Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страчаная спадчына

Чантурия Юрий Владимирович

Шрифт:

Наступным крокам у пераемным ансамблевым фармаванні забудовы плошчы з'явілася размяшчэнне абеліска ў памяць вайны 1812 г. Манумент быў пастаўлены паводле таго ж прынцыпу, што і касцёл, на замыканні перспектывы галоўнай вуліцы. Уключэнне новага элемента, які набыў падпарадкаваную ролю ў адносінах да асноўнай дамінанты, не пагоршыла, а ўзбагаціла, дапоўніла ўспрыняцце касцёла з галоўнай магістралі.

У функцыянальных і мастацкіх адносінах для помніка было знойдзена адзіна магчымае месца. Пастаўлены на падоўжнай восі плошчы абеліск стварыў раўнаважны трохкутнік вышынных акцэнтаў: езуіцкі касцёл — дамініканскі касцёл — манумент, і завяршыў відавую перспектыву ўздоўж Замкавага завулка. Пастаноўка абеліска ў створы папярочнай Прабойнай вуліцы ўскладніла б рух на скрыжаванні, а ў створы вуліцы Рыжскай — стварыла б неўраўнаважанасць кампазіцыі

дамінантаў у межах ансамбля, пагоршыла б умовы ўспрыняцця Мікалаеўскага сабора з плошчы за кошт празмернага набліжэння помніка да яго фасада. Гарманічнай з'явілася таксама адпаведнасць паміж простай па сілуэце, кампактнай у плане формай манумента і развітым у аб'ёмна-прасторавых адносінах наваколлем, складанай кампазіцыяй перыметра плошчы.

Па генетычных асаблівасцях ансамбль Полацкай плошчы мэтазгодна аднесці да барочна-класіцыстычнага тыпу. Пра гэта сведчаць асновы планіроўкі, створанай у сярэдзіне XVII ст. як характэрнае для горадабудаўніцтва Новага часу рэгулярнае ўтварэнне, і стылёвы склад забудовы. Першапачатковыя, «апорныя» барочныя элементы, якія размяшчаліся ў блізкай да простакутнай сістэме планіроўкі, шляхам класіцыстычнай забудовы былі аб'яднаны ў закончаны ансамбль.

Паводле фармальных прыкмет, ансамбль мэтазгодна вызначыць як дамінантна-восевы. Для гэтапа тыпу ўласцівы амаль сіметрычная адносна падоўжнай восі будова, выключна важная кампазіцыйная роля размешчанай на гэтай восі галоўнай дамінанты, якая завяршае працяглую відавую перспектыву. Архітэктурна-мастацкія якасці, разнастайнасць вобразнага зместу ансамбля дазваляюць адзначыць яго важнае месца ў гісторыі дойлідства, аднесці плошчу да лепшых узораў горадабудаўнічага мастацтва.

У другой палове XIX і пачатку XX ст. грамадскі цэнтр пашыраецца і атрымлівае развіццё ўздоўж галоўнай Аляксандраўскай вуліцы. Сярод асноўных збудаванняў трэба адзначыць гандлёвыя і жылыя будынкі па гэтай вуліцы, казарму на тэрыторыі Верхняга замка, прыбудову да Кадэцкага корпуса, групу гасцініц на вуліцы Спаскай. За межамі цэнтра былі пабудаваны Крыжаўзвіжанская і цёплая цэрквы Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра.

Шэраг культавых будынкаў уздоўж Дзвіны дапоўніўся невялікай па маштабу кірхай і новай царквой па вуліцы Ільінскай, якія не аказвалі значнага ўплыву на сілуэт горада. Такая горадабудаўнічая роля культавых збудаванняў была тыповая для дадзенага гістарычнага перыяду, нягледзячы на выразнае архітэктурна-мастацкае аблічча храмаў. У гэты час адбывалася разбурэнне альбо карэнная перабудова важнейшых больш ранніх будынкаў каталіцкай і вуніяцкай канфесій. Так, у 1862 г. цалкам разбураны францысканскі касцёл, а на яго месцы ўзведзены нязначныя прыватныя будынкі. У корпусе дамініканскага кляштара змешчана гарадская пажарная служба, а на рагу пабудовы ўзведзена невыразная па абліччы назіральная вежа, што сказіла ансамбль галоўнай плошчы. У пачатку XX ст. страчаны манументальны комплекс жылых і службовых карпусоў базыльянскага манастыра.

У 1920-1930-ых гг. у цэнтры горада ўзведзены грамадскія і жылыя будынкі, па сваім маштабе і архітэктуры фасадаў звязаныя з гістарычным наваколлем: кінатэатр «Інтэрнацыянал» (цяпер — «Радзіма»); жылыя дамы па вуліцы Энгельса, якія ўтварылі ў плане сіметрычную кампазіцыю; чатырохпавярховы жылы дом па вуліцы Сака і Ванцэці.

Цэласныя кварталы грамадскай і жылой забудовы ўздоўж трох асноўных вуліц, якія звязвалі цэнтральныя плошчы, былі знішчаны ў Другую сусветную вайну падчас налётаў авіяцыі на Полацак. У працэсе пасляваеннай рэканструкцыі гэта абумовіла стварэнне на месцы разбураных кварталаў паміж былымі Аляксандраўскай і Ільінскай вуліцамі бульвара ўздоўж праспекта К. Маркса.

Новая забудова канца 1940-1950-ых гг. на вуліцах Л. Талстога, К. Маркса, Свярдлова характарызавалася пераемнасцю ў адносінах да існуючай прасторавай структуры цэнтра. Забудова ж наступных дзесяцігоддзяў вызначалася супрацьлеглай тэндэнцыяй. У 1960-1970-ых гг. на плошчы Леніна, вуліцах Леніна і Камуністычнай пабудаваны пяці- і дзевяціпавярховыя жылыя дамы, размяшчэнне і архітэктурнае вырашэнне якіх супярэчыць кампазіцыйным традыцыям цэнтральнай часткі горада.

Сучасныя абрысы вуліц амаль цалкам адпавядаюць закладзеным у перыяд рэгулярнай перапланіроўкі. Гэта сістэма паралельных і перпендыкулярных Дзвіне напрамкаў. Планіровачная сетка, за выключэннем некалькіх вуліц, якія ўзніклі пры рэканструкцыі ў канцы XVIII ст., у агульных рысах паўтарае схему планіроўкі сярэдзіны XVII ст. Нерэгулярныя абрысы

захавалі вуліца і завулак Замкавыя, трасы якіх цяпер тыя ж, што і да перапланіроўкі.

Езуіцкі касцёл, які існаваў у адносна неблагім стане пасля Другой сусветнай вайны, замест таго, каб адрэстаўрыраваць, у 1964 г. узарвалі. Гэта з'явілася актам вандалізму з боку кіруючых дзяржаўных структур таго часу. Паляпшэнне афіцыйных адносін да помнікаў культавай архітэктуры, развіццё тэорыі і практыкі рэканструкцыі гістарычных гарадоў не спынілі, аднак памылковага будаўніцтва ў 1976–1979 гг. на месцы падмуркаў касцёла немаштабнага для гістарычнага асяроддзя, невыразнага па архітэктурным рашэнні працяглага дзевяціпавярховага жылога дома. Яго аб'ём прасторава расчляніў гістарычны цэнтр, перакрыў восевы відавы напрамак паўднёвай трасы праспекта К. Маркса на Сафійскі сабор. Гэты будынак, як і жылая тыпавая дзевяціпавярховая забудова вуліцы Леніна, рэзка дысгармануе з велічным сілуэтам Сафійскага сабора і Богаяўленскай царквы пры ўспрыняцці панарамы горада з левага берага Дзвіны.

Умовы агляду Богаяўленскага манастыра з прылеглай тэрыторыі значна пагоршаны таксама ў выніку будаўніцтва побач з ім пяціпавярховага жылога дома, узведзенага на месцы гістарычна каштоўнага будынка канца XIX — пачатку XX ст. Ён вызначаўся своеасаблівым архітэктурным вырашэннем з выкарыстаннем дэкаратыўных уласцівасцей цаглянай муроўкі.

Сярод будынкаў езуіцкага калегіума страчаны карпусы канвікта, вучылішча, музея і тэатра, а таксама службовыя карпусы ў паўночнай частцы комплексу і будынак езуіцкай аптэкі з заходняга боку.

Не адноўлены поўнасцю разбураныя ў час вайны два адміністрацыйныя будынкі на ўсходнім баку галоўнай плошчы, палац генерал-губернатара і казённая аптэка на яе паўднёвым баку, службовы корпус пры палацы на вуліцы Леніна. Не існуюць цяпер дамініканскі кляштар і будынак земскага суда на паўночным баку плошчы. Страчаны манумент у гонар узяцця Полацка расейскімі войскамі ў 1812 г. У змененым выглядзе захаваліся толькі два адміністрацыйныя будынкі на паўночным баку плошчы і тры — на паўднёвым.

Трэба адзначыць, што ёсць рэальная функцыянальна-планіровачная, навукова-рэстаўрацыйная і матэрыяльная магчымасці поўнага ўзнаўлення большасці пералічаных помнікаў, участкі якіх не заняты новай капітальнай забудовай. Гэта адносіцца і да разбураных карпусоў базыльянскага манастыра ў Верхнім замку, францысканскага касцёла і семінарыі Богаяўленскага манастыра на вуліцы Леніна, бернардзінскага касцёла ў Задзвінні.

Горадабудаўнічая гісторыя Полацка сведчыць пра вялікія страты культурнай спадчыны, якія, у асноўным, прыпадаюць на перыяд Другой сусветнай вайны і пасляваенную «рэканструкцыю». Аднак найбольшыя страты сярод гістарычных паселішчаў Беларусі панёс у гэты час другі, самы буйны горад паўночна-ўсходняга рэгіёна, цэнтр губерні, а пасля вобласці — Віцебск.

Віцебск

Калі ў Полацку ў старажытны перыяд дзядзінец, навакольны горад і Вялікі пасад склаліся на вузкім мысе ля сутокаў рэк, то Віцебск вызначаецца фармаваннем Верхняга і Ніжняга замкаў на ўчастку авальнага абрысу паміж дзвюма пратокамі ракі Віцьбы, якія ўпадаюць у Дзвіну. На прылеглай мясцовасці паміж асноўным рэчышчам Віцьбы і левым берагам Дзвіны ўзнік пасад. Напэўна, ужо ў IX–XIII стст. выявіліся напрамкі вуліц, якія служылі асновай для далейшага развіцця планіровачнай структуры. Галоўная Вялікая вуліца перасякала Ніжні замак з усходу на захад. Планіроўка горада ў цэлым была няправільная радыяльная з дугавымі элементамі. У наступныя часы сфармаваліся слабоды, размяшчэнне і канфігурацыя якіх вызначаліся тапаграфіяй мясцовасці.

У XIV–XVI стст. атрымала развіццё сістэма культавых будынкаў. Яна ўключала цэрквы: Міхайлаўскую ў Верхнім замку, Благавешчанскую XII ст. і святой Параскевы ў Ніжнім замку, драўляную Духаўскую XIV ст. на паўднёвым усходзе і Ўспенскую на поўначы ад замкаў, Іаана Багаслова XVI ст. на беразе Віцьбы ў аддаленні ад цэнтра горада, Ільінскую XV ст. на правым беразе Дзвіны. У Ніжнім замку ўпамінаюцца францысканскі кляштар і драўляны кальвінскі збор XVI ст.

Да асноўных будынкаў належала таксама драўляная ратуша, пабудаваная ў 1597 г. У 1623–1644 гг., калі Віцебск часова страціў права самакіравання, ратушу разабралі. Гэтае дзеянне з боку каралеўскай улады было выклікана рэлігійнымі хваляваннямі ў горадзе, калі жыхарамі быў забіты вуніяцкі архіепіскап Язафат Кунцэвіч.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Недотрога для темного дракона

Панфилова Алина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Недотрога для темного дракона

Красная королева

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Красная королева

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Игра престолов

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора