Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страчаная спадчына

Чантурия Юрий Владимирович

Шрифт:

Менавіта ў гэты перыяд склалася схема размяшчэння храмаў у плане горада, што атрымала паслядоўнае развіццё ў наступныя стагоддзі. Яе асаблівасць — ланцужкі культавых будынкаў уздоўж Дзвіны і Палаты, пачатак якім даў галоўны храм — Сафійскі сабор. Сярод вядомых храмаў на правым беразе Дзвіны — Багародзіцкая царква, на левым — манастыры Іаана Прадцечы і Барысаглебскі, а ўздоўж Палаты — царква на паўночным канцы Ніжняга замка і Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр.

У XVI ст. Полацак складаўся з Верхняга, Ніжняга замкаў і новага добраабароненага пасада — Запалоцця. Такім чынам, існавала трохчастковая сістэма звязаных паміж сабой раёнаў, кожны з якіх быў абкружаны драўлянымі сценамі са шматлікімі вежамі. Вялікі пасад у гэты час не меў умацаванняў і, відаць, заняпаў. Беларускі краязнавец

і этнограф XIX ст. М. В. Без-Карніловіч на падставе гістарычных дакументаў апісаў Полацак XVI ст.: «На самым высокім месцы ў вугле, дзе Палата ўпадае ў Дзвіну, стаяў Верхні замак, абведзены сцяной з вежамі; паміж імі ўсходняя адрознівалася ад іншых вышынёй, таўшчынёй, архітэктурай. Месца, на якім стаяў Верхні замак, з поўдня абмывала Дзвіна, з захаду і поўначы — Палата, з усходу прымыкаў Ніжні замак, абведзены таксама сцяной з вежамі. Сцены складаліся са збітых паміж сабою ў два рады драўляных брусоў; у сярэдзіне Верхняга замка красаваўся цудоўны мураваны Сафійскі сабор; пад'ёмны мост цераз роў служыў зносінамі паміж абодвума замкамі; у іх уязджалі з двух бакоў: з Запалоцця па драўляным мосце на палях, з усходняга боку Ніжняга замка, куды ўваходзіла дарога, што вядзе з Віцебска ў Полацак». Да нашага часу добра захаваліся тапаграфічныя асаблівасці замкавых валоў, абрысы рэчышча калісьці паўнаводнай Палаты і размяшчэнне мастоў цераз яе.

У сярэдзіне XVI ст. у Верхнім і Ніжнім замках налічвалася пяць вуліц і два завулкі. Сярод грамадскіх будынкаў называюцца ратуша з гандлёвымі радамі, чатыры гасцінныя дамы, млын на Палаце, гарадская лазня. Існавалі праваслаўныя Сафійскі і Пятроўскі манастыры ў Верхнім замку і Васкрасенскі ў Ніжнім, Машанецкі манастыр, Срэценская, дзве Мікалаеўскія цэрквы таксама на тэрыторыі замкаў; Богаяўленскі манастыр на беразе Дзвіны. У 1563 г. Богаяўленскі манастыр наведаў Іван Грозны, у 1656 г. — цар Аляксей Міхайлавіч, а ў 1705 г. — Пётр I. У другой палове XVII ст. тут узведзены будынак школы, у якой вучыўся і пазней выкладаў выдатны грамадскі і царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік і публіцыст Сімяон Полацкі.

Сярод каталіцкіх кляштараў у гістарычных крыніцах упамінаюцца бернардзінскі, закладзены ў 1498 г., і драўляны францысканскі — 1684 г. У першай палове XVI ст. пабудаваны адзін са старажытнейшых у Вялікім Княстве Літоўскім кальвінскі збор. Акрамя таго, у 1580 г. на востраве, што на Заходняй Дзвіне, закладзены езуіцкі калегіум. У XVII ст. паблізу Верхняга замка з'явіўся новы калегіум, а стары пасля быў разбураны.

Шаснаццатае стагоддзе атрымала ў спадчыну закладзеную ў папярэднія стагоддзі схему размяшчэння культавых будынкаў уздоўж прыродных прастораў Дзвіны і Палаты. Яна дапоўнілася групай храмаў на Вялікім пасадзе і царквою ў Запалоцці. Пры гэтым значэнне галоўнай дамінанты захаваў Сафійскі сабор. У сілуэце гарадской забудовы прыкметна вылучаліся ўмацаванні, галоўным чынам крапасныя вежы з шатровымі завяршэннямі.

У XVII–XVIII стст. горад развіваецца ва ўсходнім напрамку ўздоўж Дзвіны (раён Пераддзвіння), уключаючы тэрыторыю Вялікага пасада. У 1655 г. «Верхні замак быў умацаваны тынам стаячым з сасновага лесу з 9 вежамі, у акружнасці замак меў 668 сажняў. У Ніжнім замку было 7 вежаў, у акружнасці ён меў 1117 сажняў» (апісанне расейскага географа і статыстыка В. П. Сямёнава паводле дадзеных гістарычных дакументаў вайны Расеі з Рэччу Паспалітай, 1905 г.). У крапасных сценах замкаў размяшчалася пяць варот. Сярод будынкаў Верхняга замка ўпамінаюцца келлі і парадныя памяшканні архіепіскапскага двара, брама насупраць Сафійскага сабора. У 1654–1663 гг. вакол Пераддзвінскага пасада ўзведзены новыя ўзмоцненыя абарончыя збударанні.

Падчас Паўночнай вайны, у 1707 г. быў складзены план Полацка, які адлюстроўвае канфігурацыю ўмацаванняў, размяшчэнне і архітэктурнае аблічча асноўных храмаў. Верхні замак, часткова Ніжні, увесь Пераддзвінскі пасад і канец Дзвінскага вострава абкружала лінія земляных абарончых збудаванняў. Параўнанне плана з больш познімі графічнымі дакументамі і сучасным планам горада дазваляе дакладна ўстанавіць месцы колішніх пабудоў, за сваю гісторыю шматразова пераробленых. Сярод іх — драўляны езуіцкі калегіум,

які стаяў там, дзе ў другой палове XVIII ст. з'явіўся мураваны калегіум; бернардзінскі кляштар размешчаны на пляцу пабудаванага пазней дамініканскага кляштара; Богаяўленская царква на месцы аднайменнай царквы другой паловы XVIII ст. Драўляны езуіцкі калегіум стаяў на месцы кальвінскага збора, спаленага ў 1660 г. Частка будынкаў калегіума змяшчалася таксама ў Верхнім замку, там, дзе раней знаходзіўся праваслаўны Пятроўскі манастыр.

У XVIII ст. у горадзе з'явілася шмат новых культавых будынкаў. На краях узгоркаў, што падступаюць да левага берага Палаты, узніклі новыя храмы, якія адзначалі ў гарадской прасторы даліну ракі: драўляныя езуіцкія касцёлы ў Верхнім замку і паблізу моста, ад якога пачынаецца дарога на Рыгу. Група вышынных культавых будынкаў уздоўж Дзвіны ўключыла Сафійскую і Богаяўленскую цэрквы, сінагогу і францысканскі кляштар. Такім чынам, дамінуючыя збудаванні выяўлялі ў горадабудаўнічай кампазіцыі асаблівасці рэльефа і размяшчэння водных камунікацый. Пры гэтым прасторавае значэнне храмаў узмацнілася ў сувязі з ліквідацыяй крапасных сцен і вежаў і стварэннем тыповых для таго перыяду больш нізкіх земляных умацаванняў.

У канцы XVIII ст. асноўная частка гарадской забудовы канцэнтравалася паміж Дзвіной і Палатай, дзе і цяпер сгрупаваны гістарычна каштоўныя будынкі. Умацаванні Верхняга і Ніжняга замкаў прыйшлі ў заняпад, аднак земляныя валы захаваліся. З усходу горад абмяжоўвалі рэшткі крапаснога рова. Для простакутнай сеткі вуліц, закладзеных на плоскім рэльефе, арганізуючае значэнне мела Дзвіна. Паралельна ёй праходзілі асноўныя вуліцы, перпендыкулярныя напрамкі звязвалі раёны горада з ракой. У забудове простакутнай гандлёвай плошчы дамінаваў мураваны езуіцкі касцёл святога Стэфана, да якога прымыкалі карпусы калегіума. Таксама тут размяшчаўся і дамініканскі кляштар.

Полацкі гісторык В.П.Вікенцеў у выдадзенай у 1910 г. працы выказаў меркаванне, што простакутную канфігурацыю плоінча набыла падчас будаўніцтва мураванага езуіцкага касцёла. У той жа час езуітамі была пракладзена галоўная Віцебская вуліца, якая арыентавалася на яго фасад. Савецкі даследнік гісторыі горадабудаўніцтва Ю. А. Ягораў адносіў стварэнне простакутнай структуры цэнтральнай часткі Полацка да сярэдзіны XVII ст., перыяду будаўніцтва гарадскіх умацаванняў у час вайны Расеі з Рэччу Паспалітай, калі горад захапілі расейскія войскі. У выніку шырокамаштабных будаўнічых работ магла з'явіцца правільная планіровачная сетка, што было тыповым для ўнутранай тэрыторыі новаствораных крэпасцей XVI–XVIII стст.

У другой палове XVIII ст. сілуэт горада ўзбагаціўся за кошт павелічэння вышыні культавых збудаванняў, ускладнення пластыкі іх архітэктурных аб'ёмаў і павелічэння колькасці вежаў, якія вызначылі «вертыкалізм» сілуэта. Характэрна наяўнасць галоўнага вышыннага збудавання, якім раней служыў Сафійскі сабор (пасля — вуніяцкая базыльянская царква). Перароблены ў формах позняга барока будынак узмацніў сваю кампазіцыйную ролю. Аднак галоўнай дамінантай горада ў гэты перыяд становіцца езуіцкі касцёл, што адлюстравала ідэалагічныя памкненні каталіцкай царквы.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Полацак увайшоў у склад Расейскай імперыі і на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў з'яўляўся цэнтрам губерні. Праект яго рэгулярнай перапланіроўкі зацверджаны ў 1778 г. На першапачатковай стадыі ажыццяўлення ў 1793 г. ён адкарэктаваны губернскім архітэктарам Іванам Зігфрыданам, які распрацаваў «План городу Полоцку как ныне выстроено и выстраивается».

У агульных рысах простакутная планіроўка, якая існавала ў XVII–XVIII стст., служыла асновай для новага плана. Вуліцы атрымалі строгія прамалінейныя абрысы, павялічылася іх шырыня, кварталы набылі правільную канфігурацыю. Гарадскі цэнтр быў падзелены на адміністрацыйную і гандлёвую часткі, адпаведна чаму ўтварылася сіметрычная сістэма трох плошчаў, аб'яднаных трыма параднымі магістралямі. Плошча перад езуіцкім касцёлам, якая стала адміністрацыйнай, захавала галоўную ролю; яе забудова набыла ансамблевы характар за кошт узвядзення групы адміністрацыйных і жылых будынкаў. Дзве іншыя плошчы насілі гандлёвае прызначэнне.

Поделиться:
Популярные книги

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Трилогия «Двуединый»

Сазанов Владимир Валерьевич
Фантастика:
фэнтези
6.12
рейтинг книги
Трилогия «Двуединый»

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Фронтовик

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фронтовик

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Игра престолов

Демон

Парсиев Дмитрий
2. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Демон

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

Все романы Роберта Шекли в одной книге

Шекли Роберт
2. Собрание сочинений Роберта Шекли в двух томах
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Все романы Роберта Шекли в одной книге

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны