Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страчаная спадчына

Чантурия Юрий Владимирович

Шрифт:

Ацалелыя помнікі — гэта крупінкі багацейшай горадабудаўнічай спадчыны, якая заставалася яшчэ ў першыя дзесяцігоддзі XX ст. З 28 культавых будынкаў, якія фармавалі ўнікальныя панарамныя віды горада, захаваліся толькі два храмы, і то «заціснутыя» новай забудовай. Некаторыя разбураны ў 1930-ых гг., многія пацярпелі ў час вайны і пасля не былі адноўлены, іншыя — знесены ў працэсе пасляваеннай рэканструкцыі горада. Вынішчаны выдатныя помнікі барока самабытнага ансамбля ратушнай і адміністрацыйнай плошчаў — езуіцкі касцёл і карпусы калегіума, бернардзінскі касцёл з кляштарнымі будынкамі, што існавалі яшчэ ў канцы 1950-ых гг., а таксама Васкрасенская царква. Знішчаны гасціны двор, які прымыкаў да бернардзінскага касцёла. Цалкам разбурана галоўная дамінанта горада — базыльянскі касцёл і

размешчаная насупраць, на правым беразе Дзвіны Богаяўленская царква, ад якой засталася толькі магутная падпорная сцяна ў берагавым схіле. Ад своеасаблівай групы з трох храмаў на тэрыторыі Ніжняга замка — Благавешчанскай царквы, парафіяльнага і дамініканскага касцёлаў захаваліся толькі руіны царквы, прыстасаваныя для агляду і падвергнутыя кансервацыі. Да найбольш істотных у горадабудаўнічых адносінах страт адносіцца таксама знос Святадухаўскай царквы на высокім плато, якая цудоўна ўспрымалася з розных бакоў, здвоеных дамінантаў у Задзвінні — Мікалаеўскай царквы і піярскага касцёла. Не засталося і праваслаўных і каталіцкіх храмаў — калісьці шматлікіх у розных раёнах горада.

У 1970-ых гг. знесена вялікая група жылых і грамадскіх будынкаў XVIII — пачатку XX ст. паблізу ратушнай плошчы з усходняга боку вуліцы Леніна. Недастатковая шырыня вуліцы некалькі ўскладняла рух грамадскага транспарту. Гэта акалічнасць, аднак, не з'яўляецца падставай для знішчэння каштоўнай забудовы. Акрамя таго, ва ўмовах гістарычнага горада неправамерны сам падыход раскрыцця традыцыйна замкнёнай прасторы вуліцы на ландшафтную зону.

Разбурана група будынкаў XVIII — пачатку XX ст. плошчы Свабоды на рагу вуліцы Леніна і праспекта Фрунзе, што не выклікана горадабудаўнічай неабходнасцю. Сярод гэтых помнікаў — будынак школы пры езуіцкім калегіуме. Раўнадушшам да архітэктурных каштоўнасцей і адсутнасцю горадабудаўнічага майстэрства можна растлумачыць знос манументальнага гістарычнага будынка па вуліцы Замкавай, у якім размяшчаўся педагагічны інстытут.

Вельмі важна, каб захаванне гістарычнай забудовы ў працэсе развіцця горада адбывалася поруч з тэхнічным абнаўленнем, прывядзеннем грамадскіх і асабліва жылых будынкаў у адпаведнасць з сучаснымі функцыянальнымі патрэбнасцямі насельніцтва, аснашчэннем іх інжынерным абсталяваннем. Грунтоўнай задачай далейшай рэканструкцыі Віцебска, звязанай з адраджэннем спадчыны, павінна стаць «уваскрэсенне» ўсіх разбураных помнікаў, месцы якіх не заняты новымі капітальнымі будынкамі. Выкарыстанне ж участкаў знесеных помнікаў, якія цяпер ужо забудаваны, вызначыць час, далейшая эвалюцыя нашых адносін да культурнай спадчыны Беларусі.

Ворша

Разбурэнне кампазіцыі гістарычнага горада можна прасачыць таксама на прыкладзе Воршы. Зараджэнне і фармаванне структуры паселішча на ранніх гістарычных этапах адлюстроўвае ўласцівыя старажытнарускаму горадабудаўніцтву заканамернасці. У X ст. на ўзгорку на вузкім пляцы пры ўпадзенні ракі Аршыца ў Дняпро збудаваны дзядзінец — планіровачная першааснова горада. У XV ст. замак атрымаў развіццё на паўночны ўсход і з напольнага боку быў абкружаны ровам, які злучыў Аршыцу з Дняпром. Ландшафтнымі ўмовамі формаўтварэння структуры былі востры мыс у вусці Аршыцы, яе лукавіна, якая рэзка мяняла накірунак рэчышча, дугападобны роў, крутая лукавіна Дняпра на поўдні і яго плаўны заварот ва ўсходняй частцы горада, а таксама высокая града ўзгоркаў з захаду, што адступала на некалькі соцень метраў ад берагоў Аршыцы і Дняпра.

У XVI ст. замак, умацаванае ядро горада, уключаў пяць аб'яднаных сценамі абарончых вежаў. На яго арыентаваліся асноўныя вуліцы, якія пераходзілі ў міжпаселішчныя дарогі і вызначалі структурна-планіровачны «каркас» Воршы. Па генетычных прыкметах планіроўка правабярэжжа Дняпра ў другой палове XVIII ст. можа быць вызначана як сярэдневяковая, што склалася натуральна. Відавочна, структура левабярэжжа мела рэнесансную аснову XVI ст. На гэта ўказвае прамалінейнасць вуліц, геаметрычна правільны абрыс кварталаў і трапецападобнай плошчы ў цэнтры раёна, утворанага, напэўна, па адзінай задуме.

Паводле

фармальна-тыпалагічных прыкмет планіроўка паміж Дняпром і Аршыцай характарызавалася як радыяльна-дугавая (радыяльныя напрамкі разыходзіліся ад замка і гандлёвай плошчы і перасякаліся некалькімі вуліцамі, што ўяўлялі сабой кароткія адрэзкі акружнасці). Такая сетка вуліц вельмі тыповая для сярэдневяковага горадабудаўніцтва ўсходніх славян у выпадку фармавання горада на вострым мысе пры ўпадзенні малой ракі ў вялікую. Планіровачная структура правабярэжжа Аршыцы ўяўляла сабой характэрны прыбярэжны від планіроўкі так званага падола ля падножжа высокай грады ўзгоркаў і па канфігурацыі адносілася да лінейна-радавога тыпу (адна вуліца — працяг міжгарадской дарогі, перасякалася радам кароткіх папярочных напрамкаў, якія выходзілі да ракі). Сістэма вуліц Задняпроўя ў разглядаемы перыяд блізкая да простакутнай з элементамі веернай структуры ў лукавіне Дняпра.

З планіровачнай сеткай была цесна звязана сістэма вышынных культавых будынкаў XVII–XVIII стст. у стылі барока, якая ўключала каталіцкія і праваслаўныя манастыры і прыходскія храмы: езуіцкі, трынітарскі, францысканскі, дамініканскі, бернардзінскі, жаночы і мужчынскі базыльянскія кляштары, місіянерскі касцёл, цэрквы святога Мікалая, Васкрасення, Нараджэння Багародзіцы, Ільінскую. Уздоўж рэк сфармаваліся рытмічныя рады культавых дамінантаў, уласцівыя пэўным ландшафтным прасторам. Наўсцяж Аршыцы на падоле склаўся часты «камерны» рытм вышынных элементаў з невялікімі інтэрваламі. Пры гэтым уверх па цячэнню па меры ўдалення ад цэнтра крок дамінантаў на абодвух берагах ракі ўзрастаў.

Іншая заканамернасць прасочвалася ў размяшчэнні збудаванняў, што арганізавалі прыродную прастору ўздоўж Дняпра. Тут характэрная лаканічная, рэдкая пастаноўка вертыкальных элементаў на вялікай адлегласці адзін ад аднаго з уключэннем у сістэму прырэчных ансамбляў загараднага Богаяўленскага Куцеінскага манастыра.

Рэканструкцыя Воршы ў перыяд класіцызму значна трансфармавала існуючую планіроўку. Аднак, у залежнасці ад раёна, у рознай ступені праявіўся пераемны падыход. Напрыклад, класіцыстычныя прынцыпы пабудовы вулічнай сеткі ў найбольшай меры адпавядалі рэгулярнай структуры Задняпроўя, якая склалася раней. Пры перапланіроўцы горада захаваліся накірункі большасці вуліц. Узбуйніліся кварталы, на месцы нерэгулярных плошчаў былі ўтвораны новыя простакутнай формы: галоўная плошча для размяшчэння гасцінага двара і дзяржаўных устаноў на асноўнай Пецярбургскай вуліцы, што пераходзіла ў Віцебскую дарогу, і гандлёвая плошча за Аршыцай.

Рэалізацыя праекта рэгулярнан планіроўкі адбывалася на працягу першай паловы XIX ст. У другой палове XIX — пачатку XX ст. праектная канцэпцыя атрымала пераемнае развіццё з выкарыстаннем распрацаваных класіцыстычным горадабудаўніцтвам прыёмаў. Планіровачная структура горада ў пачатку XX ст. характарызуецца наступным чынам.

Тэрыторыя правабярэжжа з асноўнай часткай грамадскага цэнтра вызначалася спалучэннем некалькіх простакутных сістэм вуліц і асобных радыяльных прамянёў. Планіроўка раёна за Аршыцай таксама аб'яднала простакутныя сістэмы напрамкаў. Структура вуліц Задняпроўя — у асноўным простакутная з дыяганальнымі элементамі. Паўночна-заходнія селіцебныя тэрыторыі каля чыгуначнага вузла мелі блізкую да простакутнай планіроўку з асобнымі дугавымі элементамі.

Да цяперашняга часу са шматлікіх культавых дамінантаў захавалася ў неперабудаваным выглядзе толькі Ільінская царква на беразе Дняпра, зробленая ў псеўдарускім стылі ў 1880 г. Зруйнаваны адзін з самых буйных храмаў Воршы — касцёл трынітарскага кляштара 1714 г., што знаходзіўся на паўночна-ўсходнім баку галоўнай плошчы. У 1831 г. касцёл быў перабудаваны ў праваслаўны сабор. У першыя гады савецкай улады сабор, пераабсталяваны пад аэраклуб, страціў чатыры вуглавыя вежы. Пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны, храм яшчэ выкарыстоўваўся ў пасляваенныя гады, а потым быў знесены, што запатрабавала значных матэрыяльных затрат. У канцы 1950-ых гг. заставаліся толькі ледзь прыкметныя рэшткі калісьці велічнага збудавання. Знікла таксама агароджа з брамамі, якая акружала ансамбль, захаваўся толькі жылы манастырскі корпус, дзе ў XIX ст. размяшчалася вучылішча.

Поделиться:
Популярные книги

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II