Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страчаная спадчына

Чантурия Юрий Владимирович

Шрифт:

Усё гэта вызначала ў цэлым нігілістычнае стаўленне да помнікаў культуры, адсутнасць у прафесійнай і масавай свядомасці адэкватнай шкалы духоўных каштоўнасцей у адносінах да гарадскога асяроддзя, недаацэнку значэння спадчыны ў практыцы забудовы населеных месцаў. Разам з матэрыяльнай структурай гістарычных аб'ектаў знішчаліся іх эстэтычныя ўласцівасці, што з'яўляліся нацыянальным багаццем. Яны прамяняліся на ідэалічныя догмы, сёння страціўшыя ўсякі сэнс, альбо на задавальненне ўтылітарных патрабаванняў у жыллі, грамадскім абслугоўванні ці месцах прыкладання працы, ажыццявіць якія можна было на многіх іншых участках горада. Немалое значэнне ў гэтай сітуацыі мелі і маюць прафесійныя догмы — горадабудаўнічыя і

архітэктурныя.

З пункту гледжання страты культурнай спадчыны неабходна закрануць праблему тапанімікі. Элементы гарадскога асяроддзя — раёны забудовы цэнтра, прадмесці, вуліцы, плошчы — фармаваліся на працягу стагоддзяў і мелі традыцыйныя старажытныя назвы, якія неслі пэўны змест, выклікалі асацыяцыі з гісторыяй краю, яго культурай, з'яўленнем горада і ўсёй сістэмы рассялення, функцыянальнымі і ландшафтнымі асаблівасцямі тэрыторыі, святынямі, што існавалі ў мінулым. Ідэалагізацыя грамадства ў савецкі перыяд выявілася ў парадаксальным факце — паслядоўным імкненні знішчыць у масавай свядомасці гэтую тапанімічную спадчыну.

З аднаго боку, вуліцы і плошчы ў цэнтральных частках усіх гарадоў набылі зусім стандартны набор назваў, што само па сабе праява ідэалагічнай вузкасці мыслення. З другога боку, у шматлікіх выпадках незразумелы мацівы, якія падахвоцілі назваць вуліцу ў гонар грамадскага дзеяча альбо героя, нічым не звязанага з дадзеным краем, горадам і ягонымі людзьмі, што з'яўлялася свайго роду беззмястоўнай літаратурнай формай.

Разгляд страчанай у розныя часы спадчыны мы пачнем з агульнай характарыстыкі асноўных этапаў развіцця горадабудаўніцтва да пачатку XX ст. Большасць беларускіх гарадоў узнікла ў старажытнарускі перыяд. У IX–XI стст. адпаведна летапісам узніклі Полацак (862), Тураў (980), Заслаўе (канец X ст.), Берасце (1019), Віцебск (1021), Менск і Ворша (1067), Друцак (1092), Пінск (1097). Археалагічныя даследаванні сведчаць, што ўжо ў XI ст. існавалі Браслаў, Ваўкавыск, Горадня, Крычаў, Наваградак. У пісьмовых крыніцах XII–XIII стст. упамінаюцца Копысь і Слуцак (1116), Барысаў і Клецак (1127), Гомель і Рагачоў (1142), Мазыр (1155), Мсціслаў (1156), Камянец (1196), Рэчыца (1213), Нясвіж (1223), Капыль (1224), Слонім (1251), Кобрын (1287).

Асновай горада з'яўляўся ўмацаваны дзядзінец (замак), які размяшчаўся, дзеля лепшай абароны, на ўзвышшы, звычайна ў сутоках дзвюх рэк. Іншы раз дзядзінец быў у нізіне, і прыроднай перашкодай з'яўлялася балоцістая мясцовасць. На дзядзінцы знаходзіліся княжацкі палац, сабор і іншыя культавыя будынкі, жыллё феадалаў і дружыны, заможных рамеснікаў. Да дзядзінца прылягаў навакольны горад, звычайна ўмацаваны валам са сцяной і абарончым ровам. Каля сцен дзядзінца традыцыйна размяшчалася гандлёвая плошча, да якой радыяльна сыходзіліся вуліцы. Трэцяй структурнай часткай гарадской тэрыторыі з'яўляўся пасад, які далучаўся да навакольнага горада. Такім чынам, у разглядаемы перыяд і ў наступныя стагоддзі найбольш буйныя гарады мелі трохчасткавую структуру. Уздоўж шляхоў на акраінах гарадоў узнікалі неўмацаваныя слабоды.

У XIV–XVI стст. развіццё рамесніцкай вытворчасці і гандлю спрыяла росту гарадскіх паселішчаў. На мяжы XVII ст. налічвалася каля 40 гарадоў з колькасцю насельніцтва больш за 5 тысяч жыхароў. Гарады падзяляліся на вольныя (каронныя) і прыватнаўласніцкія. Іншым тыпам гарадскіх паселішчаў былі мястэчкі, якія фармаваліся каля замкаў, манастыроў, феадальных двароў. Як і ў гарадах, жыхары былі рамеснікамі і гандлярамі, аднак іх асноўным заняткам заставалася сельская гаспадарка. У XV–XVI стст. многія гарады і мястэчкі атрымалі самакіраванне (магдэбургскае права).

У гарадах, што ўзніклі ў XI–XIII стст., планіровачная структура атрымала далейшае развіццё. Трасы вуліц мелі адвольныя абрысы і складаліся адпаведна рэльефу. Асноўныя вуліцы — працяг міжгарадскіх трактаў —

сыходзіліся да замка, узведзенага на месцы старажытнага дзядзінца, і гандлёвай плошчы, якія былі грамадскім асяродкам паселішча. Гарадскія кварталы і плошчы мелі няправільную ў плане канфігурацыю, у цэнтральнай частцы кварталы былі дробныя, на ўскраіне — больш буйныя.

Па характары вулічнай сеткі вызначаліся тыпы планіровак, працэс фармавання якіх быў абумоўлены пэўным комплексам фактараў: радыяльная, з перавагай накірункаў, што сыходзіліся да цэнтра; радыяльна-дугавая, дзе радыусы дапаўняліся вуліцамі ў выглядзе паўкальца ці частак акружнасці; галіністая, у якой ад месцаў перакрыжаванняў радыусаў з дугамі разыходзіліся да перыферыі пучкі вуліц. Пры наяўнасці не аднаго, а двух ці больш цэнтраў канцэнтрацыі радыяльных напрамкаў узнікала веерная сістэма.

У вялікай колькасці існавалі планіроўкі нецэнтрычнага тыпу: лінейная, у асноўным уласцівая для мястэчак уздоўж дарог; радавая, прадстаўленая сістэмай амаль паралельных асноўных напрамкаў; простакутна-прамалінейная, блізкая да геаметрычна правільнай простакутнай; перакрыжаваная — рады напрамкаў, якія перасякаліся. Пашырана было таксама спалучэнне розных тыпаў планіроўкі на тэрыторыі аднаго горада.

У XV–XVI стст. фармаваліся і рэгулярныя структуры, што належалі да гатычнай горадабудаўнічай культуры. Для іх тыпова простакутная рыначная плошча, ад кутоў якой адыходзілі па дзве вуліцы — працягі бакоў плошчы.

У забудову плошчы ўваходзілі ратуша, гандлёвыя рады, культавыя будынкі, дамы заможных гараджан. У групе гарадоў плошча размяшчалася перад замкам, што сведчыла аб устойлівасці старажытнарускай горадабудаўнічай традыцыі (Крычаў, Магілеў, Пінск і інш.). У гарадах другой групы старажытная плошча каля замка прыйшла ў заняпад ці захавалася, аднак у XV–XVI стст. сфармавалася новая гандлёвая плошча — грамадскі цэнтр горада, на некаторым аддаленні ад замка, у чым праявіўся ўплыў заходнеэўрапейскага горадабудаўніцтва (Горадня, Менск, Наваградак, Полацак і інш.). Замак і плошча злучаліся характэрным планіровачным элементам — кароткай, часта крывалінейнай вуліцай. У шэрагу прыватнаўласніцкіх гарадоў гандлёвы цэнтр горада і замак склаліся на значным аддаленні адзін ад аднаго (Мір, Нясвіж, Ружаны і інш.).

На планіровачную структуру гарадоў зрабілі ўплыў абарончыя збудаванні, якія складаліся з равоў і земляных валоў з крапаснымі сценамі і вежамі. У гарадах без вонкавых ліній абарончых збудаванняў умацаваны былі толькі феадальныя замкі (Кобрын, Наваградак, Ружаны, Слонім). Сістэма абароны горада ўзмацнялася манастырамі. Гарады з вонкавымі лініямі ўмацаванняў, акрамя замка на месцы старажытнага дзядзінца, мелі 1–2 паясы абарончых збудаванняў, якія ахоплівалі вялікія тэрыторыі (Віцебск, Магілеў, Пінск, Полацак). На перакрыжаванні асноўных вуліц з лініямі ўмацаванняў ставіліся абарончыя вежы-брамы. Культавыя збудаванні размяшчаліся ў вузлавых месцах планіровачнай структуры на важных у горадабудаўнічых адносінах участках. У XVII–XVIII стст. большасць храмаў з'явілася на месцах больш старажытных культавых будынкаў, знішчаных войнамі альбо пажарамі, што сведчыла пра стабільнасць размяшчэння дамінант прасторавай кампазіцыі горада.

У канцы XVI — першай палове XVII ст. ажыццяўлялася шырокамаштабнае будаўніцтва прыватнаўласніцкіх гарадоў (Быхаў, Любча, Нясвіж, Слуцак). Пад уплывам заходнэўрапейскай архітэктуры рэнесанса сфармавалася рэгулярная прасторава-планіровачная кампазіцыя гэтых гарадоў, якія былі абнесены сістэмай земляных умацаванняў геаметрычна правільных абрысаў. Напрыклад, план асноўнай часткі Нясвіжа быў блізкі да квадрата з простакутнымі кварталамі і плошчай у цэнтры. План Быхава ўяўляў сабою паўкруг, падзелены на дзве часткі вялікай выцягнутай плошчай. План Слуцка набліжаўся да круга, які перасякаўся па дыяметры ракой.

Поделиться:
Популярные книги

Ответ

Дери Тибор
1. Библиотека венгерской литературы
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Ответ

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Измайлов Сергей
4. Граф Бестужев
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Судьба

Проскурин Пётр Лукич
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Судьба

Демон

Парсиев Дмитрий
2. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Демон

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Зубы Дракона

Синклер Эптон Билл
3. Ланни Бэдд
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Зубы Дракона