Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Становішча зьмянілася ў выніку падпісаньня Берасьцейскае мірнае дамовы 3 сакавнка 1918 г. Не зважаючы на спробы Беларускага нацыянальнага сакратарыяту ўзяць удзел у берасьцейскіх мірных перамовінах, абодва бакі ― і расейскі, і германа-аўстрыйскі з саюзьнікамі ― не прызналі за прадстаўнікамі беларускага народу права на самавызначэньне і не прынялі беларускую дэлегацыю.

Паводле ўмоваў Берасьцейскага мірнага пагадненьня, Расея адмаўлялася ад вярхоўнай улады над тэрыторыямі на захад ад абумоўленай лініі (артыкул 3). У дамове пісалася: «Расея адмаўляецца ад усялякага ўмяшаньня ў нутраныя справы гэтых абшараў. Германія і Аўстра-Вугоршчына маюць намер вызначыць наступны лёс гэтых абшараў пасьля кансультацыі зь іхным насельніцтвам». Новая расейская мяжа ішла па Дзьвіне да Друі, пакідаючы з расейскага боку Друю, Браслаў, Відзы, Паставы, Ашмяны, Дзевянішкі, потым па Нёмане на захад ад Наваградка, на захад ад Слоніма, Ружанаў, Пружанаў і на поўнач ад Берасьця, дзе мяжа абрывалася, бо далей ішла ўжо тэрыторыя Ўкраінскай

Народнай Рэспублікі. Усталёўвалася таксама ўсходняямяжа Эстляндыі й Ліфляндыі. Такім чынам, самую заходнюю частку Беларусі зь Вільняй, Горадняй, Лідай, Ваўкавыскам і Беластокам Расея аддала Германіі і Аўстра-Вугоршчыне для далейшага вызначэньня ейнай дзяржаўнай прыналежнасьці. Значная ж частка тэрыторыі Беларусі была захопленая нямецкімі войскамі падчас наступу з 18 лютага 1918 г. і да падпісаньня дамовы. Яна сталася зонаю часовай нямецкай акупацыі да заключэньня ўсеагульнага міру (г. зн. да сканчэньня сусьветнай вайны) і канчатковай расейскай дэмабілізацыі (артыкул 4-ы).

На акупаваных землях знаходзіліся Полацак, Ворша, Магілеў, Гомель. І толькі ў расейска-германскай дадатковай дамове ад 27 жніўня 1918 г. гаварылася, што «Германія ачысьціць яшчэ да заключэньня ўсеагульнага міру занятую на ўсход ад Бярэзіны тэрыторыю паралельна наяўным складкам, якія Расея мае плаціць паводле артыкула 2-га расейска-германскага фінансавага пагадненьня», г. зн. з пачатку выплаты Германіі 6 мільярдаў марак рэпарацыяў. Нямецкія войскі пачалі адступаць у кастрычніку 1918 г. ад Магілева і Воршы.

Аднак у Нямеччыне адбылася Лістападаўская рэвалюцыя 1918 г., і Ленін, скарыстаўшы гэта, правёў пастанову УЦВК (ВЦМК) аб ануляваньні БрэстЛітоўскае дамовы. Такім спосабам узнавілася расейская юрысдыкцыя над аддадзенымі Нямеччыне тэрыторыямі. Расейскі савецкі ўрад не прызнаў Беларускае Народнае Рэспублікі і па-ранейшаму ўважаў гэтыя землі за свае.

Утварэньне БССР на тэрыторыі Заходняй Камуны на зьезьдзе Кампартыі Беларусі было вымушаным крокам. 3 аднаго боку, з 25 сакавіка 1918 г. існавала Беларуская Народная Рэспубліка; з другога ― беларусы-камуністы, што знаходзіліся на тэрыторыі Расеі, патрабавалі стварэньня Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі накшталт іншых нацыянальных савецкіх рэспублік, у тым ліку і ў Балтыйска-Чарнаморскім рэгіёне. І зьезд КП(б)Б вызначыў тэрыторыю навастворанай БССР у межах Менскай, Магілеўскай і Горадзенскай губэрняў, большай часткі Віцебскай губэрні (бяз трох латгальскіх паветаў), Смаленскай губэрні (без чатырох усходніх паветаў), частку Нова-Аляксандраўскага павету Ковенскай губэрні, а таксама Вялейскі, частку Сьвянцянскага і Ашмянскага паветаў Віленскай губэрні і чатыры паветы Чарнігаўскай: Сураскі, Мглінскі, Старадубскі й Навазыбкаўскі.

Гэтая савецкая рэспубліка праіснавала ў сваіх вялікіх межах, улучна са Смаленскаю й часткаю Чарнігаўскай губэрняў, толькі два тыдні.

16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) на чале зь Леніным прыняў рашэньне вылучыць са складу БССР тэрыторыю Смаленскай, Віцебскай і Магілеўскай губэрняў, пакінуўшы толькі дзьве ― Менскую і Горадзенскую. Цэнтральнае Бюро Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі 22 студзеня дало згоду на зьмену мяжы з РСФСР. 3 лютага 1919 г. усходнія тэрыторыі ― Віцебская, Магілеўская і Смаленская губэрні ― адным росчыркам пяра былі забраныя ў склад РСФСР, а 28 лютага 1919 г. астатняятэрыторыя БССР сумесным рашэньнем ЦВК Літвы й Беларусі аб'ядноўвалася з маленькаю тэрыторыяй Літоўскай ССР; утварылася новая марыянэткавая дзяржава ― Літоўска-Беларуская ССР (ЛітБел), у складзе якой быў толькі самы ўсходні акрайчык літоўскай тэрыторыі, г. зн. той, дзе стаялі аддзелы Чырвонай Арміі. Амаль уся Літва была пад юрысдыкцыяй дэмакратычнага ўраду незалежнай Літвы.

Абвешчаньне савецкіх нацыянальных рэспублік праходзіла без усялякіх кансультацыяў з насельніцтвам і было чыста фармальным актам. Абвешчаньне БССР адбылося наагул на партыйным зьезьдзе адной толькі партыі ― бальшавіцкай, а не на зьезьдзе Саветаў. Такім чынам, нават фармальнасьць не захоўвалася. Гэтая рэспубліка стваралася як буфэрная, каб пазьбегнуць непасрэдных канфліктаў паміж РСФСР і ўзноўленаю Польшчай.

Такім жа чынам, імгненна, як узьнікалі, гэтак і ліквідоўваліся нацыянальныя савецкія рэспублікі ― рашэньнем Леніна, ЦК РКП(б) і ўраду РСФСР, якія ён узначальваў. Незаўважна перастала існаваць і ЛітБел, калі падчас савецка — польскай вайны 1919―1920 гг. Бела русь захапілі польскія войскі, якія ў жніўні 1919 г. занялі прастору да Бярэзіны. Літоўскія войскі акупавалі паўночны захад гэтай тэрыторыі. Апарат ураду ЛітБел быў ліквідаваны бальшавіцкімі ўладамі, а сама рэспубліка скасаваная безь якога-небудзь заканадаўчага акту. ЦК Кампартыі Літвы і Беларусі сваёй назвы не зьмяніў і пераехаў у Смаленск. Яму было даручана празь Бюро нелегальнай работы пры ЦК кіраваць на тэрыторыі Беларусі барацьбою чырвоных (камуністычных) партызанаў супраць польскіх уладаў і войскаў. І ЛітБел таксама стваралася як буфэрная рэспубліка паміж РСФСР і Польшчай; калі ж яна адыграла сваю ролю, была ліквідаваная кіраўніцтвам кампартыі і ўраду РСФСР.

У 1919―1920 гг. нашая краіна заставалася аб'ектам геапалітыкі суседніх (і ня толькі суседніх) дзяржаваў. Урад РСФСР пасьля ліквідацыі ЛітБел лічыў тэрыторыю Беларусі расейскаю. Пра гэта сьведчаць шматлікія штампы й пячаткі

рэўкамаў на дакумантах, падрыхтаваныя ў штабе Заходняга фронту ў Смаленску. Рэўкамы былі часоваю савецкаю ўладаю пасьля заняцьця Беларусі. Яны прызначаліся камандаваньнем Чырвонай арміі. Усе штампы й пячаткі мелі надпісы, напрыклад, «Борисовский ревком Минской губернии РСФСР» ці «Новогрудский ревком Минской губернии РСФСР» і г. д. Урад Леніна лічыў тэрыторыю Беларусі расейскаю (пра БССР ужо забыліся) падчас мірных перамовінаў з урадам Літоўскай рэспублікі ў Коўне. Каб перацягнуць Літву і яе дзьве дывізіі на свой бок ды скіраваць супраць Польшчы, урад РСФСР 12 ліпеня 1920 г. падпісаў у Маскве мірную дамову зь Літвой, аддаючы ёй значную частку беларускіх земляў. Так, у 2-м артыкуле дамовы вызначалася «дзяржаўная мяжа паміж Расеяй і Літвой», што ішла на поўдзень ад Аўгустова, у 30 км ад Горадні (якая перадавалася Літве), потым Нёманам да Дзяляцічаў (на поўнач ад Наваградка й Любчы), потым на Валожын, які разам з Маладэчнам заставаўся на расейскім баку(прычым мяжа йшла па ўскраінных вуліцах Маладэчна), і далей на поўнач. Вялейка, Новы Мядзел, Шаркаўшчына й Друя заставаліся на расейскім баку. Менавіта гэтую расейска-літоўскую мяжу паказваюць апошнімі гадамі на шматлікіх мапах у Літве.

Гэтаксама без удзелу ўраду зноў створанай 31 ліпеня 1920 г. БССР на мірных перамовінах у Рызе ў 1920―1921 гг. была ўсталяваная дзяржаўная мяжа паміж Польшчай і БССР. Хоць А. Чарвякоў і прысутнічаў у Рызе як экспэрт расейскай дэлегацыі (і, такім чынам, не прадстаўляў БССР), але да 19 лістапада кіраўнік савецкай дэлегацыі Іофэ не дапускаў яго да ўдзелу ў перамовінах. Пад папярэднюю расейска-ўкраінска-польскаю дамоваю 12 кастрычніка 1920 г. стаяць подпісы чатырох членаў савецкай дэлегацыі: А. Іофэ, С. Кірава, Дз. Мануільскага і Л. Абаленскага. Пад мірнаю дамоваю 18 сакавіка 1921 г. паміж Расеяй і Ўкраінай, з аднаго боку, і Польшчай ― з другога, што вызначыла канчатковую дзяржаўную мяжу Польшчы з БССР і ЎССР,― подпісы пяці сяброў савецкай расейска — ўкраінскай дэлегацыі ― А. Іофэ, Я. Ганецкага, Э. Квірынга, Ю. Кацюбінскага і Л. Абаленскага. Праўда, у ёй гаворыцца, што ўрад РСФСР упаўнаважыў дэлегацыю падпісаць дамову за сябе і за ўрад БССР.

Падчас папярэдніх мірных перамовінаў у кастрычніку 1920 г. польская дэлегацыя прапанавала савецкай вывесьці польскія і расейскія войскі з тэрыторыі Беларусі (улучна са Смаленшчынай) і правесьці там плебісцыт для самавызначэньня Беларусі, аднак савецкая дэлегацыя адмовілася і згадзілася на альтэрнатыўны варыянт падзелу гэтага краю па ўказаньні ЦК РКП(б). Расея не хацела страціць выгадны пляцдарм. Пры гэтым лёс Беларусі вырашаўся нават без удзелу мясцовых бальшавікоў.

Перад падпісаньнем дамовы аб замірэньні і папярэдніх умовах міру ў кастрычніку 1920 г. савецкі ўрад, працягваючы мірныя перамовы, лічыў, што можа саступіць Польшчы і тую маленькую прастору БССР, якая яшчэ захоўвалася прыкладна ў межах шасьці паветаў былой Менскай губэрні. Дырэктываю ЦК РКП(б) Іофэ быў падрыхтаваны згадзіцца на самыя цяжкія ўмовы і падпісаць мір, чаго б гэта ні каштавала. Ён заявіў А. Чарвякову, што мір заключае Расея з Польшчай, а не Беларусь. Гэта была адназначная і цынічная заява, але Чарвякоў змаўчаў.

Пасьля падпісаньня прэлімінарнай дамовы пра варункі міру ўрад РСФСР улічваў магчымасьць перадачы тэрыторыі БССР у склад Польшчы пры заключэньні канчатковага міру. Таму, па-першае, 3 лістапада 1920 г. народны камісар замежных справаў Г. Чычэрын прапанаваў Палітбюро ЦК РКП(б) пабудаваць дачыненьні паміж БССР і РСФСР так, каб падпарадкаваць БССР расейскаму ўраду: «г. зн. пакідаючы Беларускую Рэспубліку па-за РСФСР, але фактычна аб'ядноўваючы цэлы шэраг галінаў дзяржаўнасьці…». Тым самым БССР пазбаўлялася сувэрэнітэту і ў значнай ступені кіравалася ўрадам РСФСР. Па-другое, народны камісарыят замежных справаў РСФСР 6 лістапада 1920 г. накіраваў сакратару ЦК РКП(б) М. Красьцінскаму новую запіску, у якой лічыў «нежаданым далучэньне да Беларусі якіх бы ні было частак Віцебскай або Магілеўскай губэрняў. Мы яшчэ ня ведаем, празь якія тэрыторыі можа прайсьці лёс Беларусі, і павялічыць загадзя тую тэрыторыю, якая праз гэтыя пэрыпэтыі будзе праходзіць, было б вельмі неасьцярожна». І толькі ў 1924 і 1926 гг. усходнія раёны цяперашняй Беларусі ― Віцебская, Гомельская і невялічкая частка Смаленскай губэрні ― былі далучаныя да БССР як свайго роду плата за ўступленьне Беларускай ССР у СССР.

Перш дзяржаўная мяжа БССР і Польшчы была ўсталяваная 12 кастрычніка 1920 г. паводле дамовы аб замірэньні і прэлімінарных умовах міру паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчай ― з другога. У артыкуле 1-м гэтага дакуманта вызначалася ўсходняямяжа Польшчы з Украінай і Беларусяй прыкладна па лініі, што потым існавала як мяжа да 1939 г. У 2-м артыкуле мірнае дамовы паміж Расеяй і Ўкраінай, з аднаго боку, і Польшчай ― з другога, падпісанай у Рызе 18 сакавіка 1921 г., дзяржаўная мяжа замацоўвалася канчаткова. РСФСР і УССР перадавалі Польшчы дадатковыя тэрыторыі Беларусі: паміж Ланьню і Случчу на поўдзень ад Вызны й Старобіна, а таксама Радашкавічы. І зноў у складзе савецкай дэлегацыі не было прадстаўніка БССР. Тэрыторыя Беларусі падзялялася на дзьве часткі Расеяй і Польшчай. Для Расеі захавалася стратэгічная прастора, якая паранейшаму прыкрывала кірунак на Маскву. Для Польшчы тэрыторыя Заходняй Беларусі сталася часткаю прыфрантавой (з бальшавізмам) зоны, часткай «санітарнага кардону».

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Пространство

Абрахам Дэниел
Пространство
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пространство

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля