаваную германскімі войскамі, і на ўсходнюю частку, якая сталася бліжэйшаю і далейшаю прыфрантавою паласою расейскіх арміяў. Тым самым тэрыторыя Беларусі зноўтакі адыгрывала ролю стратэгічнага перадпольля для расейскіх губэрняў імпэрыі.

У адрозьненьне ад расейскай прыфрантавой зоны зь яе ваенна-паліцэйскім рэжымам, у нямецкай зоне акупацыі была дазволеная дзейнасьць нацыянальных грамадзкіх арганізацыяў, у тым ліку беларускіх, што паўплывала на далейшае разьвіцьцё беларускага адраджэнцкага руху. Нямеччына, зыходзячы ня толькі з задачаў сваёй усходняй палітыкі падтрымкі нацыянальных рухаў пад нямецкім кантролем, але і з мэтаю аслабіць праціўніка, абмежавана падтрымала і беларускі нацыянальны рух. не даючы яму ані тэрытарыяльнага самакіраваньня, ані якіх-небудзь палітычных абяцанак.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Пространство

Абрахам Дэниел
Пространство
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пространство

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля