Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страчаная спадчына

Чантурия Юрий Владимирович

Шрифт:

У ансамблі ўжыты прынцып роўнасці асноўных планіровачных і вышынных памераў, а таксама абмежавана прыменена модульнасць (модуль — умоўная адзінка, якая ўжываецца для каардынацыі памераў частак будынка, комплексу альбо прасторы). Пры праектаванні класіцыстычнай планіровачнай кампазіцыі модулем служыла шырыня галоўнага фасада наяўнага езуіцкага касцёла (каля 24 м), якая склала 1/5 шырыні плошчы (120 м). Да модуля набліжаліся адлегласці паміж восямі адміністрацыйных будынкаў на паўднёвым і паўночным баках — 23,5 м. Працягласць фасада палаца генерал-губернатара раўнялася двум модулям. Фасад групы трох адміністрацыйных будынкаў (60 м) складаў палову шырыні плошчы.

Вышынная кампазіцыя

ансамбля грунтавалася на выразным кантрасце архітэктурных мас і сілуэта езуіцкага касцёла, вежы якога да падножжа крыжа дасягалі 53 м, і малапавярховай фонавай забудовы, якая фармавала перыметр плошчы. Вышыня адміністрацыйных будынкаў складала 13,5 м. Адносіны вышыняў дамінанты і радавой забудовы — прыблізна 4:1, што вызначала эфектнае супрацьпастаўленне архітэктурных формаў.

Ролю другараднай дамінанты адыгрываў дамініканскі касцёл. Яго галоўны фасад вышынёй каля 27 м не меў вежаў, завяршаўся барочным шчытом і ў цэлым вызначаўся кампактным сілуэтам. Адносіны вышыняў храма і фонавай забудовы плошчы — 2:1. Такім чынам, у аснову вышыннай кампазіцыі элементаў ансамбля — галоўнай і другараднай дамінантаў і большай часткі радавых будынкаў — была пакладзена прапорцыя, якая ўключала падваенні — 4:2:1.

Значэнне фонавага, працяглага элемента забудовы адыгрываў таксама Г-падобны будынак калегіума, які абмяжоўваў парадны двор ля касцёла. Для арганізацыі гэтай аддаленай ад цэнтра плошчы прасторы па-мастацку абгрунтавана прыменены больш высокія, чым астатнія радавыя пабудовы, трохпавярховыя карпусы, што кампазіцыйна ўраўнаважвала размешчаны па дыяганалі дамініканскі касцёл. Такім чынам, для ансамбля ўласцівы чатыры вышынныя ўзроўні: два — культавых дамінантаў і два — радавой грамадскай і жылой забудовы.

Разгледзім асаблівасці архітэктурнага аб'ёму езуіцкага касцёла, якія ўплылі на прапорцыі ансамбля ў цэлым. Памеры вышыні і даўжыні храма супадалі (53 м). Першы ярус фасада да верху ўвенчвальнага карніза, што выходзіў на плошчу, уяўляў сабой квадрат з бокам, роўным асноўнаму модулю планіроўкі ансамбля (24 м). Модулю раўнялася і вышыня размешчаных над міжкрыжоўем вялікага і малога барабанаў з купалам да падножжа крыжа.

Прынцып супадзення асноўных памераў выявіўся таксама ў роўнасці вышыні асноўнага аб'ёму касцёла да верху франтона — 28 м, і адлегласці ад вертыкальнай восі вежы да планіровачнай восі трансепта. Другім праяўленнем служыць роўнасць агульнай вышыні храма адлегласці ад яго галоўнага фасада да восі крайняга з трох адміністрацыйных будынкаў.

Вежы касцёла мелі чатырох'ярусную структуру; вышыні ярусаў складалі 24, 13, 9, 4 м, а вышыня шлема вежы — пятага ўмоўнага яруса — 2 м. Гэты ланцужок памераў у нязначным набліжэнні ўтвараў прапорцыю, якая таксама ўключала падваенні — 12: 6: 4: 2: 1.

Іншымі суадносінамі характарызаваўся дамініканскі касцёл. Яго галоўны фасад меў трох'ярусную будову, ступенчаты сілуэт з выразным барочным шчытом. Вышыні ярусаў адпаведна складалі 17,0 м: 6,6 м: 3,4 м альбо 5:2:1. Такім чынам, гэтыя дзве культавыя пабудовы адрозніваліся як агульнай аб'ёмна-планіровачнай кампазіцыяй (двухвежавая трохнефавая базіліка з трансептам і купалам над міжкрыжоўем і бязвежавы храм), так і прапорцыямі фасадаў. Аб'яднала храмы тое, што другарадная дамінанта набліжалася па вышыні да асноўнай часткі (да верху франтона) галоўнай дамінанты. Другім прыёмам гарманізацыі было выкарыстанне падобных дэкаратыўных рашэнняў парталаў. Яны ўяўлялі сабой набліжаныя па маштабу да чалавека порцікі; над антаблементамі цягнуліся балконы. Малы ордэр порціка эфектна спалучаўся з вялікім ордэрам фасада. Ансамблеваму адзінству садзейнічаў таксама лучковы франтон, які першапачаткова ўпрыгожваў

партал езуіцкага касцёла, паўтораны на фасадах цэнтральных з трох адміністрацыйных будынкаў.

Такім чынам, характэрныя для ансамбля прынцыпы роўнасці асноўных памераў і модульнасці дапаўняліся тактоўна ўведзеным прынцыпам падабенства формаў. Трэба адзначыць таксама яшчэ адну арыгінальную асаблівасць. Даўжыня фасада крайніх з трох адміністрацыйных будынкаў (13,5 м) была спраектавана роўнай вонкавай шырыні трансепта езуіцкага храма і, адпаведна, шырыні галоўнага васьміграннага барабана над міжкрыжоўем, а вышыня іх фасадаў да карніза (каля 9 м) — роўнай вышыні гэтага барабана. Вышыня ж даху адміністрацыйных будынкаў (каля 5 м) раўнялася вышыні барочнага шатра паміж галоўным і малым барабанамі. Такім чынам, фасад тыповага грамадскага будынка ўпісваўся ў фасад завершанага шатром галоўнага васьмерыка.

Разгледжаныя прыклады сведчаць, што выкарыстаны з мэтай гарманізацыі кампазіцыі прынцып падабенства падзяляўся на прамое падабенства архітэктурных элементаў і падабенства прапорцый рознахарактарных па сваёй прыродзе формаў.

Цэласнасць ансамбля ў многім абумовілася аднолькавай паверхнасцю большасці грамадскіх будынкаў, агульным рытмам дахаў, аб'яднаннем трох будынкаў у групах паміж сабой глухой агароджай. Працяглыя карпусы на ўсходнім баку ўтваралі мастацка абгрунтаваны кантраст больш дробнаму вырашэнню паўночнага і паўднёвага бакоў.

Гарызантальнымі элементамі, якія зрокава аб'ядноўвалі будынкі плошчы, служылі карнізы над першымі паверхамі дамоў віцэ-губернатара і губернатара, якія стваралі адзінае цэлае з карнізам па версе агароджы. Аналагічныя карнізы мелі дом генерал-губернатара, казённая аптэка і адміністрацыйныя карпусы ўсходняга боку.

Галоўныя фасады большасці збудаванняў мелі вось сіметрыі. У адрозненне ад усіх будынкаў з адной воссю фасад езуіцкага касцёла характарызаваўся трохвосевай будовай, што адпавядала яго галоўнай ролі. Акрамя таго, ансамбль уключаў будынкі з асіметрычнымі фасадамі альбо пазбаўленымі выразных восяў (корпус дамініканскага кляштара, Г-падобны будынак калегіума). Гэтыя выключныя элементы забудовы размяшчаліся ў плане плошчы па дыяганалі, падпарадкоўваліся прынцыпу «раўнавагі».

У дэкаратыўна-стылявых адносінах ансамбль вызначаўся спалучэннем пластычна багатай архі-тэктуры культавых збудаванняў і формаў ранняга класіцызму грамадзянскіх будынкаў. Пры гэтым цікавай асаблівасцю служыла тое, што масіўны па прапорцыях ніжні ярус галоўнага фасада езуіцкага касцёла, вырашаны гранічна лаканічна, меў мінімум аконных праёмаў і на вялікай вышыні быў пазбаўлены гарызантальных паясоў. Гэтая манументальная частка фасада стварала неабходны мастацкі кантраст больш дробнай і маламаштабнай навакольнай забудове, якая зрокава спалучалася, у асноўным, з ніжнім ярусам храма.

У сярэдзіне XIX ст. ансамбль перабудоўваецца. Высокі барочны шчыт дамініканскага касцёла змяніўся на лаканічны франтон. Групы з трох грамадскіх будынкаў страцілі падкрэсленыя восі сіметрыі, якія раней утвараліся плоскім рызалітам і лучковым франтонам сярэдняга дома, з фасадаў знікла рустоўка, якая ажыўляла сцены зіхаценнем светлацені, і яны сталі амаль аднолькавыя. Вокны набылі рэльефныя ліштвы, дахі былі паніжаны.

Перабудова закранула адміністрацыйныя будынкі на ўсходнім баку, якія набылі дэкор у адпаведнасці са стылістыкай позняга класіцызму. Рэалізаваўся ўласцівы для ансамбля прынцып асіметрыі дэталяў пры сіметрыі асноўных элементаў кампазіцыі: галоўныя фасады былі амаль аднолькавыя, аднак паўночны корпус меў пілястры на цэнтральным рызаліце і крайніх частках фасада, у той час як паўднёвы адрозніваўся міжпавярховым поясам.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Недотрога для темного дракона

Панфилова Алина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Недотрога для темного дракона

Красная королева

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Красная королева

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Игра престолов

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора